Такім чынам, справу па абвінавачванні каралевы Соф'і ў нявернасці мужу варта лічыць хутчэй палітычнай чым этычнай праблемай. Яна з'явілася на свет у выніку чыста палітычных разлікаў. Праўду пра бацькоўства Ягайлы панеслі за сабой у магілу людзі тых часоў і, напэўна, не хутка дойдзе да яе высвятлення, хоць дасягненні сучаснай навукі даюць для гэтага падставы.
He так важна ад каго пайшлі ягайлавы дзеці, гісторыя ў сваіх аналах замацавала менавіта яго імя. Ягайла перамог Вітаўта і свой лёс. Дынастыя Ягелонаў рэальнасць, наколькі можа быць рэальнасцю сама гісторыя.
90
Краязнаўства
Мікола Гайба (Наваградак).
НАВАГРАДАКIЯГОНЫЯ ЖЫХАРЫ Ў польСКАЙ КРАЯЗНАЎЧАЙ ЛГГАРАТУРЫ
ПЕРШАЙ ТРЭЦІ20 СТ.
Наваградак адзін з самых старажытных беларускіх гарадоў. Ён узнік і сфарміраваўся на зямлі, якая стала радзімай некалькіх народаў. Лёс горада вызначаўся палітычнымі ўплывамі розных дзяржаўных утварэнняў, у склад якіх ён уваходзіў. Так, на пачатку 20 ст. Наваградак быў павятовым горадам Расійскай імперыі, а пазней ужо з'яўляўся цэнтрам ваяводства ў міжваеннай Польшчы.
Аб'ектам аналізу ў дадзеным артыкуле з'яўляецца адлюстраванне нацыянальнага жыцця і грамадскапалітычнай дзейнасці наваградчан, якое пакінула нам польская краязнаучая літаратура першай трэці 20 ст.
На мяжы 1920 ст. Наваградак оыў звычайным беларускім павятовым горадам. Згодна перапісу 1897 г. у ім жыло 7 887 жыхароў. Сярод іх, як вызначыў перапіс, беларусы (па мове) складалі каля 21%, яўрэі каля 63%, рускія, палякі, татары прыкладна па 5%.
Польскія аўтары, зразумела, найперш звярталі ўвагу на праявы ў Йаваградку польскага жыцця¹, на яго тагачасны стан у параўнанні з мінулымі часамі. Адна з варшаўскіх падарожніц, якая наведала Наваградак у 1906 г., убачыла яго занядбаным і пустым. У сваіх падарожных запісках яна са шкадаваннем адзначыла, што "аб яго былой славе нічога не нагадвае, акрамя замкавых руін і былога доміка Міцкевічаў". Дом гэты, аднак, быў не толькі гістарычным помнікам, але і месцам, вакол якога групавалася польская грамадскасць. Адсюль, па словах А.Снежкі, "прамяніліся ідэалы польскага духу"².
Яшчэ адной праявай польскага, ці, лепш сказаць, польскамоўнага жыцця на пачатку 20 ст. быў касцел св. Міхала (былы дамініканскі). Фарны касцёл ужо некалькі дзесяцігоддзяў стаяў зачыненым зза дрэннага стану. Эдвард Йаўловіч, які зведаў касцёл, у 1904 г. пісаў, што гэта адзіны ў Наваградку помнік не толькі наваградчанам, але і ўсяму польскаму грамадству, з якім многія сем'і нава
¹ Radysowa J. Wrazenia z wycieczki w Nowogrodku // Ziemia. 1906.
№ 10. S. 119.
² Snezko A. Dworek Mickiewiczowski w Nowogrodku. Lida, 1939. S.
33.
91
Мікола Гайба
градчан звязаны, калі не крывёю, то духам. На яго думку, ужо адзін толькі помнік удзельніку хоцімскай бітвы Рудаміну Дусяцкаму заслугоўвае, каб быў адноўлены ўвесь касцёл"³. У сувязі з адкрыццём у Львове помніка Адаму Міцкевічу той жа аўтар выказаў надзею, што жыхары Наваградка "будуць вартымі слаўных продкаў", і навіна пра адкрыццё помніка Адаму Міцкевічу будзе спрыяць актывізацыі польскага грамадскакультурнага жыцця ў горадзе⁴.
