Беларускі Гістарычны Зборнік
11
Цікава, што кагальныя вярхі імкнуліся паспрыяць перасяленню сваіх бяднейшых адзінаверцаў у сельскую мясцовасць. Сярод даку-ментаў НГАБ у Гродне захоўваюцца дзве прапановы ўплывовых беластоцкіх купцоў I гільдыі Ісаака-Давіда Заблудоўскага і Копе-ля Гальперна, накіраваныя на стымуляванне распаўсюджання ка-ланізму. Першы звярнуўся ў 1843 г. з просьбай дазволіць яму на-быць у Гродзенскай губерні зямлю для пасялення 100 яўрэяў-зем-ляробаў27. Другі паведамляў, што „намераны набыць у Гродзенскай губерні зямлю для пасялення 100 душ яўрэяў мужчынскага полу пры дачы ім ад мяне патрэбнай дапамогі”28.
Мясцовая адміністрацыя таксама не заставалася ў баку і працяг-вала ўладкоўваць яўрэяў-земляробаў на казённых землях. Звярнуў-шы ўвагу на тое, што большасць кандыдатаў на новае званне імк-нецца перабрацца на землі губерні, улады асабліва паспрыялі арга-нізацыі пасяленняў на Гродзеншчыне. У 1850 г. у Гродзенскай гу-берні заснавана 21 калонія. Большасць з іх насіла біблейскія назвы: Галілейская, Ізраільская, Сіёнская, Ааронава, Іерусалімская, Іар-данава, Аўраамава, Сараўская, Лотава, Ісаакава, Палясцінская, Ха-наанская. Некаторыя атрымлівалі назвы ў гонар асоб царскай сям’і: Мікалаеўка, Аляксандраўка, Канстанцінава, Паўлава. Тут была па-селена 171 яўрэйская сям’я29.
Але нельга не заўважыць, што імкненні ўрада змяніць прафе-сійную структуру яўрэйскага грамадства заставаліся марнымі. У наступныя гады колькасць яўрэяў-земляробаў, і так нязначная ў параўнанні з агульнай колькасцю яўрэйскага насельніцтва, ска-
24 Там жа, л. 49, 172-174, 176-178, 212-215, 279-281, 396-405, 570, 575, 581-584, 589-591 аб.
25 Там жа, л. 45, 342, 607, 791.
26 Там жа, спр. 899, л. 30-30 аб.
27 Там жа, ап. 20, спр. 968, л. 1.
28 Там жа, спр. 1167, л. 1.
29 Там жа, ап. 13, спр. 445, л. 10-10 аб.
53
рачаецца. Калі ў 1857 г. у Гродзенскай губерні іх зарэгістравана 2 774 асоб, то ў 1859 г. іх было ўжо 1 793, а ў 1860 г. — 1 376 душ30. I вінаваціць у правале гэтага накірунку палітыкі адносна яўрэяў улады павінны былі перш за ўсё сябе саміх. Паселішчы будавалі-ся марудна і таму атрымаўшыя пасярод зімы дазвол на пераезд яўрэі часта аказваліся літаральна пасярод голага поля, у незавер-шаных хатах сам-насам з марозам і віхурай. Размеркаваная сярод іх дзяржаўная зямля мела звычайна дрэнную якасць. Вось што пісалі яўрэі тржцянскага, кнышынскага, ганёндзскага грамадстваў Беластоцкага павета ў 1851 г. гродзенскаму губернатару: „Прось-біты, жадаючы пасяліцца на казённых землях і займацца хлеба-робствам, у лютым звярнуліся да Вашага Правасхадзіцельства з просьбай аб адводзе ім з гэтай мэтай казённай зямлі ў Ваўкавы-скім павеце ў двары Лапанаве. Адправіліся мы ў гэты двор Лапа-наў. Аказалася:
1) што на ім няма ні ракі, ні цякучых вод (...) гэта зямля высокая і вельмі складана дастаць ваду праз выкопванне калодзежаў.
2) што не маецца пашавых лугоў, патрэбных для выпасу скаціны.
Праз гэтыя нязручнасці мы знаходзім немагчымым пасяліцца са сваімі сем’ямі на гэтай зямлі для хлебаробства”31.
Вядома, поспеху яўрэйскага земляробства заміналі і іншыя аб-ставіны: недасведчанасць гэтых традыцыйна гарадскіх жыхароў у сельскай гаспадарцы; адсутнасць неабходных для набыцця жы-вёлы і інвентара сродкаў; дрэнныя ўраджаі, неспрыяльнае над-вор’е, эпідэміі і эпізаотыі. Да таго ж далучалася нядобразычлі-васць мясцовых жыхароў, якія глядзелі на новых суседзяў як на дзіўны выбрык прыроды і імкнуліся ўсяляк ім шкодзіць. Яўрэі Сі-найскай калоніі скардзіліся, напрыклад, што дзяржаўныя сяляне вёсак Крывічы і Залацеева Слонімскага павета паляць сабраныя імі сена і збожжа.
