Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
1 Ян Карловіч узводзіць казкавую пакуту да старажытнаіндыйскіх аскетычных практык, зафіксаваныху «Рамаяне» [Kartovisz 1889,126128].
77
ДАСЛЕДАВАННІ
ў Іерусалім. Саламон разам з жыхарамі Іерусаліма пакланіўся галаве Адама як першаму тварэнню Божаму і закідаў яе камянямі як першага адступніка Божага. Так і ўзнікла Галгофа, на якой былі ўзведзены тры крыжы, у тым ліку праведнага разбойніка, што паслужыў прататыпам для млынара (разбойніка), які ў раскаянні імкнецца пазбегнуць пякельнага кумавага ложка. Казкавая магільня загадвае млынару збіраць хвораст, на якім ён затым і згарыць. Матыў гарэння апасродкавана збліжае апакрыфічную Адамаву галаву і казкавую магільню. У Слове пра Крыжовае Дрэва расказваецца, што частка дрэва, якая вырасла з галавы памерлага Адама, была вынесена з рая і апынулася ў Егіпце, дзе яго рытуальнае спаленне праводзіць Сіф у памяць пра свайго бацьку.
«Разбойнік Мадэй» і іканапісная традыцыя
Казкавы разбойнік Мадэй звязаны з іканапісным тыпам евангельскаапакрыфічнага разважлівага разбойніка. Прыкметай асаблівай увагі да гэтага іканапіснага персанажа ў рускай царкоўнай культуры з’яўляецца ўзнікненне яго адзінаасобных іканапісных выяў. Падобныя абразы атрымліваюць шырокае распаўсюджанне на Русі з XVI ст. і карыстаюцца папулярнасцю аж да XIX ст. Значэнне іканапіснага тыпу разважлівага разбойніка пацвярджаецца яго прысутнасцю ў іканастасе Благавешчанскага сабора Маскоўскага Крамля. Паказальна, што ў каталіцкай традыцыі асобныя алтарныя выявы разважлівага разбойніка з’явіліся пазней, у XVIIXVIII ст. [Lucchesi Palli 1974,68], Абраз разважлівага разбойніка размяшчаўся на паўночнай браме іканастаса, выявы на якім «нмелм назмдательный характер, содержалн сюжеты покаянмя м обретення грешннком Царства Божнего» [Шалнна 2000, 573]: прарок Данііл у львінай пячоры, тры отракі ў пячы вогненнай, гісторыя грэхападзення праайцоў, іх выгнанне з раю і пакаяны плач каля брамы рая, Улоння Аўраамавага. «йдея утраченного м вновь обретенного Рая  одна мз главных в убранстве боковых врат  намболее полно отражалась в образе самого Благоразумного разбойнмка, чье полнофнгурное мзображенме, благодаря ясностм н емкостм снмволнческого содержання, в XVI веке стало самым распространенным на древнерусскнх алтарных вратах» [Шалмна 2016, 340],
Разважлівы разбойнік. Паўночная брама іканастаса прыдзела сабора Архангела Міхаіла Благавешчанскага сабора Маскоўскага Крамля. Каля 1560 г.
78
Леанід Каянідзі. СТРУКТУРНАСЕМІЯТЫЧНЫЯIГІСТОРЫКАГЕНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ...
Разважлівы разбойнік Рах. Маленная на Волкавых могілках. Паўночныя дзверы. XVII ст.
Разважлівы разбойнік Дыжмон. Паўночная брама іканастаса. Сярэдзіна XVII ст.
«Неотьемлемым для нконографнн Благоразумного разбойннка стал крест в его руках  божественное знаменме для входа в Рай» [Шалнна 2016, 341; Lucchesi Palli 1974, 68]. Часам разбойнік прыціскае крыж крыжападобна складзенымі далонямі [Шалмна 2016, 342]. Гэта іканапісная традыцыя, верагодна, вызначае выяўленчыя падрабязнасці казкавага разбойніка, а менавіта  яго крыжападобную позу, у якой ён ляжыць пад дрэвам або на ачышчальным вогнішчы.
