Геалогія і карысныя выкапні Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 183с.
Мінск 1983
з напорных гарызонтаў у далінах рэк. На паніжаных участках грунтавыя воды залягаюць блізка да паверхні і выклікаюць забалочванне. Асабліва інтэнсіўна забалочваюцца ўчасгкі, дзе ў жыўленні грунтавых водаў, акрамя атмасферных ападкаў, вялікае значэнне маюць напорныя воды /Беларускае Палессе/. Каб выкарыстаць забалочаныя землі ў сельскагаспадарчай вытворчасці, праводзіцца меліярацыя.
ГРУНТЫ /польск. grunt ад нямецкага Grund аснова, глеба/, агульная назва горных парод, глеб і штучных утварэнняў, якія выкарыстоўваюцца як прыродная аснова, асяроддзе і матэрыял для інжынерных збудаванняў. На Беларусі асноваю збудаванняў і будаўнічым матэрыялам служаць грунты пераважна ледавіковага /марэнныя супескі і суглінкі/, водна-ледавіковага /пяскі/, азёрнага /пяскі, супескі/,. азёрналедавіковага /стужачныя гліны і суглінкі/ і алювіяльнага /пяскі/ паходжання. У асобных раёнах будуюць на лёсападобных супесках і суглінках /Мінск, Горкі, Орша і інш./, азёрных мергелях /Мінск, Брэст/ і спецыяльна намытых пясках /Гомель, Барысаў/. Найлепшыя апорныя якасці маюць марэнныя суглінкі, а таксама розныя пяскі. Марэнныя суглінкі сдужаць асноваю і асяподдзем для Мінскага метпапалітэна.
д
ДАВЬШАУСКАЕ РАДОВІШЧА КАМЕННАЙ СОЛІ. каля в. Давыдаўка Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. Быяўлена ў 1941 г. Каменная соль звязана з верхнедэвонскай галагсннай фармацыяй. Залягае на глыбіні 824,5—842,5 м ад зямной паверхні і ўтварае пакатае падняцце, якое цягнецца ў блізкім да шыротнага напрамку з вугламі нахілу на крылах не больш за II0. На радовішчы 4 свідравіны глыбінёй ад 1010,7 да 1301,3 м. Падэшва адкладау солі паводле прамыслова-геафізічных даследаванняу на глыбіні ад 1436 да ЗІ20^м. Запасы солі паводле падлікаў на плошчы болып за 70 км‘" на пластах агульнай магутнасцю ад 95 да 212 м больш за 20 млрд. т. Горнатэхнічныя і гідрагеалагічныя ўмовы для распрацоўкі добрыя. Пры здабычы солі вышчалочванлэм можна атрымаць спажыўную соль высокай якасці.
ДАВЦДАЎСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ, за 20 км на паУднёвы за~ хад ад горада Светлагорск Гомельскай вобл. БыяУлена у 1967 г. Плошча каля II км^. РаспрацоУваецца з 1970 г. Размешчана на поуначы Прыпяцкага прагіну, у межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны, побач з Рэчыцкім, Цішкаускім, Асташкавіцкім і Вішанскім радовішчамі. На Усходзе мяжуе з Сасноускім, на захадзе — з Мармавіцкім радовішчамі. Паклады нафты прымеркаваны ца дэвонскіх адкладау, у разрэзе якіх вылучаюцца 2 саляносныя /верхняя і ніжняя, магутнасць адпаведна 973—3523 і 143—295 м/, падсалявая /388—461 м/, міжсалявая /273—470 м/ і надсалявая /316—633 м/ тоушчы. Паклады нафты у міжсалявых /задонскі гарызонт/ і падсалявых/сямілуцка-бурэгскі варонежскі гарызонты/ адкладах верхняга дэвону. Глыбіня залягання нафтаносных гарызонтау, складзеных з даламітау і даламітызаваных вапнякоу, 2532—2579 м. Нафта высакаякасная, маласярністая і сярністая /серы 0,16—0,7 %/, маласмалістая і смалістая /смол 2,71—18,68 %/, парафінавая /парафіну 1,76—8,7 %/. Шчыльнасць 792—864 кг/м3. Тэмпература застывання ад -19 да 10 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 23—62 %.
