Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
У дагаворы 1219 г. (цытаваным вышэй) паміж Валынню і літоў-скімі князямі, крэўныя адносіны сярод „старэйшых” адлюстраваліся толькі ў дачыненні да Даўята і яго брата Вілікаіла, Даўспрунка і яго брата Міндоўга, а сярод іншых аднаго з Рушкавічаў — Віжэйка, які меў сына Вышлія, а таксама Булевіча-Вішымута і яго двух братоў Едзівіла і Спрудзейка. Гэта дазваляе меркаваць, што князь Жывін-буд, згаданы першым, не з’яўляўся бацькам ні Даўята з братам, ні Даўспрунка з Міндоўгам, бо гэта было б адлюстравана летапісцам, добра знаёмым нават з такімі дробнымі літоўскімі княжацкімі сем’я-мі як Рушкавічы і Булевічы. Паводле реканструкцыі Вячаслава На-севіча, калі лічыць, „што перад намі княжацкая сям’я-абшчына, дык Жывінбуд, напэўна, з’яўляецца сынам яе заснавальніка, а Даўят з Ві-лікаілам і Даўспрунк з Міндоўгам — сынамі двух памерлых раней старэйшых братоў Жывінбуда”46. Хто быў бацькам Міндоўга і Даў-спрунка — дакладна невядома. Паводле беларуска-літоўскіх летапі-саў, і ў прыватнасці „Хронікі Быхаўца”, ім быў міфічны князь Рын-гольт, які жыў шмат гадоў у Новагародку: „у umre, a ро sobi zostawil syna swoiho na kniazenij Nowhorodskom Mindowha”47. Нягледзячы на
45 O. B. Дмнтрнева, Генеалогйя, [y:] Введенйе e спецйальные йсторйческйе duc-цйплйны, Москва 1990, с. 9-10
46 В. Насевіч, Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы, Мінск 1993, с. 28.
47 ПСРЛ, т. XXXII, с. 132.
30
непраўдападобнасць згаданага паведамлення, звяртае ўвагу на сябе імкненне аўтара летапісу падкрэсліць легітымнасць ўлады Міндоўга ў Наваградку як вынік атрымання яе ў спадчыну па бацьку.
На думку Вячаслава Насевіча, самым верагодным прэтэндэнтам на ролю бацькі Міндоўга з’яўляецца вядомы з „Хронікі” Генрыха Латыша князь Даўгеруд (Даўгерд)48. Ён прадстаўлены як адзін з „ма-гутнейшых літоўцаў” (potentioris de Lethonia), прынцыповы вораг немцаў, які актыўна праводзіў палітыку саюзу з рускімі княствамі, дзеля гэтага ў 1213 г. ездзіў у Ноўгарад Вялікі з мэтай заключэння пагаднення супраць Ордэна мечаносцаў. Аднак на зваротным шляху быў схоплены крыжакамі і загінуў у зняволенні ў Вендзенскай тур-ме49. Калі прыняць за В. Насевічам, што Даўгеруд быў бацькам Мін-доўга і Даўспрунка, дык яго дачка, жонка князя Герцыкі Усевала-да з полацкай галіны Рурыкавічаў, была іх сястрой. Князь Усева-лад, паводле Генрыха Латыша, вельмі актыўна падтрымліваў сваіх сваякоў у барацьбе з рыцарамі мечаносцамі, таму быў даволі пава-жаны сярод літоўцаў50. Асоба князя Усевалада па-рознаму інтэр-прэтуецца даследчыкамі: адны бачаць у ім сына полацкага і друц-кага князя Барыса Давыдавіча, пры гэтым чытаючы нямецкую транскрыпцыю Vissewalde як Васіль51, другія адносяць яго да мен-скай галіны полацкай дынастыі — Глебавічаў, робячы яго сынам лагожскага (лагойскага) князя Васількі Валадаравіча52.
Шлюб мяркуемай сястры Міндоўга з Усеваладам Герцыкскім быў адлюстраваннем палітыкі Даўгеруда, накіраванай на пошук саюзнікаў супраць крыжацкай агрэсіі сярод усходнеславянскіх княстваў. Для полацкіх альбо менскіх князёў падобны саюз пры-носіў свае карысці, аб якіх гаварылася вышэй. He трэба забываць таксама, што нямецкая пагроза была асабліва актуальнай у пер-шыя дзесяцігоддзі XIII ст. для полацкіх удзелаў (Герцыке, Куке-нойс) у Падзвінні. I не толькі для Полацка, але і для Ноўгарада Вялікага і Пскова.
Як працяг прарускай палітыкі Даўгеруда сярод літоўскіх нобі-ляў можна лічыць шлюб дачкі Даўспрунка, пляменніцы Міндоўга, з галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам, які адбыўся па-
48	В. Насевіч, Пачаткі Вялікага княства Літоўскага, с. 28.
