Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Між гэтымі двума структурнасюжэтнымі элементамі папярэдняга выпрабавання могуць быць устаўлены два варыятыўныя элементы: а^™ і яшчэ адно а^}.
Прадпісанне і яго выкананне (сцР™) з’яўляецца ў чатырох тэкстах (Добровольскнй 1891, 159; Худяков 1964, 190; Садовннков 1884, 293; Зеленмн 1915, 280) і заключаецца ў парадзе распачаць шэраг дзеянняў, накіраваных на пошук разбойніка Мадэя. Найбольш разгорнута а^™ прадстаўлена ў Дабравольскага: старацпустэльнік робіць герою параду знайсці магільню, кашлянуць каля яе і, калі яна апусціцца, спытацца, як зноў стаць хрысціянінам, а магільня ў сваю чаргу дае ўказанне пайсці ў наймы да млынара (аламорф Мадэя); у Худзякова работнік дае параду наняцца да купца (аламорф Мадэя); у Садоўнікава два старцы, якіх наведвае герой, даюць параду ісці да трэцяга, які і ўказвае, дзе знаходзіцца Мадэй; у Зяленіна жонка разбойніка хавае героя, а затым паказвае яго мужу. Разгледжаны элемент папярэдняга выпрабавання, які рэтардзіруе
1 Інварыянт казкавага сюжэта мы вызначаем як такую функцыянальнасемантычную структуру, агульную для абсалютнай большасці казкавых тэкстаў (больш за 80 працэнтаў), якая захоўвае базавы элемент, устой казкавага тыпу. Гэты ўстой кожнага разу розны. У казцы пра разбойніка Мадэя ім з’яўляецца пакута, якую герой, як вялікі грэшнік, выконвае, ідучы за парадаю чалавека святога жыцця (манахапустэльніка, ксяндза).
2 Варыяцыяй будзем называць такія тыпы, дзе назіраецца тое ці іншае адхіленне ад інварыянтнай схемы пры захаванні яе базавых элементаў.
67
ДАСЛЕДАВАННІ
здабыццё шуканага памочніка Мадэя, мае відавочную арэальную афарбоўку: ён уласцівы рускім казкам або казкам рускабеларускага памежжа. Адметна, што самы вялікі тэкст 756В, надрукаваны ў Глінскага, абыходзіцца без падобнай рэтардацыі, прадстаўленай пераходам героя ад аднаго памочніка да другога.
Другі варыятыўны элемент папярэдняга вырабавання (a^J) уяўляе сабой асведамляльны дыялог паміж героем і маці, сястрой ці жонкай Мадэя: герой расказвае, што кіруецца ў пекла, і яго пакідаюць у доме разбойніка, каб ён сустрэўся з Мадэем. Гэты слоўны кантакт адбываецца ў пяці запісах казкі.
Асноўнае выпрабаванне першага ходу пачынаецца з прасторавага перамяшчэння (сваё mov чужое): герой трапляе ў пекла, як правіла, без разбойніка Мадэя, аднак зрэдку разам з ім. Цэнтральным момантам асноўнага выпрабавання становіцца барацьба з чортам, у якога захоўваецца распіска, і перамога над ім (AjBj = Чалавечае (юнак) dom нечалавечае (чорт)): чорт аддае распіску толькі тады, калі яго катуюць на кумавым ложку або калі яму пагражаюць гэтым катаваннем.
Гэтаму фінальнаму дамінаванню героя можа папярэднічаць яшчэ адна форма барацьбы і перамогі. Яна выражаецца ў тым, што герой выбівае вокны ці дзверы пекла, якое чэрці перад набліжэннем героя закрываюць на тры замкі, пырскае святой вадой або ўсё пекла ў цэлым або Люцыфера, які вісіць на жалезных ланцугах, абсыпае пекла асвечанай пшаніцай, закладвае там фундамент касцёла, пазначае месца для капліцы ці аброчнага крыжа. Адметна, што гэта прамежкавая форма AjBj цалкам адсутнічае ў рускіх казках, сем разоў зяўляецца ва ўкраінскіх казках, двойчы  у беларускіх [Wish 1889; Glinski 1853].
У беларускіх казках, запісаных у 2002 г. A. М. Боганевай і Т. Б. Варфаламеевай у Гродзенскай вобл. [Боганева 2006, 334336], мы назіраем зліццё двух тыпаў AjBp героюксяндзу аддаюць распіску ў выніку таго, што ён закладвае фундамент касцёла або пырскае на чарцей святой вадой; пагроза пакутаў або самі пакуты чорта на кумавым ложку адсутнічаюць, а сам кумаў ложак дэманструецца па просьбе герояксяндза, які гэтых чарцей і перамог.
