Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
The article examines the history of performing Belarusian folk songs from the stage during public events in the period from the 1880s to the early 1930s. The meaning of folk singing in various sociohistorical contexts is revealed  from the first representations of Belarusian in public space during the Russian Empire to the representation of the nation and the newly created state BSSR. It is shown that at the initial stage, the Belarusian folk song appears in the repertoire of mass events along with songs of other Slavic peoples. One of the first examples is the local festivities on the coronation of the emperor in 1883. From this time on, a national concert song repertoire began to take shape. Belarusian folk song is gradually gaining a permanent place in the repertoire of public events.
The next stage in the history of public performance of Belarusian folk songs were ethnographic concerts organized by the Ethnographic Department of the Imperial Society of Lovers of Natural History, Anthropology and Ethnography in Moscow in 18931911. Guided by the scientific principle of selecting songs, the most typical musical items were performed from the stage. Thus, among composers, performers and the interested public, ideas about the characteristic features of Belarusian folklore were formed. Belarusian folk song has established itself as part of the culture of a multinational state.
In the 1910s the Belarusian folk song becomes part of the Belarusian party program, which has established itself as a form of national event. New forms of cultural and social activities of choirs and theatre troupes spread the fashion for Belarusian evenings from the centres of cultural life to the provinces. Thanks to this, singing folk songs at public events has become a mass phenomenon. The number of folk songs processed for stage performance has increased significantly. At this time, the Belarusian folk song canon was formed. It would form the basis of concert and choral repertoires for the next two decades. Later, the form of the Belarusian party was adapted to new conditions to celebrate the first anniversary of the October Revolution of 1918. With the creation of the BSSR, the Belarusian folk song began to represent the newly created state, which was manifested in performances both at domestic and international events. However, in the late 1920s  early 1930s. significant changes occurred  for ideological reasons, authentic folklore was replaced in the official discourse by Soviet folklore.
Keywords: Belarusian folklore, Belarusian folk song, repertoire, canon, Belarusian party, holiday, stage, public event.
У канцы XIX ct„ калі музыка займала значнае месца ў грамадскім жыцці, беларускія народныя песні пачалі гучаць са сцэны. 3 цягам часу ім адводзілася ўсё большае месца ў праграмах публічных мерапрыемстваў, аднак задачы і значэнне публічнага выканання народных песень істотна адрозніваліся ў залежнасці ад эпохі. Аднак акрэслены аспект застаецца маладаследаваным у айчыннай фалькларыстыцы, паколькі ўвага сфакусавана ў асноўным на вывучэнні мелодый і тэкстаў.
Мэта артыкула  прасачыць гісторыю выканання беларускіх народных песень са сцэны і паказаць, як у розны час змянялася значэнне публічнага выканання народных песень. Тэарэтычнай асновай артыкула з’яўляецца канцэпцыя «вынаходніцтва традыцый» Э. Хабсбаума і Т. Рэйджэра [The Invention 2003]. У значнай ступені пры напісанні артыкула мы таксама абапіраліся на калектыўную працу пад рэдакцыяй К. Лаёсі і А. Стынена, прысвечаную даследа
88
Яніна Грыневіч. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІНА СЦЭНЕ 3 1880х ДА ПАЧАТКУ 1930х гг.
