Беларускі Гістарычны Зборнік
11
— перабольшванне знешняй пагрозы з боку мангола-татарскай і крыжацкай агрэсіі для рускіх княстваў на тэрыторыі Беларусі, што выклікала з аднаго боку пошук саюзнікаў сярод суседніх неславянскіх народаў, а з другога боку, аблегчыла „несправядлі-вы” захоп „аслаблых” рускіх земляў літоўцамі. Далей эвалюцыя гэтых поглядаў прыводзіла да праблемы сацыяльных адносінаў рускага (беларускага і ўкраінскага) сялянства і мяшчанства з лі-тоўскімі феадаламі.
Слабасць галоўных палажэнняў генезісу Вялікага княства Літоў-скага, якія сфармаваліся ў папярэдняй гістарыяграфіі, грунтоўна паказаў беларускі даследчык Алесь Краўцэвіч, прапанаваўшы свой уласны канцэптуальны падыход да праблемы3. Ён лічыць, што Вя-лікае княства Літоўскае паўстае ў сярэдзіне XIII ст. у балта-славян-
бавскнй, Очерк ucmopuu Лйтовско-Русского государства до Люблшіской унйй включйтелыю, Москва 1910; W. Kamieniecki, Geneza Panstwa Litewskie-go, Warszawa 1915; H. Lowmianski, Studia nadpoczqtkami spoleczenstwa i panstwa litewskiego, Wilno 1931 -1931, t. 1 -2; H. Paszkiewicz, Jagiellonowie a Mosk-wa, t. 1: Litwa a Moskwa w 13-14 wieku, Warszawa 1933; J. Totoraitis, Mindaugas, Lietuvos karalius, Kaunas 1934; A. E. Пресняков, Лекцйй noрусской ucmopuu, т. II, выпуск 1, Западная Русь u Лйтовско-Русское государство, Моск-ва 1939, с. 44-65; В. Т. Пашуто, ОбразовапйеЛйтовскогогосударства, Моск-ва 1959; Z. Ivinkis, Pirmasis Lietuvos karalius Mindaugas ir jo palikimas, Roma 1965; J. Ochmanski, Historia Litwy, Wroclaw—Warszawa—Krakow 1990; M. Ep-маловіч, Па слядах аднаго міфа, Мінск 1991; С. В. Думнн, Другая Русь (Велйкое княжество Лйтовское й Русское), [в:] Мсторйя Отечества: лю-дй, йдей, решенйя, Москва 1991, с. 76-126; А. Ю. Дворннченко, Русскйе землй Велйкого княжества Лйтовского (до начала XVI в.). Очеркй ucmopuu обіцй-ны, сословйй, государственностй, Санкт-Петербург 1993; В. Насевіч. Па-чаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы, Мінск 1993; Е. Gudavi-cius, Mindaugas, Vilnius 1998; A. K. Краўцэвіч, Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Мінск 1998.
3 A. К. Краўцэвіч, Стварэнііе Вялікага княства Літоўскага, Мінск 1998; ён жа, Фарміраванне канцэпцыі генезісу Вялікага княства Літоўскага ў поль-
19
скай кантактнай зоне ў басейне верхняга і сярэдняга Нёмана, дзе абсалютна не прасочваецца ніякай канфрантацыі паміж пражыва-ючымі там этнасамі. Знешняя пагроза з поўдня (мангола-татары) і паўночнага захаду (нямецкія рыцарскія ордэны) з’явіліся штурш-ком да пачатку дзяржаваўтварэння на тэрыторыі Беларускага Па-нямоння. Вынікам гэтага працэсу стаў саюз усходняславянскага княства са сталіцай у Наваградку з адным з літоўскіх нобіляў Мін-доўгам, які мог адбыцца каля 1248 г. Усё гэта дазваляе Алесю Краў-цэвічу сцвярджаць, што Вялікае княства Літоўскае ад самага па-чатку было біэтнічнай дзяржавай з дамінаваннем усходнеславян-скага элемента4.
Тым не менш, шэраг аспектаў генезісу ВКЛ, на нашу думку, не атрымалі дастатковага асвятлення. У першую чаргу гэта: 1) генеа-лагічныя праблемы рускіх і літоўскіх княжацкіх дынастый, якія па-навалі ў Беларускім Панямонні; 2) праблема легітымнасці і пера-емнасці ўлады на рускіх землях, якія першпачаткова ўвайшлі ў склад ВКЛ; 3) праблема ўзаемаадносін Літвы і яе бліжэйшых суседзяў, най-перш рускіх княстваў беларускага Панямоння і Падзвіння.
