8 Wawrzonowska Zd. Rz^d konski i oporz^dzenie jezdzieckie. S. 190.
⁹ Сагановнч Г.Н. Кузнечное ремесло Белорусснн XIVХУШ вв. Днс.... канд. нст. наук. Мннск, 1988. Ряс.22:8.
¹⁰ Заяц Ю.А. Оборонвтельные сооруження Мннска ХІХПІ вв. Мннск, 1996. С. 72. Рнс.28:7; Собаль В. Традыцыя кавальства і металаапрацоўкі сярэднявяковага Менска [у:] 3 глыбі вякоў. Наш край. Гісторыкакультуралагічны зборнік. Мінск, 1992. С. 75.Мал.2:10. „
» Гуревнч Ф.Д. Отчёт о работе новогрудскон экспеднцнн в 19 / / г. II Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Спр. 569. Рнс.17:3.
12 Ткачоў М.А., Мяцельскі А.А. Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава I/ Гістарычнаархеалагічны зборнік. Мінск, 1994. № 4. С. 193. Мал.5:5.
54
Гісторыя
Цікавы ўзор "гатычнай" шпоры знаходзіцца ў зборах Гарадзенскага гісторыкаархеалагічнага музея (інв. № 8904). Ён быў знойдзены ў маёнтку Бацікі былога Бельскага павета Гарадзенскай губ. Шпора мае дужку без напятачніка і нават без пашырэння ў пятачнай частцы, але з каленчатым выгінам у апошняй трэці даўжыні. Па канцах дужкі зверху размешчаны дзве пары раздзельных вушкападобных петляў. Доўгі, каля 9 см, шып мае на шыйцы ўпрыгожанне ў выглядзе вузкага спіральнага жгута і злёгку скіроўваецца ўніз (Мал.2:2). He выключана, што гэтая шпора належыць да ранніх варыянтаў ’’гатычных” шпор, у якіх яшчэ назіраліся рысы, характэрныя для ўзораў ірупы I.
Яшчэ адной тэндэнцыяй у эвалюцыі познясярэднявечных шпор было выпростванне іх дужак. Найбольш інтэнсіўна гэты працэс адбываўся ў 1516 стст., калі распаўсюдзіліся экзэмпляры з абсалютна простай у бакавой праекцыі дужкай¹³. Падобная дужка, у цэлым, значна карацейшая, чым ва ўзорах папярэдніх груп, характэрна для шпораў групы Ш. Іх шып, найчасцей змадэляваны ў выглядзе простага стрыжня чатырохвугольнага сячэння, размяшчаўся ў адной плоскасці з дужкай альбо быў скіраваны пад нязначным вуглом уніз. Даўжыня шыпоў вагаецца досыць значна: ад кароткіх, супаставімых па памерах з шыпамі шпор групы I, да доўгіх.
У рамках трэцяй групы можна выдзеліць два варыянты. Для шпор варыянта А ўласцівы вузкі ці звужаны ў накірунку зорачкі шып, тады як дужка можа быць вузкай альбо шырокай (адносна шырыні шыпа). Экзэмпляр з шырокай дужкай і шыпам даўжынёй каля 7,5 см знойдзены ў пахаванні канца 15пачатку 16 ст. у могільніку ля в. Грэжэ Мажэйкскага раёна Летувы¹⁴. Асаблівасцю гэтай шпоры з’яўляецца доўгі адагнуты язычок у пятачнай частцы дужкі, нетыповы для шпор групы ПІ (Мал.3:1). Фрагмент шпоры варыянта А, з шырокай дужкай і звужаным шыпам даўжынёй 4,2 см выяўлены разам з матэрыяламі 16 ст. у Заслаўі (Мал.3:4)¹⁵. Дзве шпоры гэтага ж варыянта
¹³ Сагановнч Г.Н. Кузнечное ремесло Белорусснн XIVXVIII вв. С. 6465.
¹⁴ Varnas A. Grizes km. (Mazeikip raj.) XV a. Pabaigos XVII a. Senkapiai II Lietuvos TSR Mokslp Akademijos darbai. 1986. N. 3 (96). Pav.2:10.
¹⁵ Заяц Ю.А. Зброя блізкага бою ... С. 189. Рыс.3:6.
55
Юры Бохан
былі выпадкова знойдзены ў могілыгіку Бячай ля воз. Вяпрай у Летуве¹⁶. Адна з іх мае адносна шырокую дужку і звужаны да шасціпрамянёвай зорачкі шып даўжынёй каля 5,8 см (Мал.3:2). На канцах дужкі маюцца па тры акруглыя пятлі. Дзве з іх знаходзяцца ў верхняй частцы дужкі, адна ў ніжняй. Другая шпора забяспечана кароткім (3 см) шыпам з васьміпрамянёвай зорачкай, вузкай дужкай і здвоенымі акруглымі петлямі на яе канцах, якія размешчаны гарызанталыіа (Мал. 3:3). У абодвух экзэмпляраў шып нязначна адагнуты ўніз. Шпора з простай вузкай дужкай і гарызантальным шыпам даўжынёй каля 4 см, які завяршаецца шасціпрамянёвай зорачкай, выяўлены таксама на гарадзішчы Пуня ў Летуве¹⁷.
