Беларускі Гістарычны Зборнік
11
Каб адказаць на першае пытанне, трэба звярнуць увагу на зме-ны, якія адбыліся ў сям’і Міндоўга. Па-першае, сын ад Ізяслаўны, Войшалк, стаў дарослым і як законны нашчадак мог распараджац-ца землямі Наваградскага княства, бо правы Міндоўга, відаць, бы-лі надалей намінальнымі. Адыход яго ад улады ў Наваградку тлу-мачыцца як звычаёвым правам, так і тым, што да 1254 г. Міндоўг быў ужо жанаты другі раз з Мартай, удавой па забітым ім Вішы-монце Булевічу91. Таму як бацька Войшалка і кароль Літвы (кара-нацыя Міндоўга адбылася ў 1253 г.92) ён стаяў над ім ва ўладнай
87 М. Грушэўскі, Хронольогія подій Галіцько-Волйнськоі літопйсй, с. 35, 37-38;
A. К. Краўцэвіч, Стварэнне..., с. 147-149.
88 В. Насевіч, ІТачаткі Вялікага княства Літоўскага, с. 41.
89 ПСРЛ,т. II, слп. 819.
90 Там жа, т. II, слп. 830-831
91 Там жа, т. II, слп. 736.
92 A. К. Краўцэвіч, Стварэнне..., с. 152-153.
38
іерархіі, але рэальную ўладу ў „рускай Літве” меў Войшалк. I гэта было другой акалічнасцю. Больш таго, як вынікае з дамовы і паз-нейшых падзей, у гэты час у Наваградска-Літоўскай дзяржаве ўтва-рыўся своеасаблівы палітычны дуумвірат. У выніку заключанага ў 1254 г. міру, пасля перманентнай вайны, Раман Данілавіч атры-маў славянскую частку Наваградска-Літоўскай дзяржавы (у гэтым адлюстравалася ўзмацненне галіцка-валынскага ўплыву), а Міндоўг заставаўся князем „Літвы ўласнай”, захоўваючы пры гэтым вяр-шынства над Раманам і над тэрыторыяй усяго Верхняга Панямон-ня93. Зімой 1254/55 г. Даніла Галіцкі, арганізоўваючы паход на яц-вягаў, звязваўся непасрэдна са сваім сынам Раманам, а недзе праз паўгода ў паход галіцка-валынскіх князёў супраць татараў ужо Мін-доўг як сеньёр прысылае Рамана з наваградцамі: „Мнндовгь к Да-ннлоу прншлю к тобе Романа н Новогородце”94.
Як вынікае здамовы 1254 г., мір замацоўваўся шлюбам сястры Войшалка і Шварна Данілавіча, але Наваградак, Слонім і Ваўка-выск перадаваліся іншаму сыну Данілы — Раману. На якой падста-ве? Адзінай падставай такой камбінацыі мог быць шлюб Рамана з дачкой князя Глеба, які згадваецца ў якасьці цесця сына Данілы95. Такім чынам былі знойдзены магчымыя прававыя падставы для ўла-ды Рамана ў Наваградку. Легітымнасць вынікала толькі з таго, што князь Глеб меў правы на нейкую частку земляў Наваградскага кня-ства. Хутчэй за ўсё гэта былі тэрыторыі з цэнтрам у Ваўкавыску. Бо менавіта там яго паланіў у 1258 г. Даніла Раманавіч96. Падобнае мер-каванне прымушае думаць нас аб сваяцкіх адносінах Глеба Ваўка-выскага з Ізяславам Наваградскім, які мог прыходзіцца яму братам. А згаданы ў 1254/55 гг. разам з Глебам Ізяслаў Свіслацкі ці не быў яго сынам, які, магчыма, названы ў гонар старэйшага брата?
Адзінае, што было незразумелым для даследчыкаў — гэта мана-ства Войшалка. Вячаслаў Насевіч мяркуе, што ён пасля заключэн-ня дамовы 1254 г. не вярнуўся да бацькі, бо апынуўся ў якасці за-ложніка галіцкага князя, а акт хрышчэння Войшалка ў гэты момант быў нейкім імпульсіўным парывам97. Пры гэтым забываецца, што
93 Там жа, с. 150-151.
94 ПСРЛ, т. II, слп. 831, 838; М. Грушэўскі, Хронольогія подій Галіцько-Волйн-ськоі літопйсй, с. 38-40.
95 „Вь лето 6764. Повде Даннло на Ятвязе с братомьн сыномь Лвомь, н с Ше-варномь (...) н посла по Романа в Новьгородокь. 14 прнде к немоу Романь co вснмн Новгородцн н с отцемь свонмь Глебом н co Нзяславомь co Внс-лочьскымь” — ПСРЛ, т. II, слп. 831.
