• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геалогія і карысныя выкапні Беларусі

    Геалогія і карысныя выкапні Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 183с.
    Мінск 1983
    50.19 МБ
    дам ; палеазой — ніжнім і сярэднім кембрыем, сярэднім дэвонам і верхняй перм"ю ; мезазой — верхнім трыясам, верхняй юрой, ніжнім і верхнім мелам ; кайназой — палеагенам, неагенам і антрапагенам. Магутнасць асадкавага покрыва ад 80 да 620 м. Суцэльнае пашырэнне і максімальная магутнасць /да 320 м/ маюць антрапагенавыя адклады. Усе іншыя асадкавыя Утварэнні пашыраны нераунамерна, месцамі іх зусім няма. 3 даантрапагенавых адкладаУ найболыныя плошчы займаюць верхнепратэразойскія і мелавыя. Палеагенавыя і неагенавыя утварэнні трапляюода У выглядзе невялікіх астравоУ. На плошчы Цэнтральнабеларускага масіву крышталічны фундамент перакрыты пераважна пліяцэн-антрапагенавымі адкладамі.
    Фарміраванне Беларускай антэклізы як самастойнай структуры пачалося у канцы пратэразою — пачатку палеазою. На працягу амаль усяго палеазою 1 большай часткі мезазою асноуная тэрыторыя антзклізы была Узвышанай вобласцю, якая зазнала эрозію. Толькі у мелавым перыядзе і часам у палеагене амаль уся тэрыторыя антэкліэы апускалася і была заліта морам. У пародах крышталічнага фундамента Беларускай антэклізы выяУлены жалезныя руды /каля Карзліч і Шчучына Гродзенскай вобл., у асадкавым чахле разведаны і распрацоУваюцца шматлікія радовішчы будаУнічых матэрыялау. Ёсць перспектывы на выяУленне рэдкіх і рассеяных элементау, баксітау і інш.
    БЕЛАІУСКАЯ СЕРЫЯ, беларускі комплекс, палеская серыя, адклады сярэдняй часткі геалагічнага разрэзу рыфейскага комплексу верхняга пратэразою на захадзе Усходне-ЕУрапейскай платформы У межах БССР, УССР і заходніх абласцей РСФСР. Вылучана У 1956 г. У сучасным стратыграфічным аб"ёме Уключае 2 світы: пінскую /магутнасць да 430 м, складзена пераважна з чырванаколерных палёвашпатавакварцавых дробназярністых пясчанікау 1 буйнаэярністых алеУралітаУ з праслоямі і пачкамі алеўрыта-гліністых парод/ і арйанскую /магутнасць да 620 м, складзена пераважна з кварцавых пясчанікау/. Адклады беларускай серыі найбольш пашыраны на тэрыторыі Беларусі, амаль суцэльнай.палосай глрынёй
    да 200—250 км яны цягнуцца праз усю тэрыторыю рэспублікі з пауночнага Усхо.ду на пау.днёвы захад. ВыяУляюцца шматлікімі свідравінамі на глыбінях ад некалькіх дзесяткаУ да 600— 800 м. Залягаюць эвычайна на пародах крышталічнага фундамента, перакрываюцца верхнерыфейскімі /лапіцкая світа/, вендскімі або больш маладымі адкладамі. Тыповыя разрэзы вывучаны У раёнах Пінска, Жыткавіч, Мінска, Орты, Магілёва, Лёзна t інш. У адкладах беларускай серыі вялікія запасы падэемных мінеральных водау, у тым ліку лячэбных і расолау, якія выкарыстоуваюць санаторы! У раёнах Мінска /"Крыніца"/, Віцебска /"Лётцы"/, у Бабруйску, Рагачове 1 інш.
    БЕЛАРУСКІ КОМПЛЕКС у г е а л о г і I , глддзі БедаРУская^сетая.
    БЕЛАРУСКІ КРШГАЛІЧНЫ МАСІУ, глядзі Беларуская антэкліза.
    БРАГІНСКА-ЛОЕУСКАЯ СЕДЛАВІНА, тэктанічная структура Прыпяцка-ДняпроУска-Данецкага аУлакагену. Аддэяляе Прыпяцкі прагін ад ДняпроУска-Данецкага. Уключае БраіЧдск^_выступ і
    БРАГІНСКІ ВЫСТУП, найболып прыУзнятая частка БрагЦнскаЛоеускай^седлашны_. Размешчаны на паУднёвым усходзе Гомельскай і поУначы КіеУскай абласцей. Пахаваны выступ крышталічнага фундамента, які эаходзіць з поУдня, з боку Украінскага крьппталічнага шчыта, у межы Прыпяцка-Данецкага аУлакагену I арыентаваны У паУночна-Усходнім напрамку. На захадзе, поУначы і Усходзе абмежаваны вялікімі разломамі з амплітудай 0,5—3 км. Памеры па распасціранні каля 50 км, па шырыні на поу.дні каля 40 км, на поуначы да 25 км. Паверхня Брагінскага выступу складаная, падзелена на шэраг адносна невялікіх блокау і пагружаецца з поУдня на поунач на глыбіню ад -0,2 да -1,7 км. У асобных блоках фундамент пагружаецца больш рэзка. Будова выступу вывучана недастаткова. Магутнасць асадкавага чахла зменшана пераважна за кошт палеазою.
