Геалогія і карысныя выкапні Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 183с.
Мінск 1983
у ледавіковых лагчынах. Лімнагляцыяльныя адклады звычайна маюць стужачную тэкстуру, якая абумоўлена чаргаваннем гарызантальных праслояУ цёмнага гліністага /зімовага/ і больш светлага супясчана-пескаватага матэрыялу /летняга сезона/. Такія адклады называюцца стужачнымі глінамі. Таушчыня асобных пар стужак /цёмнай I светлай, што адклаліся за год/ ад 0,1—0,3 см да 5—7 см /сярэдняя 0,3—2 см/, як выключэнне 20—50 см. Магутнасць лімнагляцыяльных адкладау асобных зледзяненняУ ад некалькіх метрау да 25—30 м, у ледавіковых лагчынах да 70 м. Падлік гадавых пар стужак дае магчымасць вызначыць працягласць існавання прыледавіковых азёр. 3 лімнагляцыяльнымі адкладамі звязаны падовішчы сыравіны для вытворчасці ганчапных выпабау, аглапарыту і кепамзіту.
ЛІХЫНСКАЕ МІЖЛЕДАВІКОУЕ, глядзі Александпыйскаезлжле^Да&ІЛЯЙІ-
ЛОЕУСКАЯ СЕДДАВІНА, тэктанічная структура на паУднёвым усходзе Беларусі 1 часткова У сумежных раёнах УССР. Як адносна прыузнятая структура ЛоеУская седлавіна з Брагінскім выступам крышталічнага фундамента аддзяляе ПрыпяцкІ прагін ад ДняптюУска-Данецкага, а як адносна пагружаная структура — паУночна-заходнюю частку Варонежскай .антэклізы ад Украінскага крышталічнага шчыта. Сучляняеода з сумежнымі тэктанічнымі структурамі Уздоуж вялікіх разломау у крышталічным фундаменце 1 У ніжняй частцы асадкавага чахла. Глыбіня залягання крышталічнага фундамента ад 1500 да 2500 м. ЛоеУская седлавіна запоунена адкладамі слрэдняга і верхняга дэвону, каменнавугальнымі і кайназойскімі Утварэннямі. Асноунае месца у геалагічным разрэзе займаюць вепхнедэвонскія паподы, у тоУшчы якіх пашыраны эфузіуныя ! эфузіуна-асадкавыя комплексы. Вулканічная дзейнасць, у выніку якой намнажаліся эфузіУныя паподы, праявілася УздоУж субмерыдыянальнага ЛоеУскага разлому. 3 палеазойскімі, пераважна дэвонскімі адкладамі У ЛоеУскаЙ седлавіне месцамі звязаны нафтапраяУленні.
ЛУДШСКІ ЯРУС, л у д л а У /ад назвы мясцовасці Луд-
лау у Вял і каб.пытан і і /, ніжні ярус верхняга адцзела сілурыйскай сістэмы. ВыяУлены на паўднёвым захадзе /Брэсцкая Упадзіна/ і паўночным захадзе /схіл Белат>ускай антэклізы/ рэспублікі. Адклады залягаюць глыбока ад дэённай паверхні, ускрываюцца свідгавінамі. Магутнасць да 320 м. Складэены з глін *! мергеляў з пгаслоямі і жаулакамі вапнякоу. На захадзе Бгэсцкай упадзіны ў адкладах пепаважаюць мепгелі, гліны, гліністыя вапняк! з фаунай грапталітау, бпахіяпод, астракод, малюскаў, на усходэе — вапнякі, твапляюцца вапнякі з рэшткамі імшанак, ст-паматапараідэй, крынаідэй, бпахіяпаод, астгакод, пелецыпод і інш.
JMMCKA-PA WCKI ВЫСТУП, ЛукаУска-РатнаУс к і г о р с т, дадатная тэктанічная структура, якая цягнецца з усходу на захад ад Укгаінскага квышталічнага масіву праэ пагранічныя паёны Белат'усі і Укгаіны і канчаецца на тэрыторыі ПНР. 3 поуначы і поУдня Лукауска-РатнаУскі выступ абмежаваны разрыУнымі парушэннямі субшыротнага распасцірання. Амплітуда ПаУночна-РатнаУскага разлому мяняецца ад 100 м на ўсходзе да 800—1000 м на захадзе, ПаУднёва-РатнаУскага адпаведна ад 100—150 да 1400 м. Разломамі пауночна-усходняга напрамку выступ газбіты на блокі! ЛукаУскі, Радзінскі, Вішніцкі, ДамачоУскі, ХаціслаУокі, Турскі, Горніцкі, ГрудкоУскі, ЛюбашаУскі, Кухгенскі. Паверхня фундамента у межах блокаУ залягае на розных гіпсаметпычных узроунях, абоалютныя адэнакі вагаюцца ад 100 да 1700 м ніжэй узроуню мора. Платформавы чахол складзены з папод вевхняга пгатэразою /верхнепыфейскі і вендскі комплексы/, кемблыю, атдовіку, сілуру, дэвону, кавбону і меза-кайназою. Блокавая будова паверхні фундамента абумовіла значны і нераунймерйы размыу горных патюд іілатформавага чахла, таму на дамезазойскую паветіхню У межах асобных блокау выходзяць адклады вознага Узтосту.