Першы ход 756В заўсёды заканчваецца ліквідацыяй зыходнай нястачы: герой здабывае распіску, якую далі яго бацькі чорту (Ь2), і гэта забяспечвае яго выратаванне (Ц). У гэтым адрозненне першага ходу ад другога, які можа мець няшчасны канец.
Першы ход беларускіх казак пра кумаў ложак амаль цалкам супадае з інварыянтам 756В. Варыяцыяй у межах блока нястачы выступае з’яўленне прэдыката чужое mov сваё, які абазначае спакушэнне чортам жанчыны, што прадала сваё дзіця. У межах папярэдняга выпрабавання варыяцыя зяўляецца толькі ў Дабравольскага: сустрэчы героя з млынаром (аламорф разбойніка Мадэя) папярэднічаюць два прамежкавыя выпрабаванні (а^]"1), дзе памочнікамі выступаюць старацпустэльнік і магільня. Нарэшце, у асноўным выпрабаванні ў беларускіх казках зяўляецца перамяшанне галоўнага і падрыхтоўчага подзвігу героя (AjBj): ліквідацыя нястачы і трыумф над чарцямі адбываецца з дапамогай пырскання святой вадой і будаўніцтва касцёла.
68
Леанід Каянідзі. СТРУКТУРНАСЕМІЯТЫЧНЫЯIГІСТОРЫКАГЕНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ...
Структурнасемантычныя асаблівасці другога ходу
Другі ход казкавага тыпу 756В сюжэтаўтваральны. Калі без першага ходу казкавы тэкст можа існаваць, то без другога  не, паколькі менавіта ў ім прысутнічае тое, што можна назваць устоем дадзенага казкавага тыпу,  епітым’я, з дапамогай якой герой, вялікі грэшнік, выкупляе свае грахі. Другі ход, як і першы, складаецца з трох функцыянальнасемантычных блокаў: нястача ( Е  L), папярэдняе (е X) і асноўнае выпрабаванні (Е L). Пратаганістам тут аказваецца разбойнік Мадэй ці Рах, які, дазнаўшыся пра будучае пакаранне ў пекле, вырашае выкупіць свае грахі.
Структурнасеміятычны аналіз казак пра разбойніка Мадэя дазваляе паставіць пад сумнеў назіранне Крысціяна Хаўшылда аб тым, што «спецыфіка AaTh 756В грунтуецца на лагічным спалучэнні дзвюх сюжэтных ліній вяртання распіскі аб продажы душы (дамовы з чортам) і ачышчэння» [Hauschild 2004, 335],
Toe, што мы называем двуххадовай структурай 756В, Андрэеў зваў «доўгай формай» казкі, а тое, што мы называем аднахадовай казкай, дзе застаецца толькі гісторыя разбойніка Мадэя без запродажу юнака і без яго вандравання ў пекла за дамовай з чортам, у Андрэева атрымлівае назву «кароткай формы». Паводле назіранняў Андрэева, кароткая форма характэрная для 54 з 246 запісаў казак пра разбойніка Мадэя [Andrejev 1927, 183].
Блок нястачы другога ходу неабходна прызнаць рэдукаваным. Гэта можна прыпісаць уплывам першага ходу, у папярэднім выпрабаванні якога часта ўтрымліваецца характарыстыка разбойніка і яго дзеянняў, якія робяць неабходным асаблівае пакаянне. У блоку нястачы вылучаецца інварыянтны элемент ( L3): ён абазначае жаданне пазбегнуць сваёй замагільнай долі  быць у пакутах на кумавым ложку, да якога прыбіты колючыя і рэжучыя прадметы (цвікі, лёзы, сякеры, косы), на вогненным ложку, на які капае палаючая вадкасць. Страх пасмяротнага пакарання становіцца каталізатарам дзеяння ў 24 з 26 даследаваных намі тэкстаў.
