Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
Забойства Войшалка ў 1267 альбо на пачатку 1268 г. Львом Дані-лавічам ва Уладзіміры і смерць Шварна Данілавіча каля 1270 г.114 па сутнасці абарвалі прамую дынастыю аб’яднанай Літвы — зародка ВКЛ. Папросту ні Войшалк, ні яго сястра са Шварнам не пакінулі прамых нашчадкаў на трон Міндоўга. У сувязі з гэтым далейшая спадчыннасць адбывалася па бакавых адгалінаваннях роду Даўгеру-да — Міндоўга, верагодна, да адной з іх належаў князь Трайдэн, які пачаў княжыць у Наваградска-Літоўскай дзяржаве ў 1270 г.115
Высновы:
1.	Утварэнне Вялікага княства Літоўскага адбывалася шляхам аб’яднання Наваградскага княства („рускай Літвы”) і ўладанняў Лі-
110 A. Е. Пресняков, Лекцйй no русской ucmopuu, т. II, выпуск 1, с. 54.
111 В. Т. Пашуто, Очеркй no ucmopuu Галйцко-Волынской Русй, с. 293.
112 В. Насевіч, Пачаткі Вялікага княства Літоўскага, с. 57.
113 А. Краўцэвіч, Стварэпне..., с. 162.
114 Там жа, т. II, слп. 868-869.
115 Там жа, т, II, слп. 869.
42
тоўскага князя Міндоўга („уласнай Літвы”) у выніку магчымага шлюбу апошняга з дачкой Ізяслава Наваградскага; іншымі слова-мі, шляхам славянска-балцкай дынастычнай уніі.
2.	Утвораная Міндоўгам дынастыя ў этнічным сэнсе з’яўлялася змешанай балцка-славянскай, а ў культурным — значна славяні-заванай.
3.	Вялікае княства Літоўскае ад самага пачатку мела славяна-бал-цкі характар. Ад славян — права, дзяржаўны апарат, адміністра-цыйны падзел і гарады, васальную іерархію, характэрную для Русі, культурныя здабыткі116; ад балтаў — вайсковая сіла, кіраўнік ды-настыі і псіхалагічны аптымізм. Сітуацыя змянілася ў другой па-лове XV ст., калі палітычныя прыярытэты перайшлі ў рукі этнічна літоўскім родам — Гаштольдам, Манівідам, Давойнам, Гальшан-скім, Кежгайлам.
4.	Дынастычная унія, заснаваная на звычаёвым праве (адопцыя) вырашала праблемы легітымнасці і пераемнасці ўлады ў манархіч-ных дзяржавах на працягу ўсяго сярэднявечнага перыяду не толькі на Русі, Літве, Польшчы, але і ва ўсёй Заходняй Еўропе.
5.	У сувязі з гэтым патрабуецца перагляд тэзаў аб нейкім зава-яванні Літвой рускіх зямель Верхняга Панямоння, альбо наадва-рот, Наваградскім княствам — Літвы. Больш падстаў ёсць для таго, каб лічыць, што ядро Вялікага княства Літоўскага, утвора-нага ў сярэдзіне XIII ст. у выніку славяна-балцкай уніі, у далей-шым актыўна далучала разнастайнымі шляхамі і літоўскія, і сла-вянскія (рускія) землі.
Streszczenie
Mimo trwaj^cych juz dhigoletnich sporow na temat genezy Wielkiego Ksi?stwa Litew-skiego nie widac perspektywy ostatecznego wyjasnienia okolicznosci powstania tego pan-stwa. Nad nauk^dominuj^bowiem wspolczesne racje narodowe historykow litewskich, pol-skich, rosyjskich i bialoruskich. Kazda historiografia wykazuje sklonnosci do tworzenia schematow uzasadniajacych wlasne potrzeby, pozostaje glucha na argumenty badaczy z innych krajow. Zrodla do poznania genezy WKL s^jedne, rozna pozostaje tylko ich interpretacja.
116 J. Ochmanski, Ruskie wzory organizycyjne w pahstwie litewskim XIV-XV wieku, [w:] Dawna Litwa. Studia historyczne, Olsztyn 1986, s. 75-82; A. Б. Дворннчен-ko, Русскйе землй Велйкого княжества Лйтовского (do начала XVI e.). Очеркй ucmopuu обіцйны, сословйй, государственностй, Санкт-Петербург 1993.
