Беларускі Гістарычны Зборнік
11
57
артыкулы
Сяргей Токць (Гродна)
Царскае чыноўніцтва Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў у другой палове XIX ст. — на пачатку XX ст.
Уваходжанне часткі былых земляў Рэчы Паспалітай у склад Ра-сійскай імперыі паклала пачатак фармаванню тут яе мясцовага ад-міністрацыйнага апарату і дзяржаўнай бюракратыі — асобым спо-сабам арганізаванага чыноўніцтва. Эфектыўнасць царскай палітыкі ў „Заходніх” губернях у вялікай ступені залежала ад асабовага скла-ду сярэдняга і ніжэйшага звяна чыноўніцкага корпусу. Найперш гэ-та датычыла ўрадавых мерапрыемстваў у сферы нацыянальнага і рэлігійнага жыцця, паколькі асабістыя сімпатыі і антыпатыі гу-бернскіх і павятовых урадоўцаў маглі моцна паўплываць на іх вы-нікі, звесці на нішто любыя пачынанні вярхоўнай улады. Таму праб-лема вывучэння чыноўніцкага корпусу мясцовых дзяржаўных уста-ноў Расійскай імперыі паводле такіх параметраў, як веравызнанне, сацыяльнае і геаграфічнае паходжанне, валоданне зямельнай улас-насцю, адукацыйны ўзровень уяўляе значны навуковы інтарэс і даз-валяе лепш зразумець іншыя праблемы гісторыі гэтага перыяду. Асаблівую цікавасць, на наш погляд, уяўляе сабой даследаванне складу чыноўніцтва Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паве-таў. На пачатку XIX ст. азначаныя паветы разам з Драгічынскім утваралі асобную Беластоцкую вобласць на чале з намеснікам, а ў 1843 г. былі далучаны да Гродзенскай губсрні. Наяўнасць адмі-ністрацыйнай мяжы з Царствам Польскім і этнічнага беларуска-
58
польскага памежжа выклікала вялікую ўвагу з боку ўрада да кад-равай палітыкі на гэтай тэрыторыі.
Асабліва востра перад урадам паўстала праблема камплектавання дзяржаўнага апарату ў „Заходніх” губернях добранадзейнымі ў па-літычных адносінах кадрамі пасля паўстання 1831 г. 15 красавіка 1832 г. выйшаў сенацкі ўказ, які абвяшчаў ільготы расійскім чы-ноўнікам, прызначаным у „Літоўскія” губерні. Да апошніх былі ад-несены Віленская, Гродзенская, Ковенская і Мінская губерні1. Гэ-тым чыноўнікам аплачвалася дарога да месца службы, выдаваліся пад’ёмныя грошы, захоўвалася пенсія за ранейшую службу. У снежні таго ж года азначаныя ільготы былі пашыраны на настаўнікаў і ўсіх служачых Міністэрства народнай асветы2. У 1842 г. азначаныя іль-готы распаўсюджваліся і на Беластоцкую вобласць3. 12 кастрычні-ка 1835 г. выйшаў царскі ўказ аб зменах у парадку правядзення два-ранскіх выбараў у „звернутых ад Польшчы губернях”4. Згодна з ім права быць абраным ад дваранства на мясцовыя дзяржаўныя паса-ды надавалася толькі тым асобам, якія праслужылі не менш 10 га-доў на дзяржаўнай ваеннай ці грамадзянскай службе. Яшчэ ў 1831 г. урад пачаў рэалізацыю палітыкі „разбору” шляхты, у выніку чаго значная частка прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя траціла свае правы, у тым ліку і права паступлення на грамадзянскую дзяржаў-ную службу. Снежаньскі ўказ 1831 г. дазваляў аднак прымаць на службу асоб, якія не даказалі свайго дваранскага паходжання5. Згод-на з наступным указам ад 11 кастрычніка 1832 г. шляхта, якая не даказала сваіх дваранскіх правоў, была падзелена на два разрады6. У першы ўвайшлі тыя шляхцічы, хто на момант выдання ўказу ад 19 кастрычніка 1831 г. валодаў зямлёй з прыгоннымі сялянамі, ці даказаў, што валодалі яго бацькі і дзяды. Яны паступалі на службу на правах асабістых дваран. Шляхта другога разраду паступала на службу на правах дзяцей канцылярскіх служачых з больш доўгім тэрмінам для атрымання першага класнага чыну. Калі пазней ім удавалася даказаць сваё дваранскае паходжанне, то тэрміны атры-мання чыноў пераглядаліся ўжо на ўмовах патомнага дваранства.
У 1851 г. віленскі генерал-губернатар прадпісаў падначаленым яму губернатарам сабраць звесткі аб рэлігійным складзе чыноўні-цтва. Паводле даных гродзенскага губернатара ў яго губерні слу-
1 Полное Собранне Законов Росснйской ймпернн (далей: ПСЗ РН), собра-нне 2, том 7, № 5293.
