Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ
     Храналагічныя рамкі работы Л.Заштаўта выходзяць далёка за межы, пазначаныя ў назве. Польскі навуковец зрабіў кароткі агляд развіцця асветы на землях былога ВКЛ, пачынаючы з часоў дзейнасці Камісіі Народнай Адукацыі Рэчы Паспалітай. Адмысловую ўвагу ён надаў гісторыі Віленскага універсітэта і Віленскай навучальнай акругі. Дзейнасць Медыкахірургічнай акадэміі і Духоўнай семінарыі ў Вільні, Кіеўскага універсітэта Св.Уладзіміра разглядаецца як працяг традыцый, закладзеных у першай трэці 19 ст.
      Трэба адзначыць, характэрную для польскіх гісторыкаў, грунтоўную гістарыяграфічную базу даследавання. Абапіраючыся на працы сваіх папярэднікаў, Л.Заштаўт уводзіць у навуковы зварот значную колькасць архіўных матэрыялаў, пераважна, з РГНА і LVIA. Храналогія выкарыстаных архіўных матэрыялаў і

¹ Напрыклад, Bardach J. О dawniej і niedawniej Litwie. Poznan,1988.

² Beauvois D. Szkolnictwo polskie na ziemiach litewskoruskich. T. 12. Rzym  Lublin, 1991.

75

Святлана КульСяльверстава

 мемуарыстыкі выходзяць далека за межы даследуемага перыяду.
      Гісторыя асветы на землях былога ВКЛ у манаграфіі Л.Заштаўта (як, дарэчы, і ў згаданай вышэй працы Д.Бавуа) падаецца на фоне агульнага стану асветы ў Расійскай імперыі. У манаграфіі ёсць тое, што звь:чайна адсутнічае ў работах беларускіх навукоўцаў, а менавіта апісанне ўстаноў асветы ўсіх узроўняў на паўднёвых, паўночных і заходніх ускраінах імперыі і кароткія біяграфіі іх кіраўнікоў. Праўда, беларускі гісторык, пэўна, не можа цалкам пагадзіцца з усімі ацэнкамі Л.Заштаўта. Прычына хаваецца ў розных пунктах погляду. Нацыянальныя інтарэсы беларусаў і палякаў нетоесныя.
      Каштоўнасць манаграфіі Л.Заштаўта для даследаванняў беларускай гісторыі не выклікае сумнення. Найперш, яна ўтрымлівае вельмі падрабязны, амаль вычарпальны факталагічны матэрыял аб школьных установах Беларусі 19 ст. Прычым прадметам даследавання сталі амаль усе тыпы школ  ад універсітэта да народнай школы. На жаль, адсутнічае толькі матэрыял аб яўрэйскай адукацыі, якая да 1844 г. мела на нашых землях своеасаблівую аўтаномію. Адсутнічаюць звесткі і пра ваенныя корпусы (Полацкі і Берасцейскі), якія ў той час выконвалі не толькі адукацыйную, але і палітычную ролю.
      Гісторык прааналізаваў колькасць навучальных установаў і яе дынаміку на працягу першай паловы стагоддзя, матэрыяльны стан асветы, навучальныя планы і праграмы, склад выкладчыцкага корпуса, штодзённае жыццё гімназій і вучылішчаў і інш. Адмысловая ўвага была нададзена рэарганізацыям школьнай сістэмы, якіх багата было ў той час. Л.Заштаўт падрабязна спыніўся на мерапрыемствах, якія ішлі ў рэчышчы нацыянальнай палітыкі ўрада. Таксама, як і ў ацэнках персаналій, гісторык выступіў з пазіцыі польскіх нацыянальных інтарэсаў. Дзеянні ўладаў па абмежаванні польскай асветы ён ацаніў адмоўна. Лёс беларускай, украінскай і летувіскай культуры пры гэтым у разлік не прымаўся.
      Адным з вынікаў "палонацэнтрычнага" погляду на гісторыю Рэчы Паспалітай з'яўлялася не толькі ігнараванне ў ёй ролі народаў ВКЛ, але таксама адсутнасць у польскіх навукоўцаў цікавасці да тых даследаванняў; якія праводзяцца беларускімі, летувіскімі' і ўкраінскімі гісторыкамі. Калі ў дачыненні да летувіскай

