Гістарычны альманах 1

Гістарычны альманах

1
62.23 МБ
       Згоднікі з надзеяй успрымалі ўсе нават самыя нязначныя адступленні ўрада ад антыпольскай палітыкі. Аднак, як пераканаўча паказаў польскі даследчык, усе гэтыя "адступленні" з боку Пецярбурга звычайна дыктаваліся жаданнем даць як мага менш і атрымаць як мага больш. Найбольшыя ўплывы згоднікі мелі менавіта напрыканцы 19 ст. Але нічога яны так і не дасягнулі. Прапольскія заявы некаторых вышэйшых чыноў дзяржавы тлумачыліся амаль выключна германафобіяй. На пачатку 20 ст. няўдача згодніцкага курсу стала відавочнай. Згоднікі падвергліся моцнай крытыцы з боку польскіх нацыянальных дэмакратаў і сацыялістаў.
       У апошнім раздзеле сваёй працы ("У абароне. 1901 1905.") А.Шварц амаль упершыню звярнуў увагу на сітуацыю ў Беларусі, Летуве і Украіне (у тэксце: "на землях літоўскарускіх"). На яго думку тут увесь час дамінавалі настроі лаялізму (адступніцтва), і нават палітыка згодніцтва здавалася занадта радыкальнай. На погляд гісторыка, да гэтага прычынілася моцнае перакананне ў дарэмнасці ўсялякіх спроб арганізаванага супраціўлення, адмова дзеячаў Каралеўства Польскага абмяркоўваць з уладамі "польскае пытанне" ў "Заходнім краі", пэўная гаспадарчая і грамадская адсталасць і, нарэшце, "феадальнакансерватыўная ментальнасць", якая была характэрна для большасці мясцовых польскіх землеўладальнікаў (с. 282283). Даследчык адзначыў пачуццё страха перад этнічнакультурнымі рухамі на беларускіх, летувіскіх і ўкраінскіх землях.

80

Псторыя

     У гэтым месцы з аўтарам можна паспрачацца. А.Шварц не заўважыў істотнай розніцы паміж пазіцыяй польскіх землеўладальнікаў беларускалетувіскага краю і пазіцыяй памешчыкаў Украіны. Між тым розніца была. Дастаткова прааналізаваць праграмы польскіх губернскіх выбарчых камітэтаў падчас выбараў да I і П Дзяржаўнай думы, выступленні польскіх дэпутатаў ад Беларусі і Летувы ў Думе і Дзяржаўным савеце і інш. Таксама варта прывесці характарыстыку, якую даў польскім дэпутатам ад Украіны ў I Думе іх калега па фракцыі, дэпутат ад Мінскай губерні Аляксандр Лядніцкі. Вядомы адвакат і дзеяч Канстытуцыйнадэмакратычнай партыі ў лісце да прафесара Мар’яна Здзехоўскага ахарактарызаваў "украінскіх" прадстаўнікоў як "сапраўдных феадалаў і абсалютна апалітычных людзей" (Lednicki W. Pami^tniki. Т. 1. Londyn, 1963. S. 570). У тым самым лісце дзейнасць польскіх дэпутатаў ад Беларусі і Летувы атрымала станоўчую ацэнку кадэцкага палітыка.
     А.Шварц чамусьці не звярнуў увагу на дзейнасць адной з буйнейшых польскіх гаспадарчых устаноў канца 70х гадоў 19 ст.  пачатку 20 ст. Мінскага сельскагаспадарчага таварыства. Між тым, знаёмства з дзейнасцю Таварыства і з асобай ягонага фактычнага кіраўніка Эдварда Вайніловіча абвяргае тэзіс пра "грамадскую і культурную адсталасць". У свядомасці сяброў Таварыства выразна прысутнічалі рысы буржуазнай ідэалогіі. "Феадальнакансерватыўны менталітэт" праяўляўся пераважна ў форме пэўных патэрналісцкіх адносін да беларускага і летувіскага сялянства. Трэба звярнуць увагу і на актыўны ўдзел польскіх землеўладальнікаў беларускалетувіскага краю ў працы камітэтаў Асобай нарады аб патрэбах сельскагаспадарчай прамысловасці (1903), на вялізную колькасць зваротаў у абарону польскасці, з якімі стала магчымым звяртацца да ўраду на пачатку 1905 г., нарэшце, на падтрымку мясцовымі згоднікамі польскага культурнага руху. (гл. напрыклад: Jalowiecki М. Dawne Wilno і ludzi zapomnieni. Londyn, 1955). У адрозненні ад польскіх памешчыкаў Украіны большасць палякаў беларускалетувіскага краю помніла свае мясцовае паходжанне і асабліва не палохалася культурнага Адраджэння беларусаў і летувісаў. 3 часоў рэвалюцыі 19051907 гг. сярод іх пашыралася "краёвая ідэалогія",