2 ПСЗ РН, собр. 2, т. 7, № 5861.
3 ПСЗ РН, собр. 2, т. 17, № 15507.
4 ПСЗ РН, собр. 3, т. 10, № 8463.
5 ПСЗ Рй, собр. 2, т. 6, № 4982.
6 ПСЗ РН, собр. 2, т. 7, № 5746.
59
жылі 1 539 чыноўнікаў і служачых, уключаючы асоб саслоўнага са-макіравання, у тым ліку і яўрэяў. Адносна веравызнання яны раз-мяркоўваліся: каталікоў — 1 225 (79,6%), праваслаўных — 210 (13,6%), пратэстантаў — 48 (3,1%), мусульман — 35 (2,3%), іудзеяў — 21 (1,4%)7. Паводле азначаных даных у паліцэйскіх установах Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў служылі 52 каталі-кі, 6 праваслаўных і 2 мусульман.
У 1855 г. літоўскі мітрапаліт Іосіф Сямашка дасылае лісты ў Пе-цярбуг з данымі аб канфесійным складзе чыноўнікаў Віленскай і Гродзенскай губерняў з мэтай звярнуць увагу ўрада на засілле „ла-ціна-польскай” партыі ў мясцовым дзяржаўным апараце. Ён пры-водзіць лічбы, што сярод чыноўніцтва азначаных губерняў наліч-ваецца ўсяго 140 праваслаўных і 723 „іншаверцы”. У вышэйшым кіраўніцтве губерняў згодна з гэтымі данымі было 27 праваслаў-ных і 84 „іншаверцы”, сярод паліцэйскіх спраўнікаў і гараднічых — траціна „іншаверцаў”, сярод станавых прыставаў — толькі 9 пра-васлаўных і 57 „іншаверцаў”, сярод членаў губернскіх і павятовых судоў — 7 праваслаўных і 72 „іншаверцы”8. У лютым 1855 г. Міка-лай I сакрэтна даручыў генерал-губернатарам у „Заходніх” губер-нях паступова замяшчаць усе паліцэйскія пасады рускімі чыноўні-камі праваслаўнага веравызнання шляхам іх пераводу з унутраных губерняў імперыі. У чэрвені таго ж года названы загад быў яшчэ раз пацверджаны. Пры гэтым „туземцаў” прадпісвалася пераводзіць на службу у велікарасійскія губерні9.
Пасля заканчэння Крымскай вайны і смерці Мікалая I пачына-ецца некаторая лібералізацыя ўнутранай палітыкі царызму. 26 жніў-ня 1856 г. быў выдадзены царскі ўказ, які скасоўваў усе ранейшыя абмежаванні для ўраджэнцаў „Заходніх” губерняў пры паступлен-ні на дзяржаўную службу10. У той жа дзень Камітэт міністраў па-станавіў адмяніць сакрэтныя загады ад 1855 г. аб паступовай заме-не чыноўнікаў-католікаў на праваслаўных11. Гэта, аднак, ужо не маг-ло аказаць істотнага ўплыву на змены ў асабовым складзе чыноў-ніцкага корпусу ў Беларусі, а хутчэй азначала ўсведамленне ўра-дам няўдачы сваёй папярэдняй кадравай палітыкі.
3 мэтай правядзення аналізу чыноўніцкага складу дзяржаўных устаноў Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў намі было
7 Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі у Гродне (далей: НГАБ у Грод-не), фонд 1, вопіс 22, справа 7077, аркуш 6.
8 С. Шолковнч, Сборнйк статейразьясняюіцйх польское дело no отношенйю к Западной Россйй, вып. 2, Внльно 1887, с. 293.
9 НГАБ у Гродне, ф. 1, в. 22, с. 801, a. 1.
Ю ПСЗ Рй, собр. 2, т. 31, № 30885, 30886.
н НГАБ у Гродне, ф. 1, ф. 22, с. 801, a. 1.
