Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Ключевые слова: цезура, пресеченяе, дяереза, словораздел, 8сложняк, колон, перяод, парцелла, рятмема, архерятмема, якт, константа, хорей, пеон, сяллабяческяй, акцентный, каденцяя, уровень.
JURYPACIUPA
CAESURA AS A FUNCTION OF METRIC:
THE CUMULATIVE CAESURA OF THE OCTOSYLLABLE METER
Center for the Belarusian Culture, Language and Literature researches of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, Belarus
The author, having stated in axiomatic order the initial provisions about the multilevel structure of the verse, about the trochee/peon as an unmarked meter, obtained by him in previous works, explores the caesura in the folklore 8syllabic meter and its literary analogue the trochaic tetrameter. On the basis of axiomatic data, he comes to the conclusion about the homomorphic structure of the given meter, expressed in the equality of intervals between obligatory and optional icta throughout the entire
107
ДАСЛЕДАВАННІ
rhythmic series, which, however, is accompanied by periodic articulations, the depth of which depends on the volume of the dissected segment. To confirm the data obtained, the author turns to a statistical survey of this meter on the example of folklore lyric songs and comes to the conclusion that in the 8syllable syllable 95 % of isosyllabism is sustained, 60 % of trochaic cadence is observed, and a constant word division is observed by 94 %, that is caesura, after every 4th syllable, which confirms the theoretical conclusions. The caesura of an 8syllable meter, the depth and constancy of which depends on the volume of the articulated segment, is defined by the author as ambivalent and cumulative. At the same time, the accent characteristics of the meter have a high degree of entropy, and the constant final ictus in even and odd columns is inverted by 24 %, which indicates the instability and secondary nature of isotonicity in relation to isosyllabism.
Keywords: caesura, dissection, dieresis, word division, 8syllable, colon, period, parcel, rhythmeme, archerhythmeme, ictus, constant, trochee, peon, syllabic, accent, cadence, level.
Уводзіны
Шлях ад прыватнага да агульнага, ад фактаў да тэорыі часта ўважаецца ледзь не як адзіны аб ектыўны метад у навуцы, хаця індукцыя не самы эканомны спосаб здабыцця ведаў. Часам нават каласальны матэрыял пры тытанічных высілках, патрачаных на яго асваенне, можа даваць мізэрныя і трывіяльныя вынікі, калі няма тэарэтычных перадумоў. К. Попер нават лічыў патрэбным унікаць «спакусы выкарыстання індукцыйных высноў» [Лоўзі 1995, 186]. Аднак статыстычны метад як версія індукцыі [гл.: Рузавнн 1974], прэтэндуе на манаполію ў вершазнаўстве. Пад эгідай збліжэння з дакладнымі навукамі з шырокага спектру матэматычных метадаў шырока практыкуюцца статыстычныя падлікі, імавернасныя мадэлі [гл.: Баевскнй 2001]. На пэўным этапе развіцця гэта адкрывала вялікія перспектывы, дый сёння без статыстыкі як метаду нельга ўявіць вершазнаўства, але падлікі ў нязменнай парадыгме штораз больш выглядаюць як інерцыя і руціна. Альтэрнатываю можа стаць аксіяматычны метад [гл.: Бунге 1975, 183214], Нельга сказаць, каб ён быўзусім незнаёмы вершазнаўцам, у паасобных працах [Пыльдмяэ 1971; Егоров 1973; Лотман 1998] маніфеставалася яго свядомае выкарыстанне. 3 іншага боку, каб аксіяматычны метад не ператвараўся ў схаластыку, яго вынікі варта спраўджваць з фактамі, у чым і палягае той адваротны шлях ад агульнага да прыватнага.
Такім спосабам мы даследуем цэзуру ў фальклорным 8складовіку, каб у перспектыве параўнаць яе з цэзураю 12складовіка1. Мэта даследавання паказаць, як цэзура звязаная з аб’ёмам парцэл і раскладам іктаў. Для гэтага трэба выканаць наступныя задачы: 1) акрэсліць аксіяматычныя палажэнні, на якія будзе абапірацца даследаванне; 2) вызначыць месца цэзуры сярод іншых сечываў; 3) паказаць экспазіцыю іктаў, дэтэрмінаваную аксіёмамі і намеціць імаверную парцэляцыю; 4) раскрыць метрычныя параметры 8складовіка і 5) спраўдзіць намечаную парцэляцыю статыстычна.
