Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ
       Як вядома, існавала і ўяуленне аб "Рускай зямлі" ў шырокім сэнсе. Аднак наколькі абгрунтавана лічыць гэтьі тэрмін этнонімам? He выклікае пярэчання той факт, што ў шырокім сэнсе тэрмін "Руская зямля" прыкладаецца да ўсіх усходнеславянскіх земляў, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай дзяржавы і падпарадкоўваліся дынастыі Рурыкавічаў¹⁷. Аднак у такім выпадку лагічна казаць пра палітычны, а не этнічны змест гэтага тэрміну. Менавіта так трактаваў "Рускую зямлю" 1112 стст. В.Ключэўскіі⁸. Даследчыкамі адзначалася адна агульная рыса паведамленняў аб "Русі" ў шырокім сэнсе, а менавіта тое, што Валынская, Ноугарадская альбо Растоўская зямля становяцца для летапісца "Руссю" толькі тады, калі размова ідзе аб канфліктах з суседнімі дзяржавамі і народамі, якія ў склад '’Рускай зямлі" як дзяржаўнагенеалагічнай агульнасці не ўваходзяць¹⁹.
       He пераканаўча выглядаюць і спасылкі на такую крыніцу, як "Слово о погнбелн Рускыя землн", створаную ў другон палове 13 ст. у ПаўночнаУсходняй Русі. "Руская зя.мля", якая займала тэрыторыю ад "Угор" і да "Балгар"

  Ленннград, 1927. С. 297298; ПСРЛ. Т 2. МоскваЛенннград, 1962, Стб. 282; Рыбаков Б.А. Древняя Русь. Сказання. Былнны. Летопнсн. Москва, 1963. С. 319.

  ¹⁵ Тнхомнров М.Н. Русское летопнсанне. Москва, 1979. С. 2324.

  ¹⁶ Штыхаў Г.В. Погляды аўтара "Слова пра паход Ігаравы" на гісторыю Полацкай зямлі // Вечна жывое "Слова". Мінск, 1989. С. 105.

  ¹⁷ Флоря Б. Н. Нсторнческне судьбы Русн н этннческое самосознанне восточных славян в ХП  XV веках // Славяноведенне. 1993. № 2. С. 4344.

  ¹⁸ Ключевскнй В.О. Сочннення. Москва, 1956. Т. 1. Ч. 1. С. 167.

  ¹⁹ Флоря Б. Н. Нсторнческне судьбы Русн ... С. 46.

7

Ігар Марзалюк

 і супрацьпастаўлялася інаверным суседзям ("поганьскнм странам"), выступае як адзінае цэлае, падпа^адкаванае вярхоўнай уладзе родапачынальніка уладзімірасуздальскіх князёў 13 ст.  Усевалада Вялікае Гняздо. Тут акрэслена не месца рускіх сярод іншых народаў? як беспадстаўна сцвярджаецца да гэтага часу асобнымі даследчыкамі, а акцэнтуецца ўвага на тым, што "<...>то всё покарено было богом крестняньскому языку"²⁰. Тэрмін "Руская зямля" ў дадзеным выпадку пазначаў тэрыторыіо, якая ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, і выступаў у якасці канфесіоніма і палітоніма, а не этноніма. Відавочна і імкненне летапісца адлюстраваць прэтэнзіі "свайго" княскага роду на спадчыну Кіеўскага перыяду.
       Нельга таксама блытаць з этнонімамі і канфесіонімы. Паказальны ў гэтым "Спнсок русскнх городов дальннх н блмжннх”, цікавейшая крыніца канца 14 ст. У гэтым дакуменце да "рускіх" гарадоў аднесены "Болгарскын н волоскнн гродн"²¹, што ставіць у тупік даследчыка, які жадае бачыць у гэтай крыніцы сведчанне пра захаванне ўсведамлення ўсходнімі славянамі свайго этнічнага адзінства. Як пераканаўча паказаў Е.Навумаў, у 13941396 гг. Кіеўскі мітрапаліт Кіпрьіян склаў схему паслядоўнага падпарадкавання Кіеву Балгарыі, Малдовы і Галіча ў сферы кананічнай, царкоўнай юрысдыкцыі. Для гэтага па ініцыятыве Кіпрыяна і быў складзены "Спнсок". Аднак Канстанцінопальскі патрыярх Антоній у 1397 г. даў рашучы адпор дамаганням Кіеўскага мітрапаліта. "<...>"Сппсок русскнх городов дальнмх н блнжннх" застаўся неажыццяўлёным праектам і сведчаннем памкненняў Кіпрыяна"²². Як бачым, у выпадку кананічнага падпарадкавання неўсходнеславянскіх земляў яны аўтаматычна становяцца "рускімі”, г. зн. залежнымі ад Кіеўскай метраполіі.
       Калі ж лічыць тэрмін "Руская зямля" ў шырокім сэнсе этнонімам, то згодна такой логікі трэба разглядаць у якасці этнонімаў і тэрміны "Літва" і "Літоўская зямля" у шырокім сэнсе. У канцы 1516 ст. яны адлюстроўвалі ўсведамленне прыналежнасці розных этнічных земляў да Літвы як палітыкатэрытарыяльнага цэлага. I ў гэтым выпадку перад намі ні што іншае як палітонім.

