Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ

шстарыцны ЖійНМЬ


  1998                      №1



Гародня

У Н У M A Р Ы Ад рэдакцыі.....3
■■■■■■^■■■■■в


Марзалюк Ігар (Магілёў). Да пытання аб этнічнай і палітычнай свядомасці ўсходнеславянскага насельніцтва ў 1013 стст......................4
Гардзееў Юры (КракаўГародня). Да пытання аб
      планіроўцы Гародні ў другой палове 13 пачатку 15 ................................  13
Смалянчук Алесь (Гародня). Краёвец Антон Луцкевіч ... 27


АРХЕАЛОПЯ
Бохан Юры (Менск). Класіфікацыя познясярэднявечных шпор Вялікага Княства Літоўскага другой паловы 1416 .........................52


ДАКУМЕНТ
Антон Луцкевіч пра беларускае Адраджэнне пачатку 20 ......................................62


РЭЦЭНЗІІ
ZasztowtL. Kresy. 18321863. Szkolnictwo na ziemiach litewskichi ruskich dawnej Rzeczypospolitej. Warszawa, 1997.456 s. (Куль
Сяльверстава Святлана)............................................74
Szwarc A. Od Wielopolskiego do Stronnictwa Polityki Realnej.
Zwolennicy ugody z Rosjq, ich poglqdy i proby dzialalnosci politycznej (18641905). Warszawa, 1996.332 s. (Смалянчук Алесь).. 'll


НАВУКОВАЯ XPOHIKA
"Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму".
Міжнародная навуковая канферэнцыя. Познань (Польшча). 1113 траўня 1998 ..........................................S3

Краўцэвіч Аляксандр (Гародня). Дынастыя Ягелонаў міф ці рэальнасць?....................₇...86
Гайба Мікола (Наваградак). Наваградак і ягоныя жыхары ў польскай краязнаўчай літаратуры першай трэці 20 ..........................91

КРАЯЗНАЎЧАЕЖЫЦЦЁ
Вяршыцкая Тамара (Наваградак). Наваградскі "Прамень".....................................95


1

ГІСТАРЫЧНЫ АЛЬМАНАХ навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс 1998 №1

РЭДАКЦЫЙНАЯ РАДА:

Аляксандр Краўцэвіч (рэдактар), Алесь Смалянчук (намеснік рэдактара),

Валянцін Голубеў Павел Лойка

Адрас рэдакцыі:

в. Будзёнага 48а 230023 Гародня

Падпісана да друку 7.08.98.
Афсетны друк
Фармат 60x90/16
НакладйО асобнікаў

Беларусь

тэл./факс (+152) 44 22 90
Email:
root@ratusha.belpak.grodno.by


Надрукавана пры падтрымцы Гарадзенскага грамадскага аб'яднання "Ратуша"


Навуковыя артыкулы рэцэнзуюцца

© "Гістарычны альманах", 1998.

2

Ад рэдакцыі


      Часопіс выразна падзелены на дзве часткі. Навуковая частка (Гісторыя)  гэта артыкулы, публікацыі, рэцэнзіі, навуковая хроніка. Краязнаўчая частка (Краязнаўства)  адлюстраванне бягучага краязнаўчага жыцця, матэрыялы канферэнцый, семінараў і іншых збораў, навуковаметадычныя матэрыялы, папулярныя тэксты, лісты краязнаўцаў, першыя публікацыі маладых аўтараў, краязнаўчы каляндар, падборкі матэрыялаў па гісторыі асобных паселішчаў і мясцовасцей і інш. Размеркаванне тэкстаў па раздзелах адбываецца паводле іх зместу. Навуковая ступень, пасада, узрост, рэгаліі аўтара ў разлік не прымаюцца.
      Рэдакцыя спадзяецца на поспех задуманай справы. Праз пэўны час плануецца распачаць падрыхтоўку да афіцыйнай рэгістрацыі часопіса з мэтай павелічэння яго накладу.

* * *

3

Ігар Марзалюк





                ГІСТОРЫЯ





Ігар Марзалюк (Магілёў)

ДА ПЫТАННЯ АБ ЭТНІЧНАЙIПАЛІТЫЧНАЙ СВЯДОМАСЦІЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА У 10  13 СТСТ.