Нам ужо вядома, што расклад іктаў залежыць ад аб’ёму ядраў коланаў згодна з тымі законамі, якія дзеяць унутры коланаў, дзе сілабічны і танічны прынцыпы ўтвараюцьадноцэлае,атаму няма сілабічнага верша без танічнага
1 Праблема цэзуры на матэрыяле 12складовіка будзе разгледжаная ў наступным артыкуле.
108
Юры Пацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯ МЕТРЫКІ...
прынцыпу і няма танічнага верша без сілабізму1. Дзеяннегэтых законаў раскрываецца ў шэрагу нашых прац [Пацюпа 2004; Пацюпа 20142016; Пацюпа 2016; Пацюпа 2016 А; Пацюпа 2017; Paciupa 2018; Патюпо 2018], змест якіх не станем паўтараць, але на аснове іх вынікаў сфармулюем наступныя аксіёмы.
1. Іерархія. У вершы рытмічны працэс адбываецца на двух ярусах: на інтанацыйнафразавым ярусе коланы камбінуюцца ў перыяды, а на акцэнтнасілабічным моцныя і слабыя склады ўтвараюць метр і парцэлююцца ўмоўна як стопы.
Заўвага 1. Нельга блытаць ярусы, зводзячы верш да нейкага аднаго ярусу, прыкладам, трактуючы коланы як «вялікія стопы».
2. Метр. У межах колана метрычныя інтэрвалы не мяняюцца, а змена інтэрвалаў выклікае дэструкцыйныя ці сістэмныя анамаліі або сведчыць пра пераход да іншага колана.
Заўвага 2. Лагаэдычныя тэорыі тыя, у якіх ігнаруецца адзінства метра (роўнасць інтэрвалаў паміж іктамі), лічацца ўтапічнымі.
3. Канстанта. Апошні наймацнейшы ікт у колане, прасадычнаю базаю якога служыць сінтагматычны (фразавы) націск, не можа быць прапушчаны, і таму называецца канстантаю.
Заўвага 3. Хаця спарадычныя націскі трапляюцца на дактылічных клаўзулах і там таксама ёсць моцная пазіцыя, яны не служаць канстантамі, бо маюць статус неабавязковых2 іктаў.
4. АА (аддаленне акцэнтаў). Два ікты не могуць стаяць побач, калі ж два акцэнты апынаюцца побач, то адзін з іх атануецца і не служыць іктам (бб) або паміж імі ўзнікае цэзура (6||6) ці лейма (о/\6).
Заўвага 4. Гэты закон рэлевантны толькі для экспіраторных націскаў і, адпаведна, для верша, на іх заснаванага.
5. РАД (рэгрэсіўная акцэнтная дысіміляцыя). Пазіцыі складоў (моцныя абавязковыя, моцныя неабавязковыя і слабыя) чаргуюцца згодна з РАД: ад канстанты (апошняга ікта) і да пачатку колана, таму яго метрычны інварыянт (рытмема р) залежыць ад яго сілабічнага аб’ёму.
Заўвага 5. Акцэнтнасілабічны рытм разгортваецца ўнутры коланаў і з кожным новым коланам пачынаецца новы рытмавы цыкл.
6. Архерытмемы. Фальклорны верш складаюць коланы, у інварыянтах якіх архерытмемах (іх прататыпы назіраюцца ў выклічніках), вылучаюцца ядры з 3 ці 5 складоў і клаўзулы (0, 1 ці 2 склады).
Заўвага 6. Драбнейшыя коланы комы (субрытмемы) з 1 ці 2 складоў не могуць стаць асноваю верша, але часта служаць прыпевамі.
1 Менавіта з гэтай прычыны мы не карыстаемся тэрмінам сілабатанічны, а тэрмін танічны ўжываем у тым значэнні, у якім ён ужываўся ў XVIII пачатку XX ст.