49	Heinrici. Chronicon Lyvoniae, [w:] Scriptores rerum Germanicarum in usum scho-larum, Hannoverae 1874, s. 63, XIII, 4; s. 107, XVII, 3; s. 110, XVIII, 4.
50	Tamze, s. 63, XIII, 4.
51	W. Dworzaczek, Genealogia. Tablice, Warszawa 1959, tabi. 32; Jan Powierski, Ksi^z-niczka pomorska w Polocku [w:] Pomorze slowianskie i jego sqsiedzi w X-XV w., Gdansk 1995, s. 99, 111-112.
52	Э. M. Загорульскнй, Гепеалогйя полоцкйх князей Мзяславйчей, Мннск 1994, с. 26.
31
між 1242-1245 гг.53 Праўда, паўстае пытанне: хто быў ініцыятарам гэтага матрыманіяльнага саюзу — сам Міндоўг ці сыны Даўспрун-ка Таўцівіл і Эдзівід? У любым выпадку не думаем, каб падобны палітычны акт адбыўся без згоды Міндоўга, вялікага князя.
Аб прыхільнасці Міндоўга на пачатку сваёй дзейнасці да саюзаў з рускімі князямі сведчыць дагавор 1219 г. Другі раз ён узгадваец-ца ў летапісе пад 1238 г. таксама з усходнеславянскім князем: „По том же лете Даннль же возведе на Кондрата Лнтвоу Мнньдога Нзя-слава Новгородьского”54. Заставаліся саюзнымі адносіны Міндоў-га з валынскімі князямі Данілам і Васількам і ў 1245 г. Менавіта апошнія просяць дапамогі ў літоўскага князя ў барацьбе з Расціс-лавам, сынам Міхаіла Чарнігаўскага пад час хатняй вайны ў Га-ліцка-Валынскай зямлі. „Даннло же н Васнлко посласта в Лнтвоу помоіцн просяіца, н послана бысть от Мнндога помоіць”, якая, праўда, не паспела на рашаючую бітву пад горадам Яраславам55.
Нас асабліва цікавіць летапіснае паведамленне пад 1238 г. Гэтая звестка па-рознаму тлумачыцца гісторыкамі. Шэраг даследчыкаў у дадзеным паведамленні бачаць бясспрэчны факт дзяржаўнасці ле-тапіснай Літвы, з моцнай княжацкай уладай у асобе Міндоўга56. Ежы Ахманьскі лічыў, што Міндоўгу падпарадкоўваліся ў гэты час большасць літоўскіх тэрыторый са сваімі дынастыямі, і па яго волі гэтыя князі ўдзельнічалі ў вайсковых выправах. Для падмацавання гэтага палажэння польскі даследчык прыводзіць не пацверджаны крыніцамі факт аб удзеле Даўмонта Нальшанскага ў паходзе 1238 г. на Конрада Мазавецкага, які арганізаваў Даніла Галіцкі57. Гжэгаж Блашчык увогуле бачыць у гэтым летапісным паведамленні факт падпарадкавання Міндоўгу навагрудскага князя Ізяслава58. Паводле В. Насевіча, звестка з Іпацьеўскага летапісу дае падставы сцвяр-джаць, што, па-першае, Літва належыць Міндоўгу; па-другое, Ізя-
53	D. Dabrowski, Malzenstwa Daniela Romanowicza (aspekt genealogiczny i politycz-ny, [w:] Venerabiles, Nobiles et Honesti. Studia z dziejdw spoleczenstwa Polski sred-niowiecznej. Prace ofiarowane prof. Januszowi Bieniakowi, Torun 1997, s. 48-50.
54	ПСРЛ, т. II, слп. 776. У летапісе гэтая падзея пададзена пасля 1235 г. У свой час храналогію дадзенага фрагмента Іпацьеўскага летапісу ўдакладніў Мі-хайла Грушэўскі (артыкул „Хронольогія...”, с. 27)
55	ПСРЛ,т. II, слп. 801,805.
56	J. Latkowski, Mendog, krol litewski, s. 325-326; H. Lowmianski, Studjanadpoczqt-kami spoleczenstwa i panstwa litewskiegofWWno 1932, t. 2,s. 271,276-277; H. Pasz-kiewicz, Poczptki Rusi, Krakow 1996, s. 217-221; A. E. Пресняков, Лекцйй no русской ucmopuu, c. 46; B. T. Пашуто, ОбразованйеЛйтовского государства, с. 374; Е. Gudavicius, Mindaugas, s. 200-201.
57	J. Ochmanski, Historia Litwy, wyd. 3, Wroclaw—Warszawa—Krakow 1990, s. 45-46.
58	G. Blaszczyk, Dzieje stosunkow polsko-litewskich od czasow najdawniejszych do wspolczesnosci, 1.1, Poznan 1998, s. 35.
