Гэты артыкул прысвячаецца выдавецкай дзейнасці Антона Іванавіча Луцкевіча ў 19121915 гг. і ягоным адносінам да так званай "краёвай ідэалогіі".
Адной з асноўных крыніц даследавання з'яўляецца дзённік Міхала Ромера, а дакладней, першыя шэсць тамоў гэтага дзённіка, якія ахопліваюць перыяд з 1911 па 1915 г.* Міхал Ромер (18801945) вядомы юрыст, публіцыст, навуковец, грамадскі і палітычны дзеяч як "гістарычнай" так і "этнаграфічнай" Літвы. На пачатку 20 ст. ён з'яўляўся адным з галоўных ідэолагаў дэмакратычнай плыні Краёвага руху.
На сутнасці краёвай ідэалогіі трэба спыніцца. Яна мае непасрэдныя адносіны да поглядау Антона Луцкевіча ў разглядаемы перыяд і дазваляе зразумець грамадскапалітычную пазіцыю аўтара дзённіка. Зыходзячы з яе? М.Ромер даваў ацэнкі падзеям і людзям, у т.л. і А.Луцкевічу.
Краёвая ідэалогія грунтавалася на ідэі палітычнай нацыі. Большасць краёўцаў лічыла, што ўсе карэнныя жыхары гістарычнай Літвы з'яўляюцца, у першую чаргу, грамадзяпамі Краю і тым самым належаць да адзінай нацыі. Этнічнасць, як і сацыяльнае паходжанне адыгрывалі другарадную ролю. Якраз такой была пазіцыя М.Ромера. Але сярод краёўцаў сустракалася і іншае разуменне краёвасці. Так, большасць сяброў віленскага польскага дзмакратычнага кола 19111915 гг., якое гуртавалася вакол штотыднёвіка "Пшэглёнд Віленьскі", разумела краёвасць толькі як супрацоўніцгва розных этнасаў краю. У іэтым выпадку этнічнае паходжанне і, адпаведна, патрабаванні развіцця культуры ўласнага этнаса другараднымі не з'яўляліся. Але і М.Ромера, і прыхільнікаў "Пшэглёнда" аб'ядноўвала перакананне, што толькі пры дэмакратычным ладзе з’явяцца належныя ўмовы для культурнага і палітычнага развіцця ўсіх этнасау краю.
* Яны захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў Цэнтральнай бібліятэкі Акадэміі Навук Летувы ў фондзе Міхала Ромера (F 138).
27
Алесь Смалянчук
Асноўныя прынцыпы краёвасці былі распрацаваны ў мясцовым польскім асяродку. У пэўным сэнсе краёўцы выйшлі з грамадскасці, якую ў адпаведнасці з яе культурнай арыентацыяй можна называць польскай. Для часткі палякаў беларускалетувіскага паходжання краёвасць была не проста сродкам абароны польскіх пазіцый, а праявай натуральнага імкнення аоараняць інтарэсы сваёй Радзімы гістарычнай Літвы. Яны сапраўды адчувалі сябе "грамадзянамі Краю" і з гатоўнасцю ішлі на кантакты з прадстаўнікамі ўсіх этнічных рухаў. А Вільня стварала выдатныя магчымасці для такіх кантактаў. Краёвасць станавілася іх ідэалагічным падмуркам. Дзеячы дэмакратычных плыняў польскага, беларускага, летувіскага і яўрэйскага рухау пагаджаліся з яе асноўнымі прынцыпамі. Хаця зачастўю грактавалі іх на карысць уласных этнасаў.
Другой асноўнай крыніцай даследавання з'яўляюцца публікацыі двух віленскіх выданняў краёвага і дэмакратычнага накірунку "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага". Справа ў тым, што вывучэнне запісаў дзённіка М.Ромера у спалучэнні з іншымі матэрыяламі дае усе падставы сцвярджаць, што Антон Луцкевіч з’яўляўся фактычным кіраўніком, рэдактарам і адным з галоўных аўтараў "Вечерней газеты"*. Адначасова менавіта ён вызначаў краёвы і дэмакратычны накірунак "Кур'ера краёвага"** , у выданні якога прымаў самы актыўны ўдзел.
Імя Антона Луцкевіча ўпершыню згадваецца v дзённіку ў запісу ад 10 (23).05.1911 г.¹ Міхал Ромер апісау польскабеларускі сход, на якім было прынята рашэнне пра арганізацыю сумеснага краёвага выдання у форме т.з. "аднадзёнкі" ("jednodniowki"), г.зн. аднаразовага выдання. 3 беларускага боку ў сходзе ўдзельнічалі браты Луцкевічы. Пазней ідэя сумеснага выдання набыла форму штотыднёвіка, да ўдзелу ў якім планавалася прыцягнуць ілетувісаў.
* "Вечерняя газета" штодзённая газета на рускай мове. Выходзіла з 18.09 (1.10).1912 да 11(24).06.1915 г. Назва №№ 1,2 "Вечерняя газетакопейка". Афіцыйны рэдактарвыдаўца Ф.М.Хатэнка, пазней Н.В.Сперанская.
** "Кур'ер краёвы" штодзённая газета на польскай мове. Выходзіла з 30.11(12.12).1912 да 18.04(1.05).1914 г. Афіцыйны рэдактарвыдаўца Юліўш Сумарок, пазней Алена Юрэвічава, Стэфан Піатровіч.
¹ Дзённік М.Ромера. Т. 1. S. 130.
28
Гісторыя
Варта адзначыць, што супрацоўніцтва польскіх, беларускіх, летувіскіх (і яўрэйскіх ?) дэмакратаў пачалося яшчэ ў часы рэвалюцыі 19051907 гг. Можна згадаць пра публікацыю артыкула Антона Луцкевіча "Аграрная праграма" ("Program agrarny") ў № 46 ад 13(26).О4. 1906 г. "Газеты Віленьскай"*. Артыкул быў надрукаваны пад псеўданімам "Ян Мялешка" і знаёміу чытачоў польскага дэмакратычнага выдання з аграрнай праграмай БСГ. 3 таго часу супрацоўніцтва фактычна не перапынялася.
Арганізацыю штотыднёвіка ўзяла ў свае рукі польская віленская суполка краёўцаудэмакратаў, у якую ўваходзілі Вітольд Абрамовіч, Міхал Ромер, Аляксандр Заштаўт, Браніслаў Крыжаноўскі, Зыгмунт Нагродскі і інш. М.Ромер бачыў кіраўніком сумеснага выдання Яна Яленьскага**, які ў гэты час актыўна працаваў у рэдакцыі "Нашай Нівы". Але Ромера падтрымау толькі Аляксандр Заштаўт. Большасць суполкі выказалася за кандыдатуру Людвіка Абрамовіча. Пры гэтым беларусы і летувісы былі фактычна адхілены ад арганізацыі выдання. 12(25).11.1911 г. выйшаў першы нумар "Пшэглёнда Віленьскага"***.
Асоба Л.Абрамовіча не выклікала даверу ў дзеячаў беларускага і летувіскага рухаў. У 1906 г. Л.Абрамовіч супрацоўнічаў з 'Тазетай Віленьскай" (псеўданім "Licz"), але пазней перайшоў у рэдакцыю яе ідэйнага праціўніка кансерватыўнага "Кур'ера Літэўскага" (псеўданім "Alf"). У ягоных артыкулах краёвасць выглядала як форма абароны польскіх інігарэсау.
Прызначэнне Л.Абрамовіча канчаткова перакрэсліла праект стварэння міжэтнічнага дэмакратычнага
'Тазета Віленьска" штодзённая польская газета дэмакратычнага і краёвага накірунку. Выходзіла з 15(28).О2 да 25.07(8.08). 1906 г. Рэдакзарвыдаўца М.Ромер, рэдактар З.ГІяткевіч.
** Сапраўднае імя Вітаўт Чыж. Крытык і публіцыст. У 19101911 гг. працаваў у рэдакцыі "Нашай Нівы" (Дзённік М.Ромера. Т. 2. S. 3. Запіс ад 19.08(1.09).19П г.). Аўтар рэцэнзій, апавяданняў, артыкулаў па пытаннях беларускага музычнага жыцця, беларускай этнаграфіі. 3 1911 г. друкаваўся ў польскіх выданнях. У 20я гады чыноўнік віленскай польскай адміністрацыі. У 1928 г. віцэпрэзідэнт Вільні.
*** "Пшэглёнд Віленьскі" польскі штотыднёвік. Выходзіў з 15(28).02.1911 да 29.08(11.09).1915 г. Кіраўнік газеты Людвіг Абрамовіч. Рэдактарвыдаўца Вітольд Абрамовіч, пазней Е.Баеўскі, З.Астахевічава, С.Студніцка.
29
Алесь Смалянчук
краёвага выдання. Л.Абрамовіч зрабіў "Пшэглёнд Віленьскі" дэмакратычным і краёвым органам польскай грамадскасці. (А.Луцкевіч пазней характарызава^ гэтую газету як орган польскіх нацыяналлібералаў.) Такш чынам, ідэя міжэтнічнага краёвага выдання не была рэалізавана і паранейшаму хвалявала дэмакратычную грамадскасць Вільні. Між тым, задачы барацьбы з этнічным шавінізмам, прапаганды краёван ідэалопі, раснаўсюджвання інфармацыі пра сапраудныя імкненні дэмакр'атычных плыняу беларускага, летувіскага і польскага рухаў станавіліся усё больш актуальнымі.
* На пачатку лістапада 1911 г. на сустрэчы з удзелам Івана Краскоўскага, Антона Луцкевіча, Браніслава Крыжаноўскага, Зыгмунта Нагродскага і Міхала Ромера была выказана думка пра выданне ў Вільні рускамоўнага дэмакратычнага штотыднёвіка². Мэтай вьідання павінна была стаць прапаганда краёвай ідэалогіі ў яе ліберальнадэмакратычным варыянце сярод рускай грамадскасці Вільні. Аднак непасрэдных вынікау гэтая размова не мела. Толькі ўвосень 1912 г. напярэдадні выбараў у Дзяржаўную думу ідэя пачала набываць канкрэтныя формы. На гэты раз ініцыятыву ўзяў у свае рукі Антон Луцкевіч.
18.09(1.10).1912 г. выйшаў першы нумар "Вечернен газеты". Падпісаў яго да друку ў якасці рэдактара Ф.М.Хатэнка. Але сапраўдным кіраўніком газеты (і аўтарам большасці "перадавых" артыкулаў) быў А.Луцкевіч. Пра гэта сведчаць не толькі шматлікія запісы ў дзённіку М.Ромера. Сапраўднага кіраўніка газеты заўважылі і агенты Дэпартамента паліцыі³.
"Вечерняя газета" адразу прыцягнула ўвагу віленскай грамадскасці. Гэтаму спрыяў высокі ўзровень публіцыстыкі ліберальнадэмакратычнага накірунку. Дарэчы, гэты накірунак прымушае задумацца пра магчымыя сувязі выдаўцоу газеты з Канстытуцыйнадэмакратычнай партыяй. На магчымасць такіх сувязяў указваюць і некаторыя іншыя ўскосныя дадзеныя.
На жаль, амаль усе публікацыі ў "Вечерней газете"(у т.л. і перадавыя артыкулы, якія рэгулярна пісау А.Луцкевіч) друкаваліся без подпісаў. "Вечерняя газета ’ была досыць таямнічам выданнем. Толькі праз два месяцы пасля выхаду першага нумара пад некаторымі матэрыяламі пачалі з'яуляцца псеўданімы. Сярод іх можна
² Дзённік М.Ромера. Т. 2. S. 82. Запіс ад 6(19).11.1911 г.
³ Государственный архяв Росснйской Федерацян, ф. 102, особый отдел, 1913, 0.243, д.157, с.1.
30
Гісторыя
заўважыць псеўданімы і крыптонімы, якія належалі А.Луцкевічу "А.Пванов" і "А.Н."⁴. Да ліку крыптонімаў беларускага дзеяча можна аднесці і крыптонім 'Т.Б." Магчыма, ён звязаны з псеўданімам "Генрык Букавецкі", пра які яшчэ будзе гаворка. Але хто "хаваўся" пад іншымі псеўданімамі і крыптонімамі ("Бовнчь"*, "Бов", "С.У/, "Кнй" і шш.) дакладна пакуль не ўстаноўлена.
ІІрапаганда ліберальнадэмакратычнай ідэалогіі, якую разгарнула "Вечерняя газета", адыграла сваю ролю падчас выбрання удзельнікаў віленскага губернскага выбарчага сходу па рускай курыі". Газета сапраўды паспрыяла распаўсюджванню сярод рускай грамадскасці Вільні ідэн ліберальных дэмакратаў. Гэга паўплывала і на вынікі выбарау. Адначасова высветлілася, што газета знайшла сванго чытача. I Антон Луцкевіч вырашыў працягваць выданне. Магчыма, ужо у гэты час у яго^ўзнік план цэнтралізацыі віленскага дэмакратычнага друку, праякіпазней спамянуў у сваім дзённіку М.Ромер⁵.
Істотнай часткай гэтага плана было выданне штодзённай польскамоўнай газеты. Гэты праект А.Луцкевіч збіраўся рэалізаваць у цесным кантакце з польскімі дэмакратамі.
У сярэдзіне кастрычніка 1912 г. "група" А.Луцкевіча (Іван Луцкевіч і Язэп Манькоўскі**) звярнулася да польскай віленскай дэмакратычнай суполкі з прапановай арганізацыі сумеснага выдання. Тьш больш, што і палякі шукалі сродкі для выдання штодзённай дэмакратычнай газеты. На пачатку перагавораў беларусы