Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
97
ДАСЛЕДАВАННІ
нарыяў свята, а арганізатары дзейнічаюць, зыходзячы з уласных уяўленняў. Даследчык палітычнай і культурнай гісторыі К. Гадуноў адзначае, што «восень 1918 года асаблівы, шмат у чым паваротны момант у савецкай гісторыі. Менавіта ў гэты час пачалі фарміравацца культы савецкіх правадыроў, адбылася дыскусія пра чырвоны тэрор, дасягнула піку чаканне сусветнай рэвалюцыі ў сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі ў Заходняй Еўропе, а працэсы сакралізацыі палітыкі атрымалі новы імпульс» [Годунов 2023, 191].
Паколькі святкаванне адбывалася ў першы раз, перад яго арганізатарамі паўстала шмат пытанняў. Беларускім нацыянальным камісарыятам у Маскве быў арганізаваны беларускі літаратурнамузычнавакальны вечар [LTR Асабістыя]. Ён адбыўся 8 лістапада 1918 г. у клубе III Інтэрнацыянала па вул. Малой Броннай, 2. Яго арганізатарам выступіў збіральнік, фалькларыст і кампазітар Антон Грыневіч. Аб’ява пра святкаванне была апублікавана ў газеце «Дзянніца», якая выдавалася Беларускім нацыянальным камісарыятам чатыры разы на месяц. У праграму названай вечарыны для беларусаў і хто хоча разам сьвяткаваць [Дзянніца 1918, 5] былі ўключаны: беларускі хор, дэкламацыя, прамовы і сольныя спевы беларускіх песень. Такім чынам, за аснову была ўзята добра вядомая і папулярная форма беларускай вечарыны, дзе галоўнае месца адводзілася спевам, а спектакль быў заменены палітычнымі прамовамі з нагоды свята.
На мерапрыемстве з урачыстымі прамовамі выступілі I. Лагун і 3. Жылуновіч. Свае вершы чытаў Цішка Гартны, з дэкламацыямі выступілі таксама А. Бурбіс, У. Фальскі, Я. Лапаць і П. Мятла. Хор спяваў «Інтэрнацыянал», беларускі гімн «Не загаснуць зоркі ў небе» (пакладзены на музыку М. Янчуком), беларускую Марсэльезу і «Ах ты дуй»; з народных песень прагучалі «Зялёна дубровачка», «Доля», «Бяда», «Чаму ж мне ня пець», «Чалавек жонку б’е» і інш. Маркіравалі падзею рэвалюцыйныя, але яе аснову склалі народныя песні. Гледзячы на склад прыведзенай вышэй народнай часткі рэпертуару, мы бачым частотныя паўтарэнні названых твораў на мерапрыемствах трох папярэдніх дзесяцігоддзяў і адсутнасць новых. Такім чынам, можам казаць пра канон беларускіх народных песень для выканання са сцэны, які сфарміраваўся да 1918 г.
У завяршэнне варта адзначыць, што вечарына сабрала шмат народу і мела значны поспех, і прывесці водгук, апублікаваны ў газеце «Дзянніца» Ф. Чарнышэвічам: За пекную пастанову усяе вечарынкі трэба падзякуваць супрацоуніку Беларускаго Нацыянальнаго Камісарыяту A. А. Грыневічу, на катораго была узложана уся праца па арганізацы вечарынкі і ён, бадай што адзін, ня боляй як за адзін тыдзянь, патрапіу і хор злучыць, і салістау падабраць і, нават, усю тэхнічную працу выпаўніць [Чернушэвіч 1918, 3].
У 1918 г. афіцыйныя сцэнарыі святкавання яшчэ не былі выпрацаваны, шмат у чым падрыхтоўка свята праходзіла ў абстаноўцы сумненняў і пошуку аптымальнага сцэнарыя [Годунов 2023, 191], але форма правядзення нацыянальнага мерапрыемства (беларускага вечару) ужо выкрышталізавалася і сцвердзіла сваю паспяховасць. Таму выбар супрацоўнікамі Белнацкама беларускага вечару для святкавання першай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі быў цалкам
98
Яніна Грыневіч. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІНА СЦЭНЕЗ 1880хДА ПАЧАТКУ 1930хгг.
