Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
Намі былі даследаваны 219 фармулярных спіскаў служачых дзяр-жаўных устаноў Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў, якія служылі тут у 1900-1910 гг.37 Пераважна гэта былі паслужныя спіскі паліцэйскіх чыноўнікаў — 167, а таксама служачых дваран-
36	Первая всеобіцая перепйсь населенйя россййскоіі нмперйй, ч. XI, Гродненская губернйя, 1904, с. 228-229.
37	НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2355, 2357, 2358, 2360, 2368, 2369, 2370, 2371.
70
Табліца 1. Дзяржаўныя служачыя Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў па роднай мове паводле перапісу 1897 г.
	веліка-русы	бела-русы	мала-русы	палякі	іншыя
Беласток	178	6	4	67	9
Беластоцкі павет *	28	34	2	34	2
Бельск	44	1	11	17	6
Бельскі павет*	43	3	12	9	2
Саколка	31	12	—	4	—
Сакольскі павет*	11	105	—	1	1
Разам	335	161	29	132	20
* без павятовага горада
Крыніца: Первая всеобіцая перепйсь населенйяроссййской ймперйй. Гродненская гу-бернйя, 1904, с. 228-229.
скіх устаноў — 35 і павятовых казначэйстваў — 17. Паводле вера-вызнання азначаныя чыноўнікі падзяляліся: праваслаўных — 204 (93,5%), католікаў — 8 (3,2%), мусульман — 6 (2,8%), лютэран — 1. Такім чынам цалкам захоўвалася ўстаноўленая пасля 1863 г. дамі-нацыя праваслаўных служачых. Менавіта яны займалі ўсе кірую-чыя пасады. Католіку патрапіць на службу ў мясцовыя дзяржаў-ныя установы было вельмі няпроста. Адным з такнх выключэнняў быў акалодачны наглядчык г. Беластока, а потым станавы прыстаў Беластоцкага павета Уладзіслаў Хадароўскі38. Паходзіў ён з вёскі Клевінава Юхнавецкай воласці. Быў узнагароджаны за праяўлены пад Плеўнай у час руска-турэцкай вайны гераізм. Паліцэйская кар’-ера Хадароўскага таксама не была пазбаўлена драматызму. У 1905 г. на вуліцы Купецкай у яго стралялі з рэвальвера, але ку-лю затрымаў паясны рамень. Праз некаторы час у каўбаснай кра-ме на Базарнай вуліцы пад ногі акалодачнаму кінулі бомбу, але той зноў не пацярпеў. Па загадзе Віленскага генерал-губернатара Хадароўскаму было выдадзена 150 рублёў для лячэння ад „нерво-вага сутрасення”.
Паводле саслоўнага складу чыноўнікі падзяляліся: сяляне — 91 (41,6%), дваране — 44 (20%), мяшчане — 39 (17,8%), духавенства — 16 (7,3%), дзеці чыноўнікаў — 15(6,8%), дзеці обер-афіцэраў — 7(3,2%), грамадзяне — 4 (1,8%), казакі — 2, няма звестак — 1. У па-раўнанніз 1857 і 1868 г. відавочнайз’яўляеццадэмакратызацыячы-ноўніцкага корпусу адносна саслоўнага паходжання. Параўналь-ныя даныя саслоўнага складу разгледжанага намі чыноўніцтва Бе-ласточчыны за гэтыя гады прыведзены ў табліцы 2. Яны сведчаць аб тым, што працэнтны паказчык чыноўнікаў дваран зменшыўся
38	НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2368, а. 159-179.
71
Табліца 2. Саслоўны склад разгледжаных чыноўнікаў павятовых устаноў Бела-стоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаўза 1857,1868 г. і пач. 20 ст. (1900-1910 гады).
	дваране	дзеці свята-роў	розна-чынцы*	купцы	мяшча-не**	сяляне
1857 г.	95 84,8%	2 1,8%	12 10,7%	1 0,9%	—	2 1,8%
1868 г.	38 46,3%	12 14,6%	27 32,9%	—	3 3,6%	2 2,4%
1900-1910 гг.	44 20,2%	16 7,3%	—	—	43 19,7%	93 42,7%
*	да групы „розначынцы” намі былі далучаны дзеці чыноўнікаў, обер-афіцэраў, салдат і прыказнаслужыцеляў.
*	* да групы „мяшчане” былі далучаны таксама „грамадзяне”.