43
РОД МШДОЎГА
Даўгеруд (+1214)
I------
Эдзівід
I Даўспрунк X NN, сястра князя Выкінта Жамойцкага
Міндоўг(+1263) х 1. NN дачка князя Ізяслава Наваградскага; х 2. Марта, удава князя Вышымута Булевіча X 3. NN, сястра Марты, жонка князя Даўмонта
Нальшанскага
NN, х Лугвен
Транята(+1265)
NN х князь Усевалад з Герцыке
----------------1
Таўцівіл NN, (+1264) х князь
Даніла Галіцкі
Войшалк NN,	Рукля	Рупекля
(+1268)	хкнязь	(+1263)	(+1263)
Шварн Данілавіч
РОД ІЗЯСЛАВА НАВАГРАДСКАГА
Юры Яраславіч, князь Турава-Пінскі (+ пасля 1162)
X. Всеваладкаўна Гарадзенская
NN,
Рамана Д анілавіча
Уладзімір Пінскі (+ пасля 1229)
Глеб Ваўкавыскі (?) (згад. 1256)
Ізяслаў Свіслацхі (згад. 1254)
Ізяслаў Наваградскі (згад. 1235)
Яраслаў Пінскі (+ пасля 1184)
X князя
Міхаіл Пінскі (+ пасля 1247)
NN, х князя Міндоўга
N сын (згад. 1242)
Войшалк NN, х князя
(+ 1268) Шварна Данілавіча
Расціслаў Фёдар Дзямід Юры (+ пасля 1242) (+ пасля 1262) (+ пасля 1292) (+1292)
44
артыкулы
В.	А. Сабалеўская
(Гродна)
Гаспадарчае жыццё „рухлівых беластоцкіх” і „апатычных гарадзенскіх” яўрэяў у сярэдзіне — II палове XIX стагоддзя
У 1880 годзе ў расійскім яўрэйскім часопісе „Рассвет” быў надру-каваны артыкул гарадзенца Н. Бендэтсона, які апісаў яўрэяў Бела-сточчыны і Гарадзеншчыны наступным чынам: „Гарадзенскія яў-рэі за адсутнасцю камерцыйнага руху, не адрозніваюцца энергіч-насцю, выглядаюць істотамі апатычнымі, між тым як беластоцкія яўрэі ахоплены жыццём, рухлівыя, мітусяцца ў віхуры жыцця”1. Ta-Tae нечаканае акрэсленне навяло на думку паспрабаваць высвет-ліць прычыну ажыўлення эканамічнага жыцця беластоцкіх яўрэяў ў параўнанні з іх гарадзенскімі суайчыннікамі.
У 40-я гг. XIX ст. гарадзенская яўрэйская абшчына заставалася буйнейшай у губерніі. На 1843 год яе колькасць складае 8 569 чала-век, калі ў той жа час у Беластоку губернская статыстыка зафікса-вала 6 759 яўрэяў2. Але паступова гарадзенская суполка змяншаец-ца, каб у 1855 г. дасягнуць 8 464 чалавек, у той час як беластоцкая яўрэйская абшчына налічвала 9 330 душ3.
Яўрэйская прамысловасць Гродзенскага павета ў 1844-1853 га-ды была развіта нязначна (гл. мал. 1).
1 Н. Бендетсон, Черты йз обіцественной жнзіш, „Рассвет” 1880, № 25, с. 692.
2 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродне (далей: НГАБ у Грод-не), ф. 1, ап. 20, спр. 1112, л. 4.
3 Там жа, ап. 28, спр. 708.
45
Малюнак 1. Стан прамысловасці Гродзенскага павета ў 1844-1853 гг.
Калі ў 1844 г. на фоне агульнай невялікай колькасці зарэгіст-раваных фабрык і заводаў прадпрыемствы, што належалі яўрэ-ям, складаюць 60%, то ў наступныя гады яны наогул знікаюць са старонак губернскай статыстыкі. Узгаданае пад 1844 г. прадпры-емствы цалкам належаць да вытворчасці тканін. Па аб’ёмах вы-пушчанай прадукцыі ў гэты час на першы план выступаюць дзве фабрыкі яўрэя Б. Вольмана з мястэчка Крынкі Гродзенскага па-вета. На адной з іх у 1844 годзе выраблялася 11 700 аршын сукна на 11 700 рублёў, на другой — 8 140 аршын на 6 934 руб. Яны пе-расягалі прадпрыемствы мясцовага памешчыка A. А. фон Ліп-харта, які ў тым жа годзе атрымаў са сваіх фланелевых фабрык у мястэчку Крынкі з адной 3 122, а з другой — 4 725 руб. прыбыт-ку. Яшчэ менш прыбытку прынесла фабрыка яўрэя А. Кугеля (па-месце Гутаўляны Гродзенскага павета). На ёй было выраблена сукна на 932 руб.4
Зусім іншым было становішча ў прамысловасці Беластоцкага па-вета (гл. мал. 2).
Тут на працягу 1844-1853 гг. яўрэі ўносілі істотны ўклад у разві-цё асобных галін эканомікі. Пашырэнне агульнай колькасці прад-прыемстваў адбываецца перш за ўсё за кошт павялічэння ўдзелу іншаземцаў. Але і лік яўрэйскіх фабрык у гэты час заставаўся знач-ным. У 1844 г. яўрэйскія прадпрыемствы складаюць 32%, у 1850 — 28%. У 1870 г. доля прадпрыемстваў, належаўшых яўрэям, дасяг-нула нават 65%.