96 ПСРЛ, т. II, слп. 847; М. Грушэўскі, Хронольогія подій Галіцько-Волшіськоі літопйсй, с. 40-41.
97 В. Насевіч, Пачаткі Вялікага княства Літоўскага, с. 43.
39
маці яго была хрысціянкай, ды і бацька, каб атрымаць карону „льстнво” хрысціўся ў каталіцтва98. Вельмі цяжка паверыць, каб падчас хрышчэння ў каталіцызм Міндоўга з другой жонкай Мар-тай і малодшымі сынамі Руклем і Репейклем у 1251 г. у гэтым акце свядома не ўдзельнічаў старэйшы сын Войшалк. Хутчэй за ўсё ён ужо з дзяцінства быў ахрышчаны ў праваслаўную веру сваёй маці.
На нашу думку, магчыма іншае тлумачэнне адыходу Войшалка да манаскага жыцця. У сітуацыі, калі ён быў вымушаны аддаць свае (захопленыя) уладанні Раману Данілавічу, яму нічога не засталося. Бо Літва замацоўвалася за бацькам Міндоўгам і яго сынамі ад дру-гой жонкі Марты — Руклем і Репейклем. Неаднойчы сустракаецца ў гісторыі, што паводле звычаёвага права даволі часта перавагу на вяршынства ва ўладзе мелі старэйшыя дзеці ад апошняй жонкі. На-прыклад, Уладзімір Кіеўскі планаваў перадаць уладу Барысу аль-бо Глебу, сынам ад апошняй жонкі, сястры візантыйскага імпера-тара Анны"; у пачатку XIII ст. планы Святохны, другой жонкі Ба-рыса Друцкага ў Полацку наконт свайго сына Уладзіміра-Войце-ха100; Альгерд сваім наступнікам на пасадзе вялікага князя літоў-скага прызначыў старэйшага сына ад другога шлюбу Ягайлу101. У Польшчы з 1089 г. другая жонка Уладзіслава Гсрмана, сястра гер-манскага імператара Генрыха IV Юдыта Марыя, актыўна рыхта-вала ўмовы пераходу польскага трону сваім дзецям, таму рознымі спосабамі спрабавала пазбавіцца ад дзяцей польскага князя з пер-шага шлюбу102. He выключана, што падобная сітуацыя склалася ў Наваградска-Літоўскай дзяржаве і справакавала варожыя адно-сіны ў гэты момант паміж Войшалкам і ягоным бацькам Міндоў-гам, што зафіксавана ў летапісе: „онь же на отца своего нелюбова-шеть велмн”103.
Нягледзячы на свой тагачасны стан (манаства), Войшалк нада-лей заставаўся законным пераемнікам улады ў Літоўскім княстве, як у яго славянскай частцы, гэтак і літоўскай. Таму няма нічога дзіў-нага, што пасля забойства Міндоўга разам з сынамі ад другога шлю-бу ў 1263 г. (сітуацыя падобная да лёсу полацкага князя Рагвалода і яго сыноў у сярэдзіне 70-х гадоў X ст., а таксама да смуты, якая ўзнікла ў Літве пазней, у 1264 г., калі былі забітыя і Таўцівіл, і Тра-
98 ПСРЛ, т. II, слп. 817.
99 A. Poppe, Spuscizna ро Wlodzimierzu Wielkim. Walka о tmn kijowski 1015-1019, [w:] „Kwartalnik Historyczny” 1995, R: CII, zeszyt 3-4, s. 7-8.
100 Jan Powierski, Ksi^zniczka pomorska w Polocku, s. 110-115.
101 J. Krzyzaniakowa, J. Ochmanski, Wladyslaw II Jagiello, Wroclaw—Warszawa— Krakow—Gdansk—Lodz 1990, s. 42, 53.
102 J. Powierski, Kryzys rzqddw Boleslawa Smialego, s. 306-307.
ЮЗ ПСРЛ, t. II, слп. 859.