2 На метрычнай схеме пазначаем: малой літарай «о» склад у слабой пазіцыі, вялікай «О» склад у моцнай неабавязковай пазіцыі, вялікай тоўстай «О» склад у моцнай абавязковай пазіцыі, пайпамі цэзуру і іншыя сечывы. Заўважым, абавязковы ікт не той, якога не можа не быць у прынцыпе, а той, небыццё якога вядзе да метрычнага збою лакальна, а інтэгральна да змены метра [падрабязней пра значальнасць іктаў гл.: Пацюпа 2023],
109
ДАСЛЕДАВАННІ
7. Харэй. Пры 3 і 5складовых ядрах і дзеянні РАД ніякай кадэнцыі апрача харэічнай не можа быць, таму харэй немаркіраваны метр, астатнія метры яго дэрываты.
Заўвага 7. Аднак пры РАД харэічны рытм можа інтэрпрэтавацца і як пеанічны, калі ўлічваць не ўсе моцныя пазіцыі, а толькі абавязковыя моцныя, якія якасна адрозніваюцца ад неабавязковых.
Адразу ўзнікае пытанне, наколькі безумоўныя самыя аксіёмы? 3 аднаго боку, у сучаснай навуцы няма строгага падзелу выказванняў на аксіёмы і на тэарэмы, тэарэмы могуць брацца за аксіёмы, і тады аксіёмы трэба даводзіць як тэарэмы. 3 іншага боку, калі пасылкі аблудныя, то і высновы з іх будуць аблудныя, таму з верагоднасцю аксіём лічыцца варта. Некаторыя палажэнні, узятыя тут за аксіёмы, нетрывіяльныя і могуць падавацца спрэчнымі, хаця і трывіяльнасць не азначае правільнасць. Але, як было ўжо сказана, вылучаныя за аксіёмы палажэнні столькі разоў абгрунтоўвалася, што рабіць гэта чарговы раз не будзем. Аксіёмы падаюцца ў лагічным парадку: першая агульная перадумова, другая засяроджвае ўвагу на акцэнтнасілабічным роўні, трэцяя на інтанацыйнафразавым, чацвёртая выяўляе закон, які рэгулюе метрыку, пятая няяўны вынік трэцяй і чацвёртай, шостая ўзнікла з нашых назіранняў над фальклорам, а сёмая лагічна вынікае з пятай і шостай, хаця вядомая была здаўна, толькі без пятай не мела тлумачэння.
1. Дылема цэзуры
Існуюць дзве канкурэнтныя канцэпцыі цэзуры: а) цэзура як рэгулярная п а ў з a і b) цэзура як рэгулярны словападзел. Першая характэрная для большасці ранніх паэтык XVIIIXIX стст., друтая ідэйна аформілася ў 20я гг. XX ст. у працах гэтак званых фармалістаў. Р. Якабсон, палемізуючы з даўнейшымі ўяўленнямі, пісаў: «Гэты словападзел з прычыны сваёй прымусовай паўторнасці ўспрымаецца намі як сечыва верша і таму лёгка інтэрпрэтуецца як разрыўка ў вершы, як паўза, з якой ён некаторымі тэарэтыкамі памылкова змешваецца» [Якобсон 1923, 30]. A К. Карчагін нават лічыць, што «вучэнне аб цэзуры часта станавілася “слабым месцам” іх тэарэтычных пабудоў, якое часта збурала ўвесь будынак вучэння аб вершы» [Корчагнн 2017, 146], і таму менавіта другая канцэпцыя «больш за ўсё адпавядае рэальнасці верша» [Корчагмн 2017,146]. Ці так гэта? I ці такія ўжо антаганістычныя1 гэтыя канцэпцыі? Калі цэзура словападзел, а не паўза, і для фальклору паняцце радка нерэлевантнае, то неяк трэба ўяўленне аб цэзуры ўзгадніць з уяўленнем аб міжрадковай паўзе. Калі ж сюды дадаць вядомы факт, што сінтагмы адна ад адной аддзяляюцца паўзамі, хай і псіхалагічнымі, не фізічнымі [Бондарко 1991, 122], то лагічна, што і коланы мусяць аддзяляцца паўзамі.
1 У Ф. Корша, які, між іншым, таксама меў на ўвазе словападзел, хоць і не карыстаўся гэтым словам, такога антаганізму няма. Ён пісаў пра цэзуру: «Пад гэтым тэрмінам не варта разумець абавязкова большменш моцны, прыкладам, лагічны, прыпынак: для паказання розных частак верша цалкам дастаткова сталага заканчэння слова ў даным месцы» [Корш 2015, 90].