Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Усіх тагачасных вечарын праграма была большменш аднолькавая: спэктакль, хор, дэклямацыя, скокі на сцэне. Найважнейшымі часткамі праграмы, беларускай атракцыяй, былі хор і скокі. Беларускае адражэньне брало свае сокі з народнай творчасьці, вялізны перарыў творчасьці штучнай, не дазваляў так лёгка зьвязаць мінуўшчыну з сучаснасьцю, і вось зварот да народнай песьні, да народных скокаў, навет да сялянскай вопраткі ёсьць зьявішча паўсюднае [Аляхновіч 1924].
«Першая беларуская вечарынка» адбылася 12 лютага 1910 г. у Вільні. Яе арганізатарамі выступілі А. Бурбіс і рэдакцыя першай беларускай газеты з рысункамі «Наша Ніва». На ёй разам з п’есай М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі» (рэжысёр Ф. Аляхновіч) хор пад кіраўніцтвам Людаміра Рагоўскага выканаў са сцэны шэсць беларускіх народных песень: «Чамуж ме ня пець», «Ох, ты дуй», «Гусі», «Дый куды ж ты, дуб зялёны», «Падушэчка», «Баба ракі варыла» [АРКіР Программы 1, 2], Разам з песнямі са сцэны пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага былі паказаны беларускія народныя танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей».
94
Яніна Грыневіч. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІНА СЦЭНЕ 3 1880х ДА ПАЧАТКУ 1930х гг.
Мерапрыемства (яго наведалі каля 1000 гасцей) атрымала даволі шырокі розгалас у грамадстве, на старонках прэсы з’явіліся прыхільныя водгукі. Прывядзём некаторыя вытрымкі з газеты «Наша Ніва», якія датычыліся беларускай народнай песні:
Тысячная грамада чэкала чагось новаго. Першы раз павінна была паказацца перэд шырокім светам народная беларуская душа, явіцца ў сваіх песьнях, танцах, музыцэ... Потым завесь паднялася і выступіў беларускі хор з 46 чэлавек... Наперэдзі хора стаў композытар Рогоўскі, што гэтые песьні арганізаваў, каб мог пеяць хор, не перэменяючы іх беларускаго характару і пакінуўшы асобны беларускі трохтактовы матыў. I паліліся фалі тоноў песьні прэд тысячнай грамадай заціхшый у салі:
Чамуж мне ня пець?
Чамуж не гудзець, Калі ў маей хатцэ Парадак ідзець.
Чутно было ў тэй песьні не разгул велькаруса знад Волгі, не бойкую гульню палякоў, але замкнутая ў самой сабе душа беларуса з лясістабалоцістай старай нашай бацькаўшчыны... Ад другіх песень, як «Ох ты дуй», «Прыляцелі гусі», «Дый кудыж ты, дуб зялёны» вельмі добра прапеяных хорам, уся сала стала быццам бурным морам народным, уся траслася ад крыкоў «брава! брава беларусы! біс!» (ешчэ раз). Хору прыйшлося па колькі разоў пеяць некаторыя, што найбольш схапілі людзей за сэрцэ і душу сваімі славамі, музыкай. Так віталі людзі ўсіх нацый беларускую песню, каторая дагэтуль лілася і разлівалася толькі па палях і перэлесках, а цяпер разам выйшла на свет шырокі. Чуцен быў скрозь гоман: «мы ня ведалі, што ёсьць беларуская песьня, і што яна асобая, свая беларуская, мае свайго духа» [Piersaja 1910, 124125].
Прыведзены водгук пацвярджае, што праграма беларускай вечарынкі была падабрана так, каб мець поспех у шырокай публікі, якая пазнавала ў нескладаных п есах побытавыя сітуацыі, адгукалася на добра вядомыя ёй народныя танцы, мелодыі і напевы. Цэнтральным момантам стала менавіта выкананне беларускіх народных песень, паколькі харавы спеў як перфарматыўнае мастацтва меў нечакана моцнае ўздзеянне на слухача.
Сапраўды, адна з самых магутных рысаў харавога руху дзевятнаццатага стагоддзя яго здольнасць выклікаць пачуццё еднасці. Групавы спеў стварае акустычны рэзананс, які перавышае індывідуальныя магчымасці. У ідэале гэты вопыт звяртаецца да сэрца ўдзельніка, уздымаючы яго ў большае, значнае цэлае. 3 эмацыйнага перажывання вынікае пачуццё братэрства і яно больш важнае, чым любое палітычнае паведамленне [Choral 2015,9], заўважалі даследчыкі харавога спеву.
