Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ
       Месцазнаходжанне гэтага найважнейшага планіровачнага элемента горада дакладна не ўстаноўлена. Паводле Юзафа Ядкоўскага і Ванды Рэвеньскай²¹ галоўная плошча знаходзілася паблізу Гараднічанкі і зай

  ¹⁶ Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі... С. 61, 62, 74, 75.

  ¹⁷Квнтнпцкая Е. Планнровка Гродно в 1618 вв. II Архнтектурное наследство. 1964. № 17. С. 17.

  ¹⁸ Россяйскяй Государственный ВоенноНсторнческнй Архнв в Москве, ф. 846, о. 16, д. 21872, 21873.

  ¹⁹ Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі ... С. 75,77; Квптннцкая Е. Планнровка Гродно ... С. 15.

  ²⁰ SRP. В. 2., S. 691, 692, 701, 703, 707.

  ²¹ Jodkowski J. Srodmiescie grodzienskie dawne a jutrzejsze. Grodno, 1930, S. 12; Rewienska W. Miasta i miasteczka w polnocnowschodniej Polsce. Wilno, 1938. S. 59.

16

Гісторыя

  мала тэрыторыю Нямецкага рынка²². Аднак размяшчэнне галоўнай гандлёвай плошчы горада ў даволі аддаленым ад замка месцьі выклікае пэўныя сумненні.
       Лакалізацыю першапачатковага гарадскога Рынку трэба звязаць з найбліжэйшым да замка пунктам перакрыжавання паўночнага і ўсходняга трактаў. У аналагічным месцы, г.зн. блізка замка, знаходзіліся першыя гандлёвыя плошчы ў Вільні і Наваградку²³. На месцазнаходжанне Рынку можа ўказаць і першы каталіцкі храм у Гародні  Фара Вітаўта, які заняў пляц у яго ўсходняй частцы. Зрэшты, агульна вядомым з'яўляецца факт цеснай сувязі паміж лакалізацыяй Рынка і парафіяльнага касцёла²⁴. В.Рэвеньская, аналізуючы праблему самага старажытнага гродзенскага Рынку, адзначыла, што Фара ў Гародні сваёй апсідай звернута да сучаснага Рынку (плошча Савецкая), і дадала: "<...>калі б сучасны Рынак існаваў у часы Вітаўта, цяжка сабе ўявіць, каб будаваны тады фарны касцёл мог быць пастаўлены да яго тылам. Ён павінен оыў стаяць фасадам да Рынку так, як праз некалькі стагоддзяў стала езуіцкая фара "²⁵. Пацвярджэннем гіпотэзы размяшчэння Рынку паблізу замка з'яўляецца факт знаходжання ў тым месцы Прачысценскай і, верагодна, Малой царквы. Вядома, што, напрыклад, у ся рэднявечным Кіеве, Ноўгарадзе ці Чарнігаве цэрквы стаялі якраз каля Рынка²⁶. Магчыма, што ў 15 ст., калі на ўсход ад замка і старога горада пачала фарміравацца новая ўжо неабмежаваная ўмацаваннямі сетка вуліц, сгаражытны Рынак на гэтым месцы знік. Працэс пераносу рынкаў у сувязі з пашырэннем гарадской тэрыторыі быў звычайнай з'явай у Заходняй Беларусі²⁷.
       Крыніцы не дазваляюць вызначыць межы Гародні ў другой палове 13пачатку 15 ст. Гэтую праблему можна вырашыць толькі з дапамогай супастаўлення вынікаў археалагічных даследаванняў і пазнейшых іканаграфічных

  ²² Пнсцовая кннга Гродненской экономвя (далей ПКГЭ). Вяльно, 1882. С. 44.

  ²³ Rewienska W. Miasta і miasteczka ... S. 49, 52.

²⁴ Rewienska W. Miasta i miasteczka ... S. 43; Hensel W. Archeologia o pocz^tkach miast slowianskich. Wroclaw, 1963. S. 118.

  ²⁵ Rewienska W. Miasta i miasteczka ... S. 59.

  ²⁶ Куза A.B. Города в соцнальноэкономпческой снстеме древнерусского феодального государства // Краткне сообіцення Ннстктута Археолопія AH СССР. Москва. 1983. Вып. 139. С. 5.

  ²⁷ Rewienska W. Miasta і miasteczka ... S. 60.