    У савецкай паваеннай гістарыяграфіі трывала замацаваўся погляд аб існаванні старажытнарускай народнасці і фармаванні ў выніку яе дывергенцыі асобных усходнеславянскіх народнасцяў у 1416 стст.¹ Аднак, што разумее большасць даследчыкаў, ужываючы тэрмін "народнасць" у дачыненні да славянскага насельніцтва Кіеўскай Русі? Звычайна падразумяваецца існаванне ўстойлівага моўнага ўсходнеславянскага адзінства і досыць позняе ўтварэнне уласна беларускай, украінскай і расейскай мовау. Але даследаванне моўнай сітуацыі, якая існавала ва Усходняй Еўропе ў 1013 стст., ставіць пад вялікае пытанне абгрунтаванасць гэткай высновы. Пасля вывучэння А.Залізняком мовы ноўгарадскіх берасцяных грамат быў канчаткова даведзены факт існавання ў 1112 стст. сгаражьггнейшага ноўгарадскапскоўскага дыялекта, які адрозніваўся ў гэты час ад паўднёварускага (кіеўскага) не менш чым двума дзесяткамі істотных прыкмет. Адначасова гэты дыялект многімі элементамі быў падобны да моваў балтыйскіх славянаў, а таксама да моваў сербскаславенскай групы. I толькі ў 1315 стст. назіраецца паступовая нівеліроўка гэтых дыялектных адметнасцяў у выніку ўзаемадзеяння з суседнімі суздальскімі дыялектамі².
      Тое ж самае тычыцца і беларускай мовы. У свой час Л. Аляксееў адзначыў той факт, што "некаторыя межы, падзяляючыя розныя дыялектныя з'явы, паўтараюць племянныя межы ранняга жалезнага веку"³. Гэта ж самае пераканаўча давеў і В.Сядоў⁴. Тэорыя В.Сядова аб балцкім


  ¹ Фроянов Н.Я. Кневская Русь. Ленннград, 1990. С. 927.

  ² Залязняк А.А. Значенне новгородсквх берестяных грамот для нсторяя русского я другнх славянскнх языков // Вестнмк АН СССР. Москва. 1988. №8. С. 99.

  ³ Алексеев Л.В. Полоцкая земля. Москва, 1966. С. 32.

  ⁴ Седов В.В. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. Москва, 1982. С. 184185.

4

Гісторыя

  субстраце ў этнагенэзе беларусаў і фармаванні ў 813 стст. беларускан этнічнай супольнасці на сённяшні дзень прызнаецца большасцю даследчыкаў. Аналіз усяго комплексу дадзеных дазваляе казаць аб наяўнасці ўжо на пачатку 2 тысячагоддзя новай этнічнай супольнасці, якая пазней 'агрьімала назву беларусаў⁵. Бясспрэчным фактам зараз лічыцца і ўдзел іранскага і фінавугорскага субстрата ва ўкраінскім і, адпаведна, расенскім этнагенэзе, аб чым яскрава сведчаць дадзеныя антрапалогіі, мовазнаўства і фальклору⁶.
       Нельга сур'ёзна ставіцца і да апеляцыі пра аднароднасць матэрыяльнай культуры Кіеўскай Русі як этнаўтвараючага фактару. Папершае, ужо неаднаразова адзначаўся той факт, што культурная агульнасць унутры ўстойлівых летапісных племянных саюзаў прасочваецца па курганных матэрыялах 1213 стст. і па яшчэ больш позшх дадзеных дыялекталогіі⁷. Падругое, кажучы пра матэрыяльную культуру ўсходнеславянскіх гарадоў, трэоа памятаць, што культавая архітэктура, прыкладное мастацтва нясуць на сабе выразны адбітак магутнейшых рэцэпцыяў візантыйскай цывілізацыі. Менавіта майстры Візантьп непасрэдна прычыніліся да ўзнікнення шэрагу помнікаў Усходняй Еўропы⁸. Калі прытрымлівацца логікі прыхільнікаў агульнасці гарадскоіі культуры Кіеўскай Русі як фактару этнічнай кансалідацыі ў адзіную народнасць, то можна нават абвясціць існаванне адзінай народнасці ў межах ВКЛ у 1617 стст., бо ў гэты час ад Інфлянтаў да Магілёва мы бачым аднародную гарадскую культуру (аднолькавыя тэхнічныя прыстасаванні і тэхналогіі, сінхроннасць у развіцці розных відаў рамёстваў, узнікненне новых тыпаў вырабаў, іх стылістыкі і ўпрыгожванняў). Аднароднасць матэрыяльнай культуры усходнеславянскіх гарадоў не можа быць аргументам у пытанні існавання ці адсутнасці ўсходнеславянскага этнасу
       Аднак аўтара найперш цікавіла праблема этнічнай і налітычнай самаідэнтыфікацыі ўсходнеславянскага на

  ⁵ Дучыц Л. Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі ў пачатку II тыс. н.э. // Беларускі гістарычны агляд. 1995. Т. 2. Сш. 1. С. 29.

  ⁶ Седов В.В. Восточные славяне в VI  XIII вв. Москва, 1982. С. 113,195196.

