Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
110
Юры Пацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯ МЕТРЫКІ...
Каб зразумець цэзуру, трэба размежаваць яе з іншымі паняткамі класу сечываў. Папершае, трэба адрозніваць яе ад цэзуры ў антычным вершаванні, дзе гэтым тэрмінам абазначаўся «падзел стапы паміж двума словамі» [Классовскнй 1863, 6], ці «сечыва ўнутры стапы» [Шенгелн 1923, 125], Апазіцыяй цэзуры была дыярэза  супадзенне граніцы стапы з граніцаю слова. У сілабічным і танічным вершы функцыя цэзуры і значэнне самога тэрміна цэзура змяніліся, пры тым што дыярэза захавала першаснае значэнне. А ў XX ст. стаў шырока ўжывацца і новы панятак словападзел (назва сведчыць сама за сябе), паводле аналогіі з якім з’явіўся і стопапападзел, хаця «рытм зусім не азначае дзялення нейкага цэлага на часткі» [Змндер 1979, 245]  якраз таму 2складовыя метры можна пераінтэрпрэтаваць і як 4складовыя, што практыкаваў яшчэ Д. Дубенскі [Дубенскмй 1828, 9]. 3 улікам усяго тут сказанага, дыярэзу можна азначыць як супадзенне слова і стопападзелу, а якое месца ў гэтай сістэме займае цэзура, не зусім зразумела.
Калі ў квантытатыўным вершы цэзура азначала несупадзенне слова і стопападзелу, то тэарэтыкі танічнага верша сцвярджаюць ці не адваротнае. Д. Самсонаў пісаў, што цэзура мусіць супадаць са стопападзелам «іначай верш разладзіцца» [Самсонов 1817, 257], Падобнае даводзіў і Г. Шэнгелі: «Вялікая цэзура заўсёды  пасля стапы» [Шенгелн 1923,125]; таму яе зрушванне «пакідае ўражанне няправільнасці» [Шенгелн 1923, 125], Чым жа ў такім разе цэзура розніцца ад дыярэзы? Рэгулярнасцю? Аднак Самсонаў сумняваўся, ці заўсёды цэзура «бывае на адным месцы, і ці не стамляе гэтае вечна аднолькавае сечыва» [Самсонов 1817, 256]. Г. Класоўскі мусіў прызнацца ў немажлівасці вызначэння месца і ролі цэзуры, якія «ў найбольшай частцы выпадкаў толькі прыблізна слушныя» [Классовскнй 1863, 76], А Шэнгелі зусім адкінуў спробы ўзгаднення розных канцэпцыяў цэзуры і прапанаваў размежаваць уласна цэзуру і «вялікую цэзуру» м е д ы я н у: «Медыянай мы будзем называць сечыва верша, якое імкнецца да сіметрыі доляў абапал яго і мае чыста рытмавую прыроду. Медыяна  не паўза; яна  размыканне няспыннага патоку напружанняў голасу» [Шенгелн 1923,125],
Азначэнне Шэнгелі не зняло, а дадало супярэчнасцяў. 3 аднаго боку, ён, як і Р. Якабсон, піша, што «медыяна  не паўза», з іншага боку, а што такое «размыканне няспыннага патоку», калі не паўза? I што значыць «імкнецца да сіметрыі», калі побач з сіметрычнымі памерамі, такімі як 8складовік 4+4, 12складовік 6+6, ёсць і асіметрычныя: 8складовік 5+3, 14складовік 8+6? Урэшце, ён намякае на нешта трэцяе, калі піша пра «чыста рытмавую прыроду» цэзуры, менавіта гэты аспект цэзуры варты асаблівай увагі. Перад намі шэраг антыноміяў: цэзура  паўза ці словападзел, заўсёды рэгулярная ці не заўсёды (калі словападзел, то ўсё ж, мабыць, рэгулярны), супадае з дыярэзай ці не?