17

Юры Гардзееў

  матэрыялаў. Застаюцца адкрытымі і шматлікія іншыя пытанні: ці ўваходзіла ў гарадскія межы левабярэжжа Нёмана? Ці існавалі пасяленні паза межамі шчыльна забудаванай падзамкавай часткі горада ўздоўж Гараднічанкі? Якую плошчу займаў Падол? Ці не было на яго тэрыторыі храма яшчэ у старажытнарускі час?
       Дамінуючым элементам часткі Гародні, якая цягнулася панад р. Гараднічанкай, мог быць Нямецкі рынак. Рынак выконваў ролю другога гандлёвага асяродка Гародні. У адпаведнасці з мірным дагаворам 1379 г. паміж ВКЛ і Ордэнам мяжа праходзіла паблізу Гародні ў раёне вёскі Пералом. Дагавор пералічваў шэраг гарадоў рускага краю, якія ляжаць часткова над Нёманам у бок прускі²⁸. У адрозненні ад іншых гарадоў Гародня названа краінаю Гародня, а гарадзенскі народ ці гарадзенцы вылучаюцца сярод насельніцтва памежнай зоны²’ Усё гэта мела ўплыў на заснаванне Рынку з назвай "Нямецкі" яшчэ ў перадмагдэбургскі перыяд псторыі Гародні. На карысць гэтага меркавання сведчыць знойдзены тут ў час раскопак посуд мазавецкага тыпу 1112 стст.³⁰
       На працягу ўсяго 15 ст. Нямецкі рынак заставаўся важным планіровачным элементам горада. Перад 1494 г. тут быў заснаваны кляштар і касцёл св. Тройцы³¹. Аднак у сярэдзіне 16 ст. Нямецкі рынак страціў ролю гандлёвага цэнтра. Валочная памера 15601561 гг. адзначыла, што на ім "<...> ніякага гандлю не бывае <...>"³². Прычынай стаў перанос акцэнту гарадскога жыцця пасля атрыманпя магдэбурскага права ў 1496 г. на тэрыторыю новага горада з новым вялікім Рынкам.
       На фарміраванне архітэктурнага аблічча Гародні ў другой палове 13 і на працягу ўсяго 14 ст. значны ўплыў аказалі ваенныя падзеі. У гэты перыяд крыжакі неаднаразова нападалі на драўляны гарадзенскі замак. Падчас раскопак 80х гадоў на Старым замку, якімі кіраваў Алег Трусаў, часта сустракалася гарэлае дрэва і попел³³. У 1971

  ²⁸ Skarbiec diplomatdw... S. 228.

  ²⁹ Там жа.

  ³⁰ Акінчыц Р. Ганчарства старажытнай Гародні (11першая палова 15 ст.) // Краязнаўчыя запіскі. Гродна,1997. Вып. 4. С. 56.

  ³¹ Kodeks dyplomatyczny katedry і diecezji wilenskiej. Krakow, 1932.
  T. 1. Z. 1. S. 474.

  ³² ПКГЭ. T. 26. C. 4344.

  ³³ Трусаў A., Собаль B., Здановіч H. Стары замак y Гродне XI XVIII стст. Мінск, 1993. С. 41.

18

Гісторыя

  г. Яраслаў Звяруга і Міхась Ткачоў на паўднёвым схіле Замкавай гары знайшлі рэшткі дубовасасновай канструкцыі абарончых сцен замка 14 ст.³⁴ У той час замак меў рубленыя сцены з бярвенняў. На верхняй іх частцы знаходзіліся баявыя пляцоўкі³⁵. У канцы 13пачатку 14 ст. мураваная абарончая сцяна 12 ст. была знішчана³⁶. Аб нападах і знішчэннях замка ўзгадваюць таксама крыжацкія хронікі. Яны ж зафіксавалі рамонт замка ў 1393 г.³⁷
       У 1398 г. драўляны замак згарэў, і Вітаўт узвёў новы мураваны гатычны замак з каменя і цэглы. Дзеля гэтага з боку ракі была пашырана пляцоўка дзядзінца. Замак атрымаў форму няправільнага трохвугольніка. Сцены ў ніжняй частцы былі выкладзены з валуноў, у верхняй  з цэглы, якая з пачатку 14 ст. стала галоўным матэрыялам у замкавым будаўніцтве. Прасла сцяны з боку Нёмана мела 120 м даўжыні, з боку Гараднічанкі  90 м. На сценах, прарэзаных радамі бойніц, знаходзіліся крытыя галерэі. Таўшчыня сцен, умацаваных контрафорсамі, складала 2,5  3 м. У паўночнаўсходняй частцы замка быў пабудаваны двухпавярховы палац. Замак меў чатыры квадратныя вежы памерамі 12x12 м (з боку горада, на гараднічанскім мысе, з боку Нёмана, уязная вежабрама з пад'ёмным мастом) і круглы данжон, злучаны з двухпавярховым княскім палацам. Невялікія фрагменты сцен і вежаў замка канца 14 ст. захаваліся да нашых дзён³⁸.
       Умацаванне абарончага комплекса гарадзенскага замка было звязана са складанай палітычнай сітуацыяй і пераменамі ў ваеннай тактыцы. Пасіўная аблога, як асноўны сродак захопу замка, усё больш саступала месца штурму з выкарыстаннем каменекідальных машын³⁹. Гэтыя перамены прывялі да будаўніцтва вежданжонаў (ці стаўпоў). Яны выконвалі функцыю галоўнага пункта абароны і адначасова былі месцам апошняга выратавання на