  ²⁰ Памятнвкв лвтературы Древней Русв. ХІП век. Москва, 1981.
  С. 130; Флоря Б. Н. Нсторвческве судьбы Русн ... С. 48.

  ²¹ Твхомнров М.Н. Русское летопвсанве. С. 9496.

  ²² Наумов Е.П. К всторвв летопвсного "Спвска русскнх городов дальнвх в блвжннх'' [у:] Летопвсв в хронвкв... С. 150164.

8

Гісторыя

       У сувязі з важнасцю элементаў палітычнай свядомасці паспрабуем прасачыць этапы яе фармавання ў насельніцтва Кіеўскан Русі на розных этапах існавання апошняй.

Палітычная свядомасць.

       Паняцце "Русь" у палітычным і сацыяльным сэнсе гэтага слова ў 1112 стст. азначала найперш за ўсё княскую дружыну, вышэйшую дзяржаўную арыстакратыю²³. Тэрмін "рускія князі" азначаў сукупнасць членаў княскага роду Рурыкавічаў. Кожная з галінаў княскага роду мела фармальнае права на "прычасце" (долю) Рускай зямлі ў вузкім сэнсе, а значыць і права на вялікакняскі Кіеўскі стол. Сярод Яраславічаў жыло ўсведамленне права усіх членаў іх роду на Кіеўшчыну, бо яны "не угры м не ляхн, a едмного деда внукн"²⁴. Заклік аўтара "Слова..." да ўсіх "рускіх князёў"  гэта якраз заклік да іх, як да "еднного деда внуков", заклік да агульнага пахода супраць полаўцаў, якія пагражалі ўласна "Рускай зямлі", заклік да іх агульнародавай уласнасці.
       У сувязі з гэтым цікава прасачыць узнікненне выразнай генеалагічнай свядомасці ў розньіх галінах роду Рурыкавічаў. Аўтар "Слова..." падзяліў усіх князёу Кіеўскай Русі на дзве галіны: " Ярославлн всн внуцн н Всеславлн"²⁵.
       У пачатку 12 ст. (як лічыць Ю.Заяц, у 1128 г.) у летапісы было занесена родавае паданне полацкіх князёў. У ім выразна падкрэслівалася выключнае права полацкага роду на валоданне Полаччынай і яго генеалагічная асобнасць: 1) Яны "Роговоложн внуцн" і таму адзіна законныя спадчыннікі Полацкай зямлі; 2) Рагнеда выступае як мсціўца за вынішчэнне свайгодюда і за захоп Уладзімірам "Отчнны", якая належыць ён па праву. Гэтае права на "Отчнну" прызнавалася, згодна падання, і "болярством" Уладзіміра²⁶.
       Істотна адзначыць тую акалічнасць, што Полацкая зямля ва Ўсходнеславянскіх крыніцах 1112 стст. нідзе ў складзе "Рускай зямлі" ў шырокім сэнсе не згадва


  ²³ Мельннкова Е.А., Петрухвн В.Я. Названне "Русь" в этнокультурной нсторнв Древнерусского государства (IX  X вв.) // Вопросы мсторнв. 1989. № 8. С. 29.

  ²⁴ Ключевскнй В.О. Сочннення. Т 1. Ч. 1. С. 175.

  ²⁵ Слово о Полку Нгореве [у:] Повеств Древней Русн... С. 390.

  ²⁶ Заяц Ю.А. Заславль X  XVIII веков. Мвнск, 1987. С. 827.