Крыніцы: НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2355,2357,2358,2360,2368,2369,2370,2371. за паўстагоддзя ў чатыры разы, у той час калі працэнт выхадцаў з сялянства вырас больш чым у дваццаць разоў. Вельмі моцна па-вялічыўся і працэнтны паказчык служачых мяшчанскага паходжан-ня. Удзельная вага выхадцаў з розначынных пластоў не змянілася з 1857 г., а скачок яе ў 1868 г. відаць можна патлумачыць наплы-вам служачых з цэнтральнай Расіі.
Выхадцы з сялянства і іншых ніжэйшых пластоў грамадства ня-рэдка ўжо займалі даволі высокія службовыя пасады. Так, бела-стоцкім паліцмайстрам быў Пётр Мятленка, які паходзіў з права-слаўных сялян Віленскай губерні39. Пасля заканчэння павятовага вучылішча, а затым і Елізаветградскага ваеннага вучылішча і вай-сковай службы ён паступіў у маскоўскую гарадскую паліцыю. Ужо з Масквы яго прысылаюць на пасаду брэсцкага паліцмайстра, а по-тым пераводзяць у Беласток. Жонка Мятленкі была дачкой стац-кага саветніка. Такім чынам ён парадніўся з мясцовай бюракратыч-най элітай. Памочнікам паліцмайстра з’яўляўся Сазон Арэф’еў — кобрынскі мяшчанін. Пасаду бельскага паліцэйскага спраўніка ў 1910 г. займаў Канстанцін Мацэвіч, які паходзіў з сялян Ваўка-выскага павета. Так выхадцы з нізоў паступова выцяснялі з кірую-чых пасад патомную шляхту. Прадстаўніком апошняй быў шлях-ціч Мінскай губерні Юльян Казіміравіч Дунін-Марцінкевіч, які зай-маў пасаду сакольскага паліцэйскага спраўніка. Можна меркаваць, што ён паходзіў з каталіцкага асяроддзя, але змяніў веравызнанне, каб мець магчымасць рабіць кар’еру па службе40. Звычайным палі-цэйскім прыставам у Сакольскім павеце служыў барон Генрых Ві-тэнгоф, ураджэнец Ліфляндыі. Выключна выхадцы з расійскага ра-
39 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2360, а. 247-254.
40 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2360, а. 172-183.
72
давітага дваранства займалі пасады дваранскіх прадвадзіцеляў. Бельскім прадвадзіцелем з 1907 г. быў князь Сяргей Васільевіч Гар-чакоў, які нарадзіўся ў Жэневе, скончыў марскі кадэцкі корпус і пры-маў удзел у руска-японскай вайне. А потым выконваў абавязкі чы-ноўніка па асобых даручэннях пры каўказскім намесніку. Саколь-скі прадвадзіцель Арапаў скончыў пажаскі корпус і быў жанаты з княжнай Зінаідай Галіцынай. Трэба нагадаць, што пасля паўстан-ня 1863 г. прадвадзіцелі дваранства ў „Заходніх” губернях не выбі-раліся мясцовымі абшарнікамі, а прызначаліся ўрадам.
Адукацыю ў розных навучальных установах атрымалі 160 чала-век (73%). Аднак толькі адзін чыноўнік меў вышэйшую грамадзян-скую адукацыю. Беластоцкі прадвадзіцель дваранства скончыў Аляксандраўскі ліцэй. Яшчэ 5 чыноўнікаў скончылі ваенныя вучы-лішчы. У гімназіях вучыліся 11 служачых, з іх 5 не завершылі аду-кацыю, у рэальных вучылішчах — 3, у павятовых вучылішчах — 60, у духоўных семінарыях — 2, у духоўных вучылішчах — 9, у на-стаўніцкіх семінарыях — 4, у народных вучылішчах — 31, у цар-коўна-прыходскіх вучылішчах — 6.11 служачых скончылі ў свой час юнкерскія школы, 4 — кадэцкія корпусы, a 1 — камерцыйнае вучылішча. У прыватных навучальных установах атрымалі адука-цыю 3 чыноўнікаў. У параўнанні з 1857 і 1868 г. удзельная вагадзяр-жаўных служачых павятовых устаноў Беласточчыны, якія мелі аду-кацыю амаль не змянілася. Аднак вельмі істотна зменшыўся пра-цэнтны паказчык чыноўнікаў, што мелі сярэднюю і вышэйшую аду-кацыю. Калі ў 1857 г. гэты паказчык складаў 56,3%, у 1868 г. — 41,5%, то на пачатку XX ст. — 11,9%. Відавочным быў рост коль-касці служачых з пачатковай адукацыяй, асабліва тых, што скон-чылі толькі народныя вучылішчы і царкоўна-прыходскія школы. Можна таксама зрабіць выснову, што на пачатку XX ст. выпускні-коў гімназій і рэальных вучылішчаў не асабліва прываблівала дзяр-жаўная служба ў павятовых установах. He менш, а магчыма і больш істотнай прычынай з’яўлялася тое, што мясцовыя ўлады не зада-вальняў канфесійны і нацыянальны склад выпускнікоў мясцовых сярэдніх навучальных устаноў. Сярод разгледжаных намі чыноўні-каў 19 мелі нерухомую зямельную уласнасць (8,7%). Буйнейшымі землеўладальнікамі былі дваранскія прадвадзіцелі. Сакольскаму прадвадзіцелю Арапаву належала больш 10 тысяч дзесяцін зямлі ў Сімбірскай і Пензенскай губернях і 5 дамоў у Пензе. Бельскі прад-вадзіцель Аляксандр Жыгулін меў ва ўласнасці 87 дзесяцін у Ра-занскай губерні і 200 у Маскоўскай і акрамя таго купіў маёнткі Жукі, Падбелаі Басенюкіў Бельскім павеце плошчай 1 014 дзесяцін41. Ін-41 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2355, а. 491.
