Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
117
ДАСЛЕДАВАННІ
Табліца 1. Сілабічныя і метрычныя параметры 8складовіка a + a
Параметры Радкі Сілабічныя параметры Метрычныя параметры Усяго радкоў
Норма Ліпа і гіперсілабізм Цэзура Харэй
8 скл. 7 скл. 9скл. Інш. Усяго Ёсць Няма ЁСЦЬ Няма
Лік 944 28 24 2 54 926 62 601 397 998
Доля 95% 3% 2% 0% 5% 94% 6% 60% 40% 100%
Варта заўважыць, гэтыя 6 % радкоў (3 + 5 ці 5 + 3), хаця мы іх і называем безцэзурнымі, можна трактаваць як радкі з пераменнай цэзурай. Такую з’яву ці не першы апісаў Ф. Корш: «Сустракаюцца часам парушэнні цэзуры, аднак <...>, здаецца, заўсёды, толькі на адзін склад, і пры гэтым такім парадкам, што апошні склад апошняга слова першай паловы верша пераходзіць да другой паловы» [Корш 2015, 90], М. Трубяцкой гэтаксама сцвярджаў, што нястачу меладэмы (склада) на анакрузе кампенсуе «адпаведнае падаўжэнне апошняй меладэмы папярэдняга радка» [Трубецкой 1987, 353], Захаванне ізасілабізму ў межах перыяду пры няроўнасці коланаў адзначаў і Д. Ворт: «Калі першы колан падаўжаецца, то другі скарачаецца, і наадварот» [Ворт 2006, 403]. Мы не бачылі падобных анамаліяў паміж больш аб емнымі 8складовымі парцэламі. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што 4складовыя коланы не зусім самастойныя і імкнуцца да злучэння ў больш цеснае адзінства, да ўтварэння 8складовай рытмемы у: a + a 4 aa > у і да абектывацыі радка нездарма ў ПК толькі адзін тэкст a + а графічна аформлены як 4складовік [Песні 1978, 142143] і ніводзін як 16складовік, а астатнія, і тут, і ў іншых зборніках, зазвычай афармляюцца як 8складовікі. Такое адзінства графічнага афармлення народных песень назіраецца далёка не ў кожным памеры.
Калі адкласці бесцэнзурныя радкі (або радкі са змешчанай цэзурай) і аблічыць аб’ём астатніх 1882 коланаў, то выявіцца, што колькасць ліпа, і гіперсілабічных коланаў невялікая толькі 1 % па 0,5 % справа і злева. Затое акцэнтныя характарыстыкі 8складовіка, як відаць з табл. 2, наадварот, праяўляюць высокую ступень энтрапіі, як без клітык (I), так і без клітык ды без амбівалентных слоў (II): займеннікаў, займенных прыслоўяў, лічэбнікаў і г. д. Тут не прасочваецца ні канстанта, ні нават яўная дамінанта, а значыць, акцэнтная аснова паза метрычнаю схемаю істотна не ўплывае на памер, і «танічнасць» фальклорнага верша аказваецца тэарэтычнаю фікцыяй. Калі ж вылучыць адносную акцэнтную дамінанту 8складовіка (лік поўнанаціскных слоў), то ўбачым: у 4складовых коланах гэта аднодва словы, у 8складовых перыядах трычатыры словы I (без клітык) ці дватры словы II (без клітык і амбівалентных слоў). У кожным разе на колан мусіць прыпадаць хоць адзін канцавы націск. Канцавыя націскі канстанты і ствараюць той «слынны» пеонавы каркас, які гарантуе ў фальклоры і харэічную кадэнцыю: «Улюбёная стапа народная, якая зайгравала песенныя памеры гэта пеон» [Дубенскнй 1828, 55]. Але пеон гарантуецца пры ўмове, што націскі сапраўды займаюць апошнюю пазіцыю ў метрычнай схеме, што канстанта не адхіляецца ад сваёй пазіцыі.
118
Юры Пацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯ МЕТРЫКІ...
Табліца 2. Акцэнтныя параметры 8складовіка а + a
Парцэлы Словы Коланы Радкі
1слова 2 словы 3 словы 1слова 2 словы 3 словы 4 словы 5 слоў
Без клітык I 837 936 109 171 482 291 54
Доля без I 44% 50% 6% 17% 48% 29% 5%
Без клітык I і II 1333 489 4 39 525 358 73 3
Доля без I і II 69% 25% 0% 4% 53% 36% 7% 0%
Калі канстанта адхіляецца, то гэта, здавалася б, не зусім канстанта тут супярэчнасць ужо ў самім азначэнні. У літаратуры канстанта на 100 % стаіць пад націскам, хаця ў нямецкай літаратуры націсненасць вагаецца ў межах 9598 % [Тарановскмй 2010, 70], Што да фальклору, то інверсія канстанты не стварае ніякіх праблем, бо пры выкананні можа адбыцца пераакцэнтуацыя любога слова, калі таго вымагае напеў. Праблемы стварае толькі парушэнне ізасілабізму, бо ў песнях, пра што пісаў яшчэ М. Ламаносаў, «заўсёды пэўны лік складоў мусіць быць» [Ломоносов 2002, 243]. Частая пераакцэнтуацыя іктаў, асабліва канстанты, у працэсе выканання песні моцна дэзарыентуе, стварае ілюзію неўпарадкаванасці, поўнай адсутнасці метра і выклікала ў свой час два гатункі тэарэтычнага нігілізму: з аднога боку, перакананасць у поўнай залежнасці тэксту ад напеву [гл.: Мельгунов 1906; Шафранов 18781879], з іншага расчараванне ў самой мажлівасці выявіць у тэксце песень акцэнтныя заканамернасці [гл.: Шафранов 18781879; Потебня 1884], a то і выклікала спакусу правіць фальклорныя тэксты. Выйсцем з гэтага тупіка стала адкрыццё рытмемы, як інварыянта колана, паводле аналогіі з фанемай, як інварыянтам гуку [Пацюпа 2004; Пацюпа 20142016], а потым і архерытмемы як немаркіраванага інварыянта, абумоўленага нашымі кагнітыўнымі ўласцівасцямі [Пацюпа 2015; Пацюпа 20142016; Пацюпа 2016 A; Paciupa 2018]. Калі інварыянт вядомы, то інверсіі канстанты, як і адхіленні ад ізасілабізму, можна вывучаць статыстычна, не патрабуючы яго адпаведнасці на 100 % метрычным схемам, дастаткова толькі назіраць рэальнае ваганне націскаў, а яно ў кожным разе значна меншае, чым ваганне астатніх іктаў.
Табліца 3. Інверсіі канстанты ў коланах 8складовіка a + a
Тыпы Інверсіі Рэгрэсіўныя інверсіі 3* Прагрэсіўныя інверсіі 2 Усе інверсіі
Няцот Цот Усяго Няцот Цот Усяго Няцот Цот Усяго
Лік 200 (99) 53 (39) 253 (138) 90 114 204 290 (189) 167 (153) 457 (342)
Доля 11 % (5 %) 3 % (2%) 13 % (7%) 5% 6% 11 % 15 % (10 %) 9 % (8 %) 24 % (8 %)
Табл. 3 паказвае розныя кшталты адхіленняў канстанты: у няцотных (левых) коланах, якія пачынаюць радок, і ў ц о т н ы х (правых) коланах, якія замыкаюць радок. У табліцы таксама ўлічаныя вектары адхілення канстанты: улева, у бок анакрузы рэгрэсіўныя інверсіі, і ўправа, у бок клаўзулы
119
ДАСЛЕДАВАННІ
прагрэсіўныя інверсіі. У цэлым інверсіі ахапляюць толькі 24 % коланаў, ёсць пэўныя адрозненні паміж няцотнымі і цотнымі коланамі: у няцотных коланах інверсіяў больш, асабліва рэгрэсіўных, а ў цотных менш. Такога выніку можна было чакаць, бо, калі левы і правы коланы разглядаць як адзін радок, то ўнутры радка чакаецца большая свабода, чым у канцы. Правыя коланы, якія замыкаюць радок і якія зазвычай рыфмуюцца, інверсіяваныя толькі на 9 %. Інакш кажучы, канстанты коланаў інверсіяваныя на чвэрць (24 %), а канстанты радкоў толькі на дзясятую долю (9 %). Гэта нашмат менш, чым збояў харэя (40 %), што зноў сведчыць пра другаснасць метрыкі, але ўсё ж невыпадковасць адноснай ізаметрыі.
Пры гэтым трэба мець на ўвазе: сам падлік інверсіяў рэч адносная не толькі таму, што ў выкананні ікты расстаўляюцца так, як гэтага вымагаюць метрыка, інтанацыя і напеў, але і таму, што не заўсёды можна пэўна сказаць, які націск слова правільны. Апраўдваць адхіленні ад «нормаў» архаізмамі і дыялектызмамі [гл.: Бейлм 2001, 3744; Бейлм 2010, 57162] карысна, але, па вялікім рахунку, збыткоўна, бо выканаўца менш за ўсё дбае пра апраўданасць пераакцэнтуацыяў. Дый метрычны інварыянт вызначаецца не статыстычна, а згодна з РАД (з 5й аксіёмай). Колькасць інверсіяў чыста суб ектыўна можна і павялічваць, і памяншаць. 3 аднаго боку, ёсць невялікая група фальклорных «акцэнтных клішэ»; мілога, чарнога, любога, быстрою, малода, бялюсёнька, ранюсёнька, вярнёнька, Марусёнька, Ясёнька, мілёнькі, зязюлёнька, парэнька, вуліца, разлучніца, тўман, казакам, вёрба, яворам, камёня, тўгі, дрўгі, пілі, думала, падумаю, плакаці, утраціла, якія мы не лічылі за інверсіі. 3 іншага боку, ёсць досыць вялікая група слоў з паслабленымі націскамі займеннікі і лічэбнікі, якія можна не ставіць у агульны лік інверсіяў, але мы паставілі, каб наўмысна не заніжаць колькасць інверсіяў.
А калі ўсё ж спраўдзіць, якія канстанты забяспечваюцца займеннікамі, то выявіцца вельмі цікавая заканамернасць: у няцотных коланах на канстанту прыпадае 101 займеннік, а ў цотных (канцавых) толькі 14. Выходзіць, у сярэдзіне радка хоць і часцей пераакцэнтоўваюцца словы, але з паслабленым націскам. А гэта, нягледзячы на колькасную перавагу, нівелюе іх успрыняцце як адхіленняў Без займеннікаў статыстыка інверсіяў істотна мяняецца (гл. табл. 3 лічбы ў дужках); папершае, розніца паміж цотнымі і няцотнымі коланамі робіцца нязначнай, падругое, доля коланаў з інверсіяй канстанты памяншаецца з 24 да 8 %.
Уся вышэйпададзеная статыстыка 8складовіка была патрэбная толькі дзеля таго, каб пераканацца, што мы сапраўды маем справу з 8складовікам і каб мець уяўленне, што сабой становіць гэты памер. Канцавою мэтаю нашага даследавання павінна стаць статыстыка словападзелаў. Табл. 4 статыстычна выяўляе тое, што аксіяматычна выяўлена на рыс. 2. 8складовыя парцэлы на 100 % раздзяляюцца словападзеламі, 4складовыя на 94 %, чым не моцна розняцца ад 8складовых, а вось 2складовыя парцэлы, як і меркавалася, не часта вылучаюцца дыярэзамі: у няцотных коланах 50 % дыярэзаў паміж 2складовымі парцэламі, а ў цотных усяго толькі 26 %. Але дыхатамія (як на рыс. 2) вымагае,
120
Юры Пацюпа. ЦЭЗУРА ЯК ФУНКЦЫЯ МЕТРЫКІ...
Табдіца 4. Іерархія словападзелаў 8складовіка a + a
—Параметры Словападзелы ^— На 8м скл. (998 радкоў) На 4м скл. (998 радкоў) На 2м складзе (926 радкоў)
Няцот Цот Усяго Абодва
Лік 998 926 459 244 703 119
Доля 100% 94% 50% 26% 38% 13%
каб дыярэзы былі як справа, так і злева. Такіх радкоў, дзе на 2складовых парцэлах ёсць абедзве дыярэзы (і справа, і злева), набіраецца ўсяго толькі 13 %. 3 усяго гэтага можна зрабіць выснову: у 8складовіку з яго адносным ізасілабізмам і больш як напалову выяўленай харэічнай кадэнцыяй можна пэўна назіраць адносна рэгулярную цэзуру пасля 4га склада.
Цікава статыстыку словападзелаў параўнаць са статыстыкай рыфмаў, якая толькі ўзмацняе агульную тэндэнцыю. 3 998 8складовых радкоў 952 радкі, або 95 %, рыфмуюцца, і толькі 5 % халастыя. А з 1882 коланаў (ад 926 радкоў з цэзураю) усяго толькі 70 коланаў рыфмуецца гэта менш, чым 4 %, такія рыфмы можна лічыць аказіянальнымі. I, нарэшце, з 1406 ком (ад 703 коланаў з дыерэзаю) толькі 10 маюць нейкі намёк на рыфму: зірну гляну, кругламала, шыршы большы, ці спішляжыш, шурабура, дзе паўнавартая рыфма толькі шурабура (пры рытмавым націску на перадапошнім складзе) гэта менш, чым 1 % ад агульнага ліку ком. Варта падкрэсліць, прагрэсіўнае зніжэнне долі зарыфмаваных сегментаў, у залежнасці ад іх аб ему, назіраецца нават на фоне прагрэсіўнага зніжэння долі дыярэз. А калі б доля рыфмаў вылічвалася не ад колькасці ізасілабічных коланаў і ком, а ад колькасці дыподыяў і стоп, то яна была б значна меншай. Такім парадкам, 8складовыя радкі, на 100 % дзеляцца дыярэзаю і на 95 % рыфмуюцца, а 4складовыя коланы на 94 % дзеляцца дыярэзаю і на 4 % рыфмуюцца.