Беларускі Гістарычны Зборнік 11

Беларускі Гістарычны Зборнік

11
97.42 МБ
У фармулярных спісках не ўказвалася месца нараджэння чыноў-нікаў. Але, на нашу думку, істотнае значэнне мае інфармацыя, дзе дзяржаўны службовец пачынаў сваю кар’еру, паколькі з чыста прак-тычных меркаванняў большасць паступала на службу паблізу род-нага гнязда. Сярод разгледжаных чыноўнікаў сваю службовую кар’-еру пачыналі ва ўстановах Беласточчыны 79 чалавек (70.5%), што з вялікай верагоднасцю сведчыла аб іх мясцовым паходжанні. Ра-зам з тым усе 3 паліцэйскія гараднічыя не належалі да мясцовых ураджэнцаў і да паступлення ў паліцыю служылі ў войску. Беластоц-кі гараднічы Аляксандр Трусаў, ураджэнец горада Рыгі, быў удзель-нікам яшчэ вайны 1812 г., пасля чаго займаў пасады ковенскага і беластоцкага павятовых земскіх спраўнікаў14. 3 28 разгледжаных 14 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2148, а. 551.
62
намі чыноўнікаў земскіх паліцэйскіх устаноў толькі 2 служылі ў свой час за межамі Гродзенскай губерні. А сярод служачых судовых па-вятовых устаноў усе 33 чыноўнікі служылі выключна ў сваёй гу-берні, прычым 26 з іх толькі на Беласточчыне. Сярод гарадскіх пі-сараў усяго адзін паступіў на дзяржаўную службу за межамі Гро-дзенскай губерні ў Царстве Польскім.
Аб тутэйшым паходжанні большасці чыноўнікаў сведчыла і тая інфармацыя, што амаль усе яны вучыліся ў мясцовых навучальных установах. Усяго ж адукацыю ў дзяржаўных установах атрымалі 88 чалавек (76,6%), сярод іх адзін няпоўную вышэйшую. У сярэдніх навучальных установах, пераважна гімназіях, вучыліся 62 чыноў-нікі, але далёка не ўсе іх заканчвалі, пакінуўшы вучобу пасля не-калькіх класаў для паступлення на службу. Аднак прамой залеж-насці паміж службовым становішчам і адукацыяй часта не назіра-лася. Гараднічы Трусаў скончыў толькі народнае вучылішча ў Ры-зе, што не перашкодзіла яму займаць адносна высокія паліцэйскія пасады. Сярод 28 чыноў земскай паліцыі сістэматычную адукацыю ў навучальных установах атрымалі 25 чалавек. 3 іх 10 чалавек — на Беласточчыне. У вышэйшай навучальнай установе — Рышэльеў-скім ліцэі ў Адэсе, займаўся, праўда ўсяго 2 гады, засядальнік бела-стоцкага земскага суда Севярын Янушэвіч15. 20 чалавек вучыліся, хоць большасць і не скончыла поўны курс, у гімназіях. Вельмі вы-сокі паказчык адукаванасці назіраўся сярод судовых служачых, дзе 30 чалавек з 33 атрымалі адукацыю ў навучальных установах. 3 іх 14 вучыліся ў Беластоцкай гімназіі, 4 — у Драгічынскім вучыліш-чы і 1 у Беластоцкім. Толькі 2 атрымалі адукацыю за межамі Гро-дзенскай губерні — у Віленскай і Мінскай гімназіях. Усяго 22 судо-выя чыноўнікі мелі сярэднюю адукацыю і 8 пачатковую. Такім чы-нам, паводле ўзроўню адукаванасці судовыя служачыя перасягалі паліцэйскіх. Адукацыю ў навучальных установах атрымалі 24 слу-жачыя гарадскіх устаноў з 26. 3 іх 15 чалавек вучыліся ў свой час у гімназіях, аднак 6 прайшлі толькі няпоўны курс. Яшчэ 9 чыноўні-каў вучыліся ў павятовых вучылішчах. Адносна ўзроўню адукацыі пісары і сакратары гарадскіх саслоўных устаноў не саступалі прад-стаўнікам іншых катэгорый чыноўніцтва.
Цікавасць для даследавання ўяўляе таксама сямейнае становіш-ча чыноўнікаў. Так, напрыклад, сярод паліцэйскіх чыноў толькі 2 з’яўляліся халасцякамі. Некаторыя сем’і належалі да змешаных у рэлігійных адносінах. Беластоцкі гараднічы Трусаў, сам сын пры-казнаслужыцеля, быў жанаты з баранэсай фон Бруноф, каталічкай паводле веравызнання. Іх сын з’яўляўся праваслаўным і ўжо меў
15	Там жа, а. 307.