ванню ролі хароў для развіцця нацыяналізму ў Еўропе [Choral 2015]; манаграфію М. Чакі, у якой даследуецца функцыянаванне музычнага жанру аперэтты ва ўмовах шматнацыянальнай АўстраВенгерскай імперыі [Чакн 2001]; і даследаванне К. Гадунова пра святкаванне гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі і палітычнай культуры Грамадзянскай вайны ў Расіі [Годунов 2023],
Першыя згадкі ў перыядычным друку пра выкананне беларускіх народных песень падчас афіцыйных мерапрыемстваў
Дакладна ўстанавіць час, калі беларускія народныя песні ўпершыню прагучалі са сцэны, даволі складана. Аднак матэрыялы перыядычнага друку паказваюць, што ў 1883 г. падчас трохдзённых лакальных урачыстых мерапрыемстваў з нагоды каранацыі імператара Аляксандра III гэта практыка ўжо была распаўсюджана. Беларускія народныя песні прагучалі са сцэны Літоўскай духоўнай семінарыі ў Вільні на вакальным вечары:
Репертуарі) п'Ьсен'ь, нсполненных'ь воспмтанннкамй семннарін вт> теченіе вечера, былт> довольно значнтелен'ь й разнообразен'ь. Онт> состоял'ь мзь велмкорусскмх'ь, б'ЬлорусскйХ'ь й малорусскмх'ь пісенті, а также болгарскаго гммна, сербскаго хорватскаго военнаго марша м какь нельзя боліе соотв'Ьтствовал'ь данному временм. <...> ЗдЬсь былн н велйкоруссь co своею могучею удалою пЬснею, н малоруссь ст> ніжномднллнческою мелодіею, м білоруссь сь эллегіею; отт> нмхь не хотяті отстать л сербі, й хорвать, й болгарпнт>, чувствуюіціе свое племенное родство... Стройное пініе, чмстота м богатство голосовть ві> соедмненім сь увлеченіемь пЬвцовь промзводнлм на ecto очень пріятное впечатл'Ьніе. Многія піснн вызывалн у прмсутствуюіцмх'ь глубокій неподд'Ьльный восторі”ь. Особенно хорошо псполнены былм піснн: “Спмтся мні, младешеньк’Ь”, “Дудкавеселушка”, “А кто мдэ”, “Болгарскій гнмнь” й “Морякн”. Публмка дружно аплодмровала півцамі м проснла повторнть этм піснн нісколько разт>. Вечерь закончмлся народнымь гнмномі “Боже, Царя хранн!”, который также по желанію публнкм былт> мсполнен'ь два раза [Неоффмціальный 1883, 196197].
Прыведзеная праграма святкавання ўяўляе сабой даволі пярэсты набор песенных нумароў розных відаў і жанраў  ад афіцыйнага гімна і папулярных твораў літаратурнага паходжання, пакладзеных на музыку, да народных песень. Аднак пры больш уважлівым разглядзе логіка становіцца зразумелай. Папершае, яна была падпарадкавана «славянскаму» прынцыпу, гэта значыць беларуская песня была выканана разам з песнямі іншых славянскіх народаў. Такім чынам, у сімвалічнай форме імперыя зацвярджала сябе як цэнтр славянскага свету: Казалось, что вся велйкая славянская семья, двйжймая nyecmeoMb безпредгьльной любвн кь своему Покровнтелю й Застутшку, вь знаменательные для Него днй собралась вмгьстгь торжествовать й радоваться велйкому событію [Неоффнціальный 1883, 197], Гэты святочны рэпертуар павінен быў дэманстраваць этнічную разнастайнасць унутры дзяржавы і бліжэй знаёміць з ёй народ. Падобны прынцып складання канцэртных рэпертуараў характэр
89
ДАСЛЕДАВАННІ
ны для шматэтнічных дзяржаў. Як пераканаўча паказаў М. Чакі, у АўстраВенгрыі ў XIX ст. прычына «інтэрнацыяналізму» ў музычнай сферы хавалася не ў агульнаеўрапейскай выканальніцкай практыцы, а ў шматнацыянальнай прыродзе дзяржавы [Чакн 2001, 170],
Але вернемся да рэпертуару. Беларусы былі прадстаўлены на святкаванні толькі народнымі творамі. Хаця дакладная колькасць нумароў у артыкуле не была ўказана, сярод назваў мы бачым «Дудкувесялушку». Варта падкрэсліць і яшчэ некалькі важных дэталяў Папершае, народныя песні былі выкананы не носьбітамі фальклору, а развучаны артыстамі спецыяльна для выступлення. Падругое, нягледзячы на шырокараспаўсюджаны ў этнаграфічнай літаратуры XIX ст. стэрэатып пра сумны, нават нудны характар беларускай песні [Матерналы 1861, 611], на мерапрыемстве прагучаў твор у мажорнай танальнасці.
