Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Яшчэ адной варыяцыяй папярэдняга выпрабавання становіцца асведамляльны дыялог разбойніка з праведнікам ці ксяндзом: а^]: геройразбойнік або проста ўступае ў дыялог з праведнікам [Federowski 1902, 252253, Glinski 1853,17], або распытвае ксяндза, што ён бачыўу пекле [Боганева 2006,334336; Гнатюк 1897,122123, Гнатюк 1900, 3135], або спавядаецца [Остапчук 1902,465467; Труды 1923,1213].
У Дабравольскага з’яўляецца яшчэ адна варыяцыя: ксёндз дае прадпісанне ісці да старцапустэльніка, які ўжо і ўскладае пакуту (а^™).
Асноўнае выпрабаванне другога хода трымаецца на выкананні задачы, якую даў героюразбойніку святы чалавек. Такой задачай становіцца пакута, якая складаецца, як правіла, у неабходнасці паліваць булаву, якой герой забіваў людзей, або сухі (абгарэлы) парастак: а^]" = А2В2. У Федароўскага сэнс пакуты даволі своеасаблівы: трэба ўзыйсці на Мадэева ложа, гэта значыць пераадолець страх перад ім.
Варыяцыяй у межах асноўнага выпрабавання другога хода становіцца яшчэ пара функцый А2В2, якія абазначаюць споведзь героя перад ксяндзом, у час якой з дрэва падаюць яблыкі (або, наадварот, узлятаюць уверх, часам у выглядзе галубоў). Гэта варыяцыя выяўляецца ў 11 тэкстах.
Да ліку варыяцый належыць таксама аднесці пагібель героя ( L3), які ператварыўся ў камень, бо так і не здолеў аплакаць свой трэці грэх [Садовннков 1884, 297].
Асноўнае выпрабаванне другога ходу ўтрымлівае шэраг варыянтаў, якія апісваюцца агульнай формулай AjBp але маюць рознае сэнсавае напаўненне: 1. Старац сам спальвае разбойніка (Садовнмков, Романов); 2. Герой сам забівае сябе, уляцеўшы ў дуб (Драгоманов); 3. Разбойнік абкладвае свой дом чабаром, які не дапускае да яго сатану [Садовннков 1884, 296297].
У беларускай традыцыі другі ход казкі пра разбойніка Мадэя нашмат больш варыятыўны, чым першы ход. У межах блока нястачы з’яўляецца прэдыкат нечалавечае (чорт) dom чалавечае (герой падпісаўся чорту або абяўлены яго кумам) [Добровольскнй 1891,160161; Романов 1887, 310] і шкодніцтва (W) (герой забіў бацьку і маці і яшчэ паўтары сотні чалавек) [Романов 1887, 310]. Папярэдняе выпрабаванне ў беларускіх казках адзначана трыма варыяцымі: 1. Пара функцый (a1)(P1)m, якая абазначае адмову патэнцыяльнага памочніка (папа)
71
ДАСЛЕДАВАННІ
даць пакуту і гібель ад рук разбойніка Мадэя [Романов 1887, 310]; 2. а^] асведамляльны дыялог разбойніка з праведнікам ці ксяндзом [Glinski 1853; Fedefowski 1902; Боганева 2006]; 3. а^^  парада юнака, які вярнуўся з пекла, наведаць старцапустэльніка і магільню (Добровольсклй). У асноўным выпрабаванні ў шасці беларускіх казках зяўляецца другое дзеянне героя, акрамя пакуты,  пакаянне, у час якога з яблыні абтрасаюцца яблыкі (А2В2).
Беларускія казкі пра кумаў ложак блізкія да таго, што Андрэеў назваў «цэнтральнаеўрапейскім тыпам» сюжэта 756В [Andrejev 1927, 201203], паколькі яны паслядоўна падзяляюць асноўныя асаблівасці цэнтральнаеўрапейскага тыпу, апісаныя Андрэевым: 1. Запродаж героя чорту здзяйсняецца насуперак волі бацькоў; 2. Запраданы чорту герой выбірае духоўны шлях, становіцца ксяндзом і біскупам; 3. Запраданы юнак наведвае пекла адзін і 4. Ускладае пакуту на зваротным шляху з пекла.
Беларускі варыянт1 казкі 756В
Сярод беларускіх казак пра кумаў ложак вылучаецца толькі адзін варыянт (Federowski).