Аналізуючы абразы «Уваскрэшання Хрыстова з зыходам у пекла» XVIXVIII ст., В. Р. Пуцко паказвае, што іх неад’емнай часткаю становіцца гутарка разважлівага разбойніка ў раі з прарокам Ільём, Іаанам Хрысціцелем і Хрыстом. Характэрнай рысай гэтых уваскрашэнскіх абразоў выступае выява райскага саду з дрэвамі і птушкамі. Гэты іканаграфічны матыў пераносіцца на адзінаасобныя абразы, дзе разважлівы разбойнік выяўляецца ў акружэнні райскіх кветак. Гэты іканаграфічны матыў прысутнічае ў казцы ў злёгку мадыфікаваным выглядзе. Разбойнік, што каецца і адбывае сваю епітым’ю, трапляе як быццам у рай:
79
ДАСЛЕДАВАННІ
яго ахінае яблыня з залатымі яблыкамі, ад якіх разыходзіцца незямны водар, вакол яго спяваюць птушкі і нават уюць гнёзды на ім самім, парослым імхом.
Праз іканапіс, верагодна, атрымлівае распаўсюджанне традыцыйнае для беларускай традыцыі імя казкавага разбойніка  Мадэй.
У Евангеллі і ў святаайцоўскай літаратуры разважлівы разбойнік пазбаўлены імя, але атрымлівае яго ў літаратуры апакрыфічнай. У Евангеллі ад Нікадзіма (V ст.) ён носіць імя Дысмас (Avopaq). «На працягу ўсяго Сярэднявечча Дысмас лічыўся ўзорам (Vorbildegestalt) грэшніка, што раскаяўся і быў памілаваны» [Wimmer 1981, 697698], Пад уплывам Евангелля ад Нікадзіма ў рускім асабовым спісе XVII ст. зацвярджаецца імя Дыжмон [Ровннскмй 1881, 870871], A. М. Весялоўскі і Б. Р. Дзеравенскі ўзгадваюць імя разважлівага разбойніка, якое сустракаецца ў Collectanea ПсеўдаБеды,  Matha, адсюль  Мадэй [Веселовскмй 1883, 385; Деревенскнй 2001, 132],
Імя Дысмас у заходнееўрапейскай традыцыі «замацавалася дзякуючы выкарыстанню ў “Каталозе святых” (Natalibus. CatSS. Ill 228) Пятра Наталіса (XIV ст.), якое было папулярным у познім Сярэднявеччы» [Зайцев 2023], Гэта імя выкарыстоўваецца ў казкавым тыпе ATU 750Е «Flight to Egypt» (Уцёкі ў Егіпет), што зведаў уплыў апакрыфічнага «Арабскага Евангелля дзяцінства» [Uther 2015, 170], Магчыма, Мадэй, найбольш распаўсюджанае імя ў заходняй казкавай традыцыі, зафіксаванае ў ATU, зяўляецца нічым іншым, як скажонай формай імя Дысмас, якое часам чыталася як Дым(ас). Імя Мадэй магло трапіць у беларускую народную традыцыю праз польскакаталіцкі ўплыў1.
Высновы. Усходнеславянскія казкі 756В складаюцца з двух хадоў, кожны з якіх уключае ў сябе блок нястачы, папярэдняе і асноўнае выпрабаванне.
Першы ход беларускіх казак пра кумаў ложак амаль цалкам супадае з інварыянтам 756В. Варыяцыяй у межах блока нястачы з’яўляецца спакушэнне чортам жанчыны, якая прадае сваё дзіця. У выпадку папярэдняга выпрабавання варыяцыя зяўляецца толькі ў Дабравольскага: сустрэчы героя з млынаром (аламорф разбойніка Мадэя) папярэднічаюць два прамежкавыя выпрабаванні, дзе памочнікамі выступае старацпустэльнік і магільня.
У беларускай традыцыі другі ход казкі пра разбойніка Мадэя значна больш варыятыўны, чым першы ход. У межах блока нястачы зяўляецца матыў дамінавання нечалавечай істоты (герой падпісаўся чорту або абвешчаны яго кумам), а таксама шкодніцтва (герой забіў бацьку і маці і яшчэ паўтары сотні чалавек). Папярэдняе выпрабаванне адзначана дзвюмя галоўнымі асаблівасцямі: 1. Негатыўная пара прадпісання і выканання (адмова патэнцыйнага памочніка (папа) даць пакуту і гібель ад рук разбойніка Мадэя), 2. Інфармацыйны дыялог разбойніка з праведнікам або ксяндзом. У асноўным выпрабаванні ў шасці бела
1 Ян Карловіч адносна генезісу імя Мадэя прапаноўвае цікавую думку, якую можна кваліфікаваць як эўгемерычную. На думку польскага даследчыка, імя Мадэй узыходзіць да імя венгерскага ваяводы Феліцыяна Амадэя, які здзейсніў разбойнае нападзенне на венгерскага караля Карла і яго жонку. Затым сям’я Амадэяў пасялілася ў Польшчы і, на думку Карловіча, набыла агульнанародную вядомасць, што паслужыла правобразам для казкавага разбойніка [Karlovisz 1889, 105],
80
Леанід Каянідзі. СТРУКТУРНАСЕМІЯТЫЧНЫЯIГІСТОРЫКАГЕНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ...
