3 усяго, што мы туіака сказалі, выходзіць вось што. Эканамічнае і культурнае развіцьцё краю заўсягды дае аграмадную карысць як людзям розных станоу і прафэсій, так і цэлым націям. Значыць, кожын, хто працуе для свайго краю, прыносіць карысць усім яго жыхаром бяз розніцы заняцьця і палажэньня ў грамадзянстве, стану, націі. Такую працу могуць вясьці усе грамадзяне нашай зямлі Беларускай: гэта іх супольная задача, каторая павінна быць праводнай зоркай для ўсіх, хто сваю будучыну і сваю долю злучае з будучынай нашаго краю.
Дадатак 3.
Веслаў Каліноўскі [А.Луцкевіч]. Выбар дарогі // Кур'ер краёвы.
1913. № 258.
Дзве дарогі, два прынцыпова розныя накірункі перад намі. Абуджаць народ ад спячкі і інертнасці, выкрасаць з яго іскру творчасці, вучыць узнімаць голас у сваю
49
Алесь Смалянчук
абарону і ўздымаць душу да вялікіх ідэалаў чалавецтва гэта праца дэмакратаў, гэта адна з самых высакародных задач. Для развіцця Краю, для развіцця кожнай нацыянальнай групы недастаткова, као скарбамі культуры карысталіся толькі пэўныя, т.зв. "вышэйшыя'' колы, каб толькі яны ўспрымалі ўсе дасягненні нацыі і стваралі новыя культурныя каштоўнасці. Хаця інтэлігенцыя, гэты інтэлект, мозг нацыі, увесь час атрымлівае падпітку знізу, з народных сфер, сам народ усё ж застаецца пасіўным. Так дарэмна гіне вялізарны запас сіл, які таіцца ў сермяжнан масе. Гэтыя сілы праяўляюцца выпадкова у нешматлікіх індывідах, v выоранцах лёсу. У імя дабра народа і нацыі, у імя дабра ўсяго Краю, у імя прынцыпа справядлівасці трэба напружваць усе сільі, каб нерухомую глыбу народ ажывіць, і прыцягнуць мільённую армію да творчай, стваральнай працы.
Але пооач з гэтан працай мы бачым іншыя намаганні, намаганні сіл, якія імкнуцца назаўсёды захаваць за сабой прывілеяванае становішча, не разумеючы, што ігнараванне інтарэсаў народу раўназначна разбурэнню падмурка ў жыцці Краю. Такая пазіцыя рэакцыйная, эгаістычная і блізарукая. Яна варожая ўсялякаму прагрэсу і дэмакратыі.
Ужо з самога вызначэння дэмакратычнай дзейнасці выразна выцякае выснова, што, імкнучыся да як мага поунага развіцця духоўных сіі народа, дэмакратыя павінна як найвышэншае дабро ацэньваць скароы нацыянальнай культуры, нацыянальную адметнасць. Адсюль ідзе патраоаванне дэмакратыі забяспечыць поўную свабоду культурнага развіцця кожнай народнасці, павага да яе адметнасці і асаблівых патрабаванняў.
Рэакцыя высоўвае лозунгі нацыяналізма, прапагандуе панаванне сваён нацыі над іншымі. Яны разумеюць, што, пануючы сярод сваіх, забяспечаць панаванне над іншымі, атрымаюць для сябе істотную карысць. Адсутнасць павап да правоў уласнага народа абарочваецца адсутнасцю яе да іншых народаў, калі яны слабейшыя. 3 мацнейшымі рэакцыянеры заусёды шукаюць згоды. Яны гатовы стаць на калені, каб толькі захаваць уладу над уласным народам...
Такімі дарогамі ідзе сёння нашае Краёвае грамадства. Калі рэакцыянеры і нацыяналісты розных адценняў грунтуюць сваю дзейнасць на падзеле і распальванні варожасці сярод рознаплемянных народных слаёў, то дэмакратыя ўсіх нацыянальнасцей жыве адзінай думкай вызваленне народу. Іншага шляху ў яе няма.
50
Гісторыя
Жыццё прымушае кожнага, хто адыгрывае актыўную ролю ў сваёй грамадскасці, зрабіць свой выбар: з народам ці супраць народу. Ад выбранай дарогі будзе залежыць развіцце нашага Краю.
Мы выбіраем першы кірунак з народам. Гэты курс не азначае саюза толькі з дэмакратычнай часткай польскай грамадскасці. Інтарэсы і імкненні дэмакратычных сіл усіх нацый Краю настолькі ідэнтычныя, што грамадскапалітычная ідэалогія краёвай дэмакратыі адзіная для ўсіх.