м
МААСТРЫХСКІ ЯРУС, мааотрыхт/ад наэвы г.Маастрыхт у Нідэрландах/, 6-ы знізу ярус ветосняга аддзел мела-
вой сістэмы. ВыяУлены на нязначнай тэрыторыі, пераважна на паУднёвым усходзе і на эахадзе. Адклады эалягаюць глыбока ад дзённай паверхні, ускрываюцца свідравінамі. Максімальная магутнасць на паУднёвым усходзе 59 м. Складзены пераважна з мелу і малападобнага мергелю з рэдкімі уключэннямі крамянёвых канкрэцый. Часам у верхняй частцы тоушчы мел і мелападобны мергель зменьваюцца мергелем або алеУралітам. У адкладах шмат раэнастайных фараманіфер, трапляюцца белемнелы і пелецыподы.
МАЗЫРСКАЕ РАДОВІШЧА КАМЕННАЙ СОЛІ. за 5 км на поУнач ад Мазыра. Разведана У 1963 г. Прымеркавана да скляпення Мазырскай салянакупальнай структуры. Каменная соль намнажалася у познім дэвоне. Залягае пластамі з вугламі нахілу ад 40 да 83 0 на глыбіні ад 699 да 734 м, ускрытая магутнасць ад 382 да 752 м. Соль мае ад 94 да 98,6 % хлорыстага натрыю, нерастваральных рэшткау ад 0,42 да 3,48 %. Прамысловыя запасы каля 600 млн. т, перспектыУныя 24 млрд. т /да максімальнай глыбіні распрацоукі 1300 м/. На базе радовішча у Мазыры працуе сользавод.
МАРМАВІЦКАЕ РАДОВІШЧА НАФШ, за 19 км на паУднёвы захад ад г. Светлагорск Гомельскай вобл. Выяўлена У 1972 г. Плошча 14,5 км . Распрацоуваецца з 1973 г. Размешчана на поУначы Прыпяцкага прагіну, у межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны, паміж ДавыдаУскім на Усходзе і Вішанскім на захадзе радовішчамі. Ііаклады нафты прымеркаваны да дэвонскіх адкладаУ, у раэрэзе якіх вылучаюцца 2 саляносныя /верхняя і ніжняя, магутнасць адпаведна 1788—2443 і 123— 378 м/, падсалявая /167—293 м/, міжсалявая /265—493 м/ і надсалявая /302—625 м/ тоушчы. ГІаклады нафты у міжсалявых /задонскі гарызонт/ і падсалявых /саргаеУскі, сямілуцкабурэгскі і варонежскі гарызонты/ адкладах верхняга дэвону. Глыбіня залягання нафтаносных гарызонтау, складзеных з кавернозных даламітау, 2650—3000 м. Суцэльнае заляганне між.-1 салявой тоушчы парушана скідамі і эразійным урэзам, у выніку чаго міжсалявы паклад нафты падзелены на 3 блокі, паклад нафты У падсалявой тоУшчы абмежаваны скідам. Нафта
высакаякаслая, маласярністая і сярністая /серы 0,18—0,47 маласмалістая /смол 3,2—13,2 %/, парафінавая /парафіну 2,2—9,4 %/. Шчыльнасць 812—865 кг/мэ. Тэмпература застывання ад -2 да ІЬ °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 35—62,5 %.
