Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ
     У праграмным артыкуле № 1 "Кур'ера" падкрэслівалася неояспека ваяўнічага шавінізму, які "ўносіць у народныя масы ўзаемную нянавісць і ўнутраную барацьбу, пагражае распадам краю і стратай ім магчымасці абараняшіа ад людзей, якія імкнуцца знішчыць на гэтай зямлі усялякае пачуццё асобнасці". Між тым, "у краі, дзе побач з летувісам жыве паляк, побач з беларусам  яўрэй, у краі, няшчасны лёс якога перадвызначыў ягонае адставанне і пазбавіў магчымасці свабоднага развіцця, няма месца для ўнутранай барацьбы". А.Луцкевіч заклікаў усіх "грамадзян Краю" да працы на ягоную карысць і на карысць народа.
     На сгаронках "Кур'ера" і "Вечерней газеты" шырока ўжываўся тэрмін ''грамадзянін Краю". Аўтары публікацый даводзілі, што жыццёва важныя для Краю пытанні павінны вырашацца з улікам інтарэсаў усіх этнасаў гістарычнай Літвы¹⁵, асуджалі вялікарускі і вялікапольскі шавінізм¹⁶, заяўлялі пра неабходнасць барацьбы з праявамі шавінізму сярод оеларусаў і летувісаў¹⁷, выкрывалі сутнасць дзейнасці т.зв. "Белорусского обіцества" як арганізацыі вялікарускіх шавіністаў у беларускай "вопратцы"¹⁸.
     Асновай краёвай згоды лічылася супрацоўніцтва дэмакратычных сіл усіх этнічных рухаў¹⁹. Краёвасць досыць натуральна прыводзіла да дэма'кратычных поглядаў: "Усё оольш ясным становіцца той шлях, які мясцовым рускім людзям падказвае само жыццё. Як грамадзяне краю, мы павінны ўважыць яго карэннае насельніцтва, прыслухацца да ягонага голасу і пажаданняў, лічыць яго інтарэсы сваімі інтарэсамі і працаваць на

¹⁵ Напр., Генрык Букавецкі [АЛуцкевіч]. Прынцыповае пытанне II Кур'ер краёвы. 1912. № 19; б/п [А.Луцкевіч?]. Одна нз прнчнн треннй II Вечерняя газета. 1913. № 337 і інш.

¹⁶ Напр., б/п [А. Луцкевіч?]. Конквнстадоры // Вечерняя газета. 1913. № 360; м.г. [М.Ромер). Хто быў правы? // Кур'ер краёвы. 1913. № 127 і інш.

¹⁷ Напр., б/п {А.Луцкевіч?]. Нацнональные течення в демократня /7 Вечерняя газета. 1914. № 468 (гл.дадатак 1) і інш.

¹⁸ Напр., Вечерняя газета. 1913. № 188.

¹⁹ Напр., Kwiec |А.Луцкевіч]. Права і абавязкі // Кур'ер краёвы. 1912. № 3.

36

Гісторыя

агульную карысць"²⁰. У сваю чаргу, дэмакратызм, які зыходзіў з павагі да народных патрабаванняў, непазбежна нараджаў краёвую пазіцыю²¹.
     Абодва выданні пашыралі ідэалогію краёўцаўдэмакратаў. "Вечерняя газета" рабіла гэта сярод рускіх, але не пакідала цалкам паза ўвагай і палякаў. У шэрагу артыкулаў апошніх спрабавалі пераканаць у тым, што толькі іх шчыры паварот да дэмакратыі можа гарантаваць будучыню польскай грамадскасці гістарычнай Літвы²².
     А вось для "Кур'ера краёвага" пашырэнне дэмакратычных поглядаў сярод палякаў было адной з галоўных задач. Антон Луцкевіч у сваіх артыкулах даволі часта апеліраваў да гістарычных традыцый. Напрыклад, 'Тенрык Букавецкі": "3 паняццем польскасці заўсёды звязвалася паняцце свабоды", "Веслаў Каліноўскі": "Як некалі з іменем паляка атаясамлівалася вольнасць, так зараз наша (польскаяА.С.) нацыянальная будучыня звязана з дэмакратыяй"²³.
     А што ж "Наша Ніва"? Як удзельнічаў А.Луцкевіч у яе выданні?
     Варта заўважыць, што да № 38 (20.09) за 1912 г. газета рэгулярна змяшчала артыкулы беларускага дзеяча пад крыптонімамі: А.Н., ана., Г.Б. (у выданнях на беларускай лацінцы адпаведна:АЛ\, a'na., Н.В.). 3 № 38 перадавыя артыкулы спачатку пісаў А.Уласау, пазней В.Ластоўскі, С.ІІлаўнік, М.Бабровіч і інш. Артыкулы АЛуцкевіча з'явіліся на старонках "Нашай Нівы" ізноў у 1913 г. Але ў параўнанні з 19111912 гг. яны выглядалі як зпізод.
     Нават павярхоўны аналіз публікацый галоўнай беларускай газеты ўказвае на тэматычны паралелізм з матэрыяламі "Кур'ера краёвага’’ і "Вечерней газеты". У першую чаргу, гэта прапаганда кпаёван ідэалогіі ў яе дэмакратычным варыянце і оарацьба з этнічным шавшізмам²⁴. Падчас выбарчай кампаніі ў IV Дзяржаўную