«Прабуджэнне народнага духу» [Аляхновіч 1924], самаўсведамленне, кансалідацыя вось тая мэта, да якой імкнуліся арганізатары беларускай вечарыны, і яна была дасягнута. Практыка правядзення беларускіх вечароў імкліва пашырылася. Неўзабаве яны адбыліся ў СанктПецярбургу, Слуцку, Полацку і інш. Прывядзём праграмы вечарын з пералікам выкананых песень.
95
ДАСЛЕДАВАННІ
Вечарына з падобнай праграмай праходзіць у СанктПецярбургу, этнаграфічны вечар адбываецца ў Вільні [Аляхновіч 1924], У маі 1910 г. у Вільні прайшоў беларускі спектакль «Модны шляхцюк» з канцэртным аддзелам. Хор Л. Рагоўскага выканаў чатыры народныя песні «Горэк, горэк пялун», «Ой доля, то нядоля», «У гародзі рэчка» і «За гарамі, за лесамі». У дадатак на сцэне трупай I. Буйніцкага былі паказаны танцы «Мельнік», «Мяцеліца», «Верабей» і «Лявоніха» [АРКіР Программы 2, 1],
Акрамя вышэйзгаданых мерапрыестваў, беларускія народныя песні сталі складовай часткай праграмы першых тэатральных пастановак. Так, у праграме беларускага спектакля ў Полацку ў верасні 1910 г. значылася пяць народных песень: «Чамуж мне ня пець», «Падушэчка», «Ах ты, дуй», «Гусі» і «Баба ракі варыла», акрамя таго са сцэны было паказана пяць танцаў «Юрка», «Мельнік», «Качан», «Гневаій», «Лявоніха» [Prohrama 1910, 15], На наступны дзень у праграме беларускага вечара пасля спектакля «Па рэвізіі» значыліся наступныя песні: «У гародзірэчка», «Дуб», «Дуда весялуха», «За гарамі, за лесамі», «Чалавек жэну б’е» і танцы: <<Юрка», «Качан», «Чабат», «Мяцеліца», «Верабей» [Prohrama 1910,16],
На беларускім вечары 6 лютага 1911 г. пасля песы М. Крапіўніцкага «Пашыліся ў дурні» ў выкананні беларускага хору пад кіраўніцтвам Л. Рагоўскага прагучалі песні «За лозамі», «Шуміць, гудзіць», «Рабіна» і «Ой, паехаў сын Даніла». Завяршылася праграма народнымі танцамі «Юрка», «Лявоніха», «Мельнік», «Гневаш», «Мяцеліца», «Верабей» [АРКіР Программы 1, 10],
На беларускім ігрышчы 21 лістапада 1912 г. пасля сцэны з сялянскага жыцця «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшка і дэкламацый вершаў беларускіх паэтаў, пастаянны беларускі хор выканаў наступныя песні «На вярху гор», «Хмары», «А ў нашаго пана», «Каля хацінкі» [АРКіР Программы 1, 14],
Беларускія вечары адбываліся і ў іншых буйных культурных цэнтрах. Так, у лістападзе 1911 г. у СанктПецярбургу ігрышчына было наладжана К. БекінымДраздовым, дзе пасля спектакля «У зімовы вечар» паводле Э. Ажэшка хор пад кіраўніцтвам С. Шымкуса выканаў беларускія песні «Дый куды ж ты, дуб зелены» і «Мой міленькі захварэў» [АРКіР Программы 3, 12], Ім жа была наладжана вечарынка і ў лютым 1913 г„ на якой была паказана «Паўлінка» Янкі Купалы, акрамя таго ў праграму былі ўключаны дэкламацыі вершаў і выступленне хору пад кіраўніцтвам Ю. Кялпшы з песнямі «Ой, пайду я лугам», «Дыўжо сонейка» і «Чачотачка» [АРКіР Программы 3, 34],
Увосень 1910 г. трупа пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага зладзіла свой першы выезд з Вільні на правінцыю. Ф. Аляхновіч успамінаў: «Прэдпрыемства было досі рызыкоўнае: з гэткім вялізным пэрсонэлям ехаць у мястэчкі, дзе яшчэ ня толькі ня чулі аб беларускім тэатры, але можа мала ведалі аб беларускім адраджэнскім руху наагул, ехаць, ня ведаючы, ці пойдзе ў тэатр публіка, як яна спаткае навізну беларускі спэктакль» [Аляхновіч 1924], Сітуацыя паказала, што разлік быў правільны, бо беларускія вечары мелі каласальны поспех [Wlast. 1910, 614616; Adzin 1910, 535536], Ф. Аляхновіч адзначаў, што выкананне народных песень на такіх вечарынак было адным з кульмінацыйных момантаў:
96
Яніна Грыневіч. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІНА СЦЭНЕЗ 1880хДА ПАЧАТКУ 1930хгг.