Расчараваныя каланісты жадалі вярнуцца на ранейшае месца жыхарства, але кагалы не жадалі прымаць назад разораных уш-чэнт адзінаверцаў. Вяртанню перашкаджала таксама тая абставі-на, што вяртаючыся ў мяшчанства яўрэі павінны былі разлічыц-ца за пазыкі і ўнесці ў казну падаткі за гады, праведзеныя ў кало-ніі, а ўсе здатныя да ваеннай службы павінны былі быць аддадзе-ны ў рэкруты32.
30 П. Бобровскнй, Матерйалы для географйй й статйстйкй Россйй, собран-ные офйцерамй Генерального штаба. Гродненская губернйя, Санкт-Петер-бург 1863, ч. I, Прйложенйя, с. 206; там жа, с. 207; там жа, ч. П, с. 216.
31 НГАБ у Гродне, ф. 1, ап. 13, спр. 540, л. 1-1 аб.
32 Там жа, спр. 869, л. 129.
54
Улады былі вымушаны пераглядзець свае адносіны да перспек-тыў яўрэйскага земляробства. Прызнаннем правалу дзяржаўных ме-рапрыемстваў у гэтай галіне стаў закон ад 22 кастрычніка 1859 г., які перапыніў пасяленні яўрэяў на казённых землях Заходняй гу-берні. У 1864 г. ім забаронена сяліцца на прыватных надзелах. На-рэшце 12 лютага 1865 г. яўрэйскім каланістам нададзена было пра-ва свабодна пераходзіць у іншыя саслоўі. У 1866 г. перапынены пе-равод яўрэяў у званне каланістаў, адменена фінансаванне гэтага ме-рапрыемства з каробачнага збору.
Фармальна названыя вольнымі людзьмі яўрэі Расійскай імперыі фактычна былі запрыгонены так сама, як і сяляне. Кожны яўрэй з моманту нараджэння павінен быў быць прапісаны да пэўнага ка-галу (пасля 1844 г. —да яўрэйскага грамадства). Высокая канцэнт-рацыя гэтай групы насельніцтва ў гарадах пры абмежаванасці рын-ку і невялікай колькасці прамысловых прадпрыемстваў абумовіла наяўнасць моцнай канкурэнцыі. Вынікам гэтага было беспрацоўе і далейшае збядненне нізоў абшчыны.
Закон дазваляў міграцыю яўрэяў па тэрыторыі мяжы аселасці, але для гэтага яны мусілі мець спецыяльныя пашпарты, выдадзе-ныя кагалам. Дакумент гэты можна было атрымаць толькі цалкам разлічыўшыся з грамадствам па падатках. Такім чынам бяднейшыя яўрэі, якія якраз і павінны былі пераязджаць у пошуках працы, каб зарабіць на жыццё і на выплату тых жа падаткаў, афіцыйным шля-хам атрымаць дазвол на міграцыю не маглі. Гэта вымушала іх схі-ляцца да пазазаконных пераездаў. I хаця мясцовыя ўлады непры-хільна ставіліся да прыезджых, якія стваралі канкурэнцыю для мяс-цовых яўрэяў ды яшчэ і не былі падаткаплацельшчыкамі, амаль пры кожнай абшчыне жылі іншагароднія. Губернская статыстыка за-фіксавала, напрыклад, на 1850 г. у заблудаўскім грамадстве Бела-стоцкага павета 535, пры суражскім — 53, пры чадзецкім — 129 перасяленцаў33.
Перыядычна ўлады вымушаны былі рэагаваць на скаргі абшчын-ных кіраўнікоў і прымусова высяляць яўрэяў на ранейшыя месцы жыхарства. У 1832 г. з гарадоў і мястэчак Гродзенскай губерні (Брэ-ста, Кобрына, Бераставіцы, Лунны і г.д.) назад у Беластоцкую воб-ласць выселена 9 чалавек мужчынскага полу34. Адміністрацыю асаб-ліва клапаціла тое, што асноўная маса несанкцыянаваных перася-ленцаў, асабліва асеўшых на вёсцы, займалася беспатэнтным вы-рабам і гандлем спіртнымі напоямі. Вось і ў 1895 г. з вёскі Слабо-
33 Там жа, ап. 29, спр. 496, л. 71 аб.-72.
34 Там жа, ап. 10, спр. 61, л. 3.
55
ды Беластоцкага павета было выведзена 7 яўрэйскіх сем’яў, якія ган-длявалі гарэлкай каля ваенных казармаў35.
