Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
22
ннн полнтнческая незавнснмость землн, в отлнчнн от представле-ннй современных, не была обязательно тождественной понятню го-сударственной сувсренностн, поскольку правосознанне не знало не-посредственного господства государства над лнчностью поддан-ного. Средневековой человек подчннялся не государству, а друго-му человеку”17. Менавіта панаванне ў Полацку нашчадкаў Ізясла-ва ёсць яскравае сведчанне таго, што гэтая дзяржаўная адзінка ра-ней за іншыя землі Усходняй Еўропы ператварылася ў „отчнну” асобнай галіны Рурыкавічаў.
Увогуле, у сярэднявечнай гісторыі можна сустрэць шмат выпад-каў, калі ўзнікала праблема пераемнасці ўлады пры згасанні дына-стыі ў княствах і каралеўствах і вырашэнне яе праз шлюб апошняй прадстаўніцы роду з пэўным прэтэндэнтам. Шлюб выступаў у та-кіх выпадках не толькі як сродак палітыкі, але і як адзін з магчы-мых шляхоў да ўзаконьвання ўлады новага манарха. Напрыклад, адзін з герояў нашага артыкула Данііл Раманавіч Галіцкі ў 1252 г. ажаніў свайго другога сына Рамана з Гертрудай Бабенберг, апош-няй законнай прадстаўніцай з роду аўстрыйскага герцага Фрыд-рыха18, з надзеяй атрымаць апошняму спадчынныя правы: „Король же Оугорьскын возведе нскаше помоіцн хотяше прпятп землю Не-мецкоую н посла к Даннловн рекын: «Пошлн мн сына Романа да вдамь за нь сестро герцнковоу н вдамь емоу землю Немецкоую»”19 (падкрэслена намі — аўт.). Нават у XV ст. Ян Длугаш у сваіх „Роч-ніках альбо хроніках”, апісваючы другую вайну польскага караля Баляслава Смелага (1058-1079/80 гг.) з Руссю ў 70-х гадах XI ст. вы-камбінаваў, што рускія землі павінны перайсці Баляславу як спад-чына па маці, Марыі-Дабранезе, дачцэ Уладзіміра Вялікага20. Вар-та адзначыць, што вайсковы захоп нейкай часткі, не кажучы ўжо аб усёй тэрыторыі княства-дзяржавы, ніколі не забяспечваў спакой-нага панавання, а толькі выклікаў незадаволенасць і прэтэнзіі дзяр-жаў (княстваў)-суседзяў. Вайсковыя захопы заўсёды выклікалі па-літычнае супрацьстаянне ў рэгіёне і, як правіла, кончыліся альбо вяртаннем на зыходныя пазіцыі, альбо пошукам нейкіх шляхоў уза-коньвання ўлады новага гаспадара. I яшчэ адно. Як правіла, ваен-
17	Н. Н. Яковенко, Место князя в сйстеме мйровоспрйятйя позднесредпевеко-вой Украйны-Русй, [у:] Наш радавод. Матерйалы международной научной конферейцйй „Культура народов Велйкого княства Лйтовского й Белорус-cuu. XIII — нач. XX вв. ", кннга 3, часть III, с. 475-476.
18	В. Т. Пашуто, Очеркй no ucmopuu Галйцко-Волынской Русй, Москва 1950, с. 255-256.
19	Нпатьевская летопйсь, ПСРЛ, т. II, слп. 820
20	Гл.: J. Powierski, Kryzys rzqddw Boleslawa Smialego. Polityka ijej odzwierciedle-nie w literaturze sredniowiecznej, Gdansk 1992, s. 182.
23
ныя дзеянні за спрэчныя тэрыторыі пачыналіся тады, калі ў прэ-тэндэнтаў, на іх думку, знаходзілася дастаткова законных падстаў на гэта. Класічны прыклад: лёс Галіцка-Валынскага княства пасля згасання дынастыі тамтэйшых князёў. У 1323 г. раптоўна паміра-юць атручаныя баярамі Андрэй і Леў Юр’евічы, апошнія з роду Ра-манавічаў. Пасля ўзаемнага ўзгаднення Вялікага княства Літоўска-га, Польшчы, Венгрыі і Мазоўша Галіцка-Валынскім князем ста-новіцца Юрый II Баляслаў Трайдэнавіч, сын мазавецкага князя Трайдэна і дачкі Юрыя I Львовіча Марыі, як адзін з галоўных за-конных прэтэндэнтаў на гэтую пасаду. Пазней, недзе каля 1331 г., князь Вялікага княства Літоўскага і Рускага Гедымін выдаў замуж за яго сваю дачку. Пасля гвалтоўнай смерці Юрыя II у 1340 г., які не пакінуў нашчадкаў, у выніку працяглай вайны тэрыторыя Га-ліцка-Валынскага княства была падзелена паміж Польшчай, ВКЛ і Венгрыяй21. Правы ВКЛ грунтаваліся на тым, што сын Гедыміна Любарт быў жанаты з дачкой уладзімірскага князя: „а Любарта прнняль володнмерьскнн князь к дочце в всю землю Волыньскую”22.
