Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
31	Нпатьевскаялетопйсь, [y:] ПСРЛ, т. II. Москва 1962: 1150 г. i 1151 г. — Ба-рыс Гародзенскі, слп. 410, 413, 427, 433; 1166 г. — Глеб Гародзенскі, слп. 528; 1184г. — Мсціслаў Гародзенскі, слп. 631; 1238 г. — Ізяслаў Новага-родскі, слп. 776; 1256 г. — Ізяслаў Свіслацкі, слп. 831; 1260 г. — Глеб Ваў-кавыскі, слп. 847.
32	Ф. Д. Гуревнч, Древпостй Белорусского Понеманья, Москва—Ленннград 1962; Я. Г. Зверуго, Верхнее Понеманье в 9-13 вв., Мінск 1989; A. К. Краўцэ-віч Працэс балта-славянскіх кантактаў на Панямонпі і ўтварэнне Вялікга княства Літоўскага, „Bialoruskie Zeszyty Historyczne” 1998, nr 9, s. 5-25; ён жа, Стеарэнне..., с. 93-98, 195-196, карты 2 і 3; С. А. Піваварчык, Этнічны склад населыііцтва Беларускага Папямонпя Х-ХШ cm. cm. (па археалагічных матэрыялах), [у:] Чалавек. Этнас. Тэрыторыя. Праблемы развіцця заходпя-га рэгіёпа Беларусі, Матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай кан-ферэнцыі. У 2-х частках, Брэст 1998, с. 10-14.
26
на суседзяў. 3 іх на Русь 35, на Куронію і Інфлянты 28, на польскія землі 1233.
— выкарыстанне Літвы ў княжацкіх міжусобіцах і знешнепалі-тычных акцыях (Полацк, Мснск, Валынь)34.
Толькі ў Іпацьеўскім летапісе пад 1252 г. сустракаем адзіную згад-ку, хутчэй намёк, аб магчымым тэрытарыяльным захопе рускіх зем-ляў літоўскімі князямі, калі Міндоўг высылае сваіх пляменнікаў Таў-цівіла і Эдзівіда з іхнім дзядькам Выкінтам да Смаленска: „Н рече: «Што хто прнемлеть собе дерьжнть»”. Прапанаваўшы ім нерэаль-ную ў той сітуацыі задачу, сам Міндоўг у гэты час рабаваў іх маён-ткі ў Літоўскай зямлі. Больш таго, як паведамляе крыніца, паслаў за імі ўздагон забойцаў35.
Трывалым палітычным і эканамічным кантактам спрыяла і куль-турная блізкасць. У XIII ст. паміж культурамі славянскага і балцка-га насельніцтва беларускіх земляў было больш агульнага, чым ад-рознага, нават у такой сферы як рэлігія. Нягледзячы на тое, што пра-васлаўе існавала на беларускіх землях ужо даволі доўга, язычніцтва яшчэ не здавала свае пазіцыі, аб чым сведчыць распаўсюджаная з’я-ва двухвер’я. Яшчэ больш моцныя пазіцыі паганства мела сярод зме-шанага насельніцтва „рускай Літвы”, што пацвярджаюць археала-гічныя даследаванні36. Пераканаўчым сведчаннем узаемных уплы-ваў хрысціян славян на язычнікаў балтаў можа лічыцца інфармацыя, якую пакінуў ананімны аўтар (дамініканскі альбо францысканскі ма-нах) трактата „Descriptio terrarum”, напісанага ў 50-х гадах XIII ст.:
33 Н. Paszkiewicz, Jagiellonowie a Moskwa, t. 1: Litwa a Moskwa w 13-14 wieku, Warszawa 1933, s. 95; G. Blaszczyk, Dzieje stosunkow polsko-litewskich od czasow naj-dawniejszych do wspolczesnosci, 1.1, Poznan 1998, s. 34, 69-77.
34 Іпацьеўскі летапіс, ПСРЛ, т. II: 1162 r. — „Том же лете прнходн Рогьво-лодь на Володаря с Полотьчаны к Городцю. Володарь же не да ему полку вь дне, но ночь выступн на нь нз города с Лнтьвою н много зла сотворнся в ту ночь”, слп. 519; 1180 г. — „н прндоша Полотьскнн князн вь стретенне помагаюше Святославоу (...) с ннмн же бяхоуть н Лнбь н Лнтва”, слп. 620; 1219 г. — „прнслаша князн Лнтовьскнн к велнкон княгннн Романове н Да-ннловн н Васнлковн мнрь да(р)юше (...) всн мнр дашакнязю Даннловн н Ва-снлкоу н бе земля поконна. Ляхом же не престаюшнмь пакостяіцнмь, н прн-веде на ня Лнтвоу. 14 воеваша Ляхы”, слп. 735-736; 1238 г. — „Даннль же возведе на Кондрата Лнтвоу Мнньдога Нзяслава Новгородьского”, слп. 776; Новгородская первая летопйсь старшего й младшего йзводов Москва— Ленннград 1950, с. 238: 1198 г. — „На туе же осень прнндоша полочане с Лнтвою на Лукн н пожгоша хоромы”.