63
чын калежскага сакратара. Першая жонка беластоцкага спраўніка Параўскага была паводле веравызнання лютэранкай, а сын, які паз-ней стаў афіцэрам царскай арміі, і тры дачкі — католікамі. Другі раз Параўскі ажаніўся з дачкою царскага палкоўніка, праваслаў-най паводле веравызнання. Дзеці ад другога шлюбу, сын, які ву-чыўся у гімназіі ў Санкт-Пецербургу, і дзве дачкі былі ўжо права-слаўнымі. Таксама канцылярскі служачы беластоцкай паліцыі Ila-Bea Саласцюкевіч, сын праваслаўнага святара, меў жонку каталіч-ку і праваслаўную дачку16. Сакольскі гараднічы маёр Якаў Мату-шынскі быў жанаты з дачкой абшарніка Гродзенскай губерні Шан-тыра, каталічкай паводле веравызнання, а дзве дачкі ўжо былі пра-васлаўнымі17. А самую вялікую сям’ю меў сакратар Кнышынскай гарадской думы Ігнат Белаблоцкі, у якога было 6 сыноў і 3 дачок. Прычым старэйшы яго сын Апалінар служыў ў Гродзенскай палі-цыі, другі сын Леанард — справаводам у паліцэйскага прыстава ў Сакольскім павеце, а трэці сын Іосіф — афіцэрам у войску18. Такі выбар заняткаў з’яўляўся дастаткова характэрным для дзяцей чы-ноўнікаў.
Адносна ўзросту самым сталым чыноўнікам быў беластоцкі га-раднічы Трусаў, які меў 69 гадоў, а самым маладым — пісар бель-скай управы Антон Пятроўскі — 30. Узрост служачых гарадскіх устаноў таксама вагаўся ад 30 да 67 гадоў. Найбольшае грашовае жалаванне меў беластоцкі гараднічы — 600 рублёў серабром у год, ніжэйшы пісар атрымліваў у дзесяць разоў менш — 60 руб. Калі параўнаць гэтыя грошы з тагачасным цэнамі на асноўныя тавары, то прыходзіцца прызнаць, што пражыць на ўласны заробак кан-цылярыстам было надзвычай складана.
Для параўнання таксама былі разгледжаны фармулярныя спіскі за 1857 г. выбарных служачых гарадскога самакіравання — гало-ваў, ратманаў, галосных19. Паводле веравызнання яны размяркоў-валіся: католікаў — 31, праваслаўных — 15, іудзеяў — 5. Адука-цыю ў дзяржаўных установах атрымалі 13 чалавек, з іх 3 скончылі гімназіі, а астатнія — прыходскія вучылішчы. Такім чынам, павод-ле ўзроўню адукацыі выбарныя служачыя гарадскіх устаноў састу-палі працуючым у гэтых установах чыноўнікам. Галавой Кляшчэль-скай гарадской думы быў сын вядомага дзеяча беларускай культу-ры калежскі рэгістратар Антон Сасноўскі. Пасля паспяховага за-канчэння Беластоцкай гімназіі ён паступіў ў 1842 г. у канцылярыю
16	НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2148, а. 357.
17	Там жа, а. 526.
18	Там жа, а. 904.
19	Там жа, а. 793-994.
64
начальніка Беластоцкай вобласці, адразу атрымаўшы чын 14 кла-са. У наступным годзе Антона Сасноўскага прызначылі сакрата-ром гарадскіх саслоўных устаноў у Кляшчэлях, а ў 1850 г, ён быў звольнены з працы за няправільнае афармленне карчомных кан-трактаў. У 1856 г. жыхары Кляшчэляў выбралі Антона Сасноўска-га гарадскім галавой20.
Можна прыйсці да высновы, што ў сярэдзіне XIX ст. большасць служачых дзяржаўных устаноў на Беласточчыне належала да ту-тэйшай дробнай шляхты каталіцкага веравызнання, якая мела маг-чымасць атрымаць адукацыю ў мясцовых навучальных установах. Царскі ўрад мусіў мірыцца з гэтым становішчам, паколькі яго спро-бы прыцягнуць на службу ў „Заходнія” губерні чыноўнікаў з цэнт-ральных земляў імперыі поспеху не мелі. Такія служачыя займалі толькі найбольш важныя ў палітычным сэнсе пасады. Гэта пра іх пісаў даследчык Гродзеншчыны Павел Баброўскі: „Вельмі мала слу-жачых належыць да дваранства велікарасійскіх, беларускіх (г.зн. Віцебскай і Магілёўскай губерняў — С. Т.) і маларускіх губерняў: усе яны праваслаўнай веры, размаўляюць па-расійску і займаюць пераважна вышэйшыя службовыя пасады ў губерні і паветах”. Чы-ноўнікаў мясцовага паходжання Баброўскі характаразаваў наступ-ным чынам: „Усе чыноўнікі мясцовага паходжання, так жа як ура-джэнцы Царства Польскага і памежных, так званых Літоўскіх гу-берняў размаўляюць па-польску, а расійскую мову ведаюць настоль-кі, каб быць у стане весці на ёй справы”21. Аднак, на нашу думку, нельга на падставе гэтага сцвярджаць, што ўсе чыноўнікі мясцова-га паходжання каталіцкага веравызнання лічылі сябе палякамі. У другой палове 40-х і на пачатку 50-х гадоў пасаду дырэктара Бе-ластоцкай гімназіі займаў камер-юнкер Ігнат Кулакоўскі — дас-ледчык і аматар гісторыі і культуры Гродзеншчыны22. У сваёй за-пісцы да ўрада, якую ён склаў у 1834 г., Кулакоўскі прапанаваў увес-ці ў праграмы навучальных устаноў Беларусі курс мясцовай гісто-рыі і мовы. А ўвогуле адказаць на пытанне аб нацыянальнай свя-домасці ўсіх чыноўнікаў мясцовага паходжання практычна немаг-чыма з прычыны складанасці азначанай праблемы і адсутнасці ад-паведнай інфармацыі ў архіўных матэрыялах.