Казка Федароўскага аднахадовая і, у адрозненне ад некаторых іншых тэкстаў, цалкам пазбаўленая элементаў першага ходу 756В (табл. 4). Тут грахоўнасць героя абазначаецца ў самым пачатку як нястача ( L3). Герой сам ускладае на сябе пакуту, якая заключаецца ў наведванні падземнага свету. Пры сустрэчы з чароўным памочнікам, праведнікам, герой уступае з ім у асведамляльны дыялог (а^]): «Куды ідзеш, чалавек?»  «У пекла». У Федароўскага прысутнічае базавы элемент казкі 756В  супадзенне папярэдняга і асноўнага выпрабавання (а^™ = А2В2),
Табпіца 4. Функцыянальнасемантычная схема казкі Федароўскага
EL	Е	X	Е	L
 L3 =  ten Дараванне грахоў	Сваё mov чужое Герой ускладае сам на сябе пакуту  спусціцца ў пекла (праз locha) “іРІ Куды ідзеш, чалавек?  У пекла. «1РГ = А2В2 Куды цябе чэрці будуць весці, туды ты ідзі, бо калі не паслухаешся, загінеш	праведнік	Сваё mov чужое “Лт = А2в2 Чэрці ставяць героя перад агнём і забараняюць ісці (caus > ( орег) » plus). Ён ступае  агонь знікае. Чэрці ставяць героя перад Мацэевым ложкам і кажуць не ступаць (caus > ( oper) > plus), ён ідзе і нічога не адбываецца	ten = L3 Героя выкідваюць з пекла, пасля смерці ён адпраўляецца ў рай
1 Варыянтам мы называем такія казкі, у якіх інварыянтная схема значна змяняецца, але захоўваецца структурназместавая агульнасць адзінага казкавага тыпу.
72
Леанід Каянідзі. СТРУКТУРНАСЕМІЯТЫЧНЫЯIГІСТОРЫКАГЕНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ...
аднак сэнсавасюжэтнае напаўненне гэтага выпрабавання аказваецца не рэлігійным, а гераічным. Спачатку чэрці ставяць героя каля агню і забараняюць ісці. Ён ступае  агонь знікае. Гэта дзеянне адпавядае правілам паводзінаў са шкоднікам (caus > ( орег) > plus): герою даецца прадпісанне (caus), якое ён не павінен выконваць ( орег), каб атрымаць пэўнае казачнае «дабро» (plus). Чэрці ставяць героя перад Мадэевым ложам і загадваюць не ступаць, тым не менш ён ідзе і нічога не адбываецца. Паўтараецца тое ж правіла (caus > ( орег) ) plus). Такім чынам, сутнасць выпрабавання заключаецца ў праверцы героя на смеласць і яго недавер да нячыстай сілы.
Генезіс казкі «Разбойнік Мадэй» у старажытнарускай літаратуры і народнай культуры
Розныя вобразы і матывы казак 756В узыходзяць да сярэднявечнага хрысціянскаапакрыфічнага «Слова аб Крыжовым Дрэве». «Слова аб Крыжовым Дрэве» заключае ў сябе гісторыі аб паходжанні трох дрэваў, якія былі скарыстаныя для крыжоў на Галгофе і на якіх былі ўкрыжаваныя Ісус Хрыстос, разважлівы і неразумны разбойнікі. Гісторыя ў славянскай літаратуры прыпісвалася Грыгорыю Багаслову (Назіянзіну)  хрысціянскаму святому і айцу царквы IV ст. Апокрыф пра Крыжовае Дрэва распаўсюдзіўся на Русі ў XV і XVI стст. і стаў адным з самых папулярных і ўплывовых некананічных рэлігійных твораў [КаганТарковская 1999, 402],
A. М. Весялоўскі першым звярнуў увагу, што сімвалізм апакрыфічнай легенды пра пакаранне Лота (а яна складае частку «Слова аб Крыжовым Дрэве») збліжаецца «с небольшой группой пренмуіцественно славянскнх рассказов, развмваюіцнх нзвестную тему о расцветаннн головнн как прнзнаке, что покаянный нскус грешннка (разбойннка, кровосмеснтеля) угоден Господу» [Веселовскнй 1883, 378379], Больш за тое, Весялоўскі лічыў, што паміж легендай пра Крыжовае Дрэва і казкай існуе генетычная сувязь. Гэту сувязь ён выявіў пры параўнанні матываў брэтонскіх легенд са славянскімі і літоўскімі. У брэтонскіх легендах разбойнік пачынае раскайвацца пасля таго, як дазнаўся ад юнака з імем Мадэй, які вярнуўся з пекла, пра пакаранне, якое яго там чакае. Ён вырошчвае дрэва з галавешкі, але затым загадвае зрабіць сабе з гэтага дрэва крыж і трымае на ім тую ж пакуту, як і Хрыстос [Веселовскмй 1883,385]1. Падобнага з Весялоў