Да ўзораў групы ІП (А) набліжаецца шпора з Ліды, знойдзеная ў слаях 16пачатку 17 ст.¹⁸ Разам з тым канец шыпа ў яе плаўна загінаецца ўніз і, што галоўнае, не мае зорачкі, а завяршаецца толькі вастрыём. Апошняе наогул не характэрна для шпор 1416 стст. He выключана, што падобнае арыгінальнае завяршэнне шыпа, даўжыня якога складае 17 см, стала вынікам пераробкі пашкоджанага (напрыклад, абламанага) экзэмпляра.
Да варыянта В групы Ш адносяцца шпоры з шырокай дужкай і роўным ёй па шырыні шыпам, змадэляваным у выглядзе больш ці меньш доўгай паласы. Шпоры падобнага кшталту былі выяўлены ў Віцебску (Мал.3:67) і Крычаве (Мал.3:5)¹⁹. Для ўсіх іх характэрныя простакутныя двайныя петлі на канцах дужак і зорачкі ў выглядзе зазубранага колка.
Экзэмпляры трэцяй групы, асабліва варыянт В, канструкцыйна набліжаюцца да шпораў, якія выкарыстоўваліся ў 16 ст. гусарамі²⁰. У Рэчы Паспалітай гу
¹⁶ Zabiela G. Beciu senkapis // Lietuvos archeologija. Vilnius, 1995. T. 11. Pav.1:23.
¹⁷ VolkaiteKulikauskiene R. Punios pilikalnis. Vilnius, 1974. Pav. 12.
¹⁸ Трусаў A.A. Краўцэвіч A.K., Сагановіч Г.М. Металічныя вырабы Лідскага і Мірскага замкаў // Весці АН БССР. Сер. грам. навук. 1987. № 4. С. 82. Рыс.2:38.
¹⁹ Сагановнч Г.Н. Кузнечное ремесло Белорусснн XIVXVIII вв. Рнс.22:67; Ткачоў М.А., Мяцельскі А.А. Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава. С. 193. Мал.5:2.
²⁰ Бехайм В. Энцнклопедня оружня. СанктПетербург, 1995. Рнс. 620; Zygulski Zd. Bron w dawnej Polsce na tie uzbrojenia Europy i Bliskiego Wschodu. Warszawa, 1982. S. 175176,192.
56
Гісторыя
сарскія шпоры бытавалі да сярэдзіны 17 ст., пасля чаго былі выцеснены шпорамі заходнееўрапейскага кшталту, набліжанымі да райтарскіх і кірасірскіх, якія мелі кароткія выгнутыя шыйкі²¹. Апошнія, па ўсёй верагоднасці, фігуруюць у ггісьмовых крыніцах Вялікага Княства Літоўскага другой паловы 16 ст. як "астрогі нямецкія", побач з "гусарскімі" і "казацкімі" шпорамі²². Яны прадстаўлены і археалагічнымі знаходкамі (група IV). Для шпор гэтай групы апроч кароткага шыпа, плаўна ці каленчата выгнутага ўніз, характэрны простыя ці слабавыгнутыя ў бакавой праекцыі дужкі, што набліжае іх да экзэмпляраў групы Ш. У большасці выпадкаў шыпы шпор чацвёртай групы маюць каля дужкі аздабленне ў выглядзе аднаго ці некалькіх патаўшчэнняў альбо паяскоў. Найбольш характэрныя ўзоры такіх шпор знойдзены ў Лідзе (Мал.4:1), Друцку (Мал.4:2), Крэве (Мал.4:4), Крычаве (Мал.4:3) і Міры²³.
Шпоры групы IV былі сканструяваны, верагодна, у 15 ст. на базе шпор групы I. На цесную сувязь экзэмпляраў абодвух груп указвае наяўнасць пераходных варыянтаў са значна выгнутымі дужкамі і з шыйкай, якая мела каля дужкі характэрныя патаўшчэнні ці паяскі. Шып такіх шпор можа быць як просты, так і выгнуты²⁴. Цікавы ўзор, які мае ўсе прыкметы групы I, але з паясковым аздабленнем шыйкі простага шыпа, выяўлены ў Заслаўі ў слаях канца 15першай паловы 16 ст. (Мал.1:6).
²¹ Zygulski Zd. Bron w dawnej Polsce... S. 285. II. w alb. 302.
²² ABAK. T. 14. Внльна, 1887. C. 264; ABAK. T. 3. Внльна, 1870. C. 290.