    Брагінск: выступ у сярэдняй частцы падзелены адносным пагружэннем, якое злучае Ельскую і ВідзельцаУскую упадзіны.
    БРЭСЦКАЕ ПЕРАДЛЕДАВІКОУЕ, добрушскае п е радледавікоуе, вільнюскае n a р а дледав і к о у е, пачатак антрапагенавага перыяду, які доУжыУся ад плдяуэнавай^эпох^і да белару^с!<ага._зледзяненнд. Мяркуюць, што цягнулася некалькі соцень тысячагодцзяУ і закончылася 600 тыс. гадоУ назад. Клімат быу няУстойлівы, адбывалася частая змена адносна цёплых і больш халодных перыядау. Напачатку пераважалі хвойныя і бярозавыя лясы з прымессю дубу, ліпы, вязу, грабу, буку і некаторых уцалелых з пліяцэну раслін. У час пахаладанняУ і к канцу перадледавікоўя пашырыліся травы. Паверхня Беларусі У брэсцкім перадледавікоуі даволі выраунаваная і крыху нахіленая на эахад. Усюды, асабліва на захадзе, былі вялікія і глыбокія азёры, у якіх намнажаліся пяскі, супескі і гліны магутнасцю да 30 м. У азёрных адкладах шмат раслінных рэшткау, часам праслоі торфу. Рачная сетка блізкая да сучаснай, аб гэтым сведчаць пахаваныя даліны рэк. Адклады азёр і рэк, што намножыліся у канцы брэсцкага перадледавікоУя, карбанатныя. Пазней адклады брэсцкага перадледавікоуя У многіх месцах знішчаны антрапагенавымі зледзяненнямі, асталіся У выглядзе астравоу пераважна на захадзе рэспублікі. На паверхню выступаюць толькі ў ярах і кар"ерах у Добрушскім р-не, дзе з імі звязаны радовішчы тугаплаукіх і цагельных глін.
    БРЭСЦКАЯ УПАДЭІНА. усходняя частка Падляска-Брэсцкай упадзіны, размешчаная на паУднёвым захадзе БССР; тэктанічная структура Усходне-ЕУрапейскай платформы ў зоне апускання крышталічнага фундамента. ДаУжыня Упадзіны на тэрыторыі Беларусі' 140 км, шырыня 125 км. Мяжуе на поуначы з Беларускай антэклізай, на поўдні з ЛукаУска-РатнаУскім выступам, на усходзе з Палескай седлавінаю,на захадзе адкрытая У Пад~ ляскую Упадзіну /на тэрыторыі ПНР/. Брэсцкая Упадзіна вы~ значаецца пагружэннем крышталічнага фундамента /да глыбіні 1,6—1,9 км/ і паверхняу пашьграных у яе межах верх-.зпратэразойскіх, ніжнепалеазойскіх /кембрый, ардовік/, сілурый-
    скіх і ніжнедэвонскіх адкладаУ ад Беларускай антэкліэы, Па~ лескай седлавіны і ЛукаУска-Ратнаускага выступу У бок Брэста t далей на захад. Ва упадзіне па паверхні крышталічнага фундамента, верхнепратэразоускіх, ніжнепалеазойскіх, сілурыйскіх і ніжнедэвонскіх адкладаУ вылучаюода тэктанічныя структуры 2-га парадку — вялікія блокі паУночна-Усходняга распасцірання, якія сучляняюцца па разрыуных парушэннях у фундаменце і нізах асадкавай тоушчы. Па паверхнях верхнепратзразойскіх, ніжнеі сярэднепалеазойскіх адкладау выяУлены асобныя пакатыя брахіантыклінальныя падняцці і структурныя насы, месцапалажэнне якіх супадае з слаба прыУзнятымі лакальнымі блокамі фундамента. Важная асаблівасць Брэсцкай упадзіны — пашырэнне сярод адкладаУ вецду /ратайчыцкая або вулканагенная світа валынскай серыі/ вулканагенных і вулканагенна-асадкавых парод. ЭфузіУныя пароды пераважна асноунага /базальты, базальі'авыя парфірыты/ еаставу. Упадзіна як самастойная тэктанічная структура фарміравалася У раннім палеазоі, сілуры і раннім дэвоне. Ад сярэдняга дэвону да ранняпермскай эпохі Уключна плошча Брэсцкай упадзіны і сумежных з ёю іншых тэктанічных структур была часткаю сушы, на якой адбываліся інтэнсіуныя працэсы дэнудацыі. 3 позняй пермі пачаУся новы этап пагружэння тэрыторыі УпадзІны, які працягвауся з перапынкамі У мезазоі, палеагене і, неагене. Гэта абумовіла пашырэнне У яе межах магутн&й тоУшчы меэакайназойскіх /пераважна верхняюрскіх і верхнемелавых адкладау/. Адначасова пагружаліся значныя плошчы і У прылеглых раёнах Беларускай антэклізы, Палескай седлавіны і іншых сумежных структур, якія раэам з Брэсцкай упадзінай былі Ускраіннай /усходняй/ часткаю Мазавецка-Люблінскай мульды. 3 верхнепратэразойскімі вулканагеннымі пародамі Упадзіны могупь быць звязаны металічныя руды. У неагенавых адкладах выяУлены бурыя вугал! /Кобрынскі, Пружанскі і іншыя раёны/.
