Беларускі Гістарычны Зборнік
11
6 Там жа, ап. 20, спр. 1152; ап. 21. спр. 30.
48
М. Ш. Кур’янскаму (1 300 і 100 пудоў), A. -Л. Мядоўніку (670 пу-доў свечак у 1845 г.)7
У 60-я гг. колькасць яўрэйскіх прадпрыемстваў у сферы вытвор-часці тканін трохі зменшылася. Іх доля ў агульнай масе фабрык гэ-тай галіны ў Беластоцкім павеце ў 1866 г. склала 23%8.70-я гг. XIX ст. уносяць ажыўленне ў вытворчасць тканін на Беласточчыне. На пра-цягу 1870-1872 гг. тут адчынена яўрэямі 13 новых прадпрыемстваў. Сем з іх канцэнтраваліся ў г. Беластоку, астатнія заснаваны ў Бела-стоцкім павеце: у мястэчках Заблудава, Міхалова і Кнышын ды вё-сках Разалін і Пяшчанікі9. Гэтыя прадпрыемствы мелі паўсаматуж-ны характар —■ на большасці з іх колькасць машын не перасягала чатырох. Працавалі на іх звычайна сваякі і знаёмыя гаспадара.
У гэтыя гады адчыняюцца прадпрыемствы і ў іншых галінах вы-творчасці: вязальнай — 1871 г. — фабрыка С. Ліпмана, 1872 г. — М.-Ю. Б. Сегаля; кардоннай — 1862 г. — A. Е. Левіна10. Сустрака-юцца звесткі пра тытунёвыя прадпрыемствы Ш. 3. Рабінерсана, Б. Ш. Гарфінкеля (1862), I. А. Гарфінкеля, фірмы Ф. Айзенштата, М. X. Зільберблата, які працаваў пад знакам фірмы I. Заблудоўска-га11. Тут вырабляліся папулярныя гатункі папярос „Для Варшавы”, „Pije Kuba do Jakuba”, „Parisiana”, „Беласток”12. Тытунёвая прамыс-ловасць краю знаходзілася ў гэты час на ўздыме. У 1862 г. у Грод-не з’яўляецца буйнейшае ў Беларусі прадпрыемства гэтай галіны — фабрыка Е. Шарашэўскага і Ф. Ш. Русоты, дзе ў 1887 г. выраб-лялі 4 864 пуды тытуню для палення, 22 416 пудоў махоркі, 9 316 тысяч цыгарэт і 48 202 тысяч папярос. У 1887 г. тут працавала 688, а ў 1897 г. — 1 340 рабочых13. Існавалі і дробныя тытунёвыя фаб-рыкі Б. Гадаса і 3. Фінкельштэйна.
У 1883 г. беластоцкія фабрыканты адчулі на сабе дзеянне экана-мічнага крызісу. На пачатку 1884 г. уласнікі буйных прадпрыем-стваў вымушаны былі скараціць колькасць гадзін працоўнага дня ці звольніць некаторую колькасць рабочых. Цяжэй усіх пераносілі крызіс дробныя яўрэйскія прадпрыемствы, абсталяваныя 3-10 ткац-кімі станкамі. Практычна ўсе яны аказаліся зачыненымі. На 31 лі-пеня 1884 г. у пошуках працы апынуліся 200 яўрэяў, 125 хрысціян, 50 іншаземцаў14.
7 Там жа, ап. 13, спр. 528.
8 Там жа, ап. 22, спр. 1662.
9 Там жа, спр. 1098, 1883, 1884, 1889, 1889; ап. 23, спр. 23, 24, 181, 188, 189.
10 Там жа, спр. 1259; ап. 23, спр. 24, 189.
11 Там жа, ап. 8, спр. 1263, 1264, 1266; ап. 22. спр. 1267.
12 Там жа, ап. 8, спр. 1263, л. 3-8.
13 Там жа, ф. 8, ап. 2, спр. 1115; спр. 804, л. 747.
14 Там жа, ф. 1, ап. 8, спр. 1155, л. 23.
49
Табліца 1. Рамяство ў Беластоцкім павеце ў 1887 г.
Сфера вытворчасці майстры чаляднікі вучні агульная колькасць
Тканіны і вопратка 1202 619 832 2553
Скура і вырабы з яе 468 202 623 1293
Дрэваапрацоўка 265 165 114 535
Камунальная гаспадарка 420 — 44 464
Металаапрацоўка 136 103 166 405
Бытавое абслугоўванне 206 60 112 378
Будаўнічыя матэрыялы і спецыяльнасці 131 92 149 372
Харчасмакавая 150 46 69 265
Рамізнікі 196 — — 196
Выдавецкая справа 30 25 22 77
Прадметы раскошы 21 9 16 46
„Вольныя” прафесіі 28 28
Вяроўкі 6 5 9 20
Сельская гаспадарка 17 — — 17
Свечы і мыла 4 4 3 11
Лакі, фарбы, кляі, сургуч, чарнілы, вакса 3 — 1 4
Вата 2 1 — 3
Разам 3158 1322 2159 6667
У 90-я гг, па сведчаннях губернскай статыстыкі, колькасць яў-рэйскіх прадпрыемстваў зноў узрастае. Сярод 135 уласнікаў фаб-рык Беластоцкага павета ў 1890 г. налічвалася 88 яўрэяў, сярод 154 уласнікаў заводаў — 116 яўрэяў15.