Гэты інварыянтны элемент можа дапаўняцца варыяцыямі (табл. 3). Першая з іх  прэдыкат сваё mov чужое: разбойнік, якому запраданы герой, вярнуўшыся з пекла, расказвае пра яго пасмяротныя пакуты, асабіста адпраўляецца ў пекла, каб паглядзець на кумаў ложак [Садовннков 1884, 296; Зеленмн 1915, 281], Другая і трэцяя варыяцыі выступаюць як сюжэтныя устоі ( L3). У асобных тэкстах [Добровольскнй 1891, 160; Романов 1887, 309; Драгоманов 1876, 51) гаворка пра тое, што разбойнік (ці млынар) падпісаўся чорту, аб’яўлены кумам чорта (трымае яго дзяцей). Мы абазначаем гэта ўказанне як дамінаванне чорта над героем другога ходу (Нечалавечае (чорт) dom чалавечае). У Раманава да гэтага казкавага прэдыката дадаецца яшчэ шкодніцтва (W): герой забіў бацьку і маці і яшчэ паўтараста душ. У шэрагу казак [Малмнка 1902, 305306; Лесевнч 1904, 251256; Зеленмн 1914, 326] маецца толькі шкодніцтва: герой забівае маці і бацьку; калечыць юнакоў і дзяўчат; забівае
69
ДАСЛЕДАВАНШ
Табліца 3. Інварыянтнаварыятыўная функцыянальнасемантычная схема другога хода казкавага тыпу СУС 756В1
Е	L	Е	X	Е	L
Сваё mov чужое Разбойнік адпраўляецца ў пекла, каб паглядзець на кумаў ложак Нечалавечае (чорт) dotn чалавечае Геройразбойнік падпісаўся чорту W Злачынствы разбойніка	Разбойніка Мадэя чакае ў пекле жорсткае пакаранне  ложак з брытвамі, нажамі і г. д., на які капае гарачая смала і пад якім гарыць агонь	Разбойнік Мадэй распытвае героя пра сваё пасмяротнае пакаранне («JW” Разбойнік забівае святароў, якія адмовіліся даць яму пакуту “1₽Г = а2в2 Ксёндз накладвае на разбойніка пакуту  паліваць дубіну, якой ён забіваў людзей, або сухую ці абгарэлую ветку	V ксёндз	А2В2=“1РГ а2в2 Разбойнік спавядаецца ксяндзу. Кожны грэхяблык, што ўпаў. Два апошнія забітыя бацька і маці	■ ц Мадэй ачышчаецца ад грахоў і выратоўвае душу
сваіх бацькоў, якія вырашылі яго правучыць; становіцца разбойнікам і забівае падарожнікаў1.
Абавязковым для другога ходу з’яўляецца таксама наяўнасць папярэдняга выпрабавання. Верагодна, гэта звязана з тым, што менавіта ў гэтым функцыянальнасемантычным блоку абазначаецца епітымя разбойніку Мадэю, якая наогул  краевугольны камень казкавага тыпу 756В. 3 26 прааналізаваных тэкстаў папярэдняе выпрабаванне адсутнічае толькі ў чатырох [Афанасьев 1859, 91; Садовннков 1884, 297; Зеленнн 1915, 282; Драгоманов 1876, 51], У беларускіх казках у другім ходзе папярэдняе выпрабаванне маецца заўсёды.
Інварыянтным элементам папярэдняга выпрабавання становіцца прадпісанне і яго выкананне: ajP™. Гэтай формулай мы абазначаем епітым’ю (пакуту), якую накладае на разбойніка юны ксёндз, што вярнуўся з пекла з распіскай, або святы падзвіжнік, або магільня. Выкананне гэтай пакуты і становіцца сэнсам асноўнага выпрабавання (А2В2). Прадпісанне і выкананне, неабходныя для здабыцця чароўнага памочніка, атаясамліваюцца з асноўным выпрабаваннем, якое складае сабой выкананне пэўнай задачы: а^™ = А2В2. Пасля вырашэння гэтай задачы ў дзеянне ўступае памочнік, каторы адпускае герою грахі (новая задача і яе рашэнне А2В2).
1 Звычайным шрыфтам у табліцы прадстаўлены інварыянтныя элементы казкавага тыпу, а курсівам  варыяцыі.
70
Леанід Каянідзі. СТРУКТУРНАСЕМІЯТЫЧНЫЯIГІСТОРЫКАГЕНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ...
Папярэдняе выпрабаванне ў казцы пра разбойніка Мадэя ўключае ў сябе адну незвычайную пару функцый. У пошуках чароўнага памочніка геройразбойнік наведвае некалькіх папоў, якія адмаўляюцца ад просьбы выпісаць яму належную пакуту і гінуць ад рук раз’юшанага пратаганіста [Романов 1887,310; Афанасьев 1859, 93; Лесевнч 1904, 255; Зеленнн 1914, 326]. Скарыстаўшы наменклатуру, прадстаўленую ў Меляцінскага, мы прапаноўваем увесці новую формулу для пазначэння гэтай своесаблівай казкавай калізіі: (a^Pj)"1. Адмова дарыцеля даць герою прадпісанне (а^ прыводзіць да таго, што адбываецца дзеянне, негатыўназваротнае выкананню прадпісання (~Pj): герой знішчае патэнцыйнага дарыцеля за адмову выконваць сваю місію. Мы разглядаем гэтую незвычайную пару функцый як варыяцыю папярэдняга выпрабавання.