Удзел дэмакратычных элементаў розных нацыянальнасцей ва ўсіх агульных справах гэта аснова нацыянальнага жыцця кожнага народа. Свабодныя ад непатрэбнай і пагубнай барацьбы з братнімі народамі, яны усю сваю стваральную энергію накіроўваюць на развіццё ўласнай нацыянальнай культуры. А ў гэтай справе заўсёды можна разлічваць на сімпатыю і дапамогу нашых братоўдэмакратаў іншых народаў. Народ, які не дабіўся нацыянальнан свабоды, не можа жыць поўным жыццём, таму патрабаваннем кожнага шчырага дэмакрата з'яўляецца ліквідацыя ўсіх форм гвалту. Пакуль будуць існаваць перашкоды, якія затрымліваюць або эканамічнае, або культурнанацыянальнае развіццё хаця б адной з грамадскасцей нашага Краю, да таго часу дэмакратыя не спыніць сваіх намаганняў дзеля набліжэння лепшай будучыні нашай агульнай Айчыны.
Аўтар выказвае шчырую падзяку гісторыку Рымантасу Мікнысу, размовы з якім спрыялі падрыхтоуцы гэтага артыкула. Даследчая праца ў бібліятэках і архівах Вільні стала магчымай дзякуючы фінансавай падтрымцы Інстытута "Адкрытае грамадства" (Research Support Scheme. № 64/1997).
★ * *
51
Юры Бохан
АРХЕАЛОПЯ
Юры Бохан (Менск)
КЛАСІФІКАЦЫЯ ПОЗНЯСЯРЭДНЯВЕЧНЬІХ ШПОР ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОУСКАГА
ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 14 16 СТ.
Сярод прыстасаванняў для кіравання канём, шпоры ("астрогі") з'яўляліся адзіным элементам, які ўваходзіў непасрэдна ў экіпіроўку вершніка. Разам з тым, форма і канструкцыя шпор былі цесна звязаны і з рыштункам каня, асабліва з даўжынёй путлішчаў і тыпам сядла (кожны тып вымагаў іншай пасадкі вершніка)¹. ~
Шпоры з Вялікага Княства другон паловы 1416 ст. можна падзяліць на некалькі груп, зыходзячы з формы дужак і шыпа. Аднак патрэбна зазначыць, што у шэрагу вьіпадкаў класіфікацыя паводле гэтьіх крытэрыяу выглядае даволі ўмоўнай па прычыне наяўнасці пераходных ваР Як сведчаць археалагічныя матэрыялы, шпоры самага ранняга тыпу, што ўжываліся на працягу разглядаемага перыяду (група I), сустракаліся ўжо у 13 ст. Яньі мелі дужку з плаўным альбо каленчатым выпнам. Канцы дужкі забяспечваліся зачэпамі ў выглядзе адзшарных ці двайных петляў простакутнай альбо круглан формы. Шпора прышпільвалася да нагі з дапамоган двух рамянеу, пры гэтым адзін рамень праходзіў пад ступнен, а друп паверх яе. На пятачнай частцы дужкі маецца пашырэнне, часам у выглядзе язычка. Яно прадухіляла коўзанне шпоры па пяце. Шып, які служыў. непасрэдна для прышпорвання каня, скіраваны ўніз. Ен мае кароткую шынку і вілку раздвоены канец, які ўтрымліваў зоркападобнае колка. У цэлым шпоры гэтай групы адпавядаюць тыпу V паводле класіфікацыі А.М.Кірпічнікава². „ „
У 1415 стст. гэтыя шпоры падвергліся пэунан трансфармацыі. Яна праявілася найперш у павелічэнні даўжыні шыпа, а ў шэрагу выпадкау і у яго плауным
і Wawrzonowska Zd. Rz^d konski i oporzqdzenie jezdzieckie // Uzbroienie w Polsce sredniowiecznej. 13501450. L6dz, 1990. S. 189.
² Кнрпнчнвков A.H. Снаряженне всадннка в верхового коня на Руся ІХХІІІ вв. Ленянград, 1973. С. 37.
52
Гісторыя
выгінанні ўверх³. Найоольш тыповымі ўзорамі позніх шпор групы I з'яўляюцца экзэмпляры, знойдзеныя ў Гародні (Мал.1:12), на тэрыторыі былога Пераяслаўскага павета Уладзімірскай губерні (Мал.1:3), у могільніку Крумшян у Літве (Мал.1:7) і ў могілыгіку ля в. Вензаўшчына Шчучынскага раёна (Мал.1:8?. Разам з тым, аб магчымасці пазнейшага ўжывання шпор з кароткім шыпам сведчаць знаходкі ў Заслаўі. Тут у слаях 1516 стст. былі знойдзены шпоры, даўжыня шыпа якіх складала 2,7 3,3 см (Мал.1:46)⁵. Увогуле ж, як можна меркаваць, шпоРьўгРУпы I выкарьістоўваліся ў Вялікім Княстве Літоўскім найбольш інтэнсіўна да 15 ст., што супадае з іх датаваннем на тэрыторыі суседняй Польшчы⁶.