Але асноўная маса яўрэяў, занятых у вытворчасці, знайшла сабе прымяненне не ў прамысловасці, а ў рамястве. Прычына гэтай з’я-вы на паверхні — адсутнасць у яўрэяў магчымасці набыцця перша-пачатковага капіталу, неабходнага для заснавання прадпрыемстваў. Традыцыйна яўрэйскае рамяство канцэнтравалася вакол вытвор-часці вопраткі, абутку і харчовых прадуктаў, што было абумоўле-на запаветамі рэлігіі (патрабованні шаатнэзу, кашруту). Немалая колькасць яўрэяў займалася дрэваапрацоўкай (сталяры, цесляры, пільшчыкі, бондары), а таксама далучаных да яе вытворчасці шкі-пінару, дзёгцю і смалы. Пра стан яўрэйскага рамяства ў Беластоц-кім павеце ў 1887 г. сведчыць вышэйпададзеная табліца16.
У канцы 80-х і ў 90-я гг. XIX ст. у гарадах краю з’яўляецца без-ліч маленькіх майстэрань, задавальняўшых мясцовы попыт на фо-таздымкі, друкаваную прадукцыю, упаковачныя матэрыялы, пя-чаткі і г.д. Асабліва шмат такіх майстэрань было ў індустрыяльна развітым Беластоку. У 1893-1898 гг. тутадчынена 11 маленькіх дру-
15 Там жа, ап. 17, спр. 1758, л. 4-22.
16 Там жа, ап. 8, спр. 1862, л. 6.
50
карань, якія выдавалі кнігі, друкавалі афішы, аб’явы, візітныя кар-ткі, этыкеткі і іншыя. Яны былі абсталяваны 1-2 станкамі, многія з якіх былі ручнымі.
Дакументы НГАБ у Гродне ўтрымліваюць звесткі пра 18 кніж-ных лавак, якія былі адчынены яўрэямі ў Беластоцкім павеце на пра-цягу 1882-1898 гг. Звычайна пры крамах заводзілі таксама і біблія-тэкі. Пра тое, што кніжная прадукцыя цешылася попытам, свед-чыць той факт, што ў Беластоку акрамя мясцовых жыхароў адчы-нілі свае крамы зяльвянін I. М. Індурскі, гродзенцы A. X. Шапіра і JI. X. Сырнік, сланімчанін М. Г. Мілакоўскі17. Пакупнікамі ў гэ-тых крамах з большага былі таксама яўрэі. Але гэта не значыць, што тут можна было набыць выключна літаратуру на іўрыце і іды-шы. Кліентам прапанаваліся кнігі і на замежных мовах, а Л. Б. Ты-коцінскі ў 1882 г. у сваім прашэнні ў губернскае праўленне падкрэс-ліваў рост попыту на рускую кнігу18.
Але і ў такім вялікім прамысловым цэнтры як Беласток далёка не ўсе яўрэі мелі шанцы знайсці сабе сталую працу. Бедната перабі-валася часовымі дробнымі заробкамі і жабрацтвам. Няздольная ўносіць за сябе падаткі, яна абцяжарвала суполку, заможныя чле-ны якой згодна з узаконенай урадам традыцыяй „кругавой парукі” мусілі ўносіць грошы таксама і за немаёмасных. Такі стан рэчаў не-пакоіў не толькі кіраўнікоў абшчыны, але і кіраўніцтва краіны. Яно з канца XVIII ст., г.зн. з моманту ўключэння яўрэяў у лік падданых Расіі, было занепакоена схільнасцю яўрэяў да „невытворчых”, а зна-чыць і падазроных ці то нават небяспечных для іншых громадзян, радоў дзейнасці. Тут перш за ўсё меліся на ўвазе выраб і гандаль спіртнымі напоямі, распачаты яўрэямі, на думку ўладных струк-тур, выключна з каварнай мэтай „спойвання сялянства”.
Марачы пра ўніфікаванне падданых, улады пастаянна разгляда-лі праекты „прывядзення яўрэяў у карысны для дзяржавы стан”19. Большасць насельніцтва краіны складалі сяляне, таму было выра-шана, што і яўрэі павінны далучыцца да сельскагаспадарчай пра-цы. Першыя задумы „асяляньвання” яўрэяў узніклі ўжо напрыкан-цы XVIII ст. Аўтарам самага вядомага праекта, які наклаў выраз-ны адбітак на фарміраванне „яўрэйскага заканадаўства” Расійскай імперыі I паловы XIX ст, быў сенатар Г. Р. Дзяржавін. Ён прапана-ваў „не пернікам, дык бізуном” далучыць яўрэяў да вядзення зем-ляробства ў спецыяльна вызначаных для гэтага раёнах. „Дармае-
17 Там жа, ап. 7, спр. 1998; ап. 9, спр. 79, 659, 892.
