Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ

Фрагмент гравюры АдэльхаўзэраЦюндта 1568 г.

         Выяву гарадзенскага "сіаўпа", які быў дамінантай замкавага комплексу, захаваў медзярыт АдэльхаўзэраЦюндта 1568 г.⁴⁶ Данжон уяўляў сабой мураванае круглае шмат’яруснае (мабыць 4х'яруснае⁴⁷) збудаванне. На гравюры выразна відаць тры верхнія паверхі, сцены якіх праразалі вокныбойніцы. Уваход у данжон знаходзіўся на прылягаючым да яго другім паверсе замка. Канструкцыю збудавання ў ніжняй надземнай частцы ўмацоўвалі кон~ трафорсы, а завяршала вежу баявая галерэя з масіўным зубчатым атыкам і шатровым дахам. Згодна меркавання Міхася Ткачова вышыня данжона была каля 20 м, дыяметр збудавання  12 м, а таўшчыня муроў  3 м⁴⁸. Як відаць, гарадзенскі "стоўп" узводзіўся з улікам канструк

  ⁴⁵ ПСРЛ. Т. 2. С. 197, 345.

   ⁴⁶ Schiemanns Т. Rupiand, Polen und Livland bis ins 17.Jahrhundert.
   Berlin, 1886. B. 1. S. 636.

   ⁴⁷ Ткачоў M.A. Абарончыя збудаванні... C. 24.

  ⁴⁸ Там жа.

21

Юры Гардзееў

цыйнатэхнічных традыцый раманскай і гатычнай эпох (масіўнасць канструкцыі, спічастыя вокны, атык).

Планіроўка Гародні ў другой палове 13пачатку 15 ст.

  1. Верхні (Стары) Замак; 2. Верхняя царква; 3. Ніжні Замак; 4. Васкрасенская царква; 5. Барысаглебская царква; 6. Прачысценская царква; 7. Малая царква; 8. Фарны касцёл; 9. Першапачатковы Рынак; 10. Нямецкі Рынак; 11. Магчымыя ўмацаванні і гарадскія межы; 12. Тракт ва ўсходнім накірунку; 13. Тракт у паўночным накірунку.


       Суседняе з Замкавай гарой узвышша было заселена ў 11 ст. Тут знаходзіўся рамеснагандлёвы пасад. 3 поўдня яго бараніў высокі бераг Нёмана, з усходу  яр (пазней


22

Гісторыя

  штучна паглыблены), з паўночнага боку  абарончы роў, які аддзяляў пасад ад дзядзінца. Міхась Ткачоў выказаў здагадку, што пасад быў умацаваны ў першай палове 12 ст., г. зн. ён стаў вакольным горадам⁴⁹. У гэтым жа стагоддзі тут быў узведзены мураваны храм. Як мяркуецца, гэта была Васкрасенская царква. Яна функцыянавала да пажару 1613 г., пасля якога была перанесена на тэрыторыю пасада. У канцы 14 ст. на вакольным горадзе знаходзіўся Ніжні замак.
        Акрамя двух гарадзенскіх замкаў на пачатку 90х гадоў 14 ст. пад Гародняй быў пабудаваны яшчэ адзін замак. Яго ўзвялі крыжакі з дазволу Вітаўта. Фактычна гэта была плата за крыжацкую ваенную дапамогу. Драўляны замак Нойгартэн (Neugarten) паўстаў на левым беразе Нёмана насупраць Ніжняга замка. Хутчэй за ўсё, яго збудавалі на тым самым месцы, дзе спрабаваў паставіць драўляны замак Вітаўт у 1390 г. падчас вайны з Ягайлам. У тым самым годзе Ягайла з грох бакоў аблажыў Стары (у летапісу: Вышшы) гарадзенскі замак. Каб дапамагчы замкаваму гарнізону, узмоцненаму крыжакамі, Вітаўт "<...>над Немном протйв замку обозом положіілся, новый замок на копцу будоватй казал <...>". Але калі "<...>Ніжні замок кролевскйе жолнере <...> взялй былй <... > Вйтолт переставшй нового замку будоватй <...>"⁵⁰.
        Пасля прымірэння Вітаўта і Ягайлы замак ордэнскіх рыцараў у 1392 г. быў разбураны⁵¹. Акрамя Нойгартэна ў ваколіцах горада знаходзіліся яшчэ два  Рытэрсвэрдэр і Мітэнбург.
        Адным з цікавейшых культавых помнікаў Гародні разглядаемага перыяду была т. зв. Верхняя царква. Для яе архітэктуры, як зрэшты і для архітэктуры іншых тагачасных кулыавых помнікаў рэгіёна, было характарна спалучэнне прыёмаў усходнееўрапейскага і заходнееўрапейскага дойлідства. Да апошняга часу даследчыкі разыходзіліся ў пытанні датавання помніка⁵². Аднак у выніку апошніх ар~ хеалапчных і архітэктурных пошукаў на падставе аналізу тэхнікі муроўкі, складу рошчыны, фарматаў цэглы і

   ⁴⁹ Ткачоў М.А. Археалагічныя помнікі г. Гродна II Археалагічныя помнікі Гродзеншчыны. Гродна, 1992. С. 14.

  ⁵⁰ ПСРЛ. Т. 32. С. 67.

  ⁵¹ Jodkowski J. Grodno. Wilno, 1923. S. 54.

   ⁵²Падрабязную гістарыяграфію пытання гл.: Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства ... С. 2427; Трусаў А., Собаль В., Здановіч Н. Стары замак у Гродне... С.22.

23

Юры Гардзееў

асаблівасцяў планіроўкі храма акрэслены час яго ўзвядзення. Алег Трусаў вызначыў, што царква была пабудавана на мяжы 13 1 14 стст. Галоўным аргументам у ягоных разважаннях сталі вынікі супастаўляльнага аналізу параметраў цэглы, з якой быў пабудаваны храм на гарадзенскім дзядзінцы з аналагамі цэглы замкаў у Крэве і Лідзе, мураваных збудаваняў у Вільні і Наваградку⁵³. Аляксандр Кушнярэвіч удакладніў гэтыя храналагачныя рамкі. На яго думку, царква была ўзведзена ў канцы 13першай палове 14 ст⁵⁴. 3 гэтым удакладненнем можна пагадзіцца.
     He выключана, што непасрэднае дачыненне да пабудовы Верхняй замкавай царквы меў славуты гарадзенскі кашталян Давыд. Папершае, час яго кіравання супаў з часам узвядзення храма. У 1314 г. Давыд упершыню ўпамінаецца ў хроніцы Пятра Дзюсбурга як castellanus de Gartha. У 1326 г. гарадзенскі кашталян быў забіты⁵⁵. Варта адзначыць, што кашталян фактычна з'яўляўся вялікакняскім намеснікам цэлай воласці, у якую ўваходзіў гарадзенскі замак і сам горад. Усе адміністрацыйныя, судовыя і ваенныя справы знаходзіліся пад ягоным кантролем. Падругое, дзякуючы кашталяну Давыду, ваенныя здольнасці якога былі добра вядомыя крыжакам яшчэ з часоў ягонага намесніцтва ў Пскове⁵⁶, унутранае жыццё гарадзенскага замка стабілізавалася. Гарадзенцы хутчэй за ўсё выкарысталі магчымасць пабудовы праваслаўнага храма на дзядзінцы, якая з'явілася ў гэты час.
     Верхняя царква была аднанефным, амаль квадратным (8,8x8,9 м) будынкам з паўкруглай апсідай. У архітэктуры храма спалучаліся мастацкабудаўнічыя рысы гарадзенскай архітэктурнай школы 12 ст. (абрэзаныя вуглы храма, шліфаваныя камяні у сценах, рошчыны з напаўняльнікам з таўчонай цэглы) і гатычныя элементы (крыжовыя скляпенні ўнутранай прасторы, гатьічны дах). Будынак не быў атынкаваны. Знаходкі дахоўкі, якая выкарыстоўвалася на Беларусі ў канцы 1516 стст., сведчаць аб функцыянаванні храма яшчэ ў першай палове 16 ст.

⁵³ Трусаў А., Собаль В., Здановіч Н. Стары замак у Гродне... С.23.

⁵⁴ Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства ... С. 26.

55 SRP. В. I.S. 180181,610.

⁵⁶ Пашуто В.Т. Гродно в хроннке Петра Дюсбурга // Культура Древней Русн. Москва, 1966. С. 192.

24

Гісторыя

Царкву разабралі ў канцы 16 ст. падчас перабудовы замка Стэфанам Баторыям⁵⁷.
      Важнай культавай пабудовай Гародні 14 ст. быў фарны каталіцкі касцёл. Першыя дзесяць каталіцкіх касцёлаў у ВКЛ былі заснаваны Ягайлам у 1387 г. Болыйасць з іх знаходзілася каля Вільні. Вітаўт прадоўжыў гэтую справу. На працягу 38 год (13921430) ён заснаваў 11 новых парафій. Яшчэ некалькі касцёлаў у віленскай дыэцэзіі было заснавана баярамі. Усяго ў перыяд з 1387 па 1430 г. узнікла 27 каталіцкіх храмаў⁵⁸. Фундатарам гарадзенскага фарнага касцёла ў імя Прасвятой Маці Божай стаў сам вялікі князь Вітаўт. Драўляны храм, які быў узведзены на старажытным гарадзенскім Рынку пасля 1392 г., традыцыйна называюць Фарай Вітаўта⁵⁹. Яго месцазнаходжанне сведчыць аб тым, што касцёл акрамя сваёй асноўнай духоўнай функцыі павінен быў адыгрываць ролю галоўнага асяродка грамадскага жыцця Гародні. Каля Фары знаходзіліся першыя каталіцкія могілкі горада. Апсідай касцёл быў звернуты да гарадскіх умацаванняў.
      Меркаванне аб існаванні гарадскіх умацаванняў Гародні 1314 стст. выказаў яшчэ Юзаф Ядкоўскі. Ён змясціў іх на тэрыторыі кляштара бернардынаў⁶⁰. Аб лінй ўмацаванняў шсаў таксама Яраслаў Звяруга, звярнуўшы ўвагу на Ніжні замак (вакольны горад)⁶¹. Месца знаходжання лініі гарадскіх умацаванняў 14 ст. спрабаваў вызначьіць і Аляксандр Краўцэвіч. Пры гэтым ён абапіраўся на рэканструкцыю планіроўкі Гародні 16 ст., зробленую Аленай Квітніцкай. Згодна меркаванню А.Краўцэвіча ўмацаванні праходзілі плаўнай дугой ад Гараднічанкі, дзесьці ў раёне сучаснай вуліцы Кастрычніцкай, уздоўж пралёту вуліцы Маставой да яра, які даходзіў да берага Нёмана⁶².

⁵⁷ Трусаў А., Собаль В., Здановіч Н. Стары замак у Гродне... С. 2224; Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства ... С. 2427.

⁵⁸ Ochmanski J. Biskupstwo wilenskie w sredniowieczu. Ustroj i uposazenie. Poznan, 1972. S. 55  63.

⁵⁹ Paszenda J. Koscio! pojezuicki (farny) w Grodnie // Kultura artystyczna Wielkiego Ksigstwa Litewskiego w epoce baroku. Warszawa, 1995. S. 191; Краўцэвіч A., Трусаў A., Трусаў I. Вяртанне да людзей // Мастацтва. 1993. № 8. С. 45.

⁶⁰ Jodkowski J. Grodno i okolice... S. 8.

⁶¹ Зверуго Я.Г. Верхнее Понеманье в 912 вв. Мпнск, 1989. С. 65.

⁶² Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі... С. 77.

25

Юры Гардзееў

     Крыніцы і сапраўды ўказваюць на існаванне гарадскіх умацаванняў. Як відаць з ліста мазавецкіх князёў Сэмавіта (Земавіта) і Трайдэна, а таксама плоцкага біскупа Фларыяна да папы рымскага Яна XXII (1325 г.) Гародня было нядаўна (пйрег) напраўлена і ўмацавана⁶³. Азначэнне Гародні як oppidum (даслоўна орет dare, ці акружаны мурам) пацвярджае здагадку. Час правядзення работ па ўмацаванні гарадскіх межаў можна адназначна звязаць з дзейнасцю кашталяна Давыда.
     На пачатку 15 ст., калі мінула небяспека ваеннай пагрозы, межы Гародні пачалі разрастацца ў паўночным і ўсходнім кірунку. Сфарміравалася новая сетка вуліц, ужо неабмежаваных ніякімі ўмацаваннямі.


      Аўтар паспрабаваў засяродзіць увагу на даволі складанай праблеме горадабудаўнічай эвалюцыі сярэднявечнай Гародні. На вялікі жаль, адсутнасць паўнавартасных пісьмовых і графічных крыніц не дазваляе дакладна рэканструяваць архітэктурнапланіровачнае развіццё горада другой паловы 13пачатку 15 стст., у якім спалучаліся заходнееўрапейскія (раманагатычныя) і ўсходнееўрапейскія традыцыі. Па гэтай прычыне некаторыя палажэнні артыкула маюць гіпатэтычны характар. Канчатковы адказ на шматлікія пытанні могуць даць толькі мэтанакіраваныя архітэктурна  археалагічныя даследаванні.

⁶³ Nowy kodeks dyplomatyczny Mazowsza. Wroclaw, 1989. Cz. 2. S. 178.

26

Гісторыя

Алесь Смалянчук (Гародня)

КРАЁВЕЦ АНТОН ЛУЦКЕВІЧ

     Пра Антона Луцкевіча ў апошняе дзесяцігоддзе напісана шмат. Але знаёмства з новымі для айчыннай гістарыяграфіі крыніцамі па гісторыі беларускага Адраджэння пачатку 20 ст. дае дадатковыя падставы для сцвярджэння, што асоба славутага беларуса яшчэ не атрымала належнай ацэнкі гісторыкаў.