Праз дынастычны шлюб князя Альгерда Гедымінавіча з дачкой віцебскага князя Яраслава Васільевіча Ульянай да Вялікага кня-ства Літоўскага было далучана Віцебскае княства23. Жаніцьба Ягай-лы з польскай каралеўнай Ядвігай узаконіла яго правы і правы яго нашчадкаў на Польшчу. Пры гэтым даваліся абяцанні злучыць Літ-ву і Польшчу ў адзінае цэлае24, нягледзячы на тое, што існавала пэў-ная колькасць прэтэндэнтаў на трон Вялікага княства Літоўскага як сярод Альгердавічаў (Андрэй Полацкі, Скіргайла і іншыя), так і Кейстутавічаў (Вітаўт). Так, шлюб Хаакана VI, караля Нарвегіі, з Маргарытай, дачкой дацкага караля Вальдэмара IV Аттэрдага ў 60-х гадах XIV ст. спрыяў палітычнаму аб’яднанню абодзвюх кра-ін, а нашчадкам іх даваў легітымныя правы яшчэ і на Швецыю. Бо менавіта нарвежская дынастыя Фолкунгаў з’яўлялася законным дзе-дзічам шведскага трона25.
21 W. Serczyk, Historia Ukrainy, Wroclaw—Warszawa—Krakow 1990, s. 54-56; K. Myslinski, Polska a Ksi^stwo Halicko-Wlodzimierskie na przelomie XIII i XIV wieku, [y:] Галйцько-Волйнська держава: передумоей взнйкнення, історія, куль-тура, традйціі, Львів 1993, с. 7-8.
22 ПСРЛ, т. XXXV, с. 61, 85,110, 133.
22 Тамжа,с. 61,85, 110, 132.
24 Н. Lowmianski, Wcielenie Litwy do Polski w 1386 r. [w:] H. Lowmianski, Prusy — Litwa — Krzyiacy, Warszawa 1989, s. 310-316, 397-400; J. Krzyzaniakowa, J. Och-manski, Wladyslaw II Jagiello, Wroclaw—Warszawa—Krakow—Gdansk—Lodz 1990, s. 86-94.
25 Z. H. Nowak, IVspolpraca polityczna panstw unii polsko-litewskiej i unii kalmarskiej w latach 1411-1425, Torun 1996, s. 14-16.
24
Цікавае сведчанне на карысць важнасці дынастычных шлюбаў для пераемнасці і легітымізацыі ўлады, а таксама ўтварэння новых ды-настый, змсшчана ў „Хроніцы Быхаўца”. Пасля захопу Гедымінам Кіева (1324?), кіеўскі князь Станіслаў апынуўся ў Бранску і ,,w tot czas, buduczy kniaziu Stanislawlu kijewskomu u Bransku, wyhnanomu od weliko-ho kniazia Gidymina, y prysla k nemu kniaz Iwan rezanski. Buduczy u sta-rosty swoiey, prosiaczy jeho, aby do neho pryiechal y doczku u neho ponial imenem Olhu, bo syna ne mel, tolko odnu tuiu doczku, y po smerty ieho aby byl welikim kniazem rezanskim. Y kniaz Stanislawl do neho jechal; y doczku w neho ponial, po smerty ieho byl welikim kniazem rezanskim”26. Нягледзя-чы на тое, што пададзеная інфармацыя аб захопе Кіева Гедымінам сёння ставіцца пад сумненне27, варта звярнуць увагу на жаданне ay-Tapa хронікі матрыманіяльным шляхам прывязаць князя Станіслава да новага ўладання, зняўшы тым самым прэтэндэнта ад Кіева.