Нацыянальны беларускі рух расьце. Дзе не даедзе Буйніцкі са сваім тэатрам, там даходзіць «Наша Ніва», нясучы радасную вестку аб народным адраджэньні. Усюды арганізуюцца гурткі моладзі, якія ладзяць у сваіх мястэчках вечарыны. Гвазьдзём гэтых вечарын пасьля драматычнага прадстаўлення зьяўляецца хор, які пяе народныя песьні [Аляхновіч 1924].
Мода на беларускія вечарыны распаўсюдзілася з цэнтраў культурнага жыцця на правінцыю, у многім дзякуючы вандроўнай трупе I. Буйніцкага. Актыўна арганізоўваліся беларускія гурткі, якія і наладжвалі такія мерапрыемствы1. Адпаведна пастаянна ўзрастала патрэба ў новым песенным матэрыяле для сцэны апрацаваных народных творах для выканання хорам.
Новай прыступкай у сцэнізацыі беларускай песні стала стварэнне ў 1914 г. У. Тэраўскім хору. Аснову яго рэпертуару склалі народныя творы, якія кампазітар самастойна апрацоўваў для выканання. Дзякуючы працы У. Тэраўскага, колькасць беларускіх народных твораў, якія выконваліся са сцэны, значна павялічылася [Курош 1919, 45]. За час свайго існавання хор з канцэртамі аб’ехаў многія беларускія гарады і мястэчкі, выступіў разам з тэатрам Ф. Ждановіча і Ф. Аляхновіча [Аляхновіч 1924],
Пра значэнне выступаў беларускага хору і тэатру для развіцця беларускага руху на Случчыне пісаў ва ўспамінах Ю. Лістапад:
...папрасілі «Хор Тэраўскага» з Менску прыехаць у Слуцак і паставіць штокольвек. Тэраўскі з хорам не адмовіўся пяяць на абедні ў Слуцкім саборы. Людзей было паўнютка царква, усіх гэта першнаперш надта здзівіла, а потым і вельмі зацікавіла. Многія кабеты, стоячы ў царкве, плакалі, а выйшаўшы, гаварылі, што яны думалі пра беларусаў абмылкова, аж выявілася, што і яны тыя самыя беларусы, бо яны чулі, што сябры хору таксама гамоняць паміж сабою папросту. Потым п. Тэраўскі з хорам даў адзін вечарканцэрт, а другі спектакль. Прысутных было гэтулькі, што не толькі нельга было сядзець, а нават павярнуцца немагчыма было. Праз некалькі часу ў Слуцак прыехаў вядомы драматургакцёр Галубок, які таксама паставіў два вечары і яшчэ балей зацікавіў публіку. 3 гэтага часу справа беларуская на Случчыне пайшла шмат уперад [Лістапад 1921a, 45; Лістапад 1921b, 3].
Такім чынам, у 1910я гг. беларуская вечарына сцвердзілася як форма нацыянальнага мерапрыемства са сваёй праграмай, складовымі часткамі якой, акрамя спектакля і дэкламацыі вершаў, сталі фальклорныя кампаненты народныя песні і танцы. Малады беларускі рух «прысвоіў» і актыўна выкарыстаў фальклор для нацыянальнай мабілізацыі, абуджэння нацыянальнай свядомасці.
Песні на святкаванні першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Маскве
Наступным этапам стала ўключэнне беларускай песні ў праграму святкавання першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Разгляд гэтай падзеі невыпадковы, паколькі святкаванне адбываецца ўпершыню, не існуе яшчэ сцэ
1 Напрыклад, на Случчыне мясцовы гурток «Папарацькветка» на кожнае свята ладзіў прадстаўленне. Кіраваў гэтай справай В. Русак, які паставіў больш за тысячу беларускіх вечароў.