МАРЗ.-іШ РЭЛЬЕФ, складанае спалучэнне выпуклых і ўвагнутьгх, форм рэльефу, утвораных старажытнымі ледавікамі і іх расталымі водамі. Фарміраванне марэннага рэльефу звязана з ледавіковай экзарадаяй, намнажэннем марэннага матэрыялу /глядзі Марэны/ і флюврягляцыяльніл^зд . Вылучаюць не-
калькі тыпаУ марэннага рэльефу: марэнныя рауніны — роўныя ці злёгку хвалістыя паверхні ; узгорыста-эападзінны — невысокія узгоркі з частымі балотамі і азёрамі паміж Імі ; канцова-марэнны — сістэмы высокіх канцова-марэнных град ; узгорыста-марэнны — значныя ўзгоркі, выцягнутыя Ускрай былога ледавіка; друмлінны — утвораны авалападобным1 марэннымі узгоркамі /друмлінамі/, выцягнутымі у бок руху ледавіка. Марэнны рэльеф найбсльш выразны У зоне апошняга паазерскага зледзянення. Марэнныя — узгоркі і іх групы рэзка аддзяляюцца адзін ад аднаго катлавінамі азёр і забалочаных паніжэнняУ, якія Узніклі пры спуску азёр ручаямі і рэкамі. Частая змена павышэнняУ і паніжэнняУ утварае драбнаконтурнасць ландшафту 1 сельскагаспадарчых угоддзяУУ цэнтральнай і паУднёвай частках Беларусі, дзе апошнімі зледзяненнямі былі дняпроУскае і сожскае, марэнны рэльеф "састарэУ" ; у выніку дзейнасці магутных водных патокаУ пааэерскага ледавіка, рэк, намнажэння лёсападобных адкладаУ паніжэнні запоУніліся водна-ледавіковымі і азёрна-балотнымі Утварэннямі, узгоркі і грады паніэіліся пад уплывам дэнудацыі і эрозіі.
МАРЗНЫ /франц. moraines /, несартаьаны абломкавы матэрыял, перанесены і адкладзены ледавікамі. Асноуная маса марэны адкладзена пад дедаіНкамі., якія рухаліся, а таксама пры дэградацыі /раставанні/ ледавіковага покрыва. Трапляюцца напорныя марэны, створаныя за кошт зрушэння і псэамя-
шчэння парод ложа, асабліва У зоне краявых /канцавых/ утварэнняу. У час раставання ледавіка марэны размываліся і служылі зыходным матэрыялам для водна-ледавіковых і іншых адкладаў. 3"яўляюцца найболып пашыранай і даволі добрай глебаУтваральнай пародай на Беларусі, служаць водападпорам падземных і грунтавых водаУ, фундаментам пры будаУніцтве, сыравінай для цагельнай прамысловасці. Пашыраны амаль на 9/10 тэрыторыі Беларусі, намнажаліся у час пяці зледзяненняу. На дзённай паверхні яны фарміруюць
Магутнасць марэн асобных эледзяненняУ 5—30 м, трапляецца да 50—100 м і больш. Сярэдняя магутнасць беларускай /беларускага зледзянення/ марэны 8,2 м, бярэзінскай 9,9, дняпроускай 14,3, сожскай 9,4, паазерскай 17 м. Марэны паазерскага, сожскага і дняпроускага зледзяненняУ на вялікіх плошчах ляжаць на паверхні. Марэна бярэзінскага зледзянення зрэдку агаляецца У рачных далінах. Марэна беларускага зледзянення вядома толькі з проб, узятых у свідравінах. Паводле разлікаУ на марэпы прыпадае да 50 % аб"ёму антрапагенавых адкладау. Марэнныя адклады бурага, чырвона-бурага і шэрага колераУ з рознымі адценнямі. Шэры колер найбольш уласцівы марэнам старажытных зледзяненняу. Найчасцей марэны маюць масіуную тэкстуру, але нярэдка трапляюода лускаватыя, слаяватыя, пліткавыя рознасці. Для марэн характэрна упарадкаваная арыенціроука абломкавага матэрыялу — доугія восі абломкау на Беларусі накіраваны на поУдзень, паУднёвы усход J паУднёвы захад. Складзены марэны У асноўным валуннымі супескамі і суглінкамі, у якіх часцінак больш за I мм /глыбы, валуны, галька, жвір/ у сярэднім 7 %, а часцінак менш за 0,01 мм /фізічная гліна/ 25 %, астатняе — пясчанаалеўрытавая фракцыя. Сярод глыб і валуноу пераважаюць крышталічныя пароды /граніты і гнейсы/, трапляюцца і асадкавыя /даламіты і вапнякі/. У галечнай фракцыі вапнякоу I даламітаУ 40—70 %, граніту 10— 30 %; у жвіровай фракцыі граніту, гнейсу, кварцу і палявога шпату 30—95 %, вапнякоу і даламітаУ 4—65 %, у пясчана-алеУрытавай фракцьі кварцу 50—92 %, палявога шпату 3—20 %, вапнякоУ 1 даламіту 0,5—25 2», цяжкіх мінералаў, пераважна амфіболы, ільме-
ніт, гранаты, цыркон, мінералы групы эпідоту і іншыя, каля I Сярод тонкадысперсных кампанентау фракцыі фізічнай гліны дамінуюць гідраслюды, каалініт, монтмарыланіт, хларыт.
МАСКО.УСКАЕ ЗЛВДЗЯНЕННЕ, глядзі Оо^.скае^ддадздц^нц^