35 ПСРЛ,т. II, слп. 815.
36 Я. Г. Зверуго, Верхнее Понеманье в ІХ-ХШ вв., с. 193-196; У. Лобач, Паган-ства і хрысціянства ў сярэднявечнай Беларусі (к. XIV-XVIII cm. cm. Д [у:] Вес-ці Полацкага дзяржаўнага універсітэта, Серыя А. Гуманітарныя навукі. 1996, т. 2, с. 3-11.
27
„Літоўцы, Яцвягі і Нальшанцы лёгка хрысціліся, бо ад самой калы-скі былі выгадаваны славянскімі карміцелькамі. 3 гэтай прычыны мы маглі бы бяспечна сярод іх знаходзіцца”37. Дарэчы, той жа аўтар дае абсалютна іншую характарыстыку жмудзінам язычнікам: „у тым краі (Жмудзі — аўт.) ніколі не прапаведавалася без мяча”38.
Літоўскія князі згадваюцца ўпершыню ва ўсходнеславянскіх ле-тапісах пад 1219 г., калі яны заключылі мірную дамову з Валынню. „Вь лете 6723. Божнмь повеленнемь прнслаша князн Лнтовьскнн к велнкон княгннн Романове н Даннловн н Васнлковн мнрь дарю-ше. Бяхоу же нмена Лнтовьскнх князеп се старешен Жнвнньбоудь, Давять, Довьспроункь, брать его Мндогь, брат Довьяловь Внлн-канль, а Жемотьскын князн Ерьднвнль, Выкынть, а Роушьковнчевь Кннтнбоуть, Воннбоут, Боутовнть, Внженкь н сын его Вншлнн, Кн-теннн Плнкосова, а се Боулевнчн Вншнмоуть, его же оубн Мнндо-го ть н женоу его пояль, н братыо его побшгь Еднвнла, Спроьден-ка, а се князн нз Даволтвы Юдькн, Поукенкь, Бнкшн, Лнкннкь сн же всн мнрь даша князю Даннловн н Васнлкоь н бе земля покон-на”39. Пры гэтым летапісец адлюстраваў пэўную сацыяльную суб-ардынацыю і геаграфічную лакалізацыю літоўскіх князёў.
Асобна згадваюцца старэйшыя князі: Жывінбуд, Даўят і яго брат Вілікаіл, Даўспрунк і яго брат Міндоўг. Кім былі гэтыя „старэй-шыя князі” ў сацыяльнай лесвіцы літоўскага грамадства? Пытан-не, на якое спрабуюць адказаць амаль усе даследчыкі, якія вывуча-юць праблемы генсзісу Вялікага княства Літоўскага. Генрык Паш-кевіч у дамове 1219 г. бачыць яскравае сведчанне далейшага раз-віцця працэсу дзяржаўнай кансалідацыі Літвы, які пачынаецца не-дзе на мяжы ХІІ-ХІІІ ст.ст. Пералічаных першымі „старэйшых кня-зёў” ён лічыць прадстаўнікамі аднаго роду, які навязаў бліжэйшым і больш далёкім суседзям сваю ўладу і верхавенства. Жывінбуд як вярхоўны ўладар Літвы працягваў справу бацькі Міндоўга, невя-домага нам па імені40. Падобную пазіцыю ў інтэрпрэтацыі дамовы
37 Marvin L. Colker. America rediscovered in the thirteenth century?, [w:] „Spekulum. A Journal of medieval studies” 1979, vol. 54, no. 4, p. 723 — Dicti Lectaui letuesi et Nalsani de facili baptizantur eo quod a Christianis nutricibus ab ipsis cunabulis sunt enutriti. Ideo poterimus inter illos sekurius conuersari.
38 Tamze, s. 722 — „terra paganorum que Samoita (...). Huie numquam fuit absque gladio predicatum ’’.
39 ПСРЛ, t. II, слп. 735-736. У Іпацьеўскім летапісе гэтая падзея пададзена пасля 1215 г. У свой час храналогію дадзенага фрагмента летапісу ўдак-ладніў Міхайла Грушэўскі (артыкул Хронольогія подій Галіцько-Волйнськоі літопйсй, [у:] Запйскй Навукового Toeapucmea імені Шевченка, Львів 1901, т. XLI, с. 16).
40 Н. Paszkiewicz, Jagiellonowie a Moskwa, s. 49-53.