4	Там жа, ап. 20, спр. 1152.
46
Малюнак 2. Стан прамысловасці Беластоцкага павета ў 1844-1853 гг.
Асноўная маса яўрэйскіх прадпрыемстваў у Беластоцкім павеце, таксама як і ў Гродзенскім, канцэнтравалася вакол вытворчасці тка-нін (гл. мал. 3).
На іх вырабляліся сукно, фланель, воўна, дадаткова ў невялікай колькасці хусткі і ваўняныя коўдры. Значную канкурэнцыю яўрэ-ям Беласточчыны ў гэтай сферы склалі іншаземцы, пераважна аў-стрыйскія і прускія падданыя. Расійскі ўрад прыхільна ставіўся да іх жадання адчыняць свае прадпрыемствы на тэрыторыі рэгіёна. Іншаземцаў жа вабіла наяўнасць меншай канкурэнцыі і недастат-ковая насычанасць рынку тканінамі. Маючы значныя (па мясцо-вых уяўленнях) капіталы, замежнае абсталяванне і падтрымку не-каторых прадстаўнікоў мясцовай знаці (напрыклад, графа В. Кра-сінскага), яны з ахвотай прымалі ўдзел у развіцці эканомікі краю. Асабліва шмат прадпрыемстваў заснавана іншаземцамі на праця-гу 1842-1845 гг. Сярод іх фабрыкі Ф. Віншэ, Герца і Бэтхера, Г. За-херта, М. Кісгена, В. Кіхлера, Г. Клейнэрта, A. X. Каміхаў, А. Ло-рэнса, X. Moca, I. Шульца і іншых5. Наступны ўсплёск назіраецца ў 1847-50 гг., калі з’яўляецца 12 новых прадпрыемстваў. У адроз-ненне ад фабрык, што належалі мясцовым жыхарам альбо яўрэям, фабрыкі многіх іншаземцаў існавалі нядоўга.
Яўрэйскія суконныя прадпрыемствы вылучаліся большай стабіль-насцю. Існаванне большасці яўрэйскіх фабрык прасочваецца бес-перапынна напрацягу 1844-1853 гг. Сяродіх прадпрыемствыЯ. Вей-
5	Там жа, ап. 20, спр. 1152; спр. 1461.
47
Малюнак 3. Развіццё ткацкай прамысловасці Беластоцкага павета ў 1844-1853 гг.
нрайха, К. Гальперна, Ш. Гальперна, I. Гольберга і іншых. Заўва-жана, што калі фабрыкі іншаземцаў у часы крызісаў разараліся, то яўрэйскія фабрыкі толькі на некаторы час прыпынялі сваё існаван-не ці змяншалі аб’ём вытворчасці. Адной з прычын устойлівасці яў-рэйскіх прадпрыемстваў бачыцца іх велічыня. Калі фабрыкі інша-земцаў у сярэднім выраблялі прадукцыі на 360 034 руб., то фабрыкі яўрэяў — на 9 013 руб. Яўрэйскія прадпрыемствы былі абсталява-ны 20-30 машынамі, на іх працавала 20-25 чалавек. Малое прад-прыемства лягчэй магло згарнуць ці пераарыентаваць вытворчасць, часова спыніць дзейнасць.
Суконныя прадпрыемствы, названыя „неяўрэйскімі”, належалі мясцовым памешчыкам. Яны дэманструюць самы шырокі дыяпа-зон аб’ёмаў вытворчасці. Побач з прадпрыемствам, атрымаўшым прадукцыі на 3 122 руб. (A. А. фон Ліпхарта), сустракаецца буйная фабрыка В. Захерта — 50 000 руб., на якой зафіксавана 120 рабо-чых6. У якасці рабочай сілы на прадпрыемствах гэтай катэгорыі працавалі прыгонныя сяляне, у час крызісаў фабрыка атрымліва-ла дастатковыя для далейшай працы сродкі з сельскай гаспадаркі. Гэтым тлумачыцца ўстойлівасць прадпрыемстваў неяўрэяў.
Беластоцкім яўрэям належалі прадпрыемствы ў наступных сфе-рах вытворчасці: гарбарнай, тытунёвай, шкіпінарнай, алейнай, цаг-лянай, вапнавай. У такой галіне, як свечкавая і мылаварная пра-мысловасць у Беластоку ў 1844-1853 гг. выяўлены выключна яўрэй-скія фабрыкі. Яны належалі М. Блоху (да 3 625 пудоў свечак і 1 910 пудоў мыла ў 1851 г.), Л. Гальперну (адпаведна 733 і 1 000 пудоў),