32
слаў Наваградскі дзейнічае сумесна з Міндоўгам, што сведчыць аб іх цесных сувязях; па-трэцяе, і Ізяслаў, і Міндоўг выступаюць як ва-салы-наёмнікі князя Уладзіміра-Валынскага59.
Сапраўды, летапісец сваім кароткім паведамленнем дазваляе зра-біць некалькі магчымых інтэрпрэтацый тагачаснай сітуацыі. Па-першае, цесны саюз паміж Галіцка-Валынскім і Наваградскім кня-ствамі, не выключаючы нават васальныя адносіны. Па-другое, проз-вішча Ізяслава „Наўгародскі” сведчыць не толькі аб тым, што ён быў з Наваградка, але і аб тым, што гэта была яго вотчына (па ана-логіі з князямі полацкімі, пінскімі, тураўскімі альбо гарадзенскімі). Па-трэцяе, Ізяслаў і Міндоўг дзейнічаюць разам і наўрад ці гэта бы-ло выпадкова, хутчэй за ўсё яны былі звязаны нейкімі сувязямі. Па-чацвёртае, „Літва” Міндоўга ў дадзеным выпадку — гэта дружы-на, войска, а не нейкае тэрытарыяльнае ўладанне, хаця Міндоўг са-праўды яго меў, з цэнтрам у Варуце60. Першым на гэтую акаліч-насць звярнуў увагу Генрык Лаўмяньскі61. Пацвярджэнне дадзена-му меркаванню знаходзім у крыніцах: Міндоўг пасылае ў 1259 г. часткі свайго войска на чале з ваяводамі Сырвідам Рушкавічам і Хвалам на Луцк, дзе яны панеслі паразу ад войска Данілы і Ва-сілька Раманавічаў62; у 1262 г. той жа Міндоўг пасылае некалькі сва-іх атрадаў у розныя бакі: „В лето 6770. Ндоша Лнтва на Ляхы вое-вать от Мнндовга. (...) Вьспомяноу Мнндовгь оже Васнлко князь с богатыремь воеваль землю Лнтовьскоую н посла рать на Васнл-ка н воеваша около Каменца (...); дроугая же рать воеваша тое же неделе около Мельннце, бяше же с ннмн воевода Тюднямнновнчь Ковднжадь”63; пад 1282 г. „Володнмер же н Юрьн начаша рать свою наряжатн на Болеслава. Володнмер же послав м Лнтву возведе”64.
Паспрабуем разгледзець кожнае з палажэнняў больш дакладна. Улічваючы беднасць крыніцазнаўчай базы, адразу трэба адзначыць, што наша аргументацыя шмат у чым будзе абапірацца не на пра-мыя, а на ўскосныя факты.
Пачнем з таго, што паміж Міндоўгам і Ізяславам маглі быць сва-яцкія адносіны, г.зн. літоўскі князь мог быць жанаты з дачкой кня-зя Ізяслава. Зыходзячы з узросту першых дзяцей Міндоўга, можна меркаваць аб часе гэтага магчымага шлюбу. Сын Войшалк першы раз згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1253 г., як адзін з актыў-
59	Вячаслаў Насевіч, Пачаткі Вялікага княства Літоўскага, с. 29-30.
60	Э. Гудавнчюс, Лйтва Мшідовга, [у:] Проблемы этногенеза й этнйчсской йсто-рйй балтов, Внльнюс 1985, с. 219-227.
61	Н. Lowmianski, Studia naddziejami Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego, s. 261,267-268.
62	ПСРЛ, t. II, слп. 839-840
63	Там жа, т. II, слп. 855-856
64	Там жа, т. II, слп. 891
33
ных удзельнікаў вайны 1252/53 гг. паміж кааліцыяй на чале з Дані-лам Галіцкім і новай Наваградска-Літоўскай дзяржавай: „Ммндог же посла сына сн н воева около Тоурьска”65. Гэта сведчыць аб яго адпаведным узросце (мінімум 18-20 гадоў), калі можна было кіра-ваць вайсковай адзінкай у сярэднявеччы. У 1254 г. паміж ваюючы-мі бакамі быў заключаны мір, які замацавалі шлюбам дачкі Мін-доўга (невядомай па імені) з трэцім сынам Данілы Раманавіча, Шварнам66. Даказана, што шлюбны ўзрост дзяўчыны ў сярэднія вякі вызначаўся ў межах ад 13-14 да 20 гадоў67. Аб дарослых дзецях Мін-доўга ад першага шлюбу летапісец нагадвае нам яшчэ раз у сувязі з яго смерцю: „бяше ше оу него сынь Воншелкь же дьчн, дшерь же отда за Шварна за Даннловнча до Холма”68. Такім чынам, на нашу думку, шлюб Міндоўга і Ізяслаўны мог адбыцца ў другой палове 20-х гадоў XIII ст., нават на мяжы 20-х і 30-х гадоў XIII ст.