76

Гісторыя

гістарыяграфіі гэтае становішча паступова пераадольваецца, то беларуская гістарычная навука дагэтуль для большасці польскіх даследчыкаў застаецца "terra incognita". Гэта датычыць не толькі навуковых распрацовак, але таксама публікацый крыніц. Некаторыя з іх былі б вельмі дарэчы для польскіх калег, улічваючы, што матэрыялы беларускіх архіваў яны, звычайна, ведаюць слаба. Такі прабел існуе, на жаль, і ў працы Л.Заштаўта. 3 работ беларускіх калег польскі гісторык выкарыстаў толькі кнігу М.Улашчыка "Предпосылкп крестьянской реформы в Лнтве н Западной Белорусснп". Паза ўвагай засталіся працы А.Цвікевіча, Д.Карава, кнігі Г.Кісялёва і Г.Каханоўскага, і яшчэ некалькі грунтоўных беларускіх даследаванняў. Магчыма, што ў гэтым выпадку прызнанпе права беларусаў на гісторыю "крэсаў" не толькі б дэкларавалася ва ўступным раздзеле і разглядаемай кнігі, але было б рэалізавана ў ацэнках і ' высновах.                                            —
     Безумоўна, выданне кнігі Лешка Заштаўта ў перакладзе на беларускую мову карысталася б вялікім попытам не толькі ў навукоўцаў, але таксама сярод настаўнікаў і краязнаўцаў.


Святлана КульСяльверстава (Гародня)
* * *



Szwarc A. Od Wielopolskiego do Stronnictwa Polityki Realnej. Zwolennicy ugody z Rosjq, ich pogl^dy i proby dzialalnosci politycznej (18641905).
Warszawa, 1996.  332 s.

     Аб'ектам даследавання Анджэя Шварца стаў згодніцкі (ugodowy) накірунак польскага руху ў межах Расійскай імперыі на працягу наступных 40 год пасля паўстання 18631864 гг. Сваю ўвагу аўтар засяродзіў пераважна на дзейнасці згоднікаў з Каралеўства Польскага і з кола рэдакцыйнай суполкі польскай газеты "Край", якая выдавалася ў Пецярбургу з 1882 г.
     Даследаванне грунтавалася на досыць шырокай базе крыніц. Гэта праграмныя дакументы згоднікаў, матэры


77

Алесь Смалянчук

ялы з іх асабістых архіваў ( напрыклад, з архіва рэдактара "Края" Эразма Пільтца), успаміны (у тым ліку "беларускалетувіскіх" згоднікаў Эдварда Вайніловіча, Іпаліта КорвінМілеўскага, Канстанціна Скірмунта і Аляксандра Мейштовіча), польская публіцыстыка ("Край", варшаўскае "Слова", кракаўскі "Час" і інш.), руская публіцыстыка ("Новое время", "Московскне ведомостн", "Внленскнй вестннк", "Кневляннн" і інш.), дакументы расійскай мясцовай адміністрацыі, цэнтральных дзяржаўных устаноў і інш. Варта адзначыць, што ў якасьці гістарычнай крыніцы былі выкарыстаны (і даволі ўдала) мастацкія творы (аповесці Вацлава Гансяроўскага ("Ugodowcy". Львоў, 1901) і Юзафа Вайсэнхофа ("Sprawa Doi^gi". Варшава, 1901)).
       Аўтар прааналізаваў амаль усю польскую і расійскую навуковую літаратуру, у якой закраналіся праблемы згодніцтва ў польскім руху канца 19пачатку 20 ст.
       На пачатку даследавання А.Шварц спыніўся на самым паняцці "згодніцтва". Ён прапанаваў адрозніваць "згодніцтва" як палітыку кампрамісу ці паразумення з уладамі дзеля абароны інтарэсаў польскага этнасу, ад "лаялізму" як адмаўлення ад польскай мовы і каталіцкай рэлігіі дзеля асабістых інтарэсаў. Падобны падзел паспрыяў больш адэкватнаму адлюстраванню намаганняў і матываў дзейнасці згоднікаў. На думку аўтара, падзел паміж згодніцтвам і лаялізмам праходзіў праз адносіны да роднай мовы (шырэй: да роднай культуры) і роднага веравызнання. Адступніцтва пачыналася з адмаўлення ад польскай мовы і каталіцкай веры.
       Даследчык звярнуў увагу на тое, што негатыўны вобраз "згоднікакалабаранта" быў уведзены ў масавую свядомасць агітатарамі і прапагандыстамі з 1111C на рубяжы стагоддзяў. Гэты досыць далёкі ад рэчаіснасці стэрэатып, спароджаны палітычнай барацьбой, моцна перашкаджаў навуковаўзважанай ацэнцы дзейнасці згоднікаў. He меншую шкоду, па меркаванні А.Шварца, нанесла неабгрунтаванае перакананне ў тым, што феномен згодніцтва звязаны выключна з ідэалогіяй кансерватызму.
       А.Шварц прааналізаваў эвалюцыю згодніцкай дактрыны, ахарактарызаваў людзей, якія ў розныя часы складалі "гвардыю" згоднікаў, і паказаў вынікі згодніцкай палітыкі.