18 Там жа, ап. 9, спр. 76, л. 1,7.
19 Г. Бэкон, Положеіше евреев после разделов Польшй, [в:] Главы йз ucmopuu й культуры евреев Восточной Европы: в 6 ч. — йерусалнм 1995, ч. 6, с. 217.
51
ды гэтыя падманам і пранырствамі прабывалі ў дастатку за кошт сваіх гаспадароў і ўтрымлівалі іх заўсёды свімі даннікамі”20, а таму падлягалі прымусоваму перавыхаванню ў добрых падданых.
Развіццё гэтых поглядаў мы назіраем у дзвюх „Яўрэйскіх кан-стытуцыях” I паловы XIX ст: „Усталяваннях пра яўрэяў” 1804 і 1835 гг. Яны вызначаюць шляхі набыцця яўрэямі зямлі. Для гэта-га існавалі тры магчымасці:
1) сяліцца на ўласных, „набытых купляю незаселеных землях, пра-даваць іх, аддаваць у заклад, дарыць і завяшчаць у спадчыну”;
2) арэндаваць прыватныя надзелы;
3) засяляць дзяржаўныя землі21.
Для гэтай мэты „Усталяванне” 1804 года вызначае 30 000 дзеся-цін у Новарасійскім краі, а „Усталяванне” 1835 года не толькі ўзба-гачае зямельны масіў, вызначаны для каланізацыі на поўдні, але і кладзе пачатак гісторыі земляробчых калоній у мяжы аселасці. Ак-рамя таго, абодва законы вызначаюць шэраг ільгот для пажадаў-шых змяніць свой статус яўрэяў. Гэта вызваленне ад падаткаў на 5-10 гадоў (па „Усталяванню” 1835 года на казённых землях — да 25 гадоў), ад рэкруцкай павіннасці на 25-50 гадоў, ад грашовых зем-скіх падаткаў на 10 гадоў. Вызначаны невысокія пазыкі, скасаваны недаімкі ў казённых падатках22.
Для ўдакладнення статуса яўрэя-земляроба распрацавана спе-цыяльнае „Усталяванне”, якое ўбачыла свет у 1844 годзе. Дзейні-чаючы прывычнымі метадамі, дзяржава імкнулася вырашыць яў-рэйскія праблемы за кошт саміх жа яўрэяў. Таму для фінансаван-ня выдаткаў на пасяленне быў уведзены спецыяльны „каробачны збор” з яўрэяў.
У Гродзенскай губерні ў 1847 годзе вызначана 407 надзелаў для яўрэяў-земляробаў, але толькі 202 з іх было заселена23. Яўрэі не спя-шаліся асвойваць нетрадыцыйны для іх від дзейнасці. Гэта пацвер-дзілася ў 1849 г., калі губернская адміністрацыя правяла апытанне яўрэяў Гродзенскай губерні з мэтай вывучэння становішча. Жаданне перабрацца на казённыя землі Гродзенскай губерні і заняцца сель-скай гаспадаркай выказалі 2 сям’і (14 чалавек) з беластоцкага га-
20 Г. Р. Державнн, Сочйненйя. С обьяснйтельнымй прймечанйямй Я. Грота: в 9 т., Нздательство Пмператорской Академнн Наук, Санкт-Петербург 1872, т. 7, с. 248.
21 Л. О. Леванда, Полный хронологйческйй сборнйк законов й положенйй, каса-юірйхся евреев от Уложенйя царя Алексея Мйхайловйча до настояіцего вре-менй (от 1649 до 1873 года), [в:] Мзвлеченйе йз Полного Собранйя законов Россййской ймперйй, Санкт-Петербург 1874, с. 55.
22 Там жа, с. 363, 365.
23 НГАБ у Гродне, ф. 1, ап. 13, спр. 399, л. 746.
52
радскога яўрэйскага грамадства і 110 сем’яў (1 149 чалавек) з Бела-стоцкага павета (кнышынскае, ясяноўскае, гарадоцкае, заблудаў-скае грамадствы)24. Але і гэтыя лічбы пададуцца значнымі, калі мы параўнаем іх з колькасцю жадаючых перасяліцца з Гарадзеншчы-ны. 3 Гродна планавалі пераехаць на казённыя землі губерні 5 сем’-яў (35 чалавек), з Гродзенскага павета — 2 сям’і (16 чалавек)25. Жа-даўшых рушыць у Наварасійскі край, каб падымаць дзікія, ніколі не быўшыя ў апрацоўцы землі, было яшчэ менш. Губернская ста-тыстыка 1852-1854 гг. зафіксавала толькі 2 сям’і з Ганёндза Бела-стоцкага павета, 2 з Гродна і 1 з Волі Гродзенскага павета, якія бы-лі пераселены ў Херсонскую губерню26.