У 2030я гады, калі Наваградак уваходзіў у склад Польшчы, з'явілася велізарная колькасць краязнаўчых прац, у якіх апісвалася гістарычнае развіццё Наваградчыны і яе культурнаэтнічныя асаблівасці. Наваградчане ў гэтых публікацыях звычайна паказваліся са станоўчага боку, адзначалася багацце гістарычных традыцый і прыгажосць прыроды края. У адным з даведнікаў можна было прачытаць: "Наваградская зямля, далёкая і забытая, паліта крывёю польскіх герояў. <...>Край Міцкевіча напоўнены засценкамі і сядзібамі, якія размешчаны сярод лугоў і пагоркаў, і абмыты сонечнымі промнямі"⁵.
Многія аўтары падкрэслівалі талерантнасць наваградчан падчас бурлівых падзей рэвалюцыі 19051907 гг. Яны адзначалі, што "мясцовы люд не чыніў тут дзікіх эксцэсаў, не пайшоў нішчыць сядзібы, не паддаўся заклікам да класавай, нацыянальнай і рэлігійнай барацьбы". Тлумачылася гэта, на іх думку, "уплывамі адвечнай польскай культуры"⁶.
У літаратуры тых жа 30х гадоў мы знаходзім і апісанне падзей першай святовай вайны. Увага звычайна акцэнтавалася на адноснай талерантнасці нямецкай улады, якая сістэматычна нішчыла сядзібы, праводзіла рэквізіцыі і накладвала вялікія падаткі, але ўсё ж не перашкаджала "жменьцы палякаў, што тут засталіся" адкрываць свае школы і нават весці грамадскую дзейнасць⁷.
У краязнаўчай літаратуры таго часу Наваградчына трактавалася як частка спрадвечнай польскай дзяржавы.
³ Pawlowicz Е. W sprawie narodowych pami^tek. Lwow, 1904. S. Illi.
⁴ Там жа. S. 13.
⁵ Laroj W. Nad blgkitnym Niemnem. Nowogrddek, 1934. S. 3.
⁶ Mienicki R. Ziemia Nowogrodzka w dobie porozbiorowej. Wilno, 1935. S. 70.
⁷ Zmigrodski J. Nowogrddek i okolice. Wyd. 3. Wilno, 1931. S. 17.
92
Краязнаўства
Зусім не прымалася пад увагу, што на пачатку 20 ст. свае правы на дзяржаўнасць заявіў і беларускі народ. Мы нідзе не знойдзем згадкі пра абвяшчэнне на этнічна беларускіх землях БНР, а пазней БССР. Хаця гэта зразумела, бо беларуская зямля была падзелена паміж Польшчай і савецкай Расіяй. Практычна ўсе канцэпцыі, якія закраналі праблему межаў Польшчы ўключалі ў яе склад і частку тэрыторыі, населенай беларусамі. Па меньшай меры, такую яе частку, якую ў хуткім часе разлічвалі спаланізаваць. У асяроддзі польскіх землеуласнікаў (і не толькі іх) бытавала думка, што ўсё беларускае трэба захаваць толькі ў якасці фальклору⁸.
Як жа характарызаваліся беларусы Наваградскага краю ў краязнаучай літараіуры? У прыватнасці, адзначалася пэўная навізна тэрміна "беларусы". "Люд, які жыве на Наваградчыне, пісаў адзін з даследчыкаў, прынята называць беларускім. Але такая назва паўстала не так даўно. Раней гэта была Літва або Чорная Русь. I нават цяпер сярод старых людзей жыве прымаўка: "To што ж ты хочаш гэта ж Чорная Русь"⁹. Другі аўтар адзначаў, што пад уздзеяннем агітацыі беларускіх дзеячаў і ўплываў, што ішлі з Савецкай Беларусі палітычная свядомасць сярод беларусаў Наваградчыны ўзрасла. "Але, наогул, беларускі народ, працягваў ён думку, мала здольны да арганізацыйнай працы, недаверлів.ы, абыякавы да нацыянальнапалітычных лозунгаў. Ён болый падатлівы на заклікі сацыяльнага радьікалізму, не жадае польскай улады і сімпатызуе бальшавікам"¹⁰.
Сімпатыі беларусаў да бальшавізму адзначаліся і іншымі аўтарамі. Так, адзін з іх паведаміў, што "рускія наваградчане (напэўна, меліся на ўвазе беларусы М.Г.) і яўрэі віталі ўваход у горад Чырвонай Арміі ў 1918"¹¹.
Польскабеларускія адносіны закрануў у сваіх мемуарах Зыгмунт Бечковіч, наваградскі ваявода ў 19261931 гг.¹² Ён адзначыў напружанасць гэтых узаемаад
⁸ Mironowicz Е. О stosunkach polskobialoruskich ро I wojnie swiatowej // Bialostoczczyzna. 1994. №1. S. 6162.