78

Гісторыя

       На думку аўтара, эвалюцыя згодніцкай дактрыны ў вялікай меры вызначалася фактарамі знешнепалітычнага і ўнутрьшалітычнага становішча Расійскай імперыі. У другой палове 60х гадоў 19 ст. згоднікі (Леапольд Кроненберг, Юліўш Энох, Аляксандр і Зыгмунт Велепольскія і інш.) настойліва спрабавалі "завязаць" новыя кантакты з расійскім урадам. Іх мэтай было спыненне антыпольскіх рэпрэсій. Апроч традыцыйных гарантый палітычнай лаяльнасці згоднікі заяўлялі пра гатоўнасць "польскага боку" адмовіцца ад усялякіх прэтэнзій на тэрыторыю былога Вялікага Княства Літоўскага. Польскасць "зачынялася" ў межах Каралеўства Польскага.
       Тэндэнцыі згодніцтва ўзмацніліся пасля разгрому Францыі Прусіяй і ўтварэння ў 1871 г. Германскай імперыі. Гэтыя падзеі, на думку А.Шварца, спрыялі росту сярод польскай грамадскасці пачуцця ўласнага бяссілля.
       А вось згодніцтва другой паловы 70х гадоў было звязана з надзеямі на перамены ва ўнутранай палітыцы Расіі ў сувязі з перамогай у вайне з Турцыяй. Галоўнай ідэяй новай дактрыны згодніцтва, якая выйшла з кола Эразма Пільтца і Владзімежа Спасовіча, было прызнанне за польскай культурай права на існаванне і ўраўнанне палякаў у правах з рускімі. У сваю чаргу польскі бок адмаўляўся ад ідэі аўтаноміі Каралеўства Польскага. Аўтарьі гэтай канцэпцыі казалі пра тую велізарную эканамічную карысць Расійскай дзяржаве, якую непазбежна прынясе супрацоўніцтва з палякамі (с. 134). *
       У ліпені 1882 г. у Пецярбургу пачала выходзіць польская газета "Край", якая стала адным з галоўных суб'ектаў палітыкі згодніцтва ў яе ліберальным варыянце. Аўтар меў усе падставы адзначыць вялікую папулярнасць "Краю" сярод польскай грамадскасці Летувы, Беларусі і Украіны. Газета мела ў гэтых рэгіёнах сваіх пастаянных карэспандэнтаў, і, звычайна, змяшчала шмат інфармацыі, якая датычыла эканамічнага і культурнага становішча. Дарэчы, вывучэнне публікацый "беларускалетувіскіх" аўтараў можа даць каштоўныя звесткі па гісторыі Беларусі другой паловы 19 ст.
       У 80япершую палову 90х гадоў на пазіцыі вярхоў польскай грамадскасці моцна ўплываў фактар рэвалюцыйнага руху. У гэты ‘ час ' найбольш кансерватыўныя элементы пачалі глядзець на царызм, як на адзінага выратавальніка той арыстакратычнай і

79

Алесь Смалянчук

  шляхецкай Польшчы, якая з кожным днем усё больш належала мінуўшчыне. Страх перад рэвалюцыяй, які спалучаўся з атаясамліваннем групавога (арыстакратычнага) інтарэсу з патрыятызмам, прымушаў зноў і зноў шукаць кампрамісу з царызмам або нават станавіцца на шлях адступніцтва.
       Напрыканцы 19 ст. згодніцкая дактрына выглядала наступным чынам: прызнанне этнаграфічнай і культурнай адметнасці палякаў з адпаведнымі наступствамі, роўнасць правоў палякаў з правамі іншых падданых Расійскай дзяржавы, распаўсюджванне на Каралеўства Польскае рэформ другой паловы 60хпачатку 70х гадоў узамен за лаяльнасць у адносінах да манархіі і ўрада і добрасумленнае выкананне дзяржаўных абавязкаў ("нацыянальная адмеінасць  дзяржаўная лаяльнасць") (с. 219).