Беларускія народныя песні ўвайшлі ў святочны рэпертуар і іншай буйной падзеі дзяржаўнага маштабу  святкавання 50годдзя адмены прыгоннага права, якое праводзілася ў 1911 г. 3 гэтай нагоды была арганізавана вялікая колькасць лакальных мерапрыемстваў, якія адбываліся па ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі. Захаваліся даволі падрабязныя апісанні ўрачыстасцяў, што адбыліся ў Вільні і Мінску. Так, праграма святкавання ў Літоўскай духоўнай семінарыі была арганізавана паводле падобнага прынцыпу: дзве беларускія народныя песні суседнічалі з дзвюма ўкраінскімі і аўтарскімі афіцыйнымі гімнамі: «Прнм'Ьрно днсцншшннрованный хорт> мзг воспмтанннков’ь отлнчно проп'Ьл’ь пьесы: “Гнмнть Царю Освободмтелю”, “Многне л'Ьта” (посвяіцено памятн Нмператора Александра II), “Крестьянскую пмрушку” н др. Нзі> народныхт> п'Ьсен'ь былн проп'бты 2 малороссійскія н 2 б'Ьлорусскія: “Дуда вясялуха” м “Чамужь мнп> ня ппць”» [Вмленскія 1911, 95]. Заўважым, што да ўжо вядомай у сцэнічным выкананні «Дудывесялухі» была дададзена песня «Чамуж мне не пець».
Асаблівую цікавасць уяўляе святкаванне адмены прыгону, што адбылося ў Мінску. Святкаванне адбывалася адразу ў некалькіх месцах і працягвалася два дні. Праграма ўрачыстасці ў рускім грамадскім сходзе складалася з двух аддзяленняў, у першым з якіх былі прадстаўлены гімн, чытанне брашуры, прысвечанай гісторыі прыгону і музычныя нумары ў выканні хора Тэраўскага і Жудрака, а таксама спецыяльна запрошаных бандурыста, скрыпача і сялянскай дзяўчыны; у другім  песа А. Наўроцкага «Вялікі дзень», якая апавядала пра адзін асабліва складаны момант у жыцці прыгоннага селяніна, жывая карціна «Маніфест 19 лютага 1861 г.» і чытанне вершаў [Мннскне 1911, 124], Тут ці не ўпершыню на сцэну для выступлення былі запрошаны не артысты, а сапраўдныя носьбіты фальклору  вясковыя сяляне.
Святочныя мерапрыемствы працягнуліся і на наступны дзень  20 лютага. Вялікі поспех мелі ўрачыстасці, што прайшлі ў купецкім сходзе. У праграме было выкананне гімна, чытанне нарыса пра гісторыю прыгоннага права, хор і карціны кінематографа. Асабліва добрае ўражанне на прысутных зрабілі «вясковыя віртуозы»:
90
Яніна Грыневіч. БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ПЕСНІНА СЦЭНЕЗ 1880хДА ПАЧАТКУ 1930хгг.
Тягостное чувство, вызванное этнмт> чтеніемт> (нарыса пра прыгоннае права. Я. Г.), сміннлось бол'Ье радоствымь, когда на астрад'Ь появллнсь деревенскіе вмртуозы: десятютЬтній цымбалнсть Федя н скрлпач’ь Мнхамл'ь Кузьммчт» мзл> д. Крынка Бобруйскаго уЬзда м д’Ьвушка крестьянка Анастасія Нванова (язт> Быхов. у., Могмл. губ.). Какт» говорятся, не мудрствуя лукаво, этм сыны многострадальной Білоруссін своей мгрой п пініемь олнцетвормлм крестьянскій духв, его поэзію м жнзневоспріятіе, ц'Ьлость н невреднмость котораго б'Ьлорусскій людь сум'Ьл'ь отстоять м прн долгов’Ьковом'Ь гнеті полыцмзны. Весьма характерно ммн была мсполнена плясовая пВсня  «БычекБ» н свадебная «А чія mo матй», а также танець «Козачекь», «Козель», «Ой дубь кь дубу клоннтся», «Барыня», «Левонйха» м др. [Мннскме 1911, 133],