Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ
      Надзея М.Ромера, як паказалі дыскусіі вакол "Кур'ера", была дастаткова абгрунтаванай.'Відавочна, што нашаніўскае беларускае кола ў гэты час моцна спадзявалася на пазітыўныя вынікі супрацоўніці ва з польскімі краёўцамідэмакратамі. Дзеля згоды А.Луцкевіч бьіў гатовы пайсці на пэўныя ўступкі. Магчыма, ён разлічваў, што пазіцыя М.Ромера будзе нашырацца сярод польскай грамадскасці. У тым, што гэта прынясе вялікую карысць як беларускаму руху, так і ўсяму Краю беларускі дзеяч быў упэўнены.

³⁷ б/п [Л.Абрамовіч?]. Пабочныя ўплывы // Пшэглёнд Віленьскі. 1913. № 22/23.

³⁸ м.р. (М.Ромер|. Г’рамадзянская пазіцыя // Кур'ер краёвы. 1913. № 77.

³⁹ Дзённік М.Ромера. Т. 3. S. 324. Запіс ад 17(30).11.1913 г.

⁴⁰ б/п. [А.Луцкевіч?]. ІІрактяческое прнмененяе краёвой теорнн // Вечерняя газета. 1913. № 436.

40

Гісторыя

      Але надзеі не спраудзіліся. I на пачатку 1915 г. А.Луцкевіч на старонках "Нашай Нівы" выступіў з вельмі рэзкай крытыкан "нашых" палякаў: "Нашыя" палякіштэлігенты кажуць, што яны маюць поўна работы "для сваіх " для "польскага сялянства і пралетарыяту" на нашай зямлі. Але ж польскага "дэмаса"  на смех малая жменя. А поруч з гэтай жменяй мільёны цёмных і галодных беларускіх сялян, каторыя блізка не маюць йшчэ сваёй інтэлігенцыі, для каторых німа каму працаваць... Працаваць для тых мільёнаў  гэта для нашых палякаў грэх і здрада, хоць колькі ж між імі сыноў таго ж беларускага народу! <...>
      Яны не разумеюць, што прайшоў час панавання над намі і трэба цяпер адслужыць нашай старонцы, трэба не толькі называцца, але і быць грамадзянамі, трэба карміць галоднага і асвяшчаць цёмнага селяніна не толькі за тым, што ён  "свой", што ён пераробіцца на паляка, але затым, што гэта сьвятая павіннасць. А раз гэта павіннасць, а не ласка, дык і вучыць беларусаў трэба не так, як хоча вучыцель, а так як гаворыць народ, каторы захаваўшы сваю мову праз соткі гадоу, праявіу ясна сваё жаданне заставацца беларусам"⁴¹.
      Гэтая крытыка не мела дачынення да М.Ромера і прыхільнікаў ягонай краёвай пазіцыі. Ужо праз нумар А.Луцкевіч адзначыў, што "поруч з "прыгоншчыкамі" у нашай старонцы ёсць людзі, каторыя, баронячы сваю польскую культуру, не забываюць, што яны тутэйшыя грамадзяне, што і на іх ляжыць павіннасць памагаць галодным, асвяшчаць цёмных людзей, нягледзячы, якой яны нацыі і веры.<...>
      Мы верым, што сілы польскай дэмакратыі ўзрастуць, калі над зямлёй Беларусі засвеціцца зорка лепшай будучыны. А шчыры дэмакратызм створыць той залаты мост, каторы з'еднае ўрэшце народы нашага краю ў адну вялікую згодную сям'ю і каторы польскія нацыяналісты цяпер не даюць збудаваць"⁴².

      У заключэнні хацелася б яшчэ раз звярнуць увагу на матывы, якія падштурхнулі А.Луцкевіча да рэалізацыі незвычайнага беларускага выдавецкага праекта.
      У 19121913 гг. Антон Луцкевіч падзяляў асноўныя прынцыпы краёвай ідэалогіі ў яе дэмакратычным варыянце. Магчыма, нават, што ягоны крыптонім "Квец" вытворны ад слова "краёвец".

⁴¹ ана. [АЛуцкевіч]. Кліч да згоды // Наша Ніва. 1915. № 10.

⁴² ана. [АЛуцкевіч]. Іх адказ // Наша Ніва. 1915. № 1213.