  ³⁴ Зверуго Я.Г., Ткачёв М.А. Археологнческяе нсследовання в Гродно // Археологнческне открытня 1971 г. Москва, 1972. С. 407408.

  ³⁵ Вороннн Н.Н. Древнее Гродно... С. 153

  ³⁶ Трусаў А., Собаль В., Здановіч Н. Стары замак у Гродне... С. 21.

  ³⁷ SRP. В. 2. S. 650.

  ³⁸ Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі. Мінск, 1978. С. 53; Трусаў А., Собаль В., Здановіч Н. Стары замак у Гродне... С. 24, 40, 55.

  ³⁹ Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні... С. 1617.

19

Юры Гардзееў

  сельніцтва замка і горада. Тут захоўваўся рыштунак і правіянт. Вежыданжоны былі даўно вядомыя ў Заходняй Еўропе, на Каўказе і на арабскім Усходзе. У 13 ст. яны будаваліся на Валыні, адкуль трапілі на беларускія землі⁴⁰. He выключана аднак, што гатычныя мастацкабудаўнічыя прыёмы маглі быць запазычаны непасрэдна з Прыбалтыкі, Польшчы ці нямецкіх зямель⁴¹.
       Аб данжоне ў Гародні ўпамінае Іпацьеўскі летапіс у 1277 г.: "Столп бо бе камен высок стоя перед вороты города, й бяху в нем заперлйся Прузй, й не бысть йм мймо он пойтй к городу, побйвахут бо co столпа того; й тако прйступйша к нему й взяша й, страх же велйк й ужасть паде на город, й быша акй мертв стояце ііа заборалех города, о взятьй столпа, зане то бысть упованйе йх ”⁴². Данжон, які выступаў паза лінію замкавых умацаванняў і стаяў побач з уязной брамай, быў адной з нешматлікіх мураваных пабудоў гарадзенскага замкавага комплекса фактычна да канца 14 ст. Пазней ён быў уключаны ў склад гатычнага замка Вітаўта. У час перабудовы замка ў 80я гады 16 ст. вежу разабралі. На жаль, археалагічныя даследаванні не выявілі рэшткаў данжона. Культурны слой 1316 стст. каля ўсходняга фасада Старога замка быў знішчаны падчас земляных раоот, якія праводзіліся ў міжваеннае дваццацігоддзе⁴³.
       Дакладны час узвядзення гарадзенскага данжона, як і імёны ініцыятараў будаўніцтва невядомыя. Па меркаванні Паўла Рапапорта данжон быў пабудаваны ў 1259 ці 1276 г., калі гарадзенскі замак часова захапілі валынскія князі⁴⁴. Аднак гэтая думка выклікае сумненні. Летапісы адзначаюць толькі намеры, а не факт правядзення пахода на Гародню князям Даніілам у 1260 г. НІто тычыцца пахода 1274 г. (не 1276 г.), то татары разам з галіцкавалынскімі князямі Львом, Уладзімірам і Мсціславам сапраўды " <...> пойде <...> на Тройденя князя Лйтовского, й много зла в его сотворйша, потом же под градом Городном, за свое лукавствйе й несогласйе, зле поражены бьіша

  ⁴⁰ Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні... С. 1719, 2326.

  ⁴¹ Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства ... С. 6

  ⁴² ПСРЛ. Т. 2. С. 207.

  ⁴³ Трусаў А., Собаль В., Здановіч Н. Стары замак у Гродне... С. 21.

  ⁴⁴ Раппопорт П.А. Волынскне башнн II Матерналы н нсследовання по археологнн СССР. Москва, 1952. № 31. С. 211.

20

Гісторыя

<...>"⁴⁵. Узвядзенне гарадзенскага данжона цяжка звязаць з мэтанакіраванай дзейнасцю галіцкавалынскіх князёў.