9

Ігар Марзалюк

ецца Гэта тлумачыцца якраз вышэйзгаданымі генеа“ТІСЙ Н  Ў^ тэрытоеыі Кіеўекай Pvci пачало складвацца ўяўленне аб княскан Отчнне . Рашэнне з'езда ў Любечы ў 1097 г. ( кождо да держнт отчнну свою") замацавала права кожнага Яраславіча на тую воласцькняства, якой валодау іх бацька па Яраслававу падзелу²⁷. Паняцце "Отчнньг фармавала своеасаолівы рэгіянальны "патрыятызм". Паказальны адказ аднаго з Манамахавічаў Усеваладу Ольгавічу Чаршга^скаму, які, заняўшы ў 11зЬ г. Кіеў, хацеў перавесці яго з %тческого Пепаяслауля ў Курск: "<...>лучше мне смерть на своен отчнне н деднне, чем Курское княжне; отец мой в Курске не свдел, а Переяславле: хочу умереть на своен отчнне .
      Яскраван праявай далейшан дыферэнцыяцыі дынастычнай свядомасці з'яўлялася ўзнікшая ў гэты час выразная тэндэнцыя падкрэслівання асабліван значнасці сваен галіны роду, яе ўхваленне. Гэта адбілася і на тэрміналогп. "Яраславы внуцы", памятаючы аб агульнасці паходжання мянуюць сябе па імені заснавальшкаў удзельных дынастыяў. Цяпер яны найперш Ольгавічы, Манамахавічы, Расціславічы. У помніках летапісання кожнан з земляў акцэнтуецца ўвага на мужнасці і славе "свалго княскага роду, які не здольньі на благія ўчынкі, не здраджвае клятвам і з павагай ставіцца да іншых братоў князеў. Разам з гэтым не шкадуецца "чорнай фарбы для прадстаўшкоў варожых дынастыяў іншых земляу²⁹.
      Кіеўскі стол параненшаму нанбольш пажаданьі і прэстыжны, алё ён ужо толькі першы сярод роўных. У 12 ст. тытул "велнкое княженне" і "велнкнн князь ужываўся і да чарнігаўскіх, і да ўладзімірскіх ды іншых уладароу асобных земляўкнястваў³⁰. Тон жа працэс дыферэнцьіяцыі дынастычнай свядомасці мы бачым і ў княскан геральдыцы. Кожная галіна роду Рурыкавічау скарыстоўвала агульнародавы трызуб і відазмяняла яго. З'явіліся цэлыя серыі знакаў, кожная з якіх адпавядала толькі асобнай дынастычнай галіне рода³¹.

  ²⁷ Ключевсквй В.О. Сочвненвя. Т 1. Ч. 1. С. 183.

  ²⁸ Там же. С. 184.

  ²⁹ Рыбаков Б.А. Древняя Русь... С. 302311.

  зо Рыбаков Б.А. Кневская Русь в русскве княжества XII  ХШ вв. Москва, 1982. С. 476.

  зі Молчанов А.А. 06 атрнбутацвв лвчнородовых знаков князев Рюрнковнчей X XIII вв. // Вспомогательные всторнческве днсцнплнны. Москва, 1985. Т. 16. С. 6683.

10

Гісторыя

      Князь гэтага часу мысліўся тым жа Даніілам Заточнікам у маштабах стольнага горада, уласнага княствадзяржавы, а не ўсёй "Рускай зямлі": "Дуб крепок множеством корення; тако н град наш твоею державою"³². Што гэта не выключэнне, а правіла, сведчаць і іншыя тэксты. Узорнай у гэтым сэнсе з'яўляецца "Похвала роду рязанскнх князей". "Похвала" распадаецца на некалькі узаемазвязаных сюжэтаў, адзначаецца, што "снн бо государа рода Владнмнра Святославнча", падкрэсліваецца іх хРь,сталюбства і выключныя асабістыя якасці, клопат і абарона імі Разанскай зямлі, якую яны "от супостат велмн без ленностн храняіца". Галоунае для іх  княскі стол, агульназямельньія" інтарэсы, падтрымка і захаванне якіх з яўляецца ў вачах летапісна адной з найвялікшых княскіх дабрадзеннасцяў³³.
      Усё гэта спрьіяла кансалідацыі насельніцтва княстваў? усведамлення ім свайго тэрытарыяльнапалітычнага адзінства. У выніку да сярэдзіны 12 ст. зніклі племянныя назвы і адзіным найменнем зямлі стала назва, вытворная ад назвы горада  адміністрацыйнага і культурнага цэнтра княствя*.
    „ Як паказалі даследаванні Б.Флоры, пасля мангольскай навалы адбыліся істотныя змсны ў этнічнай і палітычнай ментальнасці насельніцтва былой Кіеўскай Русі. На працягу 1314 стст. выразна прасочваецца тэндэнцыя атаясамлення менавіта свайго палітычнага ўіварэння з "всей Руской землёй". У выніку развіцця гэтага працэсу ў 1415 стст. на поўначы Русі і ў ВКЛ канчаткова замацавалася атаясамліванне сваей дзяржавы з "всей Руской землёй", а насельніцтва адпаведна  з "русінамі", рускімі . Пры гэтым на ўсходнеславянскіх землях ВКЛ пазбягалі распаўсюджваць гэту назву на тыя землі ўсходшх славянаў, што знаходзіліся за межамі іх дзяржавы. Іак, у якасці назвы насельніцтва ўсходнеславянскіх земляў, якія аб'ядналіся вакол Масквы, пастаянна ужываецца тэрмін "масквічы"³⁴. Больш таго, як у беларускалітоўскіх летапісах, гэтак і ў маскоўскіх, складваецца традыцыя ўсяляк падкрэсліваць пераемнасць кіеўскай традьіцьн сваёй дзяржавай. Напрыклад, у беларускалітоускіх летапісах даказваецца легітымнасць права вялікіх князёў на валоданне ўсімі ўсходнеславянскімі землямі, на кіеўскую спадчыну. Суверэнітэт ВКЛ супрацьпа