28
1219 г. займаў Уладзімір Пашута. Ён лічыў, што ў дамове адлюст-равана вялікакняжацкая ўлада („старьшнн”), якая абапіраецца на залежных альбо саюзных князях, а гэта ў сваю чаргу сведчыць аб наяўнасці ў Літве адносна адзінай дзяржавы. Праўда, дзяржава гэ-тая ўяўляла сабою не іерархію феадальных сеньёрый, а комплекс розных тэрыторый41. Ежы Ахманьскі лічыць, што дамовы паміж літоўскімі кунігасамі ў першай чвэрці XIII ст. (1207 г., 1219 г.) свед-чаць аб фармаванні племяннога саюза на літоўскіх землях, на чале якога стаялі „старэйшыя князі”. Гэты саюз, у сваю чаргу, з’явіўся важным крокам на шляху ўтварэння дзяржаўнай арганізацыі. Больш таго, дамова 1219 г. на думку польскага даследчыка, дазволіла гэ-таму літоўскаму саюзу плямёнаў атрымаць згоду рускіх князёў на захоп Чорнай Русі з Наваградкам, узамен за мір з боку Літвы і па-літыку нападаў на Польшчу42.
Шэраг гісторыкаў займаюць альтэрнатыўную пазіцыю. Павод-ле Генрыка Лаўмяньскага, на пачатку XIII ст. у Літве не было вы-разных слядоў манархіі: на Жамойці — увогуле, у Аўкштоце — да часоў панавання Міндоўга. Параўноўваючы сацыяльную сітуацыю на літоўскіх землях (у першую чаргу, Аўкштоце) з сітуацыяй у Пру-сіі і Жамойці, якую зафіксавалі крыжацкія хронікі XIII-XIV ст.ст., ён прыходзіць да высновы, што „старэйшых князёў” з дамовы 1219 г. нельга лічыць ані манархамі, ані ўладарамі асобных тэры-тарыяльна-палітычных адзінак — земляў. Гэта былі наймацней-шыя правадыры дружын, якія мелі паўнамоцтвы заключаць знеш-нія дамовы ад свайго імя, а таксама падуладных ім другарадных правадыроў і, урэшце, усяго вольнага насельніцтва літоўскага пле-мені43. Адмаўляе існаванне адзінай дзяржавы (у любой форме) у лі-тоўскіх плямёнаў да сярэдзіны XIII ст. і Алесь Краўцэвіч, падзяля-ючы погляд Г. Лаўмяньскага адносна сацыяльнага статуса „ста-рэйшых князёў” з дамовы 1219 г.44
У той жа час, у сярэдзіне XIII ст. у Панямонні ўжо існавала дзяр-жава, аб чым згадваюць крыніцы, і што бясспрэчна прымаюць усе даследчыкі. Як за такі кароткі адрэзак часу Міндоўгу ўдалося ства-рыць дзейныя дзяржаўныя істытуты? На нашу думку, гэта магло адбыцца толькі шляхам пераймання Міндоўгам гатовых дзяржаў-ных інстытутаў у суседніх славянскіх княствах, і ў першую чаргу з тэрыторыі „рускай Літвы”. Каб зразумець гэты працэс, трэба
41 В. Т. Пашуто, Образованйе Лйтовского государства, с. 338-340,
42 J. Ochmanski, Historia Litwy, s. 44-45.
43 H. Lowmianski, Studia naddziejami Wielkiego Ksi&twa Litewskiego, Poznan 1983, s. 311-315.
44 A. K. Краўцэвіч, Стварэнне..., c. 130-133.
29
ўважліва разгледзець адносіны літоўскіх князёў і, у прыватнасці, Міндоўга з рускімі княствамі — Полацкім, Галіцка-Валынскім і, асабліва, Наваградскім.
На жаль, крыніцы вельмі скупа адлюстравалі падзеі першай па-ловы XIII ст., якія адбываліся ў Літве і яе бліжэйшых славянскіх суседзяў. Але і тыя, што захаваліся, дазваляюць зрабіць шэраг важ-ных высноў і шмат у чым па-новаму рэканструяваць той час. Па-іншаму можа быць асэнсавана генеалагічная інфармацыя, на якую шматлікія даследчыкі не звярталі належнай увагі, хаця генеалагіч-ны фактар меў вялікае значэнне ў палітычнай гісторыі сярэднявеч-нага грамадства. У першую чаргу гэта датычыцца праблем спад-чыннай перадачы вышэйшай улады. Менавіта радавод вызначаў правы на ўладу і пераемнасць яе сярод кіруючых дынастый. Сва-яцкія сувязі альбо супрацьстаянне сем’яў адна адной шмат у чым вызначала характар і змест палітычнай барацьбы ў сярэднявеччы, якая даволі часта прыводзіла да ўзвышэння адных і поўнага вы-нішчэння другіх кланаў45. Таксама „генеалагічны метад” дазваляе вывучаць не толькі гісторыю канкрэтнага рода, але яго ўклад у гра-мадска-палітычнае і культурнае жыццё свайго часу.