Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
Дадзеная акалічнасць (шлюб) тлумачыць, на якіх падставах з’я-віўся ў Наваградку Міндоўг: пасля згасання роду Ізяслава па муж-чынскай лініі, ён уладкаваўся там, дзякуючы шлюбу з апошняй дзя-дзічкай роду (падкрэслена намі — аўт.). Бо паводле родавых звыча-яў ён лічыўся законным спадкаемцам як зяць, адаптаваны праз цес-ця, альбо выконваў функцыю апекуна свайго сына Войшалка, які пасля смерці Ізяслава Наваградскага рабіўся законным нашчадкам Наваградскага княства „па кудзелі”. Пацвярджвае падобнае мер-каванне летапісная згадка аб наяўнасці ў Войшалка „княженнне свое”, якое ён пакінуў пасля міру з Данілам Галіцкім у 1254 г., пры-няўшы манаскі стан69. Вядома, што ўсталяванне Міндоўга ў Нава-градку магло адбыцца толькі пры падтрымцы мясцовага баярства, якому было з каго выбіраць.
У свой час Г. Лаўмяньскі, разглядаючы факт жаніцьбы Усевала-да Герцыкскага з дачкой магутнага літоўскага князя Даўгеруда і тыя правы, якія меў славянскі князь сярод літоўцаў, адзначыў: „літоў-цам не была чужая інстытуцыя адопцыі да роду асоб, звязаных сва-яцкімі сувязямі (...)• Такога тыпу пранікненне чужых быццам бы элементаў да роду па структуры жорстка крэўнай было магчымым толькі дзякуючы жаніцьбе, г.зн. уступленню ў шлюб з дзядзічкамі роду: асяданню ў маёнтку жонкі, толькі дзякуючы адопцыі плямен-нікаў дзядзькамі, шваграў братамі жонак і г.д.”70 Аб існаванні
65 Там жа, т. П. слп. 818-819.
66 Там жа, т. II, слп. 830-831.
67 Н. Л. Пушкарёва, Женіцйны Древней Русй, Москва 1989, с. 75.
68 ПСРЛ, т. II, слп. 858.
69 Там жа, т. II, слп. 830-831.
70 Н. Lowmianski, Studia nad dziejami Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, s. 220-221.
34
і прыйманні інстытута адопцыі як прававога элемента сярод сла-вянскага насельніцтва сведчыць прыклад Шварна, сына Данілы Ра-манавіча Галіцкага, які, будучы мужам сястры Войшалка (дачкі Міндоўга), атрымаў у 1267 г. з рук апошняга права ўладання Літ-вой: „Посем же Воншелкь да княженне свое зятю (швагру — аўт.) своемоу Шварновн, а самь оупять восхоте прнятн мннскнн чннь”, пры гэтым назваўшы Шварна „сын мон”71.
Стаўшы легітымным спадкаемцам уладанняў свайго цесця, На-ваградскага князя, Міндоўг далучыў уласныя літоўскія ўладанні ад-паведна звычаёваму сямейнаму праву, паводле якога прымак, іду-чы ў сям’ю жонкі, уносіў сваю маёмасць, тым самым аб’ядноўваю-чы яе з набытай. Гэтак, як пазней, у канцы XIV ст., па ўмовах Крэў-скага акту 1385 г. Ягайла, ажаніўшыся з Ядвігай, зрабіўся каралём Польшчы, але як уладар Літвы адракаўся на карысць Кароны Поль-скай кіруючых правоў над сваімі ўладаннямі72. Магчыма, з Міндоў-гам таксама была заключана нейкая дамова (палітычная прагра-ма), якая не захавалася ў крыніцах, але прасочваецца ў далейшых дзеяннях яго самога і сына Войшалка.
У выніку шлюбу Міндоўга з Ізяслаўнай утварылася дзяржаў-нае ядро будучага Вялікага княства Літоўскага і Рускага з новай балцка-славянскай дынастыяй на чале. Аб’яднаннем „рускай Літ-вы” з часткай Літвы Міндоўга магчыма вытлумачыць хуткае дзяр-жаўнае будаўніцтва ў славяна-балцкім рэгіёне. Цікава, што пер-шымі акцыямі Міндоўга у новай якасці стала не ўмацаванне сва-ёй улады сярод усходнеславянскага насельніцтва, а аб’яднанне ўсіх літоўскіх земляў пад яго ўладай. He выключана, што падоб-ная палітыка з’явілася выкананнем дамовы паміж Наваградкам і ім пры шлюбе, што выклікала незадаволенасць іншых літоўскіх князёў. У першую чаргу, гэта былі пляменнікі Міндоўга Таўцівіл і Эдзівід, аб чым можна здагадацца з наступнага летапіснага па-ведамлення. У 1248 годзе „пзгна Мнндогь сыновца своего Тевте-внла н Еднвнда пославшомоу на вонноу co воемь свонмн, на во-нноу co Выконтомь на Роусь ко Смоленькоу. (...) вражбою бо за ворожьство с ннмн Лнтвоу зане понмана бе вся земля Лнтовская н беіцнсленое нменне нх, прптрано бе догатьство нх”73. Альбо як згадваў аўтар „Хронікі Быхаўца”: „Y panuiuczy welikomu kniaziu Mindowhu na Nowohorodcy y na ruskich horodach, y naczal zbiwaty ple-mia swoie”74.