Удзел яўрэяў у вырабе і продажу алкагольных напояў на вёсцы здаўна непакоіў адміністрацыю. Яна забараняла ім дзейнасць у гэ-тай сферы і „Усталяваннямі” 1804 і 1835 гг. магла праводзіць пры-мусовыя перасяленні яўрэяў з сельскай мясцовасці36. Але ў гарадах яны мелі большую свабоду і шынкарылі тут вельмі актыўна. У 1845 г. яўрэі Беластока ўтрымлівалі 113 шынкоў, 2 гарэлачныя і 2 піваварныя заводы37. У 40-50-х гадах сям’я Заблудоўскіх утрым-лівала 3 аракавыя заводы ў Беластоку і мястэчку Уладаўцы Брэсц-кага павета. Буйнейшы з іх, належаўшы Ісааку Давідавічу Заблу-доўскаму, у 1844 г. вырабляў 975 вёдзер араку на 8 775 руб. У 80-я гг. колькасць яўрэйскіх „устаноў” не змяншалася. Дакументы падаюць адрасы 22 шынкоў, якія мелі права гандляваць пасля 23-х гадзін. Найбольшая іх канцэнтрацыя прыпадае на вул. Базарную (10) і Лі-павую (3), па 1 на Калужскай, Паштовай, Загараднай, Школьнай, Маставой, Нямецкай, Кладбішчанскай, Аляксандраўскай і Старой Шасейнай38. Улады зацята змагаліся з яўрэйскім вінакурэннем і да канца XIX ст. атрымалі ў гэтай барацьбе пэўныя поспехі. У 1898 г. мясцовыя чыноўнікі зазначалі, што ўвядзенне казённага продажу алкаголю прывяло да ліквідаці 118 шынкоў у г. Беластоку і 68 — у Беластоцкім павеце39.
Наогул, сведчанні пра яўрэйскі гандаль у Беластоку і Беластоц-кім павеце ў дакументах губернскай адміністрацыі далёка няпоў-ныя. Справа ў тым, што асноўная маса яўрэяў займалася дробным беспатэнтным гандлем і ўсяляк пазбягала рэгістрацыі. Як правіла, яны прапанавалі пакупнікам галантарэю, мыла, свечкі, вырабы з жалеза, рознага роду дробязі. Немалая колькасць яўрэяў купляла ў сялян збожжа і, дастаўляючы яго ў горад уласным коштам, пе-рапрадавала яго з карысцю для сябе. Заможнае купецтва займала-ся замежным гандлем. Часцей за ўсё прадметам іх аперацый стана-віліся ці тое ж збожжа, ці лес. Гандаль лесам, напрыклад, пасяхова праводзіла вядомая сям’я Заблудоўскіх40.
Такім чынам, у сярэдзіне і ў палове XIX ст. яўрэйская суполь-насць унесла значны ўклад у індустрыялізацыю краю і развіццё ры-начных адносін у рэгіёне. Дзейнасць іх была паспяховай і шматгран-
35 Там жа, ап. 9, спр. 364, л. 2.
36 Л. О. Леванда, Полный..., с. 362.
37 НГАБ у Гродне, ф. 1, ап. 20, спр. 1462, л. 12 аб.
38 Там жа, ап. 8, спр. 2246, л. 129-130.
39 Там жа, ап. 18, спр. 484, л. 28-35, 74-75 аб.
40 Там жа, ап. 29, спр. 458, л. 3.
56
най. Яна праявілася ў рамястве, прамысловасці, гандлі, сельскай гаспадарцы, фінансавых аперацыях і г.д. Насупсрак абвінавачван-ням антысемітаў, вельмі значная доля яўрэяў была ў гэты час заня-та ў вытворчай сферы, хаця незбалансаваная палітыка ўрада не спрыяла замацаванню іх ні ў сельскай гаспадарцы, ні ў вытворчас-ці. Улады абмежаваліся фармальным ухваленнем „далучэння яўрэ-яў да прамысловасці”, не прадугледзеўшы практычных мерапры-емстваў па яго падтрымцы, што прывяло да дамінавання ў прамыс-ловасці рэгіёна іншаземных падданых, а не мясцовых жыхароў.
Streszczenie
Zydzi w potowie XIX w. odgrywali znacz^ca rol? w zyciu gospodarczym guberni gro-dzienskiej. W 1844 r. nalezalo do nich niemal 60 proc, fabryk. W nast?pnych dziesi?ciole-ciach wprawdzie dynamiczniej rozwijal si? przemysl nalez^cy do przedsi?biorcow innych narodowosci, lecz fabryki nalez^ce do wlascicieli zydowskich wykazywaly wi?ksza stabil-nosc i byly bardziej odporne na wszelkie zjawiska kryzysowe.