Агульнавядома, што на позняй стадыі першабытнага ладу ў вы-ніку грамадскага падзелу працы, з’яўлення прыватнай уласнасці, маёмаснай і сацыяльнай дыферэнцыяцыі знікае род, як падстава са-цыяльнай структуры грамадства. Яму на змену прыходзіць сям’я. Па розных прычынах гэтыя працэсы адбываліся неадначасова ў сла-вянаў і балтаў. У апошніх яны мелі месца значна пазней. У выніку гэтага ў той час (ХІІ-ХІІІ ст.ст.), як славяне мелі ўжо дзяржавы і раз-вітыя сацыяльныя, палітычныя, эканамічныя і культурныя інсты-туты, балты перажывалі перыяд разлажэння радавога ладу5.
Сям’я, заснаваная на шлюбе, у сярэднявеччы мела сярод іншых гаспадарча-эканамічную, камунікатыўныю і рэгулятыўную функ-цыі. Асабістыя і маёмасныя адносіны, якія ўзнікалі са шлюбу і пры-належнасці да сям’і рэгуляваліся звычаёвым правам: зямельным, спадчынным і сямейным. Важнай формай шлюбу з’яўлялася пры-мацтва, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-нашчадка. Прававое становішча
скай гістарыяграфіі, „Беларускі гістарычны часопіс” 1998, № 1, с. 47-54; ён жа, Да праблемы ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, „Bialoruskie Ze-szyty Historyczne” 1996, nr 1 (5), s. 5-22; ён жа, Працэс балта-славянскіх кан-тактаў на Панямонні і ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, „Bialoruskie Zeszyty Historyczne” 1998, nr 9, s. 5-25.
4 A. K. Краўцэвіч, Стварэнне..., c. 122, 174.
5 H. Lowmianski, Studia nad poczqtkami spoleczenstwa i panstwa litewskiego, 1.1, rozdz. IV; J. Powierski, Czynniki warunkujqce rozwdj polityczny ludow zachodnio-baltyckich, „Acta Baltico-Slavica” 1990, t. XIX, s. 93-143.
20
зяця-прымака (незалежна ад яго сацыяльнай прыналежнасці) цал-кам залежала ад галавы сямі6. Разам з тым, прымацтва лічылася адным з законных шляхоў перадачы маёмасці някрэўнаму. Другой падобнай магчымасцю было ўсынаўленне альбо адопцыя чужога прадстаўніка. На распаўсюджванне інстытуту адопцыі і прымацтва і звязаныя з імі спадчынныя і маёмасныя правы, а таксама на ро-лю жанчыны ў сям’і і яе юрыдычныя правы на спадчыннасць ся-род народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў сярэднявеччы звяр-нуў увагу яшчэ Генрык Лаўмяньскі7. На жаль, гэтыя каштоўныя назіранні не атрымалі далейшага больш глыбокага развіцця. Заў-важана, што саюзы, якія вынікаюць з натуральнага альбо канвен-цыянальнага сваяцтва, якое абапіраецца на праўна-звычаёвых кры-тэрыях, з’яўляюцца больш трывалымі і мацнейшымі ў акрэсленых гістарычных умовах за іншыя (утвораныя палітычнымі, гаспадар-чымі альбо сацыяльнымі абставінамі)8. На падобных нормах у ад-носінах да шлюбу і сям’і грунтавалася легітымнасць і пераемнасць улады ва ўсходніх славян.
У сувязі з гэтым неабходна згадаць пачатковы перыяд гісторыі Кіеўскай Русі. Летапісныя паведамленні часам выразна звязваюць працэс сватаўства альбо шлюбу з усталяваннем (ці перайманнем) палітычнай улады. Да часоў праўлення Вольгі (40-я гады X ст.) ад-носіцца першая адпаведная згадка, якая датычыцца праекта шлю-бу яе і драўлянскага князя Мала пасля забойства мужа Вольгі, кня-зя Ігара: „Реша же Деревляне: «се князя убпхомь рускаго; понмемь жену его Вольгу за князь свой Маль н Святослава, н сотворнм ему, яко же хошемь»”9. Падобным чынам паводзіць сябе Уладзімір у 978 г., які пасля забойства Яраполка, кіеўскага князя, „залеже же-ну братьню грекнню (...) от нея же роднся Святополк”10. Відавоч-на, што мы бачым сітуацыю, калі пасля перамогі аднаго князя над другім пераможцу пераходзяць не толькі пасада (дзяржаўная ўла-да), а таксама жонка, магчыма, з дзецьмі, што ў вачах сучаснікаў адлюстроўвала пераемнасць ды легітымнасць вышэйшай улады, на-ват пры прымусовых дзеяннях. Падобныя легенды, звязаныя з ут-
6 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя, Мінск 1989, с. 212-213, 415, 489; Іосіф Юхо, Крыніцы беларуска-літоўскага права, Мінск 1991, с. 134-152.