21	ПСРЛ, t. II, слп. 867.
72	Гл. спасылку 24.
73	ПСРЛ, т. II, слп. 815.
74	ПСРЛ, т. XXXII, с. 132.
35
Адной са складаных праблемаў з’яўляецца пытанне аб паходжан-ні цесця Міндоўга — князя Ізяслава. Ён згадваецца толькі аднойчы ва ўжо цытаваным намі паведамленні аб паходзе на Конрада Ма-завецкага ў 1238 г. Паводле меркавання В. Насевіча, ён мог нале-жаць да нашчадкаў гарадзенскіх князёў75. На нашу думку, больш падстаў гаварыць аб ягоным пінскім паходжанні. Ускоснымі фак-тамі, якія гэта пацвярджаюць, можна лічыць наступныя:
1)	Удзел наваградцаў у 1228 г. у кааліцыі, якую супраць Данілы Галіцкага стварыў пінскі князь Расціслаў. Спрэчка ўзнікла з-за Чар-тарыйска і з-за захопу галіцка-валынскім князем дзяцей Расцісла-ва76. He выключана, што важкай прычынай удзелу наваградцаў былі хутчэй за ўсё крэўныя сувязі іх князя з пінскімі князямі.
2)	Ізяслаў выступае ў 1238 г. як васал (саюзнік?) Данілы Галіцка-га, троху раней у падобнай сітуацыі апынуліся пінскія князі, калі Уладзімір Пінскі ў 1229 г. бараніў ад яцвягаў Берасце па загадзе Данілы77.
3)	Пасля параднення Ізяслава з Міндоўгам і ўмацаваннем апош-няга ў Навагрудку пінскія князі супрацоўнічаюць з літоўцамі: князь Міхаіл Пінскі ў 1247 г. папярэджваў літоўцаў аб галіцка-валынскай пагоні78.
4)	У вядомым паходзе Данілы і Васількі на Наваградак у 1253 г. пінскія князі ўдзельнічалі толькі пад прымусам: „В лето 6761. Тев-тнвнль прнсла Ревбоу река пондн к Новугородоь. Даннло же пон-де с братомь Васнлкомь н co сыномь Лвомь н с Половцн co сва-томь свонмь Тегакомь. Н првде к Ппньскоу князн же Пнньсцен нме-яхоь лесть н поя е co собою неволею на вонноу”79.
5)	Пасля забойства Міндоўга ў 1263 г. ягоны сын ад Ізяслаўны Войшалк уцёк у Пінск (як можна зразумець — да родзічаў) і мена-віта пры дапамозе пінян вярнуў сабе ўладу: „По Мнндовговоу же оубнтьн Воншелкь оубоявься того же бежа до Пнньска п тоу жн-вяшть”, адкуль пазней пасля смерці Траняты „Воншелкь понде с Пн-няны к Новоугородоу н оттоле поя co собою Новгородце н понде в Лнтвоу княжнть. Лнтва же вся прняша п с радостью своего гос-поднча”80. Нсабходна адзначыць, што дружынаў пінян і наваград-цаў хапіла, каб аднавіць законную ўладу Войшалка ў Літве. I яш-чэ, летапісец ужыў акрэсленне „господнч” у адносінах да Войшал-
75	В. Насевіч, Пачаткі Вялікага княства Літоўскага, с. 145.
76	ПСРЛ, т. II, слп. 752, 753; М. Ермаловіч, Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі перыяды, Мінск 1990, с. 302-303.
77	ПСРЛ, т. II, слп. 754.
78	Там жа, т. II, слп. 798.
79	Там жа, т. II, слп. 818.
80	Там жа, т. II, слп. 860, 861.
36
ка, тэрмін, які ў мове старажытнай Русі азначаў „сын господнна, господаря”81. Гэта можа сведчыць аб тым, што ў вачах сучаснікаў спадчыннасць улады Войшалка ў „Літве ўласнай” і яе легітымнасць не выклікалі сумніву.