У 15 ст. у Еўропе распаўсюдзіўся спецыфічны тып шпор, сфармаваны на базе ўзораў першай групы, які характарызуецца вельмі доўгім шыпам і зорачкай з нешматлікімі спічастымі промнямі. Лічыцца, што на кшталтаванне падобных экзэмпляраў аказала ўплыў адмысловая рыцарская пасадка ў сядле на выпрастаных нагах, якая абмяжоўвала згінанне ног у каленах (каб не губляць стрэмя)⁷. Аднак, улічваючы, што такая пасадка была распаўсюджана ў Еўропе яшчэ да 15 ст., можна выказаць меркаванне,. што на павелічэнне даўжыні шыпоў паўплывала і гатычная мода з яе імкненнем да спічастых і выцягнутых форм. У сувязі з гэтым вышэйзгаданыя шпоры (група II) можна назваць, праўда, ўмоўна, гатычнымі". У класічных "гатычных" шпораў, якія былі
³ Кнрпнчннков А.Н. Снаряженне всадннка в верхового коня... С. 68; Ен жа. Военное дело на Русн в ХІІІХУвв. Ленннград 1976 С. 4950.
⁴ Грусаў А.А., Собаль В.Е., Здановіч Н.І. Стары замак у Гродне XIXVIII стст.: Гісторыкаархелагічны нарыс. Мінск, 1993. Мал. 57 : 13, 18; Кнрпнчняков А.Н. Военное дело на Русн в XIIIXV вв. Табл. XX : 2; VolkaiteKulikauskiene R. Kruminip senkapis // Lietuvos archeologija. 1979. T. 1. Pav. 6:2.
⁵ Заяц Ю.А. Зброя блізкага бою, рыштунак вершніка і верхавога каня з раскопак Заслаўя // Помнікі культуры. Новыя адкрыцці. Мінск, 1985. Рыс. 3 :35.
⁶ Wawrzonowska Zd. Rz^d konski i oporz^dzenie jezdzieckie. S. 190.
⁷ Nowakowski A. Oporz^dzenie indywidualne. [w:] Polska technika wojskowa do 1500 roku. [w:] Z dziejow nauki i techniki. Warszawa. 1994. T. 1. S. 250.
53
Юры Бохан
распаўсюджаны ў Польшчы з сярэдзіны 15 ст. (час найбольшага ўвасаблення гатычных рысаў у вытворчасці ўзбраення), дужка не толькі мела пашырэнне ў пятачнан частцы, але забяспечвалася шырокім месяцападобным напятачнікам⁸. Шып такіх шпор мог быць скіраваны ўніз, мог размяшчацца гарызантальна і нават уздымацца ўверх. Найбольш яскравым узорам шпор групы П з'яўляецца экзэмпляр 15 ст. са Шклова. Даўжыня ягонага шыпа, злегку ўзнятага ўверх, складала каля 9 см, дыяметр васьміпрамянёвай зорачкі каля 5 см. Дужка з каленчатым выгінам ля канцоў забяспечвалася гарызантальна размешчанымі падвойнымі петлямі, якія пераходзілі у шырокі напятачнік і ўтваралі з ім адну гарызантальную лінію (Мал.2:3). Шыйка шыпа аформлена ў выглядзе перакручанага стрыжня⁹. ᵤ „
Шпора, канструкцыйна блізкая да шклоускан, оыла знойдзена ў Менску¹⁰. Яна знаходзілася ў слаі з матэрыяламі 17 ст.', аднак, хутчэй за ўсё, была выраблена ў больш раннія часы. Дужка гэтай шпоры мае каленчаты выпн у апошняй трэці даўжыні. Падвойныя петлі і шырокі напятачнік размяшчаюцца гарызантальна, аднак не ўтвараюць адной лініі. Даўжыня шыпа складае 6,3 см. На шьшцы шыпа, непадалёк ад месца яго злучэння з дужкай, маецца аздабленне ў выглядзе вузкага падвоенага паяска (Мал.2:4). Шпора з надзвычай доўгім шыпам (каля 15,2 см) і шасціпрамянёвай зорачкай выяўлена ў Наваградку (Мал.2:1)¹¹. Фрагмент шпоры з шыпам даўжынёй каля 8 см і васміпрамянёвай зорачкай знойдзены ў слаях 1516 стст. у Крычаве (Мал.2:5)¹².