Геалогія і карысныя выкапні Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 183с.
Мінск 1983
найчасцей лагуннага тыпу, пашыраны у межах асноуных тэктанічных структур, эа выключэннем Брэсцкай упадзіны і найбольш прыузнятых участкау Беларускай антэклізы і Палескай седлавіны. Складзены з шэрых і стракатаколерных мергеляу, даламітаУ з праслоямі глін, пясчанікау, ангідрытау, гіпсау, радзей каменнай солі /віцебскі, пярнускі і нароускі гарызонты эйфельскага яруса/ f пяскоУ, пясчанікау, алеуралітау, глін /старааскольскі гарызонт жывецкага яруса/ з шматлікімі рэшткамі выкапнёвых рыб. Верхнедэвонскія адклады папіыраны у Прыпяцкім прагіне і Аршанскай упадзіне, часткова на Латвійскай седлавіне, дзе у гэты час існавалі марскія басейны з нармальнай салёнасцю. У Аршанскай упадзіне і на Латвійскай седлавіне пераважаюць стракатаколерныя гліны і пясчана-алеурытавыя пароды з праслоямі мергеляУ, даламітау і сульфатных парод з рэшткамі выкапнёвых рыб /пашыйска-кынаускі гарызонт франскага яруса/, вапнякі і даламіты з рэшткамі выкапнёвых брахіяпод, астракод, малюскау 1 інш. /саргаеускі, сямілуцкі, бу~ рэгскі, варонежскі гарызонты франскага яруса/. У Прыпяцкім прагіне верхнедэвонскія адклады /франскі і фаменскі ярусы/ магутнасцю да 3500 м прадстаулены тэрыгеннымі, карбанатнымі, галагеннымі і вулканагеннымі тыпамі парод з вялікай колькасцю рэшткау выкапнёвай фауны і флоры. Яны утвараюць некалькі літалагічных тоушчау: падсалявую тэрыгенную, падсалявую ,карбанатную, ніжнюю салявую, міжсалявую тэрыгенна-карбанатную, верхнюю салявую, надсалявую глініста-тэрыгенную. 3 адкладамі дэвону на Беларусі звязаны радовішчы нафты 1 газу /Рэчыцкае, Асташкавіцкае, Давыдаускае, ВІшанскае I інш./, каЛІйных і каменнай солей /Старобінскае, Петрыкаускае, Мазырскае/, гаручых сланцау /ТураУскае, Любанскае/, даламітау, тэрмальных і мінеральных водау. Адклады каменнавугальнай сістэмы пашыраны у Прыпяцкім прагіне і на крайнім паУднёвым захадзе /Валынская монакліналь/,.дзв на працягу усяго каменнавугальнага перыяду існавау марскі басейн, глыбіня I памеры якога перыядычна мяняліся. У Прыпяцкім прагіне ёсць утварэнн! усіх аддзелау I ярусау агульнай магутнасцю 1000 м і больш /верхнекаменнавугальныя адклады вылучаны умоуна/. Ніжнекаменнавугальныя адклады складзены пясчана-гліністы+ мі пародамі турнейскага і пясчана-^глініста-карбанатнымі
візейскага і серпухаускага ярусау, магутнасцю ад некалькіх метрау на купалах да 60—800 м у міжкупальных паглыбленнях. Сярэднекаменнавугальныя адклады /максімальная магутнасць 490 м/ складзены з пяскоу, пясчанікау, алеуралітау, глін, вапнякоу, радзей даламітау /башкірскі ярус/, пясчана-гліністых парод /маскоускі ярус/. Верхнекаменнавугальныя адклады, вылучаныя у асташкавіцкую світу /гжэльскі ярус/, найменш пашыраны У Прыпяцкім прагіне і складзены з стракатаколерных глін з праслоямі пясчанікау, алеуралітау, даламітау. Магутнасць іх да 26 м. На крайнім паУднёвым захадзе Беларусі каменнавугальныя адклады прадстаулены толькі адкладамі верхняй часткі візейскага яруса. Каменнавугальныя адклады перспектыуныя на высокагліназёмную сыравіну — баксіты, даусаніт, маюць шматлікія непрамысловыя пласты бурага вугалю, праслоі гаручых сланцау. Палеагеаграфічныя абставіны і умовы асадканамнажэння У пермскім перыядэе былі розныя і эменлівыя. Большая частка Беларусі была сушаю, мора то большага, то меншага памеру існавала толькі у Прыпяцкім прагіне і Брэсцкай упадзіне, дэе намнажаліся адклады пермскай сістэмьі /ніжні і верхні аддзелы/. Ніжні аддзел складзены з глін з праслоямі пясчанікау і алеУралітаУ, верхні — э пясчана-гліністых парод у Прыпяцкім прагіне 1 карбанатных у Брэсцкай упадзіне^ Агульная магутнасць адкладау цермі У Прыпяцкім прагіне больш эа 500 м, у Брэсцкай упадзіне каля 30 м. У адкладах пермі /па аналогіі з Польшчай I Украінай/ магчымы паклады газу, медзі, рэдкіх і рассеяных элементау.
Мезазойская група на Беларусі прадстаулена усімі сістэмамі — трыясавай, юрскай 1 мелавой. У трыясавы перыяд на тэрыторыі Прыпяцкага прагіну і часткова Брэсцкай упадзіны часам існавалі прэснаводныя лагунныя басейны, дзе намнажаліся пясчана-алеурытавыя і гліністыя асадкі трыясавай сістэмы. Магутнасць ад першых дзесяткау у Брэсцкай упадзіне да 450 м у Прыпяцкім прагіне. У адкладах трыясу магчымы баксіты і вогнетрывалыя каалінавыя гліны, бурыя вугалі. Адклады юрскай сістэмы пашыраны у межах Прыпяцкага прагіну, на паУднёва-заходнім схіле Варонежскай антэклізы, на поУдні Аршанскай упадзіны, у Брэсцка.; упадзі-
не і месцамі на Беларускай антэклізе ёсць адклады сярэдняга і верхняга аддзелаў. У ранняюрскую і на значным адрээку сярэдняюрскай эпохі тэрыторыя Беларусі была пенепленізаванай раўнінай, дзе у выніку дэнуцацыі рэльеф згладаваўся: разбураліся Узвышаныя ўчасткі, у паніжэннях намнажаліся прадукты зносу. 'Сярэдняюрскія адклады /баёскі і бацкі ярусы/ пашыраны ў Прыпяцкім прагіне /у той час тут існавала апрэсненая лагуна/, складзены пераважна з пясчана-алеурытавых і гліністых парод. Іх магутнасць да 96 м. Верхняюрскія адклады /келавейскі і аксфордскі ярусы ; кімерыджокі ярус вылучаны ўмоўна/ найболып пашыраны ў межах развіцця юрскіх адкладаў, складзены ў ніжняй частцы з алеўралітаў, глін і мергеляУ з праслоямі вапнякоў, у верхняй — з вапнякоў і мергеляУ э рэдкімі праслоямі глін, алеуралітаў, пясчанікау з рэшткамі аманітаў, фарамініфер і інш. 3 адкладамі юры звязаны на Беларусі вуглепраяУленні. У раннемелавую эпоху марскі басейн займаў паўднёвы Усход Беларусі, у познамелавую — усю плошчу на поўдзень ад шыраты Мінска. У ім намнажаліся своеасаблівыя ілы, з якіх пазней сфарміраваліся Met лавыя пароды. Да канца поэнамелавой эпохі ўся тэрыторыя Беларусі ператварылася ў слабапрыўзнятую сушу. Адклады мелавой сістэмы на Беларусі прадстаУлены ніжнім і верхнім адцзеламі. Ніжнемелавыя адклады /ад валанжынскага да альбскага ярусау/ трапляюцца у Прыпяцкім прагіне і на паУднёва-заходнім схіле Варонежскай антэкліэы, складзены з некарбанатных пясчана-алеурыта-гліністых парод. Агульная максімальная магутнасць да 77,5 м /паўднёвы Усход Прыпяцкага прагіну/. Верхнемелавыя адклады шырока развіты на эначнай частцы тэрыторыі Беларусі /на поудзень ад шыраты Мінска/. Складэены з 2 тоушчау: ніжняй — тэрыгенна-карбанатнай /сенаманскі ярус/ і верхняй — карбанатнай /туронскі, каньHKcxf, сантонскі, кампанскі, маастрыхцкі ярусы/. Максімальная магутнасць адкладаУ верхняга мелу 293 м на паУднёвым усходзе /паУднёва-заходн} схіл Варонежскай антэклізы/. 3 адкладамі мелу звязаны шматлікія радовішчы мергельна-кэлавых парод, фасфарытау і крэменязёмістыХ парод.