ДАКЕМБРЫй, дакембрыйскі эон, найстаражытнейшыя утварэнні зямной кары і адпаведны ім вельмі працяглы этап геалагічнай гісторыі Зямлі ад яе. пачатку /больш за 3500 млн. гадоу/ да пачатку кембрыйскага перыяду палеазойскай эры /570 млн. гадоу ; глядз і Геалагічнде латазлічр.нне/ Утварэнні дакембрыю рэзка адрозніваюцца ад кембрыйскіх і больш позніх тоушчау фанеразою адсутнасцю рэшткау шкілетнай фауны, а у большай сваёй частцы /ранні дакембрый/ — непасрэдных рэшткау і слядоу арганічнага жыцця. Ніжняя мяжа дакембрыю канчаткова не вызначана, агульнапрынятага дробнага, як у фанеразоі, стратыграфічнага і геахраналагічнага падзелу няма. Дакембрый умоуна падзяляюць на 2 буйныя адгэзкі часу — эры, а адпаведныя ім тоушчы горных парод — на вялікія стратыграфічныя групы: аііхейскую_п^п^ і пратзра^йскуЮ-гпупу. ІІратэразой падзяляюць на ніжні /ранні/, сярэдні і верхні /позні/. У верхнім ппатэразоі /шырока вядомы
і як верхні дакембрый/ вылучаны рыфеД і в§ндскі Утварэнні дакембрыю адыгрываюць вялікую ролю у геалагічнай будове Беларусі. Архейскія, ніжнеі сярэднепратэразойскія тоушчы, якія адпавядаюць ранняму дакембрыю, утвараюць крышталічны фундамент, складзены з метамарфічных парод: гнейсау, мігматытаУ, кварцытаУ /у тым ліку жалезістых/, метамарфізаваных эфузівау і туфау. Магутныя тоўшчы гэтых парод змяты у складкі, разбіты тэктанічнымі разломамі і прарваны шматлікімі цаламі інтрузіуных і інтрузіУнаметасаматычных парод рознага Узросту і саставу: гранІтаУ, дыярытаУ, габра, піраксенітау, чарнакітау і інш. У болып познія геалагічныя эпохі раннедакембрыйскія Утварэнні крышталічнага фундамента былі часткова ці значна разбураны працэсамі дэнудацыі. Верхні дакембрый /рыфей, венд/ — неметамарфізаваныя тоўшчы асадкавых парод агульнай магутнасцю да 3000 м, якія займаюць амаль 90 % тэрыторыі рэспублікі і складаюць значную, а нярэдка большую частку асадкавага чахла. Рыфейскія адклады агульнай магутнасцю да 1400 м складзены пераважна з чырванаколерных кварцавых, палёвашпатавых пясчанікау з праслсямі і пачкамі алеУраліта-глініс~ тых парод і глін /бабруйская.шаровіцкая і беларуская серыі/. Канчаеода разрэз рыфею Беларусі пачкам /да 80 м/ тэрыгеннадаламітавых парод /лапіцкая світа/. У вендзе Беларусі вылўчаюць тры літастратыграфічныя тоушчы: старажытную покрыУна-ледавіковых адкладау /в^льчанская^ ддрыя/, вулканічных і вулканагенна-асадкавых парод /валынская^серыя/, асадкавых пясчаных 1 алеУрыта-глінІстых парод /в^лдайская^севыя/. Агульная магутнасць адкладаУ венду да 1500 м. Дакембрыйскія метамарфічныя, магматычныя і іншыя Утварэнні фундамента Беларусі перспектыўныя на рудныя карысныя выкапні: жалеза, каяяровыя і рэдкія металы. У карэліцкім комплексе архею выяўлена НавасёлкаУскае і АколаУскае радовішчы жалезных руд. У ацкладах верхняга дакембрыю вялікія эапасы падземных водау.
ДАЛАМІТ /ад прозвішча франц. геолага Д. Далам"ё, D.Dolomieu /, мінерал з гпупы кадбанатау CaMt7C0 і
асадкавая горная парода, якая складзена на 90 % і больш э мінералу даламіту. Пры спрыяльных эканамічных і горнагеалагічных умовах залягання з"яУляеода карысным выкапнем, які выкарыстоУваюць у будауніцтве, металургічнай, хімічнай, ткляной і іншых галінах прамысловасці /як будаУнічы камень, флюс, ідзе на выраб друзу, вяжучых, тэрмаfэаляцыйных і вогнетрывалых матэрыялау, металічнага магнію/, а таксама У сельскай гаспадарцы /даламітавая мука на вапнаванне кіслых глеб/. Даламіт утварае /у асадкавай абалонцы зямной кары/ тоушчы і пласты, часам эначнай магутнасці, а таксама прасл(і|, лінзы і целы няправільнай формы. Найбольшыя масы і радовііпчы утварыліся У пратэразоі і палеазоі. На Беларусі даламіты пашыраны У рыфеі /лапіцкая світа/, сярэднім і верхнім цэвоне, трапляюцца у адкладах ардовіку, сілуру, карбону. Вядома 10 радовішчау даламіту з агульнымі запасамі 1200 млн. т. Радовішчы даламіту у карэнным заляганні: Руба /Віцебскі р-н/, Гразівец і Кабялякі /Апшанскі р-н/, Сап"янка /Верхнядзвінскі р-н/, якія размешчаны адпаведна У далінах рэк Зах. Дзвіна, Дняпро і Сар"янка. Трапляюцца радовішчы даламіту у выглядзе адорвеняУ сярод антрапагенавых адкладаУ /МсціслаУскі, Хоцімскі і інш. р-ны/. Т’адовішчы даламіту, прымепкаваныя да адкладау франскага яруса верхняга дэвону, залягаюць на невялікай /да 8—10 м/ глыбіні У выглядзе пластоУ з аднароднай будовай і хімічным саставам. Даламіты У нязначнай колькасці маюць дамешкі алюмасілікатау, гідравокіслау жалеза. Найболыпае значэнне мае радовішча Руба з агульнымі запасамі 1162 млн. т /у тым ліку на Участках Гралева 651,4 млн. т, Краснадворскае 486,5 млн. т, Цякава-Койтава 20,3 млн. т, Руба 4,2 млн. т/, на базе якога працуе вытворчае аб"яднанне "Даламіт". Запасы радовішчаУ Гразівец 30,2 млн. т, КабялякІ 4,2 млн. т.