73
шы бельскі прадвадзіцель Кошалеў набыў у Беластоцкім павеце ма-ёнтак Астравок у 659 дзесяцін42. Некаторыя чыноўнікі набывалі ва ўласнасць дамы. Так, паліцэйскі прыстаў Бельскага павета Іван Іва-ноў купіў дом у Маскве і 2 у Баранавічах.
Што датычыць пытання пра сямейнае становішча чыноўнікаў, то асаблівую цікавасць выклікаюць змешаныя ў рэлігійных адносі-нах шлюбы, паколькі такія шлюбы не адабраліся начальствам, най-перш шлюбы праваслаўных з каталічкамі. Тым не менш з 219 чы-ноўнікаў 13 мелі жонак іншага веравызнання. Бельскі спраўнік Са-банееў узяў за прыёмную дачку дзіця памёршага служачага ката-ліцкага веравызнання. Памочнік беластоцкага спраўніка Аляксей Увядзенскі меў жонку лютэранку. Але ўсе дзеці ад змешаных шлю-баў былі ўжо праваслаўнымі.
Абсалютная большасць даследаваных фармулярных спіскаў ут-рымлівала таксама інфармацыю аб геаграфічным паходжанні чы-ноўнікаў, а ў тых выпадках, калі канкрэтныя звесткі адсутнічалі, намі былі выкарыстаны ўскосныя даныя. У выніку разгледжанае чыноўніцтва было падзелена наступным чынам: ураджэнцы Бела-сточчыны (Беластоцкі, Бельскі і Сакольскі паветы) — 57, ураджэн-цы Гродзенскай губерні (апроч вышэйзгаданых паветаў) — 72, вы-хадцы з іншых губерняў, дзе беларусы складалі большасць насель-ніцтва паводле перапісу 1897 г. (Віленская, Віцебская, Магілёўская і Мінская) — 27, ураджэнцы цэнтральных расійскіх губерняў — 40, украінскіх губерняў — 17, прыбалтыйскіх — 3, Царства Польскага — 2, замежжа імперыі — 1. Такім чынам ураджэнцы Беласточчы-ны складалі пракладна чвэрць усіх разгледжаных намі чыноўнікаў. Сярод іх найбольш было выхадцаў з Бельскага павета — 30, Бела-стоцкага — 15, Сакольскага — 12. Усяго ж ураджэнцаў Гродзен-скай губерні сярод разгледжаных намі чыноўнікаў налічвалася 129 чалавек. Паводле веравызнання яны падзяляліся: праваслаўных — 117, католікаў — 7, мусульман — 5. Паводле саслоўнага паходжання склад чыноўнікаў мясцовага паходжання выглядаў наступным чы-нам: сяляне — 71, мяшчане — 31, дваране — 12, деці чыноўнікаў — 7, дзеці святароў — 5, ганаровыя грамадзяне — 1, асабістыя грама-дзяне — 1, дзеці штаб-афіцэраў — 1. Адукацыю ў розных навучаль-ных установах атрымалі 89 чыноўнікаў мясцовага паходжання (69%). 3 іх толькі 2 вучыліся ў свой час у беластоцкай і гродзенскай гімназіях, ды і тыя не скончылі. А найбольшай была лічба выпуск-нікоў павятовых і гарадскіх вучылішчаў — 52. Народныя і царкоў-на-прыходскія скончылі 27 чалавек. 4 служачых вучыліся ў духоў-ных вучылішчах, па 1 у настаўніцкай семінарыі, юнкерскім вучы-42 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2357, а. 279.