натуральным. Папярэдні досвед і ўдзел у беларускім руху галоўнага арганізатара і многіх удзельнікаў і выступоўцаў працуюць на карысць гэтага тэзіса. Акрамя таго, як паказвае К. Гадуноў, палітыкі, грамадскія дзеячы, дзеячы культуры розных поглядаў дзялілі і аспрэчвалі сімвалічную спадчыну Кастрычніка, звяртаючыся да рэсурсу свята для лабіравання сваіх праектаў, а «абывацелі» радаваліся выходнаму дню [Годунов 2023, 192]. Мерапрыемства, праведзенае А. Грыневічам, мела сваёй мэтай не толькі святкаванне першай гадавіны Кастрычніка, але і кансалідацыю і наладжванне сувязяў паміж беларусамі Масквы, а таксама папулярызацыю беларускай культуры і пашырэнне ідэй беларускага нацыянальнага руху.
Росквіт папулярнасці беларускай народнай песні ў 1920я гг. у БССР
У пачатку 1920х гг. значэнне беларускай народнай песні для культурнага адраджэння ўжо не выклікала сумневаў. Гэты час без перабольшванняў можна назваць пікам найвышэйшай папулярнасці песеннага фальклору, калі цікавасць да яго існавала з боку ўсіх слаёў грамадства, ён атрымаў падтрымку і на дзяржаўным узроўні. Дзякуючы той ролі, якую ён адыграў на этапе станаўлення беларускага руху і абуджэння нацыянальнай свядомасці сялян праз беларускія вечары, замацавалася разуменне, што песенны фальклор ёсць грунтам для культурнага будаўніцтва ў шырокім сэнсе слова.
Асабліва значная роля беларускай народнай песні адводзілася ў працэсе стварэння нацыянальнай музыкі. Тагачасныя дзеячы навукі і культуры вылучалі тры этапы яе развіцця: 1) збор і запіс мелодый народнай творчасці, вывучэнне асаблівасцяў іх будовы, характару і г. д.; 2) гарманізацыя і мастацкая апрацоўка народных мелодый; 3) пабудова на аснове народнай творчасці мастацкай музыкі [Дрэйзін 1927]. У сярэдзіне 1920х гг. лічылася, што беларуская музыка знаходзіцца на другім і трэцім этапе. Ад кампазітараў чакалі ўжо не толькі і не столькі новых гарманізаваных народных песень, колькі самастойных буйных музычных твораў на аснове песеннага фальклору. На ўзроўні Інстытута беларускай культуры ў 1928 г. было пастаўлена пытанне пра пакупку ў кампазітара Л. Рагоўскага «Сюіты беларускай» аднаго з першых кампазітарскіх музычных твораў, пабудаваных на беларускім фальклоры. Кампазітар на той момант быў ужо цяжкахворы, адпаведна ўзнікла неабходнасць паскорыць гэтую справу, даклаўшы пра сітуацыю старшыні Інстытута беларускай культуры У. Ігнатоўскаму [БДАМЛМ Лісты, 6]. У канцы 1928 г. узнятае пытанне было вырашана і сюіта Рагоўскага была пастаўлена ў план выданняў да друку [Хроніка 1928, 247].
Старшыня СНК БССР узняў пытанне пра стварэнне нацыянальнай оперы. У 1929 г. У. Дубоўка разам з М. Равенскім пачалі з экспедыцыі на Магілёўшчыну працу над нацыянальнай операй, грунтаванай на фальклорным матэрыяле [Гардзіенка 2020, 89]. Аднак пасля арышту У. Дубоўкі ў 1930 г. сабраныя матэрыялы і напрацоўкі былі страчаны.
99
ДАСЛЕДАВАННІ
У 1920я гг. беларуская народная песня атрымала сцэну новага маштабу менавіта яна прадстаўляла Беларусь на Першай Усесаюзнай сельскагаспадарчай і саматужнапрамысловай выставе ў Маскве ў 1923 г. На адкрыцці паспяхова выступіў хор У. Тэраўскага, у рэпертуары якога налічвалася больш за 100 беларускіх народных песень, каля 50 рускаўкраінскіх і каля 10 рэвалюцыйных песень [Курош 1919, 4546], На выставе песенны фальклор быў рэпрэзентаваны не толькі хорам. Для стварэння адпаведнай атмасферы ў беларусім павільёне, дзе былі ўзноўлены інтэр’еры і начынне беларускай хаты, Інстытут беларускай культуры адшукаў лірніка, які выконваў народныя песні. Знайсці яго ўдалося не адразу, паколькі арганізатараў мерапрыемства цікавіў разнастайны рэпертуар, а не толькі духоўныя вершы. Кіруючы праслухоўваннямі лірніка, М. Мялешка заўважыў:
Паведамляю, што мной былі праслуха сьпевы Менскага лірніка, у выніку чаго аказалася лірнік знае толькі духоўныя вершы і чыста царкоўныя малітвы. Мэлёдыя бедная. Паехаць у Маскву ахвоту мае. 3 свайго боку лічу патрэбным дадаць, што асаблівага ўражаньня памянёны лірнік ня зробіць, бо на Маскоўскіх рынках іграюць гэтаксама лірнікі. Для беларусаў важна былоб мець у аддзеле быту цымбаліста або дудара [НАРБ Доклад, 724],
У выніку на выставу паехаў лірнік Караленка, які ведаў і выконваў наступныя творы: «Беларуская марсільеза», «Кажуць людзі, што я умру», «Захацела бабушка разам взбагацеці», «Шчыглік», «Прыляцелі гусі з далёкага краю», «Пайшла дзеўкаў вішнёвы сад гуляці», «Скука мне дасада», «Прэчіста дзева маці», «Лазар», «Варвара», «Прыйдзе лета», «Ой мы плачам вазрыдаем», «В славным градзе Ярусаліме», «Прыйдзе гадзіна для ўсіх едзіна», «Штоб я ведаў, што я знаў», «Ой вы людзі крэсьцьяне», «Сіротка», «Маці боска», «В месяцы вакцябры ляцела паруша», «Мікалай чудатворац» [НАРБ Протоколы, 230], Акрамя таго, беларускія мелодыі на выставе выконвалі цымбаліст і дудар. Беларускі музычны фальклор здабыў на выставе вялікі поспех і прызнанне, пра што пісала газета «Савецкая Беларусь»:
У Няскучным садзе пяе наш хор пад кіраўніцтвам Тэраўскага. Тут жа на змену пяюць і ўкраінцы, і велікаросы. Але як спяюць нашу «Бульбу» ці «Лявоніху», ці што другое, дык публіка плешча і крычыць «брава» больш як другім. А дзед лірнік з сваімі хватаючымі за сэрца спевамі наганяе думкі і часамі выцісквае з дзявочага вока слязу... Зычныя струны цымбалаў прымушаюць грамады экскурсантаў цікавіцца і абы толькі струны зазвінелі, слухаць. Імя працоўнай Беларусі шумнаю хваляй расплываецца на вялікім абшары ўсяго свету [Цыт. паводле: Бороднч 2020, 107],
У хуткім часе беларускія народныя песні з’явіліся і на еўрапейскай сцэне Міжнароднай выставе дэкаратыўнага мастацтва і мастацкай прамысловасці ў Парыжы ў 1925 г„ выставе «Музыка ў жыцці народаў» у ФранкфурценаМайне ў 1927 г. Канцэрты беларускіх выканаўцаў праходзілі з вялікім поспехам, а асаблівы інтарэс выклікалі беларускія песні, пра якія ў замежным
100
Яніна Грыневіч. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІНА СЦЭНЕ 3 1880хДА ПАЧАТКУ 1930х гг.
друку з’явіліся добрыя водгукі [Хроніка 1927, 201]. Такім чынам, у 1920я гг. беларускія народныя песні пачалі рэпрэзентаваць не толькі нацыю, але і наваствораную дзяржаву.
Акрамя таго, песні «Чаму ж мне не пець» і «Чалавек жонку б’е» сталі асновай народнага рэпертуару прафесійных вакалістаў, такіх як Л. Александроўская і I. Яўнзем, у запісах апошняй яны ў наступныя дзесяцігоддзі сталі вядомымі далёка за межамі Беларусі.
Аднак бліжэй да канца 1920х гг. у сітуацыі абазначыліся змены узмацніўся кантроль за навуковым і культурным жыццём у БССР. У пачатку 1930х гг. многія культурныя дзеячы былі арыштаваны і высланы за межы рэспублікі. Фокус увагі перамясціўся на савецкі фальклор, а цікавасць да аўтэнтычных твораў пачала лічыцца «нацдэмаўшчынай». Істотна зменшылася (але цалкам не знікла) колькасць беларускіх народных песень у рэпертуарах публічных мерапрыемстваў.
Заключэнне
Гісторыя сцэнізацыі беларускіх народных песень бярэ пачатак з афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў у Расійскай імперыі і праходзіць некалькі асноўных этапаў у сваім развіцці. На пачатку беларуская народная песня ўваходзіць у рэпертуар і з’яўляецца на сцэне як песня аднаго са славянскіх народаў. Першае выяўленае намі згадванне ў прэсе адносіцца да лакальнага мерапрыемства па святкаванні каранацыі імператара Аляксандра III у 1883 г., дзе яна прагучала разам з украінскімі, рускімі, харвацкімі, сербскімі і балгарскімі творамі. Нацыянальны канцэртны фальклорны рэпертуар пачаў афармляцца пачынаючы з першых публічных мерапрыемстваў, першымі са сцэны прагучалі творы «Дудавесялуха» і «Чаму ж мне не пець».