Непаразуменні, звязаныя з цэзурай, вынікалі з ігнаравання ўзроўневай структуры тэксту (1й аксіёмы). Як бы мы ні разумелі цэзуру, яна відавочная. He трэба быць спецыялістам, каб заўважыць у вершы цэзуру, чаго не скажаш пра дыярэзу, а існаванне стапы выклікае спрэчкі [Чудовскмй 1915; Тнмофеев 1987, 137202; Холшевннков 1991], дый словападзел  не ўніверсалія. Ёсць мовы,
111
ДАСЛЕДАВАННІ
напрыклад, французская, дзе няма слоўных націскаў, таму няма сэнсу і ў словападзелах, затое ёсць граніцы сінтагмаў [ІЦерба 1963, 8490; 19, 250], Калі ж успомніць, што базаю колана якраз і служыць сінтагма, што колан  парцэляваная сінтагма [Патюпо 2018, 303312, 339342], то ўсё становіцца на свае месцы: цэзура не проста словападзел, а фразавы словападзел  той, які суправаджаецца паўзаю. Нельга ўсе сечывы разглядаць у адной плашчыні: калі дыярэза словападзел унутры самога колана, то цэзура  словападзел паміж коланамі, яна аддзяляе адзін метрычны рад ад другога. Дзе канчаецца колан, трэба ўжо гаварыць не пра дыярэзу, а пра каталектыку. Цэзура ж, як вядома, бывае і каталектычная, і акаталектычная, і гіперкаталектычная. I тут зноў мы выходзім на праблему метрыкі.
Адрозненне дыярэзы і цэзуры як словападзелаў розных роўняў не ўсё тлумачыць у іх прыродзе, ключавую ролю тут выконвае экспазіцыя іктаў, бо цэзура ж «мае чыста рытмавую прыроду» [Шенгелм 1923, 125]. Гэта і будзе ключавым момантам нашага даследавання. 3 усіх супярэчлівых палажэнняў Г. Шэнгелі, менавіта на ім варта засяродзіцца. I характар цэзуры, і яе глыбіня, яе дэтэрмінаванасць залежаць ад таго метрычнага раскладу, які цэзурай жа і ствараецца. Гэтыя працэсы можна бачыць на прыкладзе найпапулярнейшых памераў беларускага фальклору: 8складовіка (4+4) і 12складовіка (6+6).
Згодна з 6й аксіёмай, фальклорны верш камбінуецца з двух тыпаў інварыянтаў коланаў  архерытмем, якія мы пазначаем літарамі а і 0:
a j  3складовая з мужчынскай клаўзулай: ОоО;
a  4складовая з жаночай клаўзулай: ОоОо;
а+1  5складовая са слізкай клаўзулай: ОоОоо;
0_j  5складовая з мужчынскай клаўзулай: ОоОоО;
0  6складовая з жаночай клаўзулай: ОоОоОо;
Р+1  7складовая са слізкай клаўзулай: ОоОоОоо.
Абагульнена, без уліку клаўзул, архерытмемы запісваем як d і 0.
3 камбінацыяў гэтых шасці інварыянтаў складаецца большасць памераў традыцыйнага фальклору. 8складовік (4+4)  гэта дзве a ў чыстым выглядзе, а 12складовік (6+6)  гэта дзве Р у чыстым выглядзе. Абедзве архерытмемы, і а, і 0, маюць харэічную кадэнцыю, што абумоўлена дзеяннем РАД і аб’ёмам ядраў коланаў, таму з гледзішча метрыкі aa можа разглядацца як больш ці менш урэгуляваны васьмістопны харэй, а 0  як шасцістопны харэй. Аднак, калі браць пад увагу толькі абавязковыя ікты, то харэі ператворацца ў пеоны, і 8складовік стане пеонам 3м, а кожны колан 12складовіка  пеонам 1м. I 2складовая харэічная шкала, і 4складовая пеанічная не перадаюць багацця рытму ў поўнай меры, затое накладванне абедзвюх шкалаў на верш выяўляе ў метрыцы не два, а тры вымярэнні, што адзначалася ў 7й заўвазе. Варта таксама адзначыць, што гэта памеры сіметрычныя і монаметрычныя  абапал цэзуры (тут якраз і медыяны), размяшчаюцца два ізаметрычныя коланы.
I раз наш абект даследавання  фальклор, а літаратура бярэцца толькі для параўнання, то варта мець на ўвазе, што для фальклору панятак радка нерэ
112
Юры Пацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯМЕТРЫКІ...
левантны, абектыўна ў фальклоры ёсць толькі коланы і перыяды [гл.: Патюпо 2018, 313328, 339342]. Зрэшты, гэтая акалічнасць не замінае стасаваць да фальклору літаратурныя аналагі, а толькі змушае перагледзець статус сечываў «вонкавых» (г. зв. міжрадковай паўзы) і «нутраных» (цэзуры): калі ўмоўны радок, то ўмоўная і розніца паміж цэзураю і міжрадковаю паўзай. I ўсё ж, калі мы карыстаемся паняткамі 8, 12, ці nскладовіка, то тым самым карыстаемся і паняткам умоўнага радка ў якасці інструмента.
2.	Аксіяматыка 8складовіка
8складовік  самы пашыраны памер, хіба толькі монасілабічныя мовы не спараджалі яго няўхільна, што вынікае з іх жа прасодыі. «Васьміскладовае вершаванне было характэрнае для значнай часткі індаеўрапейскага (у тым ліку славянскага) і неіндаеўрапейскага паэтычнага свету» [Бардавелндзе 1975, 196]. I гэта асабліва кідаецца ў вочы, калі звярнуцца да фальклорнага матэрыялу і ранніх стадыяў літаратуры. Бальшыня 8складовікаў 4+4 маюць харэічную кадэнцыю (аа) і ў метрыцы рэалізуюцца як чатырохстопны харэй, ці харэічны тэтраметр. Д. Бардавелідзе выказаў здагадку, што гэта архетып, які «ўзнікаў у розных народаў на досвітку вершавання» [Бардавелндзе 1975, 197], і таму «ці не становіць ён універсальную рытмічную канструкцыю, якая натуральна нараджалася ў працэсе фармавання народнага вершавання» [Бардавелндзе 1975, 197], Атрыманыя намі вынікі [гл.: Пацюпа 20142016; Пацюпа 2016; Пацюпа 2016 А; Paciupa 2018] не толькі цалкам пацвярджаюць гэтую гіпотэзу, але і тлумачаць паходжанне 8складовіка з камбінацыі дзвюх архерытмем а, якая мае ўнікальныя асаблівасці ў плане сіметрыі, і на іх варта спыніцца, перш чым даследаваць самыя тэксты.
Мы разгледзім 8складовік а + а шляхам узыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага: 1) аксіяматычна апішам структурныя схемы; 2) праілюструем іх канкрэтнымі прыкладамі і 3) спраўдзім папярэднія высновы статыстычна. Прычым на першым этапе зманціруем 16складовы перыяд з таго матэрыялу, які нам вядомы, з архерытмемы a, а тады пакажам, як перыяд парцэлюецца згодна са сваімі ўласнымі законамі. Такім парадкам, аналіз схем будзе ісці як знізу ўверх, так і зверху ўніз. Сінтэз перыяду 8складовіка апраўдваецца яго ўнікальнай структурай. Паслядоўнасць а + а... унікальная тым, што чыста фармальна можа доўжыцца бясконца, захоўваючы пры гэтым гетэрагеннасць і гамаморфнасць, гэты працэс выразна відаць тады, калі ў метры пазначаюцца тры ступені сілы, якія 2складовая (харэічная) шкала не раскрывае ўсебакова, як гэта робіць камбінаваная (харэічнапеанічная) шкала  і 2, і 4складовая адначасова.
Спачатку разгледзім саму элементарную «цагліну», з якой складаюцца традыцыйныя фальклорныя вершы і прататыпы якой ёсць у выклічніках і гукаперайманнях,  архерытмему а (ОоОо). 3 аднаго боку, гэта можа быць самастойная лексічная адзінка і самастойны колан, з іншага боку, гэта поўны рыт
113
ДАСЛЕДАВАННІ
мавы цыкл, дзе ёсць канстанта  наймацнейшы і абавязковы канцавы ікт (О) і дзе ёсць ікт неабавязковы (О), але мажлівы (у параўнанні з канстантай крыху паслаблены), а таксама ёсць міжіктавы інтэрвал (о) і клаўзула (о), якія становяць сабой слабыя пазіцыі. У архерытмеме а спраўджваецца ідэя А. Квяткоўскага, што «двухдольная стапа несамастойная, яна фігуруе як меншая частка» [Квятковскмй 1966, 96] большага рытмавага цыкла. Праблема не зводзіцца да паўнаты цыкла, важна, што абавязковы ікт стаіць у канцы, а не ў пачатку. Калі б мы іх памянялі месцамі і пеон 3і перарабілі на пеон 1ы (ОоОо), то тым самым парушылі б закон канцавой лакалізацыі канстанты (3ю аксіёму). Пеон 1ы пры 3складовым ядры немажлівы анталагічна, нават тады, калі першы ікт пры дэкламацыі ці спяванні і будзе гучаць мацней, чым апошні [гл.: Пацюпа 2023, 4243],
Аднак колан не існуе сам праз сябе, верш вымагае паўтору аднатыпных коланаў, таму далей разгледзім ужо не ізаляваную a, а паслядоўнасць a + a... і тое, як рад дыскрэтных a ўмоўна злучаюцца ў кантынуум aa..., паказаны на рыс. 1.