    БУДАУНІЧЬІ КАМЕНЬ, скальная горная парода, якую выкарыстоУваюць у будауніцтве. БудаУнічаму каменю Уласцівы даугавечнасць, трывалась, высокія паказчыкі супраціУлення
    на сціск, раэлом, сціранне, некаторым — прыгожыя дэкаратыУныя якасці, якія выяУляюцца пасля апрацоУк! /шліфоУкі, паліроукі/, Ідзе на выраб абліцовачных пліт і сценавых блокау, бартавога каменю, электрашчытоу, а таксама друзу, бутавага каменю, крошкі і іншых, якія выкарыстоуваюць як напаУняльнікі бетону, бетонных і жалезабетонных вырабаУ, для баластавання чыгуначнага палатна, будауніцтва аУтамабільных дарог і інш. Да распрацоукі карэнных радовішчау граніту і гранадыярыту на Беларусі шырока выкарыстоуваліся валуны. Радовішчы будаУнічага каменю, які залягае на даступных для эксплуатацыі глыбінях, выяУлены на поУдні Беларусі у Лунінецкім /М.ікашэвідкае редовішча будаУнічага каменю з запасамі 281,2 млн. м3 і Сінкевічы, 138,8 млн, м3/, Жыткавіцкім /Жыткавічы, 159 млн. мэ/ і Лельчыцкім /Глушкавічы, 43,4 млн.м3, " Кар"ер Надзеі, 3,4 млн. м3/ р-нах. Паклады будаУнічага каменю прымеркаваны да выступау крышталічнага фундамента і складзены з гранітау, гнейсау, гранадыярытау, дыярытау, мігматытаУ, аплітаУ і інш. На радовішчы Глушкавічы граніты 1 гранадыярыты выходзяць на дзённую паверхню, на Мікашэвіцкім радовішчы залягаюць на невялікай глыбіні /7,4—53 м/. На баэе Мікашэвіцкага радовішча працуе камбінат нярудных матэрыялау "Мікашэвічы". 3 1977 г. эксплуатуецца радовішча абліцовачнага каменю Кар"ер Надэві. Мігматыты радовішча ідуць на выраб абліцовачнай пліткі, а адходы — на друз. 3 радовішчаУ даламіту найбольшае значэнне мае Руба У Віцебскім р-не /болыпая частка здабытых даламітау ідзе на даламітавую муку, 10 % на друз/.
    БУРШТЫН /ням. Bernstein /, я н т а р, выкапневая смала хвойвда дрэу. На Беларусі знаходкі бурштыну у выглядзе абкатаных або вуглаватых абломкаУ памерам ад некалькіх ыіліметраУ да 3 см, зрэдку велічынёй э кулак, вядомы з старажытных часоу у антрапагенавых адкладах на і'эрыторы} сучаснай Брэсцкай, Гродзенскай, на Усходзе Гомвльскай і поудні Мінскай абласцей. Колер жоУты, аранжавы, чаоам чырванаваты, белы і інш. Бурштынаносныя палеагенавыя пяскі развіты пераважна на поУдні f захадзе Беларусі на глыбіні 3?—80 м.
    Бурштын трапляуся і У свідравінах каля Іванава, Драгічына, Кобрына, Бярозы, Слоніма і інш. 3 старажытных часоу на Беларусі з бурштыну выраблялі упрыгожанні.Ёсць перспектыва выяУлення пакладфбурштыну на паУднёвым захадзе Беларус і. Хвойныя дрэвы, якія прадуцыравалі смалу, раслі У палеагене пераважна каля падножжа СкандынаУскіх гор, часткова на плошчы дна сучаснага Балтыйскага мора, а таксама, магчыма, на тэрыторыі Беларускага і Украінскага ПалессяУ. Смала, якая трапляла з дрэвамі У прыбярэжныя воды, разносілася цячэннямі на вялікія адлагласці f засыпалася пяском і глінай, ператварылася У бурштын. Пазней пры размыве гэтых адкладаУ ва Умовах сушы частка бурштыну была пераадкладзена ! трапіла у неагенавыя і антрапагенавыя адклады.