40
нята) да актыўнага палітычнага жыцця вяртаецца манах Войшалк — адзіны легітымны спадкаемца бацькоўскай спадчыны: „Вон-шелкь же нача княжнтн во всен землн Лнтовьскон (падкрэслена на-мі — аўт.) н поча ворогн свое нзбнватн”1 °4. Менавіта ў гэты час кан-чаткова былі далучаны да Літвы іншыя ўласна літоўскія землі — Дзяволтва і Нальшаны, якія прыйшлося вяртаць сілай пры падт-рымцы галіцка-валынскіх князёў Васіля і Шварна105. Мусім звяр-нуць увагу на такую акалічнасць, што забойства Міндоўга паставі-ла пытанне аб уладзе ў аб’яднанай Літве. Акрамя Войшалка прэ-тэндэнтамі на яе трон лічыліся Транята (сын сястры Міндоўга) і Таў-цівіл (сын брата Міндоўга). Вось чаму ўзнікла патрэба ў Траняты дзяліць набытак Міндоўгаў з Таўцівілам Полацкім у той час, калі фактычна яму належала ўся ўлада: „Тренята нача княжнтн во всен земле Лнтовьскон н в Жемотн. Н посла по брата своего по Товтн-внла до Польтьска, река тако «прнедн семо розделнвь землю н до-бытокь Мнндовьговь»”106. Яго турбаваў прававы аспект улады, які магчыма было вырашыць альбо дамовай аб падзеле Літвы паміж прэтэндэнтамі, альбо фізічнай ліквідацыяй сем’яў саміх прэтэндэн-таў. Транятай выкарыстаны быў апошні варыянт як самы надзей-ны і распаўсюджаны ў сярэднявечнай Еўропе107.
Войшалк пад канец 1264 г. пераняў ўладу ў Наваградска-Літоў-скай дзяржаве, а з дапамогай галіцка-валынскіх князей значна яе ўзмацніў. Праўда, ён на працягу амаль трох гадоў дзяліў гэтую ўладу са сваім шваграм Шварнам108. Чарговы палітычны дуумвірат у Лі-тоўскай дзяржаве мог з’явіцца толькі як аднаўленне ўмоў пагад-нення 1254 г., якія былі скасаваныя Міндоўгам у 1258 г., як рэак-цыя апошняга на сумесны паход татараў з Раманавічамі на Паня-монне. Зноў жа ўсталёўваўся хутчэй за ўсё падобны тэрытарыяль-ны і палітычны падзел. Шварн княжыў у славянскай частцы дзяр-жавы, а Войшалк — у літоўскай, спраўляючы адначасова функцыі вярхоўнага ўладара Наваградска-Літоўскай дзяржавы.
Недзе на пачатку 1267 г. крыніцы зафіксавалі акт свядомай аб-дыкацыі Войшалка, вяртанне яго ў манастыр і перадачу ім улады ў Літоўскай дзяржаве свайму швагру Шварну Данілавічу109. Дарэ-
104 Там жа, слп. 861.
105 Там жа, слп. 863
106 Там жа, слп. 860-861.
107 Там жа, слп. 861.
108 Там жа, слп. 862 — „Вь лето 6772. Княжашоу же Воншельковн в Лнтве н поча емоу помагатн Шварно князь”; слп. 864 — „Вь лето 6776. Княжа-тоу Воншелковн во Лнтве н Шварновн”.
109 Там жа, т. II, слп.867; М. Грушэўскі, Хронольогія подій Галіцько-Волйнськоі літопйсй, с. 46-47.
41
чы гэты агульнадзяржаўны ўчынак з’яўляецца яскравым пацвяр-джэннем вярхоўнай улады ў Наваградска-Літоўскай дзяржаве ме-навіта Войшалку. А з другога боку, пераемнасць і легітымнасць ула-ды на тэрыторыі новастворанай дзяржавы надалей захоўвалася, не-залежна ад этнічнага паходжання асобы князя.
Праўда, застаецца пытанне: чаму Войшалк зноў аддаў уладу ў Літве, на гэты раз Шварну? Вяртанне Войшалка ў манастыр, на думку Аляксандра Праснякова, адбылося пасля выканання ім акта помсты і аднаўлення бацькоўскай справы, вырашэння шэрагу знеш-непалітычных праблем110. Уладзімір Пашута лічыў, што перадача ўлады Войшалкам адбылася ў спрыяльны момант, калі ўся Літоў-ская зямля была падпарадкавана яму111. Вячаслаў Насевіч дадзены ўчынак Войшалка бачыць у святле нейкіх унутранных псіхалагіч-ных матываў літоўскага князя, якія былі выкліканы альбо палітыч-нымі інтрыгамі, альбо жаданнем пакуты за пралітую кроў112. „Як глыбока асабістае рашэнне” ацэньвае чарговы адыход Войшалка ў манастыр Алесь Краўцэвіч113.
Сапраўды крыніцы не паведамляюць нам аб нейкіх знешне- аль-бо ўнутрыпалітычных прычынах, якія паўплывалі на дадзены ра-дыкальны ўчынак князя Войшалка. Тут маглі скласціся ў адно і псі-халагічныя фактары (стомленасць, хрысціянская мараль), і палітыч-ныя (добрыя стасункі з галіцка-валынскімі і мазавецкімі князямі, стабільнасць унутры дзяржавы), і дынастычныя (сам Войшалк, як вынікае з летапісаў не меў сям’і, таму спадзяванні былі на дзяцей ад шлюбу яго роднай сястры са Шварнам Данілавічам).