81

Алесь Смалянчук

якая грунтавалася на ідэі палітычнай, а не этнічнакультурнай нацыі.
     Наўрад ці даследчыкі маюць навуковыя падставы, каб заяўляць пра панаванне настрояў лаялізму (адступніцтва) сярод вярхоў польскай грамадскасці беларускалетувіскага краю. Большасць з іх марыла пра пэўны кампраміс з уладамі, які б стварыў магчымасць нармальнага функцыянавання каталіцкага касцёла і развіцця польскай культуры. He выпадкова вялікай сімпатыяй сярод іх карыстаўся "Край". I прысутнасць некалькіх дзесяткаў прадстаўнікоў польскіх землеўладалыйкаў на адкрыцці помніку Кацярыне П у Вільні (верасень 1904 г.) была якраз актам згодніцтва. Большасць прысутных паверыла запэўненням міністра ўнутраных спраў князя П.СвятаполкМірскага, што гэты ўчынак будзе мець напасрэдны ўплыў на стан польскасці ў краі.
     Канешне, сустракаліся і канфармісты. Прыкладам можа служыць іраф Ігнацы КорвінМілеўскі, які ў выступленні на з'ездзе аб'яднанага дваранства (1911) фактычна адрокся ад польскасці пад бурныя апладысменты прысутных. Але падобныя ўчынкі выклікалі амаль агульнае абурэнне.
     У дзейнасці (і свядомасці) вярхоў польскай грамадскасці гістарычнай Літвы дамінаваў якраз згодніцкі накірунак. Цікава, што і А.Шварц у заключэнні ўсё ж адзначыў пэўную ролю згоднікаў у польскім руху ў Беларусі і Летуве да пачатку першай святовай вайны (с. 308).
     Праца польскага гісторыка развеяла стэрэатыпы, пра якія ішла гаворка на пачатку. Яна паказала, што вялікая частка польскай эліты шукала паразумення з Расіяй, а яе значная група паслядоўна падтрымлівала і прапагандавала палітычную праграму згодніцтва.
     А.Шварц выдатна паказаў безвыніковасць усіх намаганняў згоднікаў, бо, як трапна заўважыў вядомы публіцыст таго часу Мікалай Карэяў, "у праваслаўнай Расіі, у якой кансерватыўныя элементы былі найбольпі антыпольскімі, кансерватарызгоднікі не маглі знайсці падтрымкі" (с. 309).
Алесь Смалянчук.

* * *

82

Гісторыя



            НАВУКОВАЯ ХРОНІКА


Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму". Міжнародная навуковая канферэнцыя.
Познань (Польшча). 1113 траўня 1998 г.

     3 11 па 13 траўня 1998 г. у Інстытуце гісторыі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя гісторыкаў "Краёвасць: традыцыі згоды народаў у эпоху нацыяналізму' ("Krajowosc: tradycje zgody narodow w dobie nacjonalizmu"). Канферэнцыя была ініцыявана групай навукоўцаў Польшчы і Летувы (Ян Юркевіч, Алег Латышонак, Дарыюс Сталюнас). Ідэю падтрымала кіраўніцтва Познаньскага універсітэта. Галоўную арганізацыйную працу выканаў прафесар Ян Юркевіч.
     Канферэнцыя была прысвечана праблеме краёвасці*.


  Краёвасць  гэта ідэалогія, якая была распрацавана ў Беларусі і Летуве на пачатку 20 ст. Яна грунтавалася на ідэі палітычяай нацыі. Краёўцы сцвярджалі, што ўсе карэнныя жыхары гістарычнай Літвы, незалежна ад іх этнічнакультурнай прыналежнасці, з'яўляюцца "грамадзянамі краю" і тым самым належаць да адзінай нацыі. У перыяд абвастрэння этнічных адносін краёвасць сталася ідэалогіяй нацыянальнага паразумення. Яна выразна супрацьстаяла этнічнаму шавінізму. Апроч гэтага краёвасць можна трактаваць і як рысу свядомасці часткі грамадства беларускалетувіскага краю, які стаў Радзімай не толькі для беларусаў і летувісаў, але і для палякаў, яўрэяў, татар, рускіх. Розныя этнічнакультурныя патокі змешваліся, зліваліся і нараджалі ўнікальны тып "краёўца", які сапраўды адчуваў сябе грамадзянінам краю і мог адначасна належаць да двух ці нават да трох этнасаў.
Для беларускай гістарыяграфіі праблема краёвасці з'яўляецца вельмі цікавай яшчэ і таму, што яна непасрэдна датычыць праблемы фарміравання беларускай нацыі. Гісторыя краёўцаў і краёвасці пярэчыць абсалютызацыі тэзіса пра сялянскае паходжанне беларусаў. Прыклад таго ж Рамана Скірмунта сведчыць пра тое, што лічыць вярхі ірамадства Беларусі цалкам страчанымі для беларускага руху нельга. Для многіх дзеячаў з "падвоенай" свядомасцю (ліцвін па паходжанню, паляк па нацыянальнасці) краёвасць была зыходным пунктам эвалюцыі ў