60
даследавана 112 фармулярных спіскаў чыноўнікаў, якія служылі ў паліцэйскіх, судовых і гарадскіх установах гэтых паветаў за 1857 год12. Фармулярныя паслужныя спіскі ўтрымлівалі інфармацыю пра паходжанне і службовую кар’еру чыноўнікаў. Паводле веравызнан-ня разгледжаныя ўрадоўцы падзяляліся: католікаў — 100, права-слаўных — 9, мусульман — 2, не ўказана — 1. Такім чынам, служа-чыя каталіцкага веравызнання складалі абсалютную большасць аса-бовага складу мясцовых дзяржаўных устаноў. Напрыклад, у бела-стоцкім земскім судзе, фактычна галоўнай урадавай установе ў па-веце, з 18 чыноўнікаў 16 былі католікамі. Да іх ліку належаў і зем-скі спраўнік Фелікс Параўскі. Яго службовы фармулярны спісак сведчыць аб тым, што беззямельны шляхціч Параўскі скончыў у 1819 г. Свіслацкую гімназію і паступіў на царскую ваенную служ-бу13. Падчас службы ён прыняў удзел у падаўленні паўстання 1831 г. Верагодна, што гэты факт з яго біяграфіі выклікаў давер у царскіх улад. 3 1834 г. Параўскі выйшаў у адстаўку і перайшоў на грама-дзянскую службу, займаючы розныя паліцэйскія пасады ў Гродзен-скай губерні. У гарадскіх паліцыях Беластока, Бельска і Саколкі слу-жылі 14 класных чыноўнікаў, якія паводле веравызнання падзяля-ліся: католікаў — 10, праваслаўных — 3, мусульман — 1. Аднак менавіта праваслаўныя займалі галоўныя пасады гараднічых. У Бе-ластоцка-Сакольскім і Бельскім павятовых судах служылі 33 чы-ноўнікі. Паводле веравызнання ўсе яны былі католікамі. Сярод 26 сакратароў і пісараў гарадскіх дум, магістратаў і ратушаў католі-каў налічвалася 24, праваслаўных — 1, мусульман — 1. Адзіным праваслаўным чыноўнікам быў архіварыус бельскага магістрата Мі-хаіл Базілеўскі, які паходзіў з духоўнага саслоўя і скончыў павято-вае духоўнае вучылішча. Перавага католікаў сярод павятовага чы-ноўніцтва вынікала з канфесійнага складу мясцовай шляхты, бо ме-навіта з гэтай саслоўнай групы ўлады набіралі служачых для бю-ракратычнага апарату.
Склад даследаванага намі чыноўніцтва Беласточчыны адносна сацыяльнага паходжання выглядаў наступным чынам: дваран — 95, дзяцей обер-афіцэраў — 11, дзяцей духавенства — 2, казённых сялян — 2, дзяцей прыказнаслужыцеляў — 1, выхадцаў з купецкага саслоўя — 1. Абсалютная большасць дваран тлумачылася перава-гамі, якое імперскае заканадаўства надавала гэтаму прывілеявана-му саслоўю пры паступленні на дзяржаўную службу, а таксама ты-мі абставінамі, што менавіта дваране мелі найлепшыя магчымасці атрымаць неабходную для грамадзянскай дзяржаўнай службы аду-
12 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2145, 2146, 2147, 2148, 2152, 2155.
із НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2148, а. 364.
61
кацыю. Дваране пераважна і займалі кіруючыя пасады. Але сустра-каліся адступленні ад гэтага правіла. Так, бельскі земскі спраўнік Чарэшня паходзіў з сям’і пскоўскага купца. Беластоцкі гараднічы маёр Аляксандр Трусаў паходзіў з „дзяцей прыказнаслужыцеляў”. У Беластоцка-Сакольскім і Бельскім павятовых судах з 33 чыноў-нікаў толькі 1 належаў да обер-афіцэрскіх дзяцей, а ўсе астатнія былі дваранамі. Сярод сакратароў і пісараў гарадскіх дум і магістратаў таксама дамінавалі дваране — 22. 3 чатырох астатніх 1 чыноўнік належаў да казённых сялян, 2 — да обер-афіцэрскіх дзяцей, 1 — да духоўнага саслоўя.
Зямельнай уласнасцю, пераважна дробнай, валодалі 20 чыноўні-каў. Ужо ўзгаданы гараднічы Трусаў купіў у Беластоцкім павеце 13 сялянскіх душ, сакольскі гараднічы Якаў Матушынскі набыў 10 душ у сваім павеце. Спадчынным землеўласнікам сярод гарадскіх паліцэйскіх чыноўнікаў быў толькі справавод беластоцкай гарад-ской паліцыі татарын Мустафа Міхайлоўскі, які сумесна з братам і сястрой валодаў у Сакольскім павеце 18 сялянскімі душамі. Нека-торыя чыноўнікі мелі таксама ў прыватнай уласнасці дамы ў гара-дах, як сельскі засядальнік беластоцкай павятовай паліцыі Антон Грэгатовіч, якому належаў у Беластоку каменны і драўляны дамы з прыбудовамі і 2 дзесяціны гароду. Найвышэйшы паказчык зем-леўласнікаў быў сярод служачых павятовых судоў. I гэта не выпад-кова, паколькі суддзі і падсудкі выбіраліся на дваранскіх сходах па-меснай шляхтай са свайго асяроддзя. 3 33 чыноўнікаў Беластоцка-Сакольскага і Бельскага судоў 9 мелі зямельныя валоданні, але ні ў воднага не было болей за 100 душ. Напрыклад, Беластоцка-Са-кольскі павятовы суддзя Сапоцька меў ва ўласнасці ўсяго 4 сялян-скія душы. Сярод 26 гарадскіх сакратароў і пісараў дробнай зямель-най уласнасцю валодалі 3 служачых.