• Газеты, часопісы і г.д.
  • Геалогія і карысныя выкапні Беларусі

    Геалогія і карысныя выкапні Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 183с.
    Мінск 1983
    50.19 МБ
    МУРАВІНСКАЕ МІЖЛШВІКОУЕ. мікулінскае міжледавікоуе, рыс-вюрмскае м і жледав ' к о У е. Доўжылася з канца сожскага зледзянення да пачатку паазерскага зледзчнення. Працягласць 15 тыс. га~ доў /110—95 тыс. гадоў назад/. Некаторыя вучоныя лічаць, што муравінскае міжледавікоўе доўжылася 35 тыс. гадоу /100—65 тыс. гадоу назад/. Найбольш вывучаны адклады з агалення каля в. Мурава Барысаускага р-на /ацсюль назва міжледавікоўя/ і каля в. Дарашэвічы ПетрыкаУскага р-на. У пачатковай фазё муравінскага міжледавікоУя клімат быу халаднаваты. Раслі бярозавыя і бярозава-хваёвыя лясы з елкай. 3 пацяпленнем яны змяніліся хвойнымі лясамі з бярозай, а потым хвойна-шыракалістымі і піыракалістымі лясамі з дубам, арэшнікам, ліпай, грабам. ГІахаладанне у сярэдзіне міжледавікоўя прывяло да перавагі яловых, а потым хваёвых лясоу. У час 2~га пацяплення клімату у лясах зноў пашырыліся граб і іншыя шыракалістыя пароды. У заключную фазу міжледавікоўя на тэрыторыі Беларусі раслі бярозава-хваёвыя лясы, у шматлікіх азёрах у аптымальную фазу муравінскага міжледавікоуя сярод водных раслін — бразеніі, наяды, вадзяныя арэхі. Звестак пра жывёльны свет сярэдзіны міжледавікоУя мала. У пачатку і канцы муравінскага міжледавікоуя на тэрыторыі Беларусі жылі мамант, валасаты насарог, мядзведзь, воук і інш. Адклады муравінскага міжледавікоуя — пяскі, супескі, суглінкі, гліны, мергелі, сапрапелі, торф. Магутнасць адкладаў 2—6 м. месцамі да 20 м. Знойцзены У многіх свіцравінах I агаленнях
    На Беларускім Паазер"і яны перакрыты паазерскімі ледавіковымі адкладамі, на астатняй тэрыторыі — водна-ледавіковымі, алювіяльнымі, дэлювіяльнымі утварэннямі, выходзяць на дэенную паверхню У далінах рэк, япах.
    н
    НАДЗВIНСКАЕ РАДОВ1ШЧА НАФТЫ, за 35 км на поўдзеньад г. Рэчыца Гомельскай вобл. Выяўлена у 1972 г. Плошча 12 км^. Размешчана на поўначы Прыпяцкага прагіну, у межах усходняй часткі Маладушынскай тэктанічнай зоны, на Усход ад БарсукоУскага і Залатухінскага радовішчау. Паклацы нафты прымеркаваны да дэвонскіх адкладаУ, у разрэзе якіх 2 саляносныя /верхняя і ніжняя, магутнасць адпаведна 1000—1770 м і 50—1220 м/, падсалявая /260—700 м/, міжсалявая /540—1100 м/ і надсалявая /да 400 м/ тоушчы. Паклады нафты у ладсалявых /сямілуцкі гарызонт/ адкладах верхняга дэвону. Глыбіня залягання падсалявога нафтаноснага гарызонта, складзенага з даламітаУ і даламітызаваных' вапнякоу, 2850—3550 м. Нафта маласярністая /серы 0,14—0,50 %/, высокасмалістая /смол 8,79— 13,42 %/, парафінавая /парафіну 2,65—6,92 %/. Шчыльнасць 840—863 кг/м3. Тэмпература эастывання ад +6 да іІ7 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 34—51 %.
    HAJI IБОЦКДЕ М ІЖЛБЦДВ IКОУ Е, белавежскае м і ж л е д а в і к о у е, І-е У антрапагене міжледавікоуе. Доужылася з канца беларускага,^эледзя^^ да пачатку бя^эзімкаг^зл^	Яму адпавядае венедская пахаваная
    алювіяльная світа вялікіх рэк Беларусі. Мяркуюць, што працягласць налібоцкага міжледавікоуя каля 80 тыс. гадоу /560—480 тыс. гадоу назад/. Найбольш вывучаны адклады з разрэзу каля в. Масткі Іуеускага р-на Гродзенскай вобл., у межах Налібоцкай пушчы /адсюль назва міжледавікоўя/, у кар"еры непадалёку ад в. Карчова Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. У пачатковай фазе міжледавікоуя клімат быУ халаднаваты, лясы бярозавыя і хваёва-бярозавыя з невялікай колькасцю шыракалістых парод. У аптымальную фазу з пацяпленнем у бярозавых і хваёва-бяроэавых лясах пабольпіала шыракаліс-
    тых парод: паявіліся дуб, ліпа, вяз, граб, у падлеску — арэшнік. Часам яшчэ трапляліся рэліктавыя пароды, характэрныя больш цёпламу неагенаваму перыяду. 3 ніжэйшых раслін было некалькі відау зялёных ІмхоУ I папарацей. У заключную фазу налібоцкага міжледавікоуя з пахаладаннем клімату відавы склад лясоу збяднеу, шыракалістыя пароды саступілі месца хвоі, елцы, бярозе. Адклады, што сфарміраваліся У налібоцкім міжледавікоуі, залягаюць вьпвэй за самую старажытную /беларускую/ марэну. Яны знойдзвны у некалькіх дзесятках свідравін, эрэдку у агаленнях. Гэта гліны, суглінкі, супескі азёрнага і алювіяльнага паходжання, зрэдку тарфянікі. Пераважная магутнасць адкладау да 3—10 м, месцамі 30—40 м, як выключэнне 66 м /г.п. Лвльчыцы Гомельокай вобл./.
    НАМЮРСКІ ЯГУС, н а м ю р /ад назвы горада і правінцыі Намюр у БельгіІ/, верхні ярус ніжняга аддзела кам^вдавугальнай сістзмы. ВыяУлвны у Прыпяцкім прагіне. Глыбіня залягання 252—II23 м, магутнасЦЬ 0,5—40 м. Складзены з глін, вапнякоУ, а праслойкамі пясчанікау і вугалёу. Сярод арганічных рэшткау фарамініферы, брахіяподы, астракоды, крынаідэі, каралы, сгіоры раслін.
    НАРДЧДНСЦАЯ МДОАЛЬНАЯ КРЫНІЦД, радовішча мінеральных водау на пауночна-заходнім бераэе возера Нарач у курортным пасёлку Нарач, у Мядзельскім р-не МІнскай вобл. Адкрыта У 1963 г. Вада пітная /э мінералізацыяй 6,2 г/л/ і на ванны /з мінералізацыяй 16,6 г/л/ выкарыстоуваецца у санаторыі "Нарач". Мінеральная вада выяУлена свідравінамі на глыбіні 339—542 м у верхнепратэразойскіх пясчаніках і крышталічных пародах архей-пратэразойскага Узросