Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні
Выпуск 11
Падрабязныя сведчанні пра святкаванне гэтага юбілею, як і прыведзены вышэй пералік твораў, выкананых у Літоўскай духоўнай семінарыі з нагоды каранацыі, дазваляюць казаць пра сфарміраваную структуру афіцыйнага святочнага рэпертуару, у якую ўваходзілі гімн і папулярныя песні на словы рускіх паэтаў. Пры неабходнасці яна магла быць дапоўнена творамі, якія паводле ідэйнатэматычнага зместу адпавядалі мерапрыемству. Рэпертуар беларускіх народных песень на святкаванні юбілею адмены прыгону адрозніваўся ад папярэдніх мерапрыемстваў сваім значна большым аб’ёмам. Яго задачай было ўвасобіць, перадаць пачуцці радасці і весялосці ў асяроддзі беларускіх сялян і ад іх імя з нагоды юбілею адмены прыгоннага права. Для гэтага, акрамя песень, добра падыходзілі народныя танцы.
Акрамя мерапрыемстваў, святкаванне якіх адбывалася на ўзроўні ўсёй імперыі, беларускія народныя песні былі часткай і менш значных урачыстасцяў, напрыклад, навагодніх ялінак1. Так, яны разам з рускімі народнымі песнямі былі выкананы вучнямі Фалкавіцкай царкоўнапрыходскай школы. Разам з імі ў праграму было ўключана чытанне вершаў і баек [М"Ьстныя 1896, 199].
Важна адзначыць і той факт, што беларускія народныя песні выконваліся не толькі на этнічных беларускіх тэрыторыях, але і ў ліку народных песень іншых славянскіх народаў уваходзілі ў праграму урачыстых мерапрыемстваў на тэрыторыі Расійскай імперыі. Такія звесткі прыводзяцца, напрыклад, пра царкоўныя школы Паўлаградскага павета: «Программа д^тскнхь елокв была солндна н выполнялась д’Ьтьмм сь большою радостью н усердіемв; чтеніе разсказовв, стмхов'ь, басенв, чередовалось п'Ьніем'ь народнаго гммна, гнмном’ь Св. Владнміру, народных’ь п’Ьсен'ь русскнх'ь, малорусскнх’ь, б'Ьлорусскнх’ь, чешскнхв» [Нзь жнзнн 1908, 238], Нягледзячы на адсутнасць пераліку выкананых твораў, для нас важна зафіксаваць сам факт іх суседства з песнямі іншых славянскіх народаў у навагодняй канцэртнай праграме.
Акрамя таго, захаваліся сведчанні пра выкананне беларускіх народных песень на царкоўных урачыстасцях. Напрыклад, хор паслушнікаў Св. Духава манастыра 1 студзеня 1913 г. спяваў іх на адкрыцці Мінскага праваслаўнага СвятаМікалаеўскага народнага брацтва [Hsb жнзнн 1913, 171], Выконваліся
1 Правядзенне навагодніх ялінак не было абавязковай практыкай у царкоўных школах, яны праводзіліся па жаданні іх кіраўніцтва.
91
ДАСЛЕДАВАННІ
беларускія народныя песні разам з духоўнай кантатай у гонар патрыярха Гермагена і свецкімі песнямі на словы М. Лермантава ў 1914 г. у час наведвання архіепіскапам Міхаілам Беластокам на храмавым свяце ў МікалаеўскаАлександрыйскай жаночай гімназіі [Дружлловсклй 1914, 249], .Гэтыя пе<;ні былі запісаны жонкай святара мясцовай царквы пры жаночай гімназіі ў Кобрынскім павеце, аднак іх пералік не прыводзіцца. Гэтыя сведчанні ўказваюць на тое, што беларуская народная песня, як песня аднаго са славянскіх народаў, была ўведзена ў структуру святочнага рэпертуару і паступова за ёй замацавалася сталае месца ў рэпертуары публічных мерапрыемстваў.
Этнаграфічныя канцэрты
Асобнае месца ў гісторыі выканання беларускіх народных песень са сцэны займаюць этнаграфічныя канцэрты. Ідэя правядзення такіх канцэртаў належала Этнаграфічнаму аддзелу пры Імператарскім таварыстве аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі, якое працавала ў Маскве. Дзейнасць аддзела была найперш засяроджана на вывучэнні песеннага фальклору тых народаў, што пражывалі на тэрыторыі Расійскай імперыі. Існавала думка пра небяспеку знікнення старой народнай песні пад уплывам гарадской культуры і працэсаў асіміляцыі [Труды 1906, 10], Акрамя таго, у сферу дзейнасці аддзела ўваходзіла папулярызацыя лепшыхузораў народнай творчасці [Труды 1906, 6], 3 гэтай мэтай явйлась мысль пребставйть публйке в йсполненіш с эстрады характерные образцы народной вокальной музыкй [Этнографлческлй 1894, 1], што супала з планамі расійскага кампазітара Мікалая Кляноўскага. Апошні займаўся гарманізацыяй народных песень (не толькі рускіх, але і песень іншых народаў, што жылі ў Расіі) і, прыйшоўшы да высновы пра іх надзвычайную аналогію з рускімі як адносна будовы, так і рытму, задумаў прадставіць гэтыя вынікі ў форме канцэрта [Этнографлческлй 1894, 1], Яму і даручылі падрыхтоўку і правядзенне першага этнаграфічнага канцэрта. Ён адбыўся 11 сакавіка 1893 г. У першым (славянскім) аддзяленні разам з рускімі (5), украінскімі (4), балгарскімі (2) і польскімі (3) песнямі былі выкананы чатыры беларускія народныя песні. Тры з іх былі ўзяты са зборніка 3. Радчанка («Ой, лецелі гусі сДнепра», «Ах, нема лёду» і «Чом вы, конопелькі») і адна з запісаў М. Янчука («Ой, калінамаліна») [Труды 1906, 71]. У другім аддзяленні былі прадстаўлены песні іншародцаў літоўскія (4), армянскія (1), грузінскія (3), чувашскія (1), кіргізскія (2), сарцкія (1), навагрэцкія (2). Песні на канцэрце прагучалі ў выкананні прафесійных спевакоў і хору. Арыентуючыся на шырокую публіку, а не толькі на спецыялістаў, М. Кляноўскі надаў народным творам «мастацкі характар», гэта значыць
сохраняя везде в полной непрлкосновенностл самыя мелодлл в том влде, как лх поет народ, я прлсоедлнлл к нлм аккомпонемент, строго прлдержлвась определенного строя л пользуясь лсключлтельно темм гармонлямл, которые ему свойственны; все прлбавленые мною вступленля л заключенля основаны по прелмуіцеству на музыкальных фразах, заключаюіцлхся в самлх мелодлях [Этнографлческлй 1894, 1].
92
Яніна Грыневіч. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІНА СЦЭНЕ 3 1880х ДА ПАЧАТКУ 1930х гг.
Першы этнаграфічны канцэрт меў поспех, па яго выніках быў выданы зборнік, які змяшчаў выкананыя творы за выключэннем інструментальных нумароў і тых песень, якія гучалі не ў апрацоўцы самога Кляноўскага, а іншых кампазітараў з друкаваных крыніц [Этнографнческнй 1894].
Такім чынам, мэтай правядзення першага этнаграфічнага канцэрта было знаёмства адукаванай маскоўскай публікі з песеннай культурай народаў імперыі. Устройство этйх концертов й лекцйй, можно сказать, оправдало свою цель возбудйть в обіцестве йнтерес к народной песне й музыке, прй чем йнородцы едва лй не впервые предсталй перед московской публйкой в серьезнонаучной обстановке с концертной эстрады [Труды 1906, 7], пісаў сакратар аддзела этнаграфіі М. Янчук.