  ⁷ Рыбаков Б.А. Первые века русской нсторнн. Москва, 1964. С. 148149; Седов В.В. Восточные славяне ... С. 270.

  ⁸ Пуцко В. Аб еўрапейскім кантэксце сярэдневяковага мастацтва Беларусі // Беларусіка. Мінск, 1993. Кн. 1. С. 303306.

5

Ігар Марза.іюк

  сельніцтва ў эпоху Кіеўскай Русі, бо менавіта яна з'яўляецца важнейшай у вырашэнні гэтага пытання.

Этнічная свядомасць.

       Аксіёмай афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі стала сцвярджэнне, што стрыжнёвай ідэяй "Аповесці мінулых часоу" з’яўляецца ідэя ўсходнеславянскага адзінства⁹. Наколькі гэтаму адпавядаюць рэаліі пачатку 12 ст., калі Нестар працавау над летапісам? Тэкст "Аповесці" наскрозь прасякнуты ''патрыятычньім" пачуццём русіна  паляніна ў дачыненні да уласна Кіеўскай зямлі і выразным супрацьпастаўленнем ёй усіх астатніх славянскіх плямёнаў, што ўвайшлі ў склад Русі. "Мы" для патрыётакіяўляніна  гэта "поляне яже ныне зовомая Русь . Яны "жнвуіце особе" ад усіх іншых, вядуць свой пачатак ад мужоў "мудрых н смысленых" легендарных часоў Кія, Шчэка і Харыва і "дожьілн онн в Кневе н до сего дне"¹⁰.
       За межамі ягонай палянскай Русі цягнуўся свет, па словах Б.А.Раманава, "двуногіх звярбў і быдла"¹¹, да якіх немагчыма ўжываць хрысціянскія меркі, бо ўсе яны (вяцічы, радзімічы, драуляне, крывічы ды іншыя) без вынятку "паганцы", што ’'жнвяху звернньскнм образам, жнвуіце скотьскн"¹². Продкі ноўгарадцаў  славене, таксама недалёка адыйшлі ад "паганцаў . I абсмяяў іх сам апостал Андрэй, і не "задалнся" ім тонкія ветразі падчас Візантыйскага пахода, і князь, які паважае сябе, да іх на стол не пойдзе¹³.
       Найменні летапісных плямён існуюць да сярэдзіны 12 ст., прычым не заўсёды як рэтраспекцыя. Калі у 1128 г. адбылася выправа на Полаччыну, то летапісец ведаў, што кааліцыя ідзе на "крнвнче", як і тое, што Глеб Менскі ў 1113 г. "воевал дреговнчн". А Уладзімір Давыдавіч, які пісаў у 1147 г. да Ізяслава Мсціславіча ў Кіеў, ясна ўсведамляў, што яго воласць  гэта "вятнче"¹⁴.


  ⁹ Толочко П.П. Древняя Русь. Кнев, 1987. С. 182.

  ¹⁰ Повесть временных лет [у:] Повестн Древней Русв. Москва; Ленннград, 1983. С. 2728, 34; Романов Б.А. Людн н нравы Древней Русн. МоскваЛенннград, 1966. С. 94.

  ¹¹ Романов Б.А. Людн н нравы Древней Русн. С. 95.

  ¹² Повесть временных лет... С. 2829.

  ¹³ Пашуто В.Т. Летопвсные траднцнн о "племенных княженмях" н варяжскнй вопрос [у:] Летопнсн н хроннкв. Москва, 1973. С. 103110.

  ¹⁴ Полное собранне русскнх летопнсей (далей ПСРЛ). Т 1. Вып 2.

6

Гісторыя

       У якасці этноніма ва ўсіх дамангольскіх пісьмовых крыніцах тэрміны "Русь", "русін", "рускі" ужываліся толькі ў дачыненні да жыхароў паўднёвых княстваў — "Рускай зямлі" ў вузкім сэнсе гэтага слова, якая размяшчалася вакол гарадоў Кіева, Пераяслаўля, Чарнігава і НоўгарадаСеверскага. У летапісных крыніцах 12 ст. жыхары іншых княстваўземляў выразна супрацьпастаўлялі сяое гэтай "Русі". Гэта тычыцца як насельшцтва УладзіміраСуздальскай, гэтак і Смаленскай, Галіцкай ды іншых земляу¹⁵. Аўтар "Слова пра паход Ігаравы" ўжываў тэрмін "Руская зямля" ў першапачатковым сэнсе, як і яго сучаснікілетапісцы. Русічамі ён называў воінаў з Чарнігаўскага і НоўгарадСеверскага княства¹⁶.