Усё вышэйзгаданае з’яўляецца падставай для разумення працэ-саў, якія працякалі ў сярэдзіне XIII ст. на землях беларускага Па-нямоння і Літвы, і якія прывялі да ўтварэння Вялікага княства Лі-тоўскага. Пачнем з таго, што паходы рускіх князёў X — пачатку XIII ст.ст. на Літву і яцвягаў, а таксама звязаная з імі каланізацыя тэрыторыі ўсходнеславянскімі плямёнамі прывялі да таго, што Літва падзялілася на „Літву Рускую” і „Літву Уласную” (не блытаць з „Літвой уласнай”, прапанаванай Мацвеем Любаўскім, тэрыторы-яй, якая зрабілася ядром ВКЛ XIV-XV ст.ст. і складалася з этнічна балцкіх і ўсходнеславянскіх земляў28). Абедзве назвы ўмоўныя, уво-дзяцца намі для адрознення земляў у Ніжнім і Сярэднім Панямон-ні, якія ў XII — сярэдзіне XIII ст.ст. былі падпарадкаваны рускім княжацкім цэнтрам, і землі, якія захоўвалі палітычную і гаспадар-чую незалежнасць. Вызначэнне межаў кожнагаз выдзеленых умоўна арэалаў патрабуе асобнага даследавання. Больш таго, у сярэдня-веччы вельмі цяжка правесці лінеарную мяжу не толькі паміж этна-самі, нават паміж дзяржавамі. Прыкладам, палітычную мяжу ў XII-XIII ст.ст. паміж „Літвою Рускай” і „Літвою Уласнай” (а нас ціка-віць якраз яна, а не этнічная мяжа паміж балтамі і славянамі) боль-шасць даследчыкаў праводзіць па правабярэжжы Нёмана29.
26	Хронйка Быховца, [у:] ПСРЛ, т. XXXII, Москва 1975, с. 137.
27	Олена Руснна, Кйівська вйправа Гедііміна (текстологічнйй аспект пробле-мй), [у:] Запйскй наукового товарйства імені Шевченка, т. ССХХХІ. Праці Комісіі спеціальннх (допоміжннх) історнчннх днсцнплін, Львів 1996, с. 147-157.
28	М. К. Любавскнй, Областное деленйе й местное управленйе Лйтовско-Рус-ского государства ко временй йзданйя первого Лйтовского Статута, Моск-ва 1893, с. 3, 10-12.
29	Н. Lowmianski, Poczqtki Polski. Zdziejdw Slowian w I tysiqcleciu n.e., Warszawa 1967, s. 81-82; J. Ochmanski, Litewska granica etniczna na wchodzie od epoki ple-
25
Менавіта ў „Літве Рускай” у XI ст. узнікаюць першыя славян-скія гарады — Горадзень (Гродна), Новагарадок (Навагрудак), Услонім (Слонім), Ваўкавыск — цэнтры славянскай каланізацыі гэтых земляў, а таксама цэнтры палітычныя, культурныя і экана-мічныя30. 3 утварэннем тут удзелаў узнікаюць Гарадзенскае, На-ваградскае і іншыя княствы і асобныя княжацкія дынастыі. Аб тым, што ў пераемнасці ўлады ўлічваўся „вотчынны” прынцып, гаворыць выкарыстанне ў адносінах да панямонскіх рускіх кня-зёў прозвішчаў „Гарадзенскі”, „Наваградскі”, „Ваўкавыскі” і г.д.31 Змешанае насельніцтва рускай Літвы (гэта пацвярджаюць археа-лагічныя даследаванні)32 мела цесные кантакты як з Літвой улас-най, так і іншымі рускімі княствамі: Валынскім, Турава-Пінскім, Полацкім.
Узрастанне з сярэдзіны XII ст. вайсковай актыўнасці балцкіх пля-мёнаў, выкліканае разлажэннем родавага ладу і фармаваннем пле-мянной арыстакратыі — кунігасаў — прымусіў князёў славянскіх памежных цэнтраў (Полацк, Наваградак, Горадзень, Менск) раз-глядаць іх як рэальную сілу, саюз з якімі даваў ім не толькі пэўныя гарантыі ўласнай бяспекі, але дадатковыя сродкі для правядзення больш актыўнай унутранай і знешняй палітыкі. У сувязі з гэтым так званыя набегі Літвы на суседнія землі можна падзяліць на дзве асноўныя групы:
— з мэтай узбагачэння (Русь, Мазоўша, Польшча). Яны не мелі ніякіх палітычных задач. Падлічана, што да 1263 г. у рускіх летапі-сах, нямецкіх і польскіх хроніках зафіксавана 75 літоўскіх нападаў
miennej do XVI wieku, Poznan 1981, s. 28-34, mapa 1; A. K. Краўцэвіч, Стварэн-не..., c. 79-93, 198, карты 4 i 5.
30	J. Tyszkiewicz, Proces slawizacji ziem dorzecza Niemna w VI-XI ww., [w:] „Prze-gl^d Historyczny” 1973, t. LXIV, zesz. 1, s. 1-21; tenze, Cultural processes connected with expansion of the Rus of Kiev towards Lithuania in the 9th—11th centuries, [w:] „Archaeologia Polona” 1973, t. XVI, s. 107-126.