83

Алесь Смалянчук

     Праца канферэнцыі распачалася рэфератам прафесара Юліўша Бардаха (Варшава), які быў прысвечаны свядомасці насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў 1718 стст. Вядомы польскі даследчык звярнуў увагу на тое, што ў свядомасці значнай часткі грамадства Беларусі і Летувы адчуванне ўласнай польскасці спалучалася з пачуццем пэўнай прыналежнасці да беларускага або летувіскага этнасу.
     Дыскусію выклікала выступленне добра вядомага ў Беларусі гісторыка з Беластока Алега Латышонка. Ён спрабаваў знайсці агульныя рысы ў краёвасці і ў ідэалогіі "западнорусснзма". Пераканаўчым ягоны рэферат назваць цяжка. Магчыма, спроба адшукаць падабенства паміж краёвасцю і "беларускім" варыянтам вялікарускага шавінізму была народжана пэўнай неакрэсленасцю паняцця краёвасці. Алег Латышонак "справакаваў" бурную дыскусію і, у пэўным сэнсе, задаў тон далейшай працы канферэнцыі.
     Варта адзначыць высокі навуковы ўзровень дыскусій. Відавочна, гэтаму спрыяў досыць "камерны" характар канферэнцыі. Актыўны ўдзел у ёй прынялі 14 навукоўцаў з Польшчы, Летувы, Беларусі і Швецыі. Амаль усе яны здаўна цікавяцца праблемай краёвасці і маюць асабісты погляд на ке.
     Шэраг рэфератаў быў прысвечаны асобным дзеячам краёвага руху. Так, летувіскія гісторыкі Рымантас Мікніс і Ян Савіцкі засяродзілі ўвагу на постаці аднаго з галоўных ідэолагаў краёвасці Міхала Ромера. Яшчэ адзін летувіскі даследчык, Дарыюс Сталюнас у сваім выступленні спыніўся на асобе віленскага адваката Тадэвуша Урублеўскага. Беларускі даследчык Алесь Смалянчук  на асобе вядомага ў Беларусі палітычнага дзеяча Рамана Скірмунта. Польскі гісторык Браніслаў Макоўскі  на асобах паэта Антанаса Баранаўскаса і грамадскага дзеяча Вінцаса Кудзіркі.
     Праблема краёвасці разглядалася ў кантэксце ўсей еўрапейскай гісторыі. Рэферат Марыі Задэнцкай (Упсала)

накірунку беларускасці.

84

Гісторыя

быў прысвечаны спробам распрацоўкі краёвай ідэалогіі вярхамі нямецкай грамадскасці прыбалтыйскіх земляў на пачатку 20 ст. Малгажата Грывач (Познань) спынілася на канцэпцыі краёвасці чэшскага філосафа і тэолага сярэдзіны 19 ст. Бернарда Бальцана.
     Канферэнцыя паказала, што для далейшага даслЁдавання азначанай праблсмы велізарнае значэнне будуць мець спробы вызначыць самое паняцце "краёвасці" для розных перыядаў яе гісторыі. Таксама важна адрозніваць краёвасць як ідэалогію ад краёвасці як свядомасці. Безумоўна, больш глыбокаму разуменню гэтага гістарычнага феномена будзе спрыяць ягоны далейшы разгляд у кантэксце сусветнай гісторыі. Для гісторыі Беларусі і Летувы значную вагу набываюць даследаванні беларускага і летувіскага варыянтаў краёвасці. У прыватнасці, не выклікае сумнення нрыналежнасць да краёвага руху ў 19101915 гг. вядомых дзеячаў беларускага руху братоў Луцкевічаў. Зразумела, што ў гэтым выпадку можна казаць пра пэўны беларускі варыянт краёвай ідэалогіі.