ДАЛІНЫ, рачныя даліны, адмоУныя лінейнавыцягнутыя формы рэльефу з амаль аднастайным ухілам, утвораныя У выніку размыуной /эразійнай/ дзейнасц! цякучай вады. У далінах вылучаюць схілы, эвычайна тэрасаваныя, дно, часцей за Усё занятае поймай, якая заліваецца ў разводдзе, і межан-
нае рэчышча ракі. Да рачных далін далучаюцца яры і лагі бвз пастаянных вадасцёкау, а таксама бязрэчкавыя ці "мёртвыя" даліны, у тым ліку скразныя, якія злучаюць сумежныя басейны рэк. На Беларусі 20,8 тыс. далін, агульная даужыня іх больш за 60 тыс. км. Займаюць амаль 10 % тэрыторыі рэспублікі. На поУдзень ад мяжы апошняга /валдайскага/ зледзянення сучасныя /паслядняпроўскія/ даліны шырокія, адносна мелкія /глыбіня да 20—30 м/, звычайна асіметрычныя у папярочным сячэнні, правы схіл, што доУгі час падмываецца рэкамі, больш высокі і стромкі, чым левы. Амаль усе гэтыя далі~ ны займаюць шырокія поймы і 3—4 надпоймавыя тэрасы. Шырыня даліны Дняпра ніжэй за Оршу 4—5 км, месцамі да 10 км, на поўдзень ад Рагачова 5—10 км t больш, а ніжэй за Рэчыцу невыразная, Бярэзіны і Сажа 3—7 км. У Прыпяці даліна неглыбокая /не болып за 15—20 м/, але шырокая /да 50— 70 км/. Сярэдняя шырыня даліны Нёмана 3—5 км, глыбіня 15—20 м, у межах Гродзенскага Узвышша звужаецца да 0,3— 0,5 км, глыбіня павялічваецца да 35—45 м. Нёман у час апошняга зледзянення ўпадау у Верхнянёманскае і Сярэднянёманскае прыледавіковыя азёры, сфарміраваў вялізную МастоУскую і Нёманскую /Польніцкую/ дэльты, адзінае рэчышча утварылася пасля таго, як Нёман "перапілаваУ" Балтыйскую і іншыя грады у Літве 1 былі спушчаны прыледавіковыя азёры. Самыя маладыя даліны на Беларускім Пааэер"і. Яны пачалі утвараода 16—14 тыс. гадоУ назад, калі вобласць апошняга зледзянення хутка выэвалілася ад ледавіковага покрыва. Даліны тут звычайна глыбокія і вузкія, месцамі каньёнападобныя з стромкімі схіламі, поймы У іх вельмі вузкія або адсутнічаюць. Найболыпыя на Беларусйім Паазер"! даліны распрацавалі Заходняя Дзвіна і яе прытокі Усвяча, Каспля, Лучоса, Ула, Обаль, Дпыса, Дзісна, Сар"янка, Шырыня іх не перавышае I—1,5 км /месцамі да 2—5 км/, глыбіня 20—30 м, на эвужаных участках 30—50 м/. Даліны здауна скарыстоувау чалавек як шляхі зносін, да іх прымеркаваны пасяленні першабытнага чалавека, стаянкі эпохі неаліту f бронзы, паселішчы і гарадзішчы ранняга жалезнага веку. У далінах і каля іх размешчаны амаль усе гарады, многія вёскі Бела-