1 Аб’яднанне апакрыфічналегендарных і казкавых рысаў характэрна таксама для балгарскіх сюжэтаў, якія прыводзіць Фларэнціна БадаланаваГелер. Героем балгарскіх тэкстаў, што знаходзяцца як бы на мяжы між апакрыфічнай легендай і казкай пра разбойніка Мадэя, з’яўляецца Лот. Каб выкупіць свой грэх інцэсту, у адным выпадку, па загадзе самога Госпада, ён павінен зрэзаць тры парасткі з дрэва на магіле Адама, абпаліць іх, пасадзіць і паліваць тры гады, пакуль яны не прарастуць, прычым ваду насіць у роце [БадалановаГеллер 2017, 390]; у другім выпадку, па настойванні манастырскага святара, Лот павінен ссекчы тры дрэвы, спаліць іх, а тры галавешкі пасадзіць і паліваць [БадалановаГеллер 2017,459]. У абодвух выпадках дябал актыўна перашкаджае Лоту, але ў таго ўсё ж атрымліваецца выгадаваць дрэвы. Кантамінацыю балгарскіх сюжэтаў з легендай пра Крыжовае Дрэва адзначае Т. А. Агапкіна, указваючы на тое, што сюжэт легендаў блізкі да казкавага тыпу 756В, аднак актантам у іх выступае старазапаветны Лот [ Агапкнна 2019,366367].
73
ДАСЛЕДАВАНШ
скім пункту гледжання прытрымліваўся таксама М. Андрэеў. Ён лічыў, што першапачатковая версія сюжэта 756В узнікае ў Францыі ці ў кельцкіх насельнікаў Брэтані ў выніку злучэння асобных шырокараспаўсюджаных рэлігійналегендарных матываў [Andrejev 1927, 216218],
Адзін з дзеючых герояў легенды пра Крыжовае Дрэва  старазапаветны патрыярх Лот, пляменнік Аўраама. Ён здзейсніў вялікі грэх  ненаўмысны інцэст са сваімі дочкамі: каб мець нашчадкаў, яны напаілі бацьку і зацяжарылі ад яго (Быц. 19: 3038).
I біблійнаапакрыфічны Лот, і казкавы разбойнік Мадэй паўстаюць як вялікія грэшнікі, якія маюць патрэбу ў адпушчэнні грахоў і для таго адбываюць ачышчальныя дзеянні. Епітым’яй Лота ў легендзе становіцца здабыванне галавешак ад свяшчэннага палаючага дрэва і вырошчванне з іх новага дрэва. Дрэва Лота ссякае Саламон пры будаўніцтве іерусалімскага храма, але, паколькі яно не падыходзіць, яго пакідаюць стаяць унутры храма. Затым з яго вырабляюць крыж для разважлівага разбойніка. Казкавы разбойнік збліжаецца з Лотам таксама пры дапамозе інцэстуальнага матыву: у казках Афанасьева і Садоўнікава герой уступае ў сувязь з маці, сястрой і кумой1.
Лот апакрыфічнай легенды вызначае галоўныя рысы казкавага героя: яго грахоўнасць, здзяйсненне пакаяннага подзвігу, сувязь з воднай стыхіяй (гэта актуальна, калі герой паўстае не як разбойнік, а як млынар). Часцей, аднак, герой казкавага тыпу 756В усё ж не млынар, а герой, які раскайваецца. Гэты статус вызначаецца апакрыфічнай легендай: Лот  грэшнік, які раскайваецца, вырошчвае цудоўнае дрэва, на якім укрыжоўваюць на Галгофе разважлівага разбойніка. Узнікае такая гістарычная паслядоўнасць: Лот  евангельскі і апакрыфічны разважлівы разбойнік  разбойнік Мадэй, кум сатаны. У адным з тэкстаў, якія захоўваюцца ў архіве Літаратурнага музея Эстоніі, мы сустракаем прамое атаясамліванне казкавага разбойніка з евангельскім разважлівым разбойнікам: герой прыбывае да Галгофы, яго ўкрыжоўваць разам з Хрыстом, і ён прамаўляе малітву праведнага разбойніка: «Помянн мя, Господм, во Царствмн Твоем», пасля чаго трапляе ў рай [АЭЛМ]. Часцей, аднак, узаемасувязь разважлівага разбойніка і разбойніка Мадэя выяўляецца ў тым, што апошні памірае, лежачы крыжом, гэта значыць у крыжападобнай позе. Гэты эмблематычны казкавы вобраз відавочна адсылае да разбойніка, што вісеў на крыжы.