⁹ Moszynski K. Nowogrodzkie pod wzglfdem etnograflcznym // Nowogrodzkie. Warszawa, 1926. S. 9.
'° Lisiewicz E. Stosunki narodowosciowe i administracyjne w wojew. Nowogr6dzkim II Nowogr6dzkie. Warszawa, 1926. S. 16.
¹¹ Zmigrodzki J. Nowogrddek i okolice. S. 18.
¹² Skonka Cz. Z. Beczkowicz byly wojewoda Nowogrodzki // Piesn skrzydlata. 1992. № 1. S. 19.
93
Мікола Гайба
носін. Прычыну былы ваявода бачыў у дзейнасці Беларускай СялянскаРаботніцкай Грамады, якая знаходзілася пад уплывам камуністаў, і ў ''неразумных дзеяннях" яго папярэдніка, ваяводы Янушайціса. Незадавальненне беларусаў, па яго словах, выклікала і ваеннае асадніцтва, пад якое адводзіліся лепшыя землі. Сам З.Бечковіч, калі стаў ваяводам, спрабаваў перавесці беларускапольскія адносіны на пазіцыі супрацоўніцтва, імкнуўся далучыць беларусаў да дзяржаўнага жыцця як грамадзян польскай дзяржавы. З.Бечковіч успамінаў пра свае спробы прыцягнуць памешчыкаў і асаднікаў да супрацоўніцтва з беларусамі ў гаспадарчым жыцці.
Былы ваявода спыніўся і на адносінах да польскай улады яўрэйскага і татарскага народаў. Па яго словах, гэтыя адносіны не насілі канфліктнага характару. Яўрэі ў Наваградку складалі амаль палову ўсіх яго жыхароў. Яны былі купцамі, адвакатамі, лекарамі, настаўнікамі. Яўрэі мелі сінагогу, школы, бібліятэку, шпіталь, прытулак для састарэлых, нават спартыўную каманду. 3 сярэдзіны 1930х гадоў яны выдавалі дзве газеты "Наваградскае жыццё" і "Наваградскі тыдзень". Татараў у Наваградку налічвалася каля 400 чалавек. Значная іх частка займалася агародніцтвам, апрацоўкай скур, працавала ў розных установах. Для сваіх духоўных патрэб татары мелі мячэць, рэлігійную школу, Народны дом. У паўсядзённым жыцці яны карысталіся пераважна беларускай мовай.
Варта заўважыць, што ў 30я гады звесткі пра беларусаў Наваградчыны практычна знікаюць са старонак краязнаўчай літаратуры.
На заканчэнне трэба адзначыць, што на пачатку 20 ст. у польскай краязнаўчай літаратуры, прысвечанай Наваградчыне, галоўная увага надавалася праявам жыцця польскай грамадскасці. У публікацыях 20х гадоў польскія аўтары пачалі звяртаць увагу на беларусаў і іншыя народы краю. Але ў сваіх падыходах да праблем грамадскапалітычнага і культурнага жыцця Наваградскага краю ўсе яны зыходзілі з пераканання, што гэты край з'яўляецца неад'емнай часткай польскай дзяржавы.
* * *
94
Краязнаўства
КРАЯЗНАЎЧАЕ ЖЫЦЦЁ
Тамара Вяршыцкая (Наваградак).
НАВАГРАДСКІ "ПРАМЕНЬ"
У 1997 г. у Наваградку паўстала недзяржаўнае культурнаасветніцкае аб'яднанне аматараў ведаў "Прамень".
За 180 гадоў да гэтага, у 1817 г. маладыя ўраджэнцы Наваградчыны Тамаш Зан, Ян Чачот, Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, поўныя надзей і жадання змяніць жыццё да лепшага, стварылі сярод студэнтаў Віленскага універсітэта Таварыства філаматаў (аматараў ведаў) "Прамяністыя". Шлях да паляпшэння жыцця бачыўся ім праз пашырэнне асветы.
У Наваградку заўсёды былі і ёсць энтузіясты, для якіх вывучэнне і папулярызацыя гісторыі і культурных здабыткаў свайго краю з’яўляецца справай жыцця. "Прамень" у першую чаргу імкнецца пашыраць сярод дзяцей і моладзі веды пра Наваградчыну, выхоўваць павагу да свайго краю, свайго народа і да самых сябе. У гэтай справе вельмі важна аб'яднаць аднадумцаў і стварыць магчымасці для рэалізацыі незапатрабаваных грамадствам талентаў, каб спрабаваць ажыццявіць ідэі і праекты, якія не пад сілу аднаму чалавеку.