рускіх казках з’яўляецца другое дзеянне героя, акрамя пакуты,  пакаянне, якое суправаджаецца абтрасаннем яблыні.
Андрэеў лічыў, што заходні варыянт 756В, які ўзнік у Францыі, з’яўляўся першапачатковым і распаўсюджванне казкавага сюжэта ішло шляхам запазычання і матыўнай трансфармацыі з Захаду на Усход, праз Польшчу і Украіну ў Расію. Даследаванні Весялоўскага, Бадаланавай Гелер, КаганТаркоўскай і наша ўласнае даюць падставы меркаваць, што ўсходнеславянскія сюжэты пра кумаў ложак маглі быць не вынікам міграцыі, а аўтахтонным утварэннем, якое ўзнікла незалежна ад заходнееўрапейскага ўплыву ў выніку злучэння апакрыфічналегендарных матываў, іканапіснай традыцыі і народнаміфалагічных уяўленняў Так, у казцы пра разбойніка Мадэя адбываецца складаны сімбіёз матываў і вобразаў, характэрных для сярэднявечнага апакрыфічнага «Слова аб Крыжовым Дрэве», іканапіснага тыпу разважлівага разбойніка і народных уяўленняў аб дрэве як месцы часовага знаходжання душы на шляху ў рай і аб млынару як вялікім грэшніку.
Спіс скарачэнняў
БЛДР  Бйблйотека лйтературы Древней Русй. Т. 120 / под ред. Д. С. Лйхачева [й др.]. СПб.: Наука, 19972020.
СУС  Сравнйтельный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка / сост. Л. Г. Бараг, 14. П. Березовскйй, К. П. Кабашнйков, Н. В. Новйков.  Л., 1979.
АЛМЭ  Архіў Літаратурнага музея Эстоніі.
ATU  The types of international folktales: A Classification and Bibliography Based on the System of Antti Aarne and Stith Thompson by HansJorg Uther: 3 vols. Helsinki, 2004.
Спіс выкарыстаных крыніц
Агапкнна 2019  Агапкнна, Т. А. Деревья в славянской фольклорной традйцйй : очеркя / Т. А. Агапкчна.  М.: Йндрйк, 2019.  656 с.
Афанасьев 1859  Афанасьев, A. Н. Народные русскйе легенды / A. Н. Афанасьев.  Лондон, 1859.  XXXII, 206 с.
Афанасьев 1994  Афанасьев, A. Н. Поэтйческйе воззренйя славян на прнроду. Опыт сравнйтельного йзученйя славянскйх преданйй й верованйй, в связй с мйфнческймй сказанйямй другйх родственных народов / A. Н. Афанасьев.  М.: Нндрйк, 1994.  Т. 2.  784 с.
Бадаланова Геллер 2017  Бадаланова Геллер Ф. Кнйга суіцая в устах: фольклорная Бйблйя бессарабскйх й таврйческйх болгар / Ф. Бадаланова Геллер.  М.: Унт Дмйтряя Пожарского, 2017.  854 с.
Белова, Кабакова 2014  У йстоков мйра: Русскне этйологнческйе сказкй й легенды / сост. О. В. Белова., Г. Н. Кабакова.  М.: НСл РАН; Форум; Неолйт, 2014.  528 с.
БЛДР 1999  Бйбляотека лйтературы Древней Русй / под ред. Д. С. Лйхачева [й др.]. СПб.: Наука, 1999.  Т. 3, 413 с.
Бераснявічус 2020  Бераснявічус, Г. Вырай: паняцце пра пасмяротнае жыццё ў старалітоўскім светапоглядзе / Г. Бераснявічус.  Смаленск : Інбелкульт, 2020.  191 с.
Боганева 2006  Традыцыйная мастацкая культура беларусаў : у 6 т.  Т. 3 : Гродзенскае Панямонне : у 2 кн. Кн. 2 / A. М. Боганева [і інш.]; агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай.  Мінск : Выш. шк., 2006.
Веселовскйй 1883  Веселовскйй, A. Н. Западные легенды о древе креста й Слово Грйгорйя о трех крестных древах // Веселовскйй A. Н. Разысканйя в областй русского духовного стйха / A. Н. Веселовскйй.  СПб.: Тйп. Нмперат. Акад. наук, 1883.  Т. VIX.  С. 367424.