Практыка правядзення этнаграфічных канцэртаў мела працяг, аднак адбыліся некаторыя змены было вырашана браць невялікую ўваходную плату для папаўнення бюджэту аддзела. Усяго было арганізавана 6 канцэртаў, на якіх публіка ў ліку іншых пазнаёмілася з беларускімі песнямі і інструментальнымі мелодыямі. Другі канцэрт адбыўся 11 сакавіка 1901 г„ у яго праграму ўвайшло 35 твораў. 3 беларускіх матэрыялаў прагучалі толькі дзве песні веснавая «Ой, лецелі гусі» (зап. 3. Радчанка, гарм. М. Кляноўскі) і купальская «Да плаваў чоўночок» (зап. М. Янчук, гарм. А. Маслаў) [Труды 1906, 72]. Неўзабаве адбыўся і трэці этнаграфічны канцэрт, дзе былі выкананы 4 беларускія народныя песні: са зборніка 3. Радчанка веснавая «Нема лёду», «Ой, у полі жіто» і «Чом вы, конопелькі»; з запісаў М. Янчука «Вол бушуе, весну чуе» [Труды 1906, 73]. У праграму чацвёртага этнаграфічнага канцэрта беларускія песні не ўвайшлі. У праграму пятага канцэрта было вырашана ўключыць 5 беларускіх песень са зборнікаў 3. Радчанкі, П. Шэйна і з запісаў М. Янчука [Труды 1906, 8], але фактычна былі выкананы толькі дзве песні «Дубровочка зеленая» з запісаў П. Шэйна і «Колыбельная» з запісаў 3. Радчанка. Абедзве песні прагучалі ў апрацоўцы кампазітара А. Грачанінава [Труды 1906, 74], У праграме шостага канцэрта зявіліся новаўвядзенні разам з песнямі прагучалі і інструментальныя творы, аднак беларускія матэрыялы, як песні, так і найгрышы, туды не ўвайшлі. Такая ж сітуацыя характэрная і для сёмага этнаграфічнага канцэрта. У рэпертуар восьмага канцэрта, які адбыўся 11 лютага 1907 г., былі ўключаны 2 веснавыя мелодыі з запісаў М. Янчука і 3 беларускія народныя песні: арэльная «В бору сосенка», «Чом вы, конопелькі» (абедзве са зборніка 3. Радчанка) і «Купала на Йвана» (з запісаў М. Янчука) [Труды 1911, 29]. Трэба аднак заўважыць, што тут жа прагучалі 23 рускія і 20 украінскія песень. Наступны этнаграфічны канцэрт прайшоў ужо ў пачатку 1911 г. На ім прагучалі 2 беларускія творы «Калыханка» і «Ілья Мурамец» [Труды 1911, 31],
Паралельна Этнаграфічная секцыя працягвала праводзіць спецыяльныя адкрытыя пасяджэнні з удзелам зацікаўленай публікі, прысвечаныя народнай музыцы. На іх навуковыя даклады ілюстраваліся выкананнем народных песень сола, хорам, пад акампанемент фартэпіяна і народных музычных інструментаў, акрамя таго прайграваліся мелодыі, запісаныя на фанограф [Труды 1906, 6],
93
ДАСЛЕДАВАННІ
На канцэртах мелодыі да песень выконваліся двума спосабамі: 1) у «некранутым» выглядзе (без усялякага суправаджэння з арыгінальным тэкстам, часам нават на сапраўдных народных музычных інструментах); 2) у гарманізацыі членаў Этнаграфічнай секцыі ў пералажэнні для фартэпіяна альбо хору [Труды 1906, 7]. Прынцып выбару твораў для канцэртаў быў навуковым, гэта значыць павязаным найперш з дэманстрацыяй тыповых і найбольш характэрных рысаў беларускай песні, а не з яе эстэтычным, мастацкім бокам. Кола крыніц было абмежавана пераважна апублікаванымі зборнікамі народных песень з мелодыямі (якраз такімі былі фальклорныя зборнікі 3. Радчанка) і ўласнымі запісамі членаў Этнаграфічнага аддзела.
Нягледзячы на тое, што ў колькасных адносінах у канцэртных рэпертуарах беларуская песня займала месца непараўнальна меншае за рускую і ўкраінскую, але сама практыка правядзення этнаграфічных канцэртаў дазволіла ёй зацвердзіцца на сцэне часткай культуры этнічна шматстайнай дзяржавы. Сярод кола кампазітараў і выканаўцаў (і зацікаўленай маскоўскай публікі) з’явілася ўяўленне пра беларускую народную песню і яе тыповыя рысы.
Беларускія вечарыны
Калі ў Еўропе росквіт узаемадзеяння харавых таварыстваў і нацыянальных рухаў прыйшоўся на XIX ст. [Choral 2015, 2], то на этнічных беларускіх тэрыторыях гэты працэс прыпадае на пачатак XX ст. Імпульс да стварэння свецкіх хароў быў дадзены маладым беларускім рухам, які аформіўся пасля рэвалюцыі 1905 г. Формай культурнай самарэпрэзентацыі беларускага руху стала беларуская вечарына (вечар, вечарынка, ігрышча). Яна мела тыповую праграму, што ўлучала паказ спектакля, выкананне народных песень і танцаў са сцэны, а таксама дэкламацыю вершаў. Беларускі драматург і рэжысёр Ф. Аляхновіч, які арганізоўваў такія мерапрыемствы, адзначаў цэнтральнае месца песеннага і танцавальнага фальклору ў іх праграме: