³² Романов Б.А. Людн н нравы Древней Русв. С. 21.
³³ Памятннкн лятературы Древней Русв... С. 200202.
³⁴ Флоря Б. Н. Нсторнческне судьбы Русн ... С. 4661.
11
Ігар Марзалюк
стаўляецца васальнай залежнасці Маскоўскай Русі ад Арды³⁵.
Мы бачьім добра знаёмы этнолагам працэс ператварэння палітоніма ў этнонім, які першапачаткова і для беларускаўкраінскай супольнасці, і для земляў будучай Расеі быў агульным ("русь", "рускі"). Аднак "рускім" лічылася толькі сваё насельніцтва як і "ўсёй Рускай зямлёй" толькі ўласнае палітычнае ўтварэнне. Перад намі яскравая дыферэнцыяцыя як этнічнай, гэтак і палітычнай свядомасці.
Падобныя рэчы добра вядомы з гісторыі іншых этнапалітычных утварэнняу Еўропы. 3 сярэдзіны 7 ст. у выніку адасаблення кожнага з меравінгскіх каралеўствау знікла агульная самасвядомасць "палітычнага" народа gens Francorum. У канцы 7 ст. пачалося фармаванне асобнай нейстрыйскай самасвядомасці, у сістэме якой франкамі лічыліся толькі жыхары Нейстрыі. Тэрытарыяльная раз'яднанасць знішчыла адзіную самасвядомасць у каралеўстве вестготаў. Паняцце "готы" стала распаўсюджвацца толькі на жыхароў уласна Іспаніі³⁶.
Няма ніякіх падставау казаць аб насельніцтве Кіеўскай Русі як устойлівым, аднародным этнічным утварэнні. У выніку падпарадкавання земляў усходніх славянаў дынастыі Рурыкавічаў склалася ўяўленне аб палітычнай і тэрытарыяльнап агульнасці гэтых земляў. У гэты час адбывалася фармаванне надплемяннога "палітычнага" народа.
Кіеўская Русь гэта метаэтнапалітычная супольнасць, падобная на такія ўтварэнні, як арабскі Халіфат, Габсбургская манархія, імперыі Карла Вялікага, Чынгісхана, Вялікіх Маголаў. На погляд аўтара, досыць пераканаўча выглядае выказанае В.Каралюком меркаванне аб старажытнарускай і старажытнапольскай народнасцях як пэўных кангламератах "пранароднасьцяў"³⁷.
³⁵ ПСРЛ. Т.35. Москва, 1980. С. 4243, 59, 9192, 129132,146.
³⁶ Роннн В.К. Франкв, вестготы, лангобарды в VI УШ вв.: полнтнческне аспекты самосознанвя // Однссей. Под ред. А.Гуревнча. Москва, 1989. С. 6970.
³⁷ Обсужденяе доклада А.Р.Корсунского // Среднне века. Москва, 1968. Вып. 31. С. 144.
12
Гісторыя
Юры Гардзееў (Кракаў Гародня)
ДА ПЫТАННЯ АБ ПЛАНІРОЎЦЫ ГАРОДНІ У ДРУГОН ПАЛОВЕ 13 ПАЧАТКУ 15 СТ.
Сярэдзінадругая палова 13 ст. была часам радыкальных перамен на палітычнай карце Усходняй Еўропы. Паўднёвыя і ўсходнія землі Кіеўскай Русі моцна пацярпелі ад татарскага нашэсця. Пагроза з боку ваяўнічых орд, a таксама небяспека крыжацкіх нападаў адыгралі ролю вонкавага імпульса, які падштурхнуў працэс фарміравання ў Панямонні новай балтаславянскай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ адным з вынікаў палітычных змен у рэгіёне было часовае ўзвышэнне ГаліцкаВалынскага княства. У канцы 40х гадоў 13 ст. адносіны паміж гэтымі двумя дзяржавамі пагоршыліся і перараслі ў ваенны канфлікт, які працягваўся да 70х гадоў стагоддзя’. Стратэгічнай мэтай галіцкавалынскіх князёў, якія арганізавалі некалькі паходаў на землі Панямоння (у тым ліку на Гародню ў 1253, 1259, 1274, 1277)², было поўнае падпарадкаванне гэтай тэрыторыі.
Пачынаючы з 1283 г. Гародню чакалі новыя выпрабаванні, бо з'явіўся новы вораг крыжакі. У выніку пяцідзесяцігадовай экспансіі яны канчаткова захапілі землі прусаў і яцвягаў. Чарговай мэтай крыжацкай агрэсіі етала авалоданне тэрыторыяй Панямоння і ўстанаўленне кантролю над галоўнай воднай артэрыяй рэгіёна Нёманам³. 3 80х гадоў 13 і да пачатку 15 ст. Гародня, якая была "ключом" да кантролю над сярэднім цячэннем ракі, каля дваццаці разоў падвяргалася іх нападам. Часам найбольш крывавых сутыкненняў з ордэнскімі рыцарамі стала мяжа 13 і 14 ст. Крыжакі некалькі разоў (1284, 1296, 1305, 1306, 1311, 1328 гг.) палілі і рабавалі пасады і ваколіцы Гародні⁴. Крыжацкія напады адбываліся і ў 6070
¹ Пашуто В.Т. Очеркв по нсторнн ГалнцкоВолынской Русн. Москва, 1950. С. 247, 281.
² Полное собранве русскях летопнсей (далей ПСРЛ). Т. 2. СанктПетербург, 1843, С. 188, 197, 207, 345; Пашуто В.Т. Очеркн по нсторнн ГаляцкоВолынской Русв... С. 281, 283, 294.
³ Lowmianski Н. Prusy Litwa Krzyzacy. Warszawa, 1989. S. 190192.
⁴ Scriptores Rerum Prussicarum (далей SRP). Leipzig, 1861. B. 1. S.
13
Юры Гардзееў
я гады 14 ст. (1361, 1363, 1375, 1377)⁵. 13 верасня 1379 года князі Ягайла і Кейстут падпісалі мірны дагавор з крыжакамі на дзесяць год, які павінен быў запэўніць для ВКЛ, a значыць і для гарадоў Панямоння, хаця б кароткачасовы спакой⁶.
Пачатак 90х гадоў 14 ст. быў перыядам новых ваенных сутыкненняў, якія непасрэдна закранулі Гародню. За валоданне гарадзенскім замкам змагаліся Ягайла і Вітаўт⁷. У 1392 і 1393 гадах замак спалілі крыжакі. Так яны адпомсцілі Вітаўту за разрыў ранейшых добрых адносін. У 1394 і 1402 г. рыцары яшчэ двойчы спрабавалі захапіць гарадзенскі замак⁸.
Такім чынам, палітычныя прычыны (працэс дзяржаваўтварэння, частыя ваенныя канфліктьі) непасрэдна абумовілі новы этап горадабудаўнічага развіцця Гародні. Фармальным пачаткам гэтага этапа была сярэдзінадругая палова 13 ст., а яго верхняй мяжой, як лічыць Аляксандр Краўцэвіч, быў 1410 г., год Грунвальда’. Варта ўдакладніць гэтыя храналагічныя рамкі, "прывязаўшы" верхнюю мяжу да няўдалага крыжацкага нападу 1402 г.
Аргументам на карысць прапанаванай храналогіі з'яўляецца факт стылістычнай пераарыентацыі архітэктуры беларускіх зямель на ўзоры і мастацкабудаўнічыя асаблівасці заходнееўрапейскага дойлідства, што адбывалася якраз у другой палове 13 ст.¹⁰ Гарадзенская архітэктура добры прыклад такой пераарыентацыі.
Новае архітэктурнае аблічча горада было вынікам спалучэння пануючых у тыя часы культурнамастацкіх традыцый з выгадным геаграфічным становішчам горада.
147,162,170,172,176, 214.
⁵ SRP. В. 2. Leipzig, 1863. S. 526, 527, 576, 577; Chronicon sei Annales Wigandi Marburgensis. Poznan, 1842. S. 143, 245.
⁶ Skarbiec diplomatdw papieskich, cesarskich, krolewskich, ksiqz^cych, uchwal narodowych, postanowien roznych wladz i urz^dow posluguj^cych do krytycznego wyjasnienia dziejow Litwy, Rusi Litewskiej i osciennych im krajow. T. 1. Wilno, 1860. S. 228229.
⁷ ПСРЛ. T. 32. Москва, 1975. C. 6768.
⁸ Skarbiec diplomatow ... S. 292, 293, 298, 329; SRP. B. 2. S. 641, 646, 647, 650, 651, 661; Chronicon ... S. 327, 329, 339, 342, 343, 347.
⁹ Краўцэвіч A.K. Гарады i замкі Беларускага Панямоння 1418 стст. (планіроўка, культурны слой). Мінск, 1991. С. 6162.
¹⁰ Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі 1316 стст. Мінск, 1993. С. 2223, 129130.
14
Гісторыя
Нестабільная палітычная сітуацыя стала галоўнай прычынай пэўнай затрымкі працэсаў гарадскога будаўніцтва. У другой палове 13пачатку 15 ст. тэрыторыя горада не выходзіла за межы забудовы 12першай паловы 13 ст., а, магчыма, нават зменшылася¹¹. Застой у развіцці Гародні ў разглядаемы перыяд пацвярджаюць матэрыялы археалагічных раскопак на дзядзінцы¹². Падобныя вынікі далі даследаванні і ў іншых гарадах Панямоння¹³.
Планіроўка Гародні ў другой палове 13пачатку 15 ст. застаецца невядомай. Першую спробу яе рэканструкцыі зрабіў Юзаф Ядкоўскі, які вызначыў верагодную тэрыторыю горада з сеткай вуліц і плошчау¹⁴. Аднак гэтую спробу нельга лічыць удалай. У сярэднявечнай Гародні не складаліся гарадскія дакументы, якія б датычылі яе ўнутранага жыцця. Гэтая акалічнасць ускладніла працу Ядкоўскага. Ягоная рэканструкцыя,“ выкананая на падставе крыніц 16 ст., насіла вельмі гіпатэтычны характар. Акрамя таго ў храналагічныя межы гэтага перыяду даследчык уключыў фактычна тры этапы горадабудаўнічага развіцця Гародш, якія выразна адрозніваліся адзін ад другога: 1) пачатаксярэдзіна 13 ст. (пачаўся ў 1112 стст.) этап дынамічнага развіцця, 2) другая палова 13 ст.пачатак 15 ст. стагнацыя гарадскога жыцця, 3) 15 ст. час адраджэння Гародні і фарміравання новай планіровачнай структуры.
Адрывачнасць і агульнасць дадзеных негатыўна паўплывала на рэканструкцыю планіроўкі сярэднявечнай Гародні Мікалая Вароніна ¹⁵.
Спецыяльнай увагі заслугоўвае планрэканструкцыя горада канца 14пачатку 15 ст., якую зрабіў Аляксандр Краўцэвіч. На ягоную думку, гарадскі ўрбаністычны комплекс складаўся з Верхняга замка, Ніжняга замка на тэрьп'орьй вакольнага горада, пасадаў на ізаляваным ад асноўнай часткі горада Каложскім узвышшы і пасадаў на Падоле, што мясціліся на тэрасе ўздоўж Нёмана. Абарончую ролю выконвалі натуральныя ўмовы рэльефу: узвышшы, водныя артэрыі (Нёман і Гараднічанка), якія агіналі Гародню з поўдня, захаду і поўначы, яр ля
¹¹ Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі... С. 27, 61.
¹² Вороннн Н.Н. Древнее Гродно. Москва, 1954. С. 165,167.
¹³ Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі... С. 27.
¹⁴ Jodkowski J. Grodno і okolice w zaraniu dziejow Litwy i Rusi nad Niemnem. Grodno, 1928. S. 17.
¹⁵ Вороннн H.H. Древнее Гродно ... C. 17.
15
Юры Гардзееў
ўсходняй мяжы горада¹⁶. Рэкі і яр, магчыма, выконвалі ролю гарадскіх межаў.
Рэканструкцыя познясярэднявечнай вулічнай сеткі Гародні стала мажлівай дзякуючы картаграфічным матэрыялам 18 ст. Дэталёвая рэканструкцыя планіровачнай сеткі 16 ст. была праведзена Аленай Квітніцкай, якая абапіралася на план Гародні 1780 г. і валочную памеру горада сярэдзіны 16 ст.¹⁷ Аналіз планаў Гародні 1780 і 1795 гг.¹⁸ паказаў істотную розніцу прасторавай кампазіцыі заходняй (падзамкавай) і ўсходняй часткі горада, што, зрэшты, не аднаразова падкрэслівалася даследчыкамі¹⁹. Планіроўка заходняй часткі горада 11пачатку 15 ст. характарызавалася нерэгулярнай сеткай вуліц, якая сфарміравалася стыхійна. Некалькі паўкруглых кольцаў шчыльна забудаваных вуліц акружалі Стары (Верхні) замак. Галоўнымі фактарамі, якія абумовілі фарміраванне радыяльнакальцавога "малюнка" кампазіцыі, былі фізіяграфія рэльефу, існуючыя ў тыя часы гарадскія ўмацаванні, а таксама восі паўночнага, паўднёвага і ўсходняга гандлёвых шляхоў. Крыжацкія хронікі 14 і 15 ст. упамінаюць дарогі, якія злучалі Гародню з Салечнікамі, Крэвам, Наваградкам, Візнай, Наравам і Райградам²⁰. Гэтыя дарогі ў межах горада станавіліся вуліцамі. Асноўнымі восямі горада былі вуліца Замкавая, якая з'яўлялася працягам усходняга тракту, і вуліцы, што ішлі ўздоўж Гараднічанкі ў паўночным віленскім напрамку. На месцы іх перакрыжавання, па ўсёй верагоднасці, была заснавана першапачатковая гандлёвая плошча горада Рынак.