У час паўстання 1863 г. да яго далучылася частка служачых мяс-цовага дзяржаўнага апарату. У пераважнай большасці гэта былі ні-
20 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 2148, а. 875.
21 П. Бобровскнй, Матерйалы для географйй й статйстйкй Россйй, собран-ные офйцерамй Генерального штаба. Гродненская губернйя, Санкт-Петер-бург 1862, т. 2, с. 729.
22 НГАБ у Гродне, ф. 2, в. 37, с. 863.
65
жэйшыя чыноўнікі і канцылярысты. Амаль усе чыноўнікі, што пе-райшлі на бок паўстанцаў належалі да каталіцкага веравызнання, хоць былі і праваслаўныя. У сакавіку 1864 г. жандарскі штаб-афі-цэр Гродзенскай губерні даслаў губернатару спіс асоб, якія былі „з прычыны ўзбуджаных сумненняў у іх добранадзейнасці высла-ны адміністрацыйным парадкам на жыхарства ва ўнутраныя губерні імперыі пад нагляд паліцыі”23. Азначаны спіс уключаў 81 асобу, сярод якіх налічвалася 37 чыноўнікаў. Прызначаны ў маі 1863 г. ві-ленскі генерал-губернатар граф Міхаіл Мураўёў лічыў адной з га-лоўных задач у сваёй дзейнасці карэннае абнаўленне асабовага скла-ду мясцовага дзяржаўнага апарату шляхам замены чыноўнікаў ту-тэйшага паходжання ўраджэнцамі цэнтральных расійскіх губерняў. Так, 21 кастрычніка 1863 г. ён загадаў губернатарам прызначаць на ўсе паліцэйскія, а таксама іншыя найбольш адказныя пасады „абавязкова рускіх ураджэнцаў, а выключэнні дапускаць толькі ў адносінах да такіх асоб, якія даказалі сваю несумненную адда-насць ураду”24. У маі 1864 г. Мураўёў даслаў у Пецярбург спецы-яльную запіску, у якой прапанаваў замяніць „асобамі рускага па-ходжання вышэйшыя службовыя месцы, а таксама месцы асобных начальнікаў і тыя, што знаходзяцца ў непасрэдным сутыкненні з на-родам”25. 22 мая 1864 г. імператар Аляксандр II зацвердзіў пала-жэнне аб замяшчэнні ўсіх пасад, якія маюць непасрэдны кантакт з насельніцтвам, расійскімі чыноўнікамі з „далейшай заменай ру-скімі і ўсіх астатніх чыноўніцкіх пасад”. Ужо 14 студзеня 1864 г. Му-раўёў загадаў выплачваць прыехаўшым з Расіі чыноўнікам 50-пра-цэнтную прыбаўку да жалавання26. 3 сакавіка гэтага ж года выда-ецца шэраг царскіх указаў аб павышэнні жалавання такім чыноўні-кам, аплаце дарогі да месца службы і выдачы пад’ёмных грошай27. Дадатковае грашовае ўтрыманне выплачвалася з сум часовых seo-pay, у першую чаргу 10-працэнтнага збору з нерухомасці абшарні-каў каталіцкага веравызнання. У Гродзенскай губерні, для прыкла-ду, за 1864 г. 364 чыноўнікі атрымалі 50-працэнтную прыбаўку да сваіх акладаў28. Царскі ўказ ад 21 лістапада 1869 г. дазваляў вы-плачваць грашовую надбаўку, калі толькі губернатары прызнаюць гэтых служачых дастаткова стараннымі і добранадзейнымі29. У гэ-тым указе гаварылася, што яго мэтай было „прыцягненне сюды на 23 НГАБ у Гродне, ф. 1, в. 13, с. 1398, а. 88.