Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні Выпуск 11

Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні

Выпуск 11
122.6 МБ
Keywords: legendary fairy tale, structuralism, folk mythology, iconography, religious legend.
Казкавы тып СУС 756B «Кумаў ложак» («Разбойнік Мадэй») хоць і не ўваходзіць у ядро корпуса ўсходнеславянскіх казак, мае несумненны навуковы інтарэс, у першую чаргу ў тым, што ў яго межах адбываецца паказальны сімбіёз літаратурнаапакрыфічных, народнаміфалагічных і іканаграфічных уплываў, якія ў сваёй сукупнасці і дазваляюць аднесці гэту казку да рэлігійналегендарных. 756В быў даследаваны з дапамогаю параўнальнаміфалагічнага метаду Янам Карловічам [Karlovisz 18881890], а з дапамогаю гісторыкаэтнаграфічнага метаду  М. П. Андреевым [Andrejev 1927]. Назапашаны за гэты час фактычны матэрыял і развіццё фалькларыстычнай тэорыі абумовілі неабходнасць звярнуцца да аналізу сюжэта пра разбойніка Мадэя з новых метадалагічных пазіцый і з улікам новых звестак. Наша даследаванне накіравана на вырашэнне трох узаемазвязаных задач. Першая  стварэнне структурна
63
ДАСЛЕДАВАННІ
семіятычнай тыпалогіі сюжэта 756В. Гэта тыпалогія грунтуецца на структурнасеміятычнай тэорыі казкі, прапанаванай Е. М. Меляцінскім, С. Ю. Няклюдавым, A. С. Новік і Д. М. Сегалам. Першым вопытам яе прымянення для выбудоўвання тыпалогіі канкрэтнага казкавага тыпу стаў наш артыкул пра жонку вужа [Каянмдн 2020], Аб актуальнасці структурнасеміятычных даследаванняў сведчыць выхад у свет другога, дапоўненага выдання манаграфіі «Структура волшебной сказкн» [Мелетннскнй, Неклюдов, Новмк, Сегал 2023]. Другая задача  выяўленне структурнасеміятычных асаблівасцяў беларускіх казак дадзенага тыпу. Трэцяя  разгляд генезісу сюжэта пра кумаў ложак у народнай міфалогіі, у старажытнарускай літаратуры і іканапісу XVXVI ст.
У «Сравнмтельном указателе сюжетов» прадстаўлена 35 тэкстаў 756В (дзевяць рускіх, шэсць беларускіх і 19 украінскіх)1. Мы прыцягнулі да аналізу 26 тэкстаў (восем рускіх і па дзевяць беларускіх і ўкраінскіх).
У абсалютнай большасці выпадкаў казка пра кумаў ложак складаецца з двух хадоў (Xj і Х2). Аднаходавая структура сустракаецца пяць разоў, часцей за ўсё ў рускім рэпертуары (3 разы), у беларусаў і ўкраінцаў  па адным. Абодва хады маюць аднолькавую сінтагматычную структуру. У ёй вылучаюцца тры сюжэтнасінтагматычныя блокі: недахоп ( Е  L), папярэдняе (е X) і асноўнае выпрабаванні (Е L). Вось як суадносіцца гэта сюжэтнасінтагматычная схема з апісаннем казкавага тыпу ў СУСе (табл. 1).
Табліца 1. Параўнанне сюжэтнасінтагматычнай структуры 756В з апісаннем казкі ў СУСе
Сюжэтнасінтагматычныя блокі	Апісанне казкавага тыпу 756В у СУСе
х, ( Е  L)	Дзіця запраданае чорту
X, (еХ)	Звяртаецца па дапамогу да кума сатаны (разбойніка)
X, (Е L)	Здабывае ў пекле распіску
X,(EL)	Кум дазнаецца пра страшны ложак, які яго чакае
Х2(еХ)	
Х2 (Е L)	Кум сатаны каецца і атрымлівае дараванне
У лапідарным апісанні ў СУСе ўлічана ўсё, акрамя папярэдняга выпрабавання другога хода, зместам якога становіцца, як правіла, характарыстыка пакуты разбойніка. Гэты «недагляд», магчыма, невыпадковы і звязаны з адной з ключавых асаблівасцяў дадзенага сюжэтнага тыпу  амаль поўным атаясамленнем папярэдняга і асноўнага выпрабавання (гэта асаблівасць апісваецца і аналізуецца ніжэй).
М. Андрэеў апісаў чатырохчасткавую структуру казкі пра разбойніка Мадэя [Andrejev 1927], Першая частка  запродаж героя чорту. Яна адпавядае блоку нястачы першага ходу: XI ( Е  L). Другая частка ўключае ў сябе адпраўку героя для дамовы з чортам, сустрэчу запраданага героя з разбойні
1 В. С. Кузняцова выявіла адзін сібірскі запіс казкі пра кумаў ложак [Кузнецова 2003].