41

Алесь Смалянчук

      Пашырэнне краёвасіц сярод рускай і польскай грамадскасці, якая ў оольшасці складалася з нашчадкаў некалі паланізаваных або русіфікаваных беларусаў (і летувісаў) ён лічыў карысным, як для ўсяго Краю, так і для беларускага Адраджэння.
      Але ўзнікала пытанне, як прапагандаваць краёвую ідэалогію? Выкарыстаць "Нашу Ніву" і пашыраць краёвасць ад імя беларусаў? Але перад "Нашай Нівай" стаялі зусім іншыя задачы. Да таго ж беларускамоуная прапаганда была абмежавана этнічнымі рамкамі і наўрад ці магла аказаць сур'ёзны ўплыў на рускую і польскую грамадскасць Краю. I зусім паіншаму яна ўспрымалася рускімі і палякамі, калі гучала на іх родных мовах.
      "Вечерняя газета" і "Кур'ер краёвы" змяшчалі вялікую колькасць матэрыялаў пра беларускае Адраджэнне. Тое, што яны друкаваліся на польскан і рускан мовах стварала магчымасць данесці праўду пра оеларускі рух непасрэдна да польскага і рускага чытача. Гэта ўмацоўвала пазіцыі беларускага руху, пашырала кола ягоных прыхільнікаў або, па меньшан меры, прывучала польскую і рускую грамадскасць да думкі пра непазбежнасць беларускага Адраджэння.
      А.Луцкевіч, відавочна, разлічваў і на тое, каб з дапамогай польскамоўнага і рускамоунага выданняў вярнуць у рэчышча беларускага руху хаця б частку страчанага раней беларускага насельніцтва. Дарэчы, М.Ромер сцвярджаў у дзённіку, што "вяртанне зрусіфікаваных элементаў да роднага беларускага асяроддзя і уключэнне іх у беларускі рух" з'яўлялася галоўнай задачай "Вечернен газеты"⁴³. Цалкам магчыма, што падобная задача, хаця і ў іншай ступені, стаяла і перад "Кур'ерам краёвым".
      Істотнае месца ў прапагандзе краёвасці займала барацьба супраць этнічнага шавінізма. У адным з артыкулаў на старонках "Нашай Нівы" А.Луцкевіч заклікаў усе народы гістарычнай Літвы падаць сабе рукі і супольнымі сіламі бараніцца ад гэтай хваробы, каб "зніштожыць сяубу ненавісьці і злосьці". А далей адзначаў: ''Вось бачым добрую жменю расійскіх, польскіх і літоўскіх газет, каторыя  каждая ў сваім народзі  змагаюцца з чарнасоценствам, У Вільні выходзіць "Вечерняя газета", "Кур'ер краёвы", "Lietuvos Ukininkas", "Vilniaus Zinios", i ўсе яны поруч з "Нашай Нівай" ідуць да аднэй мэты: стараюцца развіваць "просты" народ, каб урэшці сам ён узяў свае справы ў свае рукі і з пагардай адвяр

⁴³ Дзённік М.Ромера. Т. 4. S. 115. Запіс ад 19.05(1.06).1914 г.

42

Гісторыя

нуўся ад тых, хто хоча выкарыстаць яго цемнату дзеля пашырэння націоналізма"⁴⁴.
      Выдавецкі праект Антона Луцкевіча спрыяў дэмакратызацыі рускан і польскай грамадскасці Краю. Дарэчы, калі ўлічваць актыўную ролю нашаніўскага кола ў арганізацыі і дзейнасці віленскага асвеініцкага таварыства "Вестннк знання", то можна прыйсці да высновы, што з беларусаў складалася амаль уся "руская" дэмакратыя Краю. Пра польскую дэмакратыю гэтага не скажаш, але і тут дзейнасць беларусаў адыгрывала значную ролю.
      Ці мела гэтая выдавецкая дзейнасць якіянебудзь негатыуныя вынікі для беларускага руху? Наўрад ці. Праўда, рускія і польскія шавіністычныя выданні атрымалі дадатковыя "доказы" таго, што беларускі рух гэта "польская" або "руская інтрыга", накіраваная супраць рускай або, адпаведна, супраць польскай грамадскасці. Але падобныя заявы мелі месца і раней.
      Усё вышэйсказанае падаецца справядлівым з прагматычнага пункту погляду. Але можна выказаць яшчэ адну думку. Справа ў тым, што краёвасць з'яўлялася ломкан традыцый і стэрэатыпаў вузкай этнічнай прапаганды, якія v гэты час ўжо сфарміраваліся ў народаў ЦэнтральнаУсходняй Еўропы. У пэўным сэнсе краёвасць трымалася на ўшкальнай атмасферы шматэтнічнага Краю і, асабліва, Вільні. Гэтая атмасфера нараджала людзей, якія адчувалі сябе адначасова рускім і беларусам (Іван Краскоўскі* ), палякам і летувісам (Данатас Маліноўскас, Міхал Ромер), палякам і беларусам (Вітаўт Чыж**). Гэта была атмасфера сапраўднага этнічнага "карнавала", дзе адсутнічалі вьіразныя этнічныя межы, дзе у залежнасці ад жыццёвых абставін маска станавілася тварам і наадварот.



⁴⁴ ана. [А,Луцкевіч|. Змаганне з хваробай // Наша Ніва. 1913. № 9.

* М.Ромер характарызаваў яго як "беларуса па паходжанню і рускага па культуры" (Дзённік М.Ромера. Т. 3. S. 352. Запіс ад 15(28).1913 г.). Ён жа паведаміў, што ў віленскім аддзяленні Саюза аўтанамістаўфедэралістаў менавіта І.Краскоўскі прадстаўляў рускую грамадскасць (Дзённік М.Ромера. Т. 4. S. 20. Запіс ад 13(26).02.1914 г.).

“ На пачатку 1915 г. В.Чыж (Я.Яленьскі) заявіў пра сваё жаданне ўступіць у віленскую арганізацыю прыхільнікаў незалежнасці Польшчы (Дзённік М.Ромера. Т. 4. S. 383. Запіс ад П.(24).02.1915 г.).

43

Алесь Смалянчук

      ТоІ£ жа беларус Антон Луцкевіч на старонках "Вечерней газетьг станавіўся рускім, а на старонках "Кур'ера краёвага"  палякам. Магчыма, мы сустракаемся з пэўнан заканамернасцю беларускай гісторыі. Яна вельмі багатая персанажамі, якія выступалі ў двух або нават Tgox іпастасях і адначасова належалі беларускай, польскан, летувіскай і рускай гісторыі. Можа гэта была праява "вольнага беларўскага духа , што шукаў уласныя шляхі? Пра яго пісау яшчэ Ігнат Канчэўскі ў сваіх "дасьледзінах беларускага сьветапогляду . Беларусь нараджала такіх людей таму, што была зямлёй, дзе зліваліся розныя этнічныя, культурныя і рэлігійныя патокі. Кожны з іх знаходзіў прытулак і прыжываўся ў "беларускім доме".
      Калі мы пагадзімся з тым, што гэты этнічнакультурны "карнавал" мае свае глыбінныя гістарычныя падставы, нам будзе лягчэй зразумець асобы Вінцэнта ДунінаМарцінкевіча, Вікенція Канстанціна Каліноўскага, Аляксандра Ельскага, Рамана Скірмунта, Эдварда Вайніловіча і некаторых іншых. Дык можа краёвасць, якую адстойвалі М.Ромер, Р.Скірмунт і іх паплечнікі, не з'яўлялася толькі праявай пострамантычных і трохі наіўных спадзяванняў, а ўяўляла сабой адну з падстаў беларускай гісторыі?
      Што ж датычыць даследавання выдавецкай дзейнасці А.Луцкевіча і ўсяго нашаніўскага беларускага кола, то яно павінна працягвацца. Застаюцца шматлікія пытанні. Напрыклад, якую ролю адыгралі ў гэтай выдавецкай дзейнасці віленскія масонскія ложы. (У 19101915 гг. яны аб'ядналі частку дэмакратычных сіл усіх этнічных рухаў пстарьічнай Літвьі. Сябрамі ложаў былі браты Луцкевічы, В.Ластоўскі і І.Краскоўскі⁴⁵.) Варта задумацца і над тым, чаму з двух выданняу большы поспех выпаў на долю "Вечерней газеты"? Ці можна лічыць гэта адлюстраваннем пэўных тэндэнцый, якія мелі месца сярод рускай грамадскасці Краю, ці толькі вынікам публіцыстычнай дзейнасці А.Луцкевіча? Чаму дэмакратызм "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага" не выходзіў за межы ліберальнадэмакратычнай ідэалогіі? Ці можна ставіць праблему сувязяў паміж "групай" Антона Луцкевіча і Канстытуцыйнадэмакратычнан партыяй?
      Застаецца пытанне і пра тое, чым была краёвасць у беларускай гісторыі пачатку 20 ст.? Прагматычным разлікам прадстаўнікоў тых этнічных рухаў, якія адчувалі ўласную слабасць? Пострамантычнымі ілюзіямі некалькіх