Геалогія і карысныя выкапні Беларусі

Геалогія і карысныя выкапні Беларусі

Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 183с.
Мінск 1983
50.19 МБ
ВАЛЫНСКАЯ СЕРЫЯ, адклады сярэдняй часткі §ен^скага^ комплексу верхняга пратэразою. Пашырана амаль па Усёй Бе~ ларусі /няма на пауночным захадзе і пауднёвым усхолзе/.
Магутнасць да 400 м. У ніжняй частцы складэена з розназярністых пясчаных парод /гарбашоуская світа/, у большай сярэдняй — з вулканічных туфау, туфітау і вулканагенна-асадкавых парод /бераставецкі гарызонт, ратайчыцкая світа/, у еерхняй — з глініста-алеурытавых і пясчаных парод /лёзненская світа/. На паУднёвым захадзе Беларусі /Брэсцкая вобл./, цэе у валынскі час Існавала значная колькасць інтэнсіуна дзейных вулканау, у разрэзе валынскай серыі пераважаюць эфузіуныя пароды асноунага /базальты/, радзей сярэдняга і кіслага /андэзіта-дацыты, ліпарыты/ саставу і іх туфы. Валынская серыя залягае на рознаузроставых адкладах рыфею, радзей на пародах крышталічнага фўндамента, перакрыта валдайскай серыяй венду або больш маладымі адкладамі фанеразою. Найбольш характэрныя разрэзы пройдзены свідравінамі У раёнах Брэста, Івацэвіч, Клецка, Століна.
ВАЛНЯК, асадкавая горная парода, складзеная з карбанатау кальцыю СаСОд /кальцыту, радзей араганіту/. Mae прымесі даламіту MsC03, гліністага матэрыялу, краменязёму, вокіслау жалеза, пясчаных часцінак і інш. Выкарыстоуваецца у будауніцтве, вытворчасці вяжучых матэрыялау /вапна, цэмент/, металургіі /флюсы/, у мастацтве /матэрыял для скульптур/, архітэктуры /дэкарацыйна-арнаментальныя работы/, у сельскай гаспадарцы на вапнаванне глебы. Пераважаюць вапнякі марскога паходжання, трапляюцца вапнякі прэснаводных азёр, мінеральных крыніц /вапняковыя туфы/, засоленых поймау, другасныя. Пры павелічэнні колькасці магнію вапняк пераходзіць у даламіт, а вапняк, у якім ад 25 да 50 % гліністых часцінак, называецца мергелем. Прыродны мел — своеасаблівы арганагенны вапняк, складзены на 96—99 # з СаСОд. Пры метамарфізме вапняк пераходзіць у мармур. Вапнякі найбольш пашыраны У адкладах дэвону /асабліва у Прыпяцкім прагіне, дзе яны разам з даламітамі складаюць галоуныя нафтаносныя пласты і гарызонты/, сілуру, карбону, трапляюцца у адкладах ардовікскай, пермскай, юрскай і мелавой сістэм, у адорвенях сярод марэнных адкладау антрапагену.
ВАРАЖСКАЕ ЗЛЕДЗЯ.ЧЕННЕ, глядэі Беларускае .зледзяне.нне,
ВЕНДСКІ КОМПЛЕКС. в е н д /ад назвы старажытнага славянскага племя венды або венеды/, адклады верхняй часткі разрэзу верхнепратэразойскай групы, якія залягаюць на пародах беларускай серыі і перакрываюцца утварэннямі кембрыйскай сістэмы. Адпавядае інтэрвалу геалагічнага часу ад 700—600 да 570—550 млн. гадоу назад. У адкладах вендскага комплексу трапляюцца арганагенныя структуры, утвораныя рэшткамі водарасцей /страматаліты, анкаліты/, адбіткі бесшкілетнай фауны /медузы і інш./. На Беларуоі 1 у сумежных раёнах тоушча вендскага комплексу /да 1500 м/ складзена з вулканагенных, пясчаных, алеурытавых 1 гліністых парод. Падзяляецца знізу уверх на ^льчанся^ю^сеімо, валынскую ^ерыю і валдайскую^серыю. Найболып характэрныя разрэзы у Брэсце, Асіповічах, Багушэуску /Сенненскі р-н/.
БЕНЛОКСКІ ЯРУС, венлок/ад назвы г. Уэнлак у Вялікабрытаніі/, верхні ярус ніжняга аддзела с^лурый^іўа^^срстэмы. Вылучаны у самастойны стратыграфічны гарызонт у 1964 г. ВыяУлены на поуначы Беларусі /схіл Беларускай антэклізы/ і у Брэсцкай упадзіне. Адклады залягаюць глыбока ад дзённай паверхні, ускрываюцца толькі свідравінамі. Магутнасць да 100 м. Складзены пераважна з мергеляУ, глін з рэдкімі праслойкамі і лінзамі, жаулакамі вапнякоу. Сярод арганічных рэшткау трапляюцца грапталіты, астракоды, брахіяподы, галаваногія ! брухансгія малюскі, шматлікія ажалезненыя раслінныя рэшткі.
ВЕРХАВОДКА, безнапорныя падземныя воды, якія залягаюць паблізу ад зямной паверхні вьппэй узроуню грунтавых водау /у зоне аэрацыі/. Назапашваеода на невялікіх праслойках, лінэах і У паніжэннях покрыва водатрывалых парод. ЖыУленне адбываецца за кошт інфільтрацыі атмасферных ападкау і водау паверхневага сцёку ; на забудаваных тэрыторыях верхаводка можа утварацца У выніку уцечкі вады з водаправодных, цеплафікацыйных і каналізацыйных сістэм, а таксама пры
фільтрацыі з гідратэхнічных збудаванняу. Трапляецца усюды, за выключэннем участкау з высокім стаяннем грунтавых водау /Палессе, забалочаныя участкі у далінах рэк і інш./, Воды верхаводкі лёгка забруджваюцца, таму што не перакрыты водатрывалымі пародамі. Выкарыстоуваюцца часткова на сельскагаспадарчыя мэты у раёнах глыбокага залягання грунтавых водау.
ВІВІЯНІТ /ад прозвішча англ. мінералога Дж, Г.Вівіяна, J.G.Vivian /, мінерал, водны фасфат закісу жалеза Fe3 /PO^/gSHgO, агранамічная руда. У чыстым выглядзе мае 28,3 X 43 FeO ' 28,7 % Н^О. Найчасцей трапляецца сярод нізінных тарфяных балот, а таксама У неагенавых глінах палтаускай вугляноснай серыі. Утварыуся У выніку вымывання
фасфарытау з антрапагенавай тоушчай і з фасфарытаносных карэнных парод, якія залягаюць неглыбока ад паверхні. Глыбіня эалягання найчасцей 0,25—I м, магутнасць 0,1—3 м.
Пры колькасці Р^О^ ад 2,5 да 17,5 % парода наэываецца торфавівіянітам 1 з"яуляецца комплексным, арганічным і фасфатным угнаеннем. На Беларусі вядома больш за 200 радовішч&у і месцау выяулення торфавівіянітаУ з агульнымі эапасамі каля 24 млн. м3. Аб"ёмы запасаУ асобных радовішчау невялікія: ад 0,2 да 50 тыс. ма, часам да 300 тыс. м3. Большасць пакладау вівіянітау у Гомельскай і Магілёускай абласцях.
ВІЗЕЙСКІ ЯРУС, в і з е /ад наэвы г. Візе у Бельгіі/, 2-rf знізу ярус ніжняга аддзела каменнавугальнайсістэмы. Вядомы у Прыпяцкім прагіне і на крайнім паУднёвым захадзе /каля в. Тамашоука Брэсцкага р-на/. Магутнасць ад 120—150 да 430 м у Прыпяцкім прагіне 1 каля 90 м на крайнім пауднёвым захадзе, глкбіня залягання адпаведна 175—1332 і 332 м. У Прыпяцкім прагіне адклады візейскага яруса неадпаведна залягаюць на пародах турнейскага яруса. У ніжняй частцы /бобрыкаускі гарызонт/ складзены з субкантынентальных каалінавых глін, пясчанікау і пяскоу з лінзамі і праслоямі бурых вугалёу і даламітау, у верхняй /тульскі, алексінскі, міхайлаускі і венеускі гарызонты/ — з марскіх і прыбярэж-
намарскіх глін, алеуралітау, пяскоу, пясчанікау і вапнякоу з праслоямі бурых вугалёу. Шмат фарамініфер, брахіяпод, каралау і інш. У ніжняй частцы ёсць вогнетрывалыя гліны, баксітаносныя і даусанітаэмяшчальныя пароды.
ВІЛЬЧАНСКАЯ СЕБЫЯ, тоушча асадкавых горных парод, якая утварае ніжнюю частку разрэзу вендскага комплексу верхняга пратэразою. У 1962 г. апісана як магілёуская світа у стрататыпічным разрэзе свідравіны у в. Вільчыцы Магілёускага р-на ; у 1963 г. перайменавана у Вільчанскую світу, а у 1968 г. — у вільчанскую серыю. Залягае на лапіцкай свіце або больш старажытных адкладах рыфею, перакрываецца валынскай серыяй вецду. Адклады вільчанскай серыі магутнасцю да 470 м пашыраны у цэнтральнай, пауночна-усходняй і паУднёвай частках Беларусі. Складзены з слабаакамянелых марэнных суглінкау і супескау /тылітау/ з абломкамі і валунамі розных асадкавых і крышталічных парод дакембрыю, пясчанікау і глін, часам са жвірам і галькаю. Для вільчанскай серыі характэрна эменлівая будова разрэзу і рэзкія ваганні магутнасці на невялікіх адлегласцях пры нязменным складзе і выглядзе парод, асабліва тылітау, на усёй тэрыторыі іх пашырэння. Вільчанская серыя — унікальны для тэрыторыі СССР комплекс дакембрыйскіх кантынентальных ледавіковых утварэнняУ ранневендскага /варангскага або лапландскага/ покрыунага зледэянення, вывучэнне якіх мае вялікае значэнне для стратыграфіі і палеагеаграф}і дакембрыю. У пясчаных адкладах вільчанскай серыі значныя запасы падземных прэсных і мінеральных водау.
ВІШАНСКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ, эа 9 км на паУднёвы усход ад г.п. Акцябрскі, у Светлагорскім і Акцябрскім р-нах Гомельскай вобл. Выяулена у 1967 г. Плошча 40 ккА Распрацоуваеода з 1970 г. Размешчана на поуначы Прыпяцкага прагіну, у межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны побач з Рэчыцкім, Цішкаускім, Асташкавіцкім, Сасноускім, Давыдаускім і Мармавіцкім радовішчамі. Паклады нафты прымеркаваны да дэвонскіх адкладау, у разрэзе якіх выдучаюцца 2 саля~
носныя /верхняя і ніжняя, магутнасць адпаведна 1700—2300 і 60—280 м/, падсалявая /165—230 м/, міжсалявая /120— 520 м/, надсалявая /220—550 м/ тоушчы. Паклады нафты у падсалявых /варонежскі, сямілуцка-бурэгскі, саргаеускі гарызонты/ адкладах верхняга дэвону. Глыбіня залягання нафтаноснага гарызонта, складзенага з трэшчынаватых і кавернозных даламітаУ, 2734—2996 м. Нафта высакаякасная, сярністая /серы 0,51—0,73 2/, маласмалістая /смол 2,7—8,6 %/, парафінавая /парафіну 4,3—10,2 %/. Шчыльнасць 891—932 кг/м3. Тэмпература застывання 2—16 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 40—54 %.
ВОДНА-ЛВДАВІКОБЫЯ АДКЛАДЫ, геалагічныя адклады, якія намнажаліся унутры і па ускраінах ледавікоу з адсартаванага і перапрацаванага расталымі водамі марэннага матэрыялу. На Беларусі займаюць вялікія плошчы. Сфарміраваліся у час пяці зледзяненняУ. Адрозніваюць флювіягляцыяльныя адклады і л[мнагляцыяльныя адклацы.
ВОХРА, глядзі у аптыкуле Пігменты пвьгоодныя.
, Г
ГАЛАЦЭН /грэч. holos увесь + kainos новы/, п а сляледавіковая эпоха. Пачалася прыкладна 10 тыс. гадоу назад, калі растау ледавік на поудні Фінляндыі. Некаторыя даследчыкі да галацэна адносяць больш працяглы перыяд— ад раставання ледавіка паазерскагазледзянення на тэрыторыі Беларусі. У галацэне вылучаюць 3 буйныя этапы развіцця клімату, расліннасці і жывёльнага свету: ранні /10—8 тыс. гадоу назад/, сярэдні — кліматычны оптымум /8—3 тыс. гадоу назад/ і позні /3 тыс. гадоу назад і па сённяшні дзень/. Адклады найбольш магутныя У аэёрных катлавінах /да 25 м/ і балотах. У час ранняга галацэну У азёрных катлавінах раслі рэшткі засыпаных грунтамі вялізных кавалкау ледавіка. Намнажаліся пясчана-гліністыя і карбанатныя асадкі з дамешкамі арганікі. Болыпасць рэк паглыбілі свае рэчыпічы. Пераважалі бярозавыя, хвойныя, зрэдку хвойна-
шыракалістыя лясы. Знік пауночны алень, пашырыліся лось, бабёр, потым казуля. Адбывауся пераход ад палеаліту да неаліту. У І-й палавіне сярэдняга галацэну клімат быу цёплы і вільготны, што спрыяла інтэнсіунаму забалочванню сухадолау і утварэнню балот. Падняуся узровень вады у азёрах, пачау намнажацца сапрапель. У хвойна-шыракалістых лясах было шмат дубу, ліпы, вязу, ясеню, клёну, грабу, у падлеску — арэшніку. У 2-й палавіне сярэдняга галацэну клімат аставауся цёплы, але стау. больш сухі. Пачалі мялець і забалочвацца азёры. У жывёльным свеце, побач з пашырэннем таежных прадстаунікоу, павялічылася колькасць заходнееурапейскіх відау /зубр, казуля, барсук/. Чалавек навучыуся рабіць шліхтаваныя прылады працы з каменю 1 косці, узніклі прымітыунае земляробства і жывёлагадоуля. У познім галацэне клімат стау халаднейшы і вільготны. Павысіуся узровень вады У азёрах, паскорыуся працэо забалочвання I намнажэння торфу. Лясы пераважна яловыя, хваёвыя і мяшаныя хваёва-бярозавыя з дамешкам шыракалістых парод і арэшніку. 3 адкладамі, што намножыліся у галацзне, звязаны карысныя выкапні: торф, прэснаводныя вапнавыя утварзнні, сапрапелі.