²³ Сагановнч Г.Н. Кузнечное ремесло Белорусснн XIVXVIII в. Рнс.22:4; Кнрпнчннков А.Н. Военное дело на Русн ... Табл. XX : 7; Сагановіч Г.М. Кавальскаслясарскія вырабы з раскопак Крэўскага замка II Сярэдневяковыя старажытнасці Беларусі. Мінск, 1993. С. 96. Мал.29:22; Ткачоў М.А., Мяцельскі А.А. Зброя і рыштунак вершніка з раскопак Крычава. Мал.5:1; Трусаў А.А., Краўцэвіч А.К., Сагановіч Г.М. Металічныя вырабы Лідскага і Мірскага замкаў. С. 82. Рыс.2:35.
²⁴ Кнрпнчннков А.Н. Военное дело на Руся ... Табл.ХХ:34.
57
Юры Бохан
Мал.1. Шпоры групы I: 12 з Гародні (паводле А.Трусава, В.Собаля, Н.Здановіч); 3 з былога Пераяслаўскага павета Уладзімірскай губ. (паводле А.Кірпічнікава); 46 з Заслаўя (паводле Ю.Зайца); 7 з Круміняй (паводле Р.ВалкайтэКулікаўскене); 8 з Вензаўшчыны.
58
Гісторыя
Мал.2. Шпоры групы II: 1 з Наваградка (паводле Ф.Гурэвіч); 2з маёнтку Бацікі былога Бельскага павета Гарадзенскай губ.; 3 з Шклова (паводле Г.Сагановіча); 4з Менску (паводле В.Собаля); 5 з Крычава (паводле М.Ткачова і А.Мяцельскага).
59
Юры Бохан
Мал.З. Шпоры групы Ш: 1 з в. Грэжэ (паводле А.Варнаса); 23 з Бячай (паводле ГЗабелы); 4 з Заслаўя (паводле Ю.Зайца); 5 з Крычава (пааодле М.Ткачова і А.Мяцельскага); 67 з Віцебска (паводле Г.Сагановіча).
60
Гісторыя
Мал.4. Шпоры групы IV: 1 з Ліды (паводле Г.Сагановіча); 2 з Друцка (паводле А.Кірпічнікава); 3 з Крычава (паводле М.Ткачова і А.Мяцельскага); 4 з Крэва (паводле Г.Сагановіча).
61
Антон Луцкевіч
ДАКУМЕНТ
АНТОН ЛУЦКЕВІЧ ПРА БЕЛАРУСКАЕ АДРАДЖЭННЕ ПАЧАТКУ 20 СТ.
У аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі АН Летувы захоўваецца (F21337) рукапіс, невядомдга беларускаму чьітачу, артыкула Антона Луцкевіча. Ен прысвечаны гісторыі беларускага культурнага Адраджэння пачатку 20 ст. 3 тэксту рукашсу можна зрабіць выснову, што А.Луцкевіч працавау над ім у канцы 1910пачатку 1911 г. Артыкул прызначаўся да друку у адным з украінскіх перыядычных выданняў. На першан старонцы рукапісу знаходзіцца маларазборлівы надтс, зроолены алоўкам: "Літ.Надв. Вістнік".
Перадпсторыя напісання артыкула дакладна невядома. Аднак знаёмства з "беларускімі" матэрыяламі аддзела рукапісаў азначанай оібліятэкі дазволіла заўважыць, што у гэты ж час А.Луцкевіч рыхтаваў аналагічны артыкул для аднаго з перыядычных яўрэйскіх выданняў Вільні, працаваў над рэфератам^ прысвечаным беларускаму руху, каб выступіць у аднон з асветшцкіх арганізацын Масквы і г.д. Верагодна, знойдзены артыкул з'яўляўся часткай кампаніі па азнаямленні з дасягненнямі беларускага культурнага Адраджэння народаўсуседзяў.
Артыкул дазваляе паглядзець на дасягненні і праблемы беларускага Адраджэння пачатку 20 ст. вачыма аднаго з кіраўшкоў беларускага руху. Разважанні і ацэнкі А.Луцкевіча заслугоўваюць асабліван увагі.
Рукапіс яапісаны алоўкам на 34 старонках.
Тэкст рукапісу друкуецца ў поўнан адпаведнасці з арыгіналам.
Алесь Смалянчук.
Проці цячэньня вады
Зможэ толькі жывое паплыць.
Хваліж рэкізаўсягды
Тое цягнуць, што скончыло жыць.
Максім Багдановіч.
I. Весьма снльно распространён взгляд, будто средн народов нашей планеты однн, достнгнувшне к настояіцему моменту высокого развнтня своей нацнональной культуры, нмеют право гражданства право на дальнейшее нацнональносамостоятельное сушествованне, а все прочне