64
Леанід Каянідзі. СТРУКТУРНАСЕМІЯТЫЧНЫЯIГІСТОРЫКАГЕНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ...
кам Мадэем, наведванне пекла з дапамогай або па ўказанні разбойніка, вяртанне назад і расказ пра Мадэеў ложак. Гэтая частка, выдзеленая Андрэевым, ахоплівае папярэдняе і асноўнае выпрабаванні першага ходу, а таксама блок нястачы другога ходу: XI (е X), XI (EL), Х2 ( Е  L). У трэцяй частцы, паводле Андрэева, разбойнік Мадэй раскайваецца ў сваіх злачынствах, здзяйсняе пакаянне і атрымлівае адкупленне. Тут сумяшчаецца папярэдняе і асноўнае выпрабаванні другога ходу: Х2 (е X), Х2 (EL). Чацвёртая частка сюжэта, апісаная Андрэевым, уключае ў сябе эпізод з пустэльнікам, які пасылаў юнака, героя першага ходу, да разбойніка Мадэя, свайго брата. Гэтаму пустэльніку, які лічыць сябе самога бязгрэшным, не падабаецца апраўданне Мадэя. Ён абураецца аказанай вялікаму грэшніку ласкай і ў якасці пакарання павінен за свае самаўпэўненыя паводзіны пераносіць прыгатаванае разбойніку пакаранне. Гэты эпізод адсутнічае ва ўсходнеславянскіх казках пра кумаў ложак. Сам Андрэеў лічыў яго не звязаным з асноўнай сюжэтнай лініяй 756В, а таму факультатыўным. 3 246 тэкстаў, разгледжаных Андрэевым, чацвёртая частка сюжэта прысутнічае толькі ў 17 тэкстах [Andrejev 1927,160163], Нямецкі даследчык Хаўшыльд, абапіраючыся на ATU, лічыць гэты эпізод кантамінацыяй з 756А і 756С [Hauschild 2004, 337], Месца чацвёртага эпізоду, выдзеленага Андрэевым, у агульнай функцыянальнасемантычнай схеме 756В патрабуе дадатковага даследавання з прыцягненнем тэкстаў, якія належаць да іншых арэалаў. Аднак мы можам меркаваць, што гэтая чацвёртая частка хутчэй выконвае ролю дадатковага выпрабавання, дзе самазадаволены пустэльнік выступае ў ролі ілжывага героя, задача якога, як і ў фарысея з евангельскай прытчы, адцяніць сапраўднасць пакаяннага подзвігу разбойніка Мадэя: Х2 (Е' Е').
Структурнасемантычныя асаблівасці першага ходу
У першым ходзе казкі пра кумаў ложак краваць пратаганістам зяўляецца малады чалавек, будучы ксёндз, запраданы бацькамі чорту. Гэты запродаж і становіцца нястачай, якая вызначае першы ход (табл. 2).
Блок дзеянняў, якія прыводзяць да бяды, у першым ходзе ўключае ў сябе перамяшчэнне бацькі героя ў «чужую» прастору (сваё mov чужое): ён заблукаў у лесе, яго павозка трапіла ў балота, ён сам апынуўся ў багне або пацярпеў караблекрушэнне. Перамяшчэнне бацькі героя ў «чужую» прастору можа замяшчацца іншым прэдыкатам  чужое mov сваё, што пазначае ўмяшальніцтва чорта ў чалавечыя справы. Як правіла, яно заключаецца ў сексуальнай сувязі жанчыны, маці героя, з нячыстай сілай: жанчына, на якую ніхто не звяртае ўвагі, выклікае чорта і цяжарыць ад яго ў лазні [Садовннков 1884, 295]; «Хоть бы нечнстый дух ко мне»,  кажа жанчына і мае сувязь з чортам [Зеленнн 1915, 280]; такая сувязь магчымая і без закліку [Худяков 1964, 190; Драгоманов 1876, 50]; бяздзетная купчыха пагаджаецца аддаць сына чорту, калі яму споўніцца 17 гадоў [Садовннков 1884, 292], Сімвалічным аламорфам сексуальнай сувязі з чортам можа выступаць перадача яму пярсцёнка, што аказваецца знакам
65
ДАСЛЕДАВАНШ
Табліца 2. Інварыянтнаварыятыўная функцыянальнасемантычная схема першага ходу казкавага тыпу СУС 756В1
Е	L	Е	X	Е	L
