Аб'яднанне "Прамень" разглядае Наваградак як культурны і духоўны цэнтр усяго рэгіёна, што абумоўлена яго папярэдняй гісторыяй. Былі ў ёй моманты высокіх узлётаў. Тут пачыналася гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Адсюль кіравалі рэлігійным жыццём усёй краіны. А калі наступалі перьіяды заняпаду на першьі план выходзілі інтэлігенты, якія мелі належныя веды і зычліва ставіліся да народу. Гэтыя пастулаты "Прамень" і паклаў у аснову свайго існавання.
Праекты, распрацаваныя "прамяністымі" канца 20 ст., прадугледжваюць стварэнне ў Наваградку школы мастацтваў, выданне часопіса "Зямля Наваградская” (на польскай і беларускай мовах), падрыхтоўку сумесна з музеем выставы "Шляхецкія сядзібы Наваградчыны ў 19 ст.", выданне кнігі ўспамінаў былога наваградца сп. Дж.Кагана "Як мы перажылі халакост з рускімі яўрэйскімі партызанамі" ў перакладзе на беларускую мову. Праекты накіраваны на стварэнне новых магчымасцей для творчага развіцця асобы, на даследаванне малавядо
95
Тамара Вяршыцкая
мых, але важных і вызначальных гістарычных з'яў і падзей, на ліквідацыю "белых плямаў" у нашым веданні мінулага. . . „
"Прамень" і Наваградскі псторыкакраязнаучы музей распрацавалі сумесны праект, прысвечаны 200годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Мы імкнемся даследаваць і паказаць (з дапамогай выставы) асяроддзе, якое спрыяла станаўленню выдатных дзеячаў літаратуры 19 ст. Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэся Каратынскага і інш. Выстава прадугледжвае знаёмства з сядзібнай архітэктурай 19 ст., удзельнікамі ваенных, палітычных і грамадскіх падзей, а таксама дзеячамі мастацтва, навукі і літаратуры.
На самым пачатку свайго існавання абяднанне "Прамень" ініцыіравала стварэнне дзіцячага клуба "Зялёная карова". Яго дзейнасць накіравана на пошук і падтрымку таленавітых дзяцей і падлеткаў, развіцце і выхаванне іх асобы. Клуб займаецца вывучэннем псторьй, культуры, побыту, народных рамёстваў, цікавіцца праблемамі экалопі. Двухтыднёвы экалагічньі летшк на Свіцязі, арганізаваны старэйшай групай клуба ЗК у жніўні 1997 г., пазнаёміў яго ўдзельнікаў з флоран і фаунан возера, з уплывам розных аспектаў дзейнасці чалавека на біяцэноз мясцовага заказніка. У гэтым годзе плануецца правядзенне семінара па правілах і метадах экалапчнага даследавання, арганізацыя яшчэ. аднаго летніка, падчас якога будзе складзена экалагічная карта заказніка, ідэнтыфікаваны прадстаўнікі флоры і фаўны, праведзена вечарьша "Легенды і паданні Свіцязі". Матэрыялы даследаванняў будуць прадстаўлены грамадскасці.
Адначасова малодшая група клуба занмаецца пошукам слядоў славутай бібліятэкі Храптовічаў са Шчорсаў. Праект уключае збор інфармацыі па псторьй вёскі Шчорсы і складанне генеалагічнага дрэва роду Храптовічаў, пошук кніг з бібліятэкі сярод мясцовага насельніцтва.
На сённяшні дзень Асацыяцыя недзяржауных арганізацый г. Наваградка выдае газету "Самі аб сабе'. Яе наклад 299 паасобнікаў. Нашая газета гэта спроба намаляваць праўдзівы партрэт сучаснага наваградца, спроба зазірнуць у глыбіню нашых душ.
* * *
96