7 Н. Lowmianski, Studia naddziejami Wielkiego Ksiqstwa Litewskiego, Poznan 1983, s. 220-224.
8 J. Szymanski, Genealogia, [w:] Nauki pomocnicze historii od schylku IV do kohca XVIII w„ Warszawa 1972, s. 347.
9 Повесть временных лет, Москва-Ленннград 1950, ч. 1, с. 40 (далей: ПВЛ); Новгородская перваялетопйсь старшего й младшего йзводов, Москва-Леннн-град 1950, с.ПО.
10 ПВЛ, ч. 1, с. 55-56.
21
варэннем дынастый (і як вынік — дзяржаў), вядомы вельмі шыро-ка сярод індаеўрапейскіх народаў, што знайшло адлюстраванне ў мі-фічных казках і рытуалах11. Напрыклад, у чэшскага храніста Кос-маса з Прагі дынастыі чэшскіх князёў Пржэмыславічаў і перайманне ёю законнай улады пачынаецца са шлюбу дачкі князя Крока Лібу-шы з чалавекам простага роду Пржэмыслам12. Шэраг міфічных ле-гендаў аб шлюбных пачатках пануючых дынастый і ролі жанчыны ў гэтых сувязях з тэрыторыі Даніі, Фрыгіі, Ірландыі прыводзіць у сваёй працы Яцэк Банашкевіч13.
На працягу XI ст. сярод розных галін роду Рурыкавічаў перава-жаў парадак гарызантальнага наследавання ўдзелаў, што нараджа-ла частыя ўзаемныя прэтэнзіі і спрэчкі, прыводзіла да ваеннага су-працьстаяння. Таму пытанне спадчыннасці было галоўным на Лю-бецкім з’ездзе князёў у 1097 г. Паводле летапісу, там было выраша-на: „кождо да держнть отчнну свою: Святополкь Кыевь Нзяслав-лю, Володнмерь Всеволожю, Давыдь н Олегь н Ярославь Свято-славлю, а нм же роздаяль Всеволод городы: Давыду Володнмерь, Ростнславнчема Перемышьль Володаревн, Теребовль Васнлковн”14.
Прапанаваны ў Любечы вертыкальны прынцып пераемнасці ўла-ды значна раней замацаваўся ў Полацку. Зноў жа летапісы паве-дамляюць аб гэтым вельмі дакладна: пасля забойства ў сярэдзіне 70-х гг. X ст. полацкага князя Рагвалода і яго двух сыноў (апошняе было зроблена з мэтай ліквідацыі законных спадчыннікаў Полац-кай дзяржавы, магчымых канкурэнтаў), князь Уладзімір бярэ за жонку Рагнеду, тым самым узаконіўшы свае правы на Полацкае княства15. Трагічная гісторыя Рагнеды, якую пазней называлі ў кры-ніцах Гарыславай, скончылася тым, што пасля няўдалага замаху на свайго мужа Уладзіміра, яна разам са старэйшым сынам Ізясла-вам была адасланая на радзіму16, што фармальна сведчыла аб ад-раджэнні асобнай полацкай княжацкай дынастыі Рагвалодавічаў, як аднаго з галоўных сімвалаў суверэннасці ў сярэднявечным гра-мадстве. Як адзначала Наталля Якавенка, „в средневековом созна-
11 Джэймс Дж. Фрэзер, Золотая ветвь: Мсследованйя магйй й релйгйй, Моск-ва 1983, с. 253-270; В. Я. Пропп, Мсторйческйе корнй волшебной сказкй, Ле-нннград 1986, с. 27-30.
12 Kosmas z Pragi, Kronika Czechow, Warszawa 1968, s. 98-103.
13 J. Banaszkiewicz, Podanie o Piascie i Popielu. Studium porownawcze nad wczes-nosredniowiecznymi iradycjami dynastycznymi, Warszawa 1986, s. 62-74.
14 ПВЛ, 4. 1, c. 170-171. '
15 M npude Володймерь на Полотескь, u убй Рогьволода й сына его два, й дьчерь его поя жене (ПВЛ, ч. 1, с. 54).
16 Лаврентьевскаялетопйсь, [у:] Полное собранйерусскйх летопйсей,т. I, Моск-ва 1962, слупок 299-301 (далей: ПСРЛ і нумар тома).