Сваё mov чужое Бацька героя (радзей маці) трапляе ў лес, у балота Чужое mov сваё Чорт аб’яўляецца жанчыне, якая запрадае сваё дзіця  («.Р,™) Дай тое, што дома не пакінуў (Жывы  твой, мёртвы  мой) W = Нечалавечае (чорт) dom чалавечае Дзіця запраданае чорту	Жыццю героя пагражае небяспека  L2 Герой (як правіла, ён становіцца ксяндзом) павінен належаць сатане	Сваё mov чужое Герой трапляе ў лес, дзе знаходзіцца дом разбойніка або ён сам сядзіць Дарыцельпамочнік указвае дарогу к разбойніку Мадэю Прамежкавае выпрабаванне, неабходнаедля таго, каб знайсці разбойніка Мадэя W1 Герой уступае ў дыялог з маці ці з сястрой разбойніка (^2 Герой расказвае Мадэю, што ідзе ў Пекла	X]  старацпустэльнік, магільня, работнік Xj  маці ці сястра разбойніка Х(  разбойнік	Сваё mov чужое Герой дабіраецца да пекла (А^ Дзеянні героя ў пекле да з’яўлення чорта з распіскай (пырскае святой вадой, будуе царкву і г. д.) (А,ВІ)2 = Чалавечае (хлопец) dom нечалавечае (чорт) Чорта з распіскай катуюць (або пагражаюць катаваць) на кумавым ложку, г. зн. ложку, прыгатаваным для разбойніка	 L3 выратаванне хлопца ад чорта L2 распіска
пратэсту супраць прымусовага замужжа [Добровольскнй 1891, 158]. З’яўленне чорта можа быць звязаным з уцягваннем самога героя ў інцэстуальную сувязь: чорт спайвае беднага героя ў лесе, паўстаўшы ў абліччы кума, і схіляе да інцэсту з маці, сястрой ці кумой, абяцаўшы па тры бочкі золата [Садовнмков 1884, 297], Акрамя сексуальнай сувязі кантакт з чортам можа быць матываваным патрэбай у грашах: збяднелая пані ў абмен на грошы дае чорту распіску, што праз 25 гадоў яе сын будзе належаць яму [Труды 1923, 11].
Разам з тым прэдыкат сваё mov чужое дамінуе ў блоку нястачы першага ходу 756В над прэдыкатам чужое mov сваё: апошні маецца толькі ў дзевяці з 26 казкавых тэкстаў. Дадзеныя прэдыкаты выступаюць як арэальныя прыкметымаркёры. У рускіх казках сексуальнадагаворныя адносіны маці героя
1 Звычайным шрыфтам у табліцы прадстаўлены інварыянтныя элементы казкавага тыпу, а курсівам  варыяцыі.
66
Леанід Каянідзі. СТРУКТУРНАСЕМІЯТЫЧНЫЯIГІСТОРЫКАГЕНЕТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ...
з чортам відавочна выцясняюць траплянне яго бацькі ў «чужую» прастору: прэдыкат «сваё mov чужое» ў рускіх казках наогул адсутнічае. У беларускіх жа і ўкраінскіх, наадварот, маргіналізаваны кантакт жанчыны з нячыстай сілай як прычына ўзнікнення нястачы.
Прэдыкат «сваё mov чужое» інварыянтны1, а «чужое mov сваё»  варыяцыя2 ў межах блока нястачы першага ходу.
3 гэтымі прэдыкатамі непасрэдна звязаны падвох чорта і дапамога яго ахвяры ( а^®). Калі бацька героя трапляе ў лес ці ў балота, падвох выражаецца формулай «Аддай тое, што дома не пакінуў»; калі ж чорт з’яўляецца да маці героя, то адбываецца ўсвядомленая купляпродаж юнага героя, якая найбольш ярка ўвасабляецца ў формуле «жывы  твой, мёртвы  мой».
Падвох з дапамогаю вядзе да шкодніцтва (W) і дамінавання чорта над людзьмі (нечалавечае dom чалавечае): герой запраданы чорту.
Нястача першага ходу дваякая: з аднаго боку, яна заключаецца ў тым, што запрададзенаму герою пагражае гібель у пекле ( L3), з другога, гэта небяспека матэрыялізуецца ў выглядзе распіскі, якую неабходна здабыць ( L2).
Блок папярэдняга выпрабавання ўключае ў сябе здабыццё чароўнага памочніка, які дапамагае герою дабрацца да чорта. Першым інварыянтным элементам тут становіцца прасторавае перамяшчэнне героя (сваё mov чужое): у пошуках чорта герой трапляе ў лес. Другім інварыянтным элементам становіцца асведамляльны дыялог з разбойнікам (a^j = inf > plus), які з’яўляецца памочнікам героя і/або ўказвае шлях у пекла, або суправаджае героя туды. Такі слоўны кантакт адбываецца ў 12 казках.