Кайназойская група уключае палеагенавую, неагенавую і антрапагенавую сістэмы. Адклады пале-
arei-ty і неагену пашыраны на поўдні і захадзе Беларусі. Складзены з марскіх і кантынентальных пяскоУ і глін, часам з карбанатных парод з праслоямі і лінзамі бурых вугалёў. У канцы неагену пачалося пахаладанне, якое ў антрапагенавым перыядзе рэзка ўзмацнілася, што прывяло да 5 зледзяненняу /беларускае, бярэзінскае, дняпроУскае, сожскае і паазерскае/, якія перапыняліся працяглымі і значнымі пацяпленнямі клімату У час міжледавікоУяУ /налібоцкае, александрыйскае, шклоускае і муравінскае/. У выніку зледзяненняў у антрапагене ўтварылася своеасаблівая тоўшча /магутнасць 70—100 м, часам да 200—300 м/, дэе чаргуюцца ледавіковыя, водна-ледавіковыя, алювіяльныя, азёрныя, балотныя і іншыя адклады. 3 заканчэннем апошняга паазерскага /валдайскага/ зледзянення на Усходне-Еурапейскай раўніне /каля 10 тыс. гадоУ назад/ пачалася сучасная геалагічная эпоха — галацэн. Прырода Беларусі набыла сучасныя рысы. 3 адкладамі кайнаэою звязаны паклады фасфарытаў, глаУканіту, бурых вугалёу, торфу, розных матэрыялаў і інш. Пра Усе групы /эры/, сістэмы /перыяды/, адцзелы /эпохі/ глядзі асобныя артыкулы.
ГЕАХІМІЧНЫЯ I ГІДРАГЕАХІМІЧШЯ ПРАВІНШІ а н т р a пагенавых адкладаУ і паверхневых в о д а у. Паводле геалагічнай будовы тэрыторыі, асаблівасцей выветрывання і сучасных геахімічных працэсаУ на Беларусі вылучаюць 3 геахімічныя /літагеахімічныя/ правінцыі: паўночную, цэнтральную і паУднёвую. ПаУночная прав інцыя супадае э зонай паазерскага зледзянення на тэрыторыі рэспублікі /Беларускае Паазер"е і прылеглыя раёны/, вылучаецца павышанай колькасцю гліназёму, вокіслаУ жалеза і магнію; колькасць краменязёму паніжана. Сярод мікраэлементау крыху больш тытану, марганцу, хрому, ванадыю і. нікелю. Цэнтральная правінцыя ахоплівае Беларускую граду і прылеглыя да яе ўзвышшы. Колькасць элементау у цэнтральнай правінцыі блізкая да сярэднекларкавага саставу антрапагенавых парод рэспублікі цалкам. Паўднёвая правінцыя займае Беларускае Палессе і прылеглыя зандравыя раУніны, харак\арызу-
Рэгіянальныя разломы, янія размяжоўваюць струнтуры першага парадку не пранінаюць у чахол пранінаюць у чахол
Алювіяльныя, азёрнабалотныя (пясчі, радзвй сулескі, суглінкі, торф)
Полігенетычныя лесавыя пароды
Азёрна-ледаеіноеыя (гліны; суглінкі, супескі. алеўрыты)
Геахімічны Індэкс: лічнік-мінраэлементы, янія намнажаюцца {адносная нанцэнтрацыя >1,1); назоўнінмінраэлвменты, янія рассейваюцца (адносная нанцэнтрацыя <0.8). Мікраэлементы, адносная нанцэнтрацыя яніх aaraeuua ў межах 0,9-1,1^ лічыліся блізкімі 1 да сярэдняга паказчына і ўпісваліся перад геахімічным індэнсам
ецца пераважным развіццём пясчаных акумуляцый воднага генезісу, балотнымі ландшафтамі. Паніжаная колькасць многіх элементау пры максімальных канцэнтрацьях краменязёму.
Адпаведна геахімічным тыпам паверхневых водау на тэрыторыі Беларусі вылучаюць 4 тыпы гідрагеахімічных правінцый: правінцыі з перавагай біягеннага /тарфяна-балотнага/ фактару фарміравання, сума іонау 50—150 мг/л, слабакіслае і нейтральнае асяроддзе з pH =6,5—7,1 ; правінцыі з біягеннымі фактарамі фарміравання, сума іонау 150—250 мг/л, нейтральнае ! слабашчолачнае асяродцзе з pH = 7,1—7,8; правінцыі з літабіягенным фактарам фарміравання, сума іонау 250—350 мг/л, шчолачны характар асяроддзя з pH = 7,4—8,3; правінцыі з перавагай літагеннага /карбанатнага/ фактару фарміравання, сума іонау 350—500 мг/л, шчолачны характар асяродцзя. Вылучэнне геахімічных і гідрагеахімічных правінцый мае вялікае значэнне для арганізацыі пошукау карысных выкапняу, рацыянальнага выкапыстання рэсурсау біясферы, у тым ліку павышэння урадлівасці глебы, для барацьбы з біягеахімічнымі эндэміямі і інш.