3 усяго вышэйадзначанага можна зрабіць выснову, што князь Ізяслаў Наваградскі прыходзіўся блізкім сваяком пінскім князям. Верагодна, ён быў братам (стрыечным?) Уладзіміру (згадваецца ў 1229 г.) і Міхаілу (згадваецца пад 1247 г.) Пінскім. Але ўзнікае пытанне: якім чынам пінскія князі апынуліся ў „рускай Літве”, калі ў XII ст. у Гарадзенскім княстве (а да яго ў той час, відаць, належа-лі Ваўкавыск, Слонім і Наваградак) панавала галіна валынскіх Ру-рыкавічаў, родапачынальнікам якой быў князь Усеваладка82. Пры згасанні гэтай галіны на сынах Усевалдкі, князях Барысе, Глебе і Мсціславе (апошні згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1183 г.83) вялікае значэнне для далейшага лёсу панямонскіх тэрыторый меў шлюб іх сястры з турава-пінскім князем Юрыем Яраславічам у 1144 г.: „Тон же знме Всеволодь отда две Всеволодковне Володн-мерн вноуце, еднноу за Володнмнра за Давндовнча, а другоу за Ярослалнча за Дюрдя”84. Толькі гэтая акалічнасць магла адчыніць шлях яго нашчадкам да ўлады ў княствах „рускай Літвы”.
Як адзначалася вышэй, цэнтралізатарскія памкненні Міндоўга на тэрыторыі ўласнай Літвы прывялі яго да канфлікту з пляменні-камі Даўспрункавічамі Эдзівідам і Таўцівілам у 1248 г. (у Іпацьеў-скім летапісе пададзена недакладная храналогія — 1252 г.85), якія звярнуліся за дапамогай да свайго швагра Данілы Раманавіча: „Оне-ма же оуведавшнма н бежаста ко князю Данплоу н Васнлковн н прн-ехаша во Володнмерь. Мнндоговн же прнславшю слы своя река «не чннн нма мнлостн». He послоушавьшнма нма Даннловн н Ва-снлковн зане сестра бе ею за Даннломь”86. Падобныя дзеянні не маглі не сапсаваць адносіны паміж Міндоўгам і Раманавічамі.
У выніку некалькіх вайсковых паходаў галіцка-валынскіх кня-зёў Данілы і Васілька (1249/50, 1250, 1251, 1251/52, 1252/53 гг.) га-рады (Горадзен, Ваўкавыск, Слонім) і землі (Наваградская) „ру-
81 Словарь древнерусского языка (XI-XIVвв.), под ред. Р. й. Аванесова, Моск-ва 1989, т. II, с. 366-367.
82 А. П. Госцев, О вознйкновенйй удельного Городенского княжества й князьях городенскйх, [у:] Наій родавод. Кннга I, Гродно 1990, с. 107-109; A. В. Со-ловьёв, Городенскйе князья й Деремела, [у:] „Russia Mediaevalis” 1992, tomus VII, l,s. 70-73,84.
82 ПСРЛ,т. II, слп. 631.
84 Тамжа,т. ІІ,слп. 317; A. В. Соловьёв, ГороденскйекнязьяйДеремела,С- 71-72.
85 М. Грушэўскі, Хронольогія подій Галіцько-Волйнськоі літопйсй, с. 35.
86 ПСРЛ, т. ІІ,слп. 815.
37
скай Літвы” захопліваліся даволі лёгка, але кожны раз яны заста-валіся пад юрысдыкцыяй Міндоўга87. Вячаслаў Насевіч бачыць у гэ-тым факце свядомы выбар насельніцтва Наваградчыны на карысць Міндоўга, што было бы цяжка растлумачыць, калі б літоўцы лічы-ліся захопнікамі, а галіцка-валынскія князі вызваліцелямі88. Поў-нае падпарадкаванне дзяржавы Міндоўга Галіцка-Валынскаму кня-ству не адбылося яшчэ таму, што ні Даніла, ні Васілька не мелі ніякіх законных правоў на гэтыя тэрыторыі, таму іхнія паходы хут-чэй нагадвалі свядомае ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы суве-рэннай дзяржавы і грабежніцкі набег: „(1252/53) Наоутрея же пле-ннша всю землю Новгородьскоую (...) оттоуда же возвратншася (галіцка-валынскія войскі — аўт.) с помоіцью Божнею прнемше плень велнкь”89.
У гэты час для маладой дзяржавы вельмі важным з’явіўся мір, які быў заключаны паміж Данілам Галіцкім і Міндоўгам у 1254 го-дзе. Паводле летапісу, „Воншелкь створн мнрь с Даннломь н выда діцерь Мнндогдовоу за Шварна сестроу свою н прнде Холмь к Да-ннлоу оуставнвь княженне свое н воспрнемь мннскнн чннь н вдасть Романовн сыновн королевоу Новогородькь от Мнндога н от себе іі Вослоннмь, н Волковыескь н все городы, а сам проснся нтн во Святоую Гороу”90. Пры аналізе дадзенай мірнай дамовы паміж Мін-доўгам і Данілам паўстае шэраг пытанняў. Чаму галоўным прад-стаўніком новай дзяржавы выступае Войшалк, а не сам Міндоўг? На якой падставе ўлада ў „рускай Літве” перадавалася Раману Да-нілавічу, а не Шварну, які ажаніўся з дачкой Міндоўга? Чаму Вой-шалк раптоўна адыходзіць ад актыўнай палітычнай дзейнасці, пры-маючы манаскі сан?