²⁰ б/п [А.Луцкевіч?]. От русскнх прогресснвных нзбнрателей г.Вяльны II Вечерняя газета. 1912. № 12.

²¹ Веслаў Каліноўскі [А.Луцкевіч]. Выбар дарогі II Кур'ер краёвы. 1913. № 258.

²² Напр., б/п [А.Луцкевіч?|. А речя всё теже... // Вечерняя газета. 1912. № 64; б/п [А.Луцкевіч]. Два выступлення II Вечерняя газета. 1913. № 263 і інш.

²³ Кур'ер краёвы. Адпаведна, 1912. № 8 і 1912. № 12.

²⁴ ана (А.Луцкевіч). Край і народ II Наша Ніва. 1912. № 2829

37

Алесь Смалянчук

думу "Наша Ніва" падтрымала кандыдатаў, якіх адстойвала "Вечерняя газета". У адным з артыкулаў "Нашай Нівы" адзначалася: "<...> мы, беларусы, можам верыць толькі шчырым расійскім прагрэсістам, каторые зрадніліся з нашым краем, лічаць сябе грамадзянамі нашай старонкі"²⁵. Цікава, што з артыкуламі ў падтрымку кандыдатаў "Вечерней газеты" ў №№ 4244 выступаў Я.Манькоускі.
      Усе тры выданні вялі сумесную барацьбу супраць вялікапольскага і вялікарускага шавінізму. Яны разам давалі адпор нападкам шавіністычнага друку. У першую чаргу, гэта тычылася "Внленского вестннка" і 'Тонца цодзеннэго"²⁶. Адначасова А.Луцкевіч на старонках "Нашай Нівы" паранейшаму падкрэсліваў дэмакратызм беларускага руху²⁷.
      Адныя з самых цікавых матэрыялаў "Вечерней газеты" і "Кур'ера краёвага"  гэта матэрыялы, якія распавядалі пра оеларускі рух. Яны займалі значнае месца ў абодвух выданнях. Ужо ў гэтым праяўляўся "беларускі ўхіл" краёўца Антона Луцкевіча. Пуолікацыі абаранялі ''Нашу Ніву" і ўвесь беларускі рух ад абвінавачванняў вялікарускіх і вялікапольскіх шавіністаў, якія імкнуліся давесці, што няма ніякага беларускага руху. Ёсць толькі "польская" або, адпаведна, "руская" інтрыга²⁸. Матэрыялы распавядалі пра сітуацыю у беларускім руху²⁹, адстойвалі права беларускай мовы быць мовай выкладання³⁰.
      I рускамоўнае, і польскамоўнае выданне імкнуліся выклікаць сімпатыі да беларускага руху. "Вечерняя газе

(гл.дадатак 2); ана [А.Луцкевіч]. Змаганне з хваробай // Наша Ніва. 1913. № 9 і інш.
» Наша Ніва. 1912. № 40.

²⁶ Напр., б/п. Газэтнае хуліганства // Наша Ніва. 1913. № 9 і б/п. Бандытызм "Газеты цодзеннай" // Кур'ер краёвы. 1913. № 52.

²⁷ ана [А.Луцкевіч]. Пуцяводная ідэя II Наша Ніва. 1914. № 11.

²⁸ Веслаў Каліноўскі [А.Луцкевіч]. Палітычная шкода II Кур'ер краёвы. 1913. № 206.

²⁹ Напр., Генрык Букавецкі [А.Луцкевіч]. 1913 год у жыцці беларусаў // Кур'ер краёвы. 1914. № 1; А.Н, (А.Луцкевіч]. Нз белоруской жязнн // Вечерняя газета. 1913. № 290.

³⁰ б/п [А.Луцкевіч?]. Родной язык в школе // Вечерняя газета. 1912. № 53; Бовячь [М.Бабровіч]. Борьба за родной язык // Вечерняя газета. 1914. № 552; Веслаў Каліноўскі [А.Луцкевіч]. Палітычная шкода II Кур'ер краёвы. 1913. № 206 і інш.

38

Гісторыя

та" асцярожна згадвала пра мясцовый беларускія карані большасці рускай грамадскасці краю³¹. "Кур'ер краёвы" заклікаў палякаў шукаць згоду і паразуменне з беларусамі. Пры гэтым падкрэсліваліся дэмакратычныя тэндэнцыі ў беларускім руху: "Шчыры дэмакратызм беларускага руху <.,.> ягоная лаяльнасць у адносінах да суграмадзян іншых нацыянальнасцяў  гэта гарантыя, што нашыя імкненні знойдуць жывы водгук сярод беларусаў"³². Згода з беларусамі тлумачылася інтарэсамі барацьбы з вялікарускім шавінізмам³³ і адсутнасцю выразных перспектыў далейшага развіцця польскага руху на тэрыторыі гістарычнай Літвы³⁴.
      Якраз у вызначэнні адносін польскай грамадскасці да ‘беларускага Адраджэння можна заўважыць найбольш істотны момант "беларускага ўхілу" краёвасці Антона Луцкевіча і іншых дзеячау нашаніўскага кола. У асобных публікацыях "Нашай Нівы"³⁵, у шэрагу артыкулаў "Кур'ера"³⁶, у польскабеларускалетувіскіх дыскусіях лістапада 1913 г., што тычыліся будучыні "Кур'ера краёвага", вызначылася беларуская пазіцыя, якая не адпавядала разуменню краёвасці ні М.Ромерам, ні "Пшэглёндам Віленьскім".
      Апошняе выданне досыць дакладна вызначыла сутнасць беларускага (і летувіскага) разумення краёвасці. Л.Абрамовіч і прыхільнікі "Пшэглёнда" лічылі, што пазіцыя беларусаў (і летувісаў) грунтавалася на адсутнасці веры ў магчымасць захавання польскасці ў Краі. Да гэтага трэба дадаць іх перакананне, што мясцовыя палякі  гэга нашчадкі паланізаваных летувісаў і беларусаў. Такая пазіцыя нараджала патрабаванні, каб польская грамадскасць працавала дзеля развіцця свядомасці беларусаў і летувісаў. "Пшэглёнд" катэгарычна адвяргаў падобныя заявы. Ён, як ужо адзначалася, абвінавачваў

³¹ Напр., б/п [А.Луцкевіч?}. Нацнональная культура // Вечерняя газета. 1912. № 92.

³² Генрык Букавецкі [А.Луцкевіч]. Час патрабуе // Кур'ер краёвы. 1913. № 12.

³³ Генрык Букавецкі [АЛуцкевіч]. Прынцыповае пытанне // Кур'ер краёвы. 1912. № 9.

³⁴ Квец [А.Луцкевіч]. Do ut des // Кур'ер краёвы. 1913. № 98.

³⁵ Напр., Г.Б. [АЛуцкевіч]. 3 газэт II Наша Ніва. 1912. № 1920 і інш.

³⁶ Напр., Ястшэмбец I. [Манькоўскі Я.?]. Трывожны сігнал // Кур'ер краёвы. 1913. № 80 і інш.

39

Алесь Смалянчук

"Кур'ер" у "пабочных уплывах"³⁷. Аднак цалкам раскрываць таямніцу выдання палякі не сталі. Усё ж такі дэмакраіычныя сілы ў Вільні шмат што аб'ядноўвала.
      "Беларускі ўхіл" можна заўважыць і ў асобных артыкулах Вечерней газеты": "Справа культуры, справа прагрэсу настолькі важная, што яе павінен падтрымліваць кожны грамадзянін краю. Тут няма месца для меркаванняў праславутага нацыянальнага эгаізму: хто можа, той павшен садзейнічаць культурным намаганням сваіх слабеййіых суседзяў, з якімі яго моцна звязаў іістарычны ход падзей"³⁸. *
      Падобныя заявы прыводзяць да думкі, што беларусы нашаніўскаі а кола і, у першую чаргу, А.Луцкевіч часцей разумелі краёвасць як сумеснае жыццё розных этнасаў Краю і імкнуліся забяспечыць за ўласным этнасам лепшыя ўмовы. Дарэчы, гэта набліжала іх пазіцыю да пазіцыі групы Піпэг.іёнда Выеньскага". Аднак гэтае ж падабенства непазбежна рабіла іх апанентамі.
      М.Ромер характарызаваў беларускія і летувіскія "прэтэнзіі'’ у дзённіку і на старонках "Кур'ера" як праявы этнічнага шавінізму³⁹. Але пры гэтым галоўны ідэолаг краёвасці быў упэўнены, што А.Луцкевіч і яго сябры ўрэшце рэіігг зразумеюць польскую пазіцыю і пагадзяцца з тым, што палякі маюць поўнае права на развіццё ўласнай кулыуры* У аднолькавай ступені з летувісамі і беларусамі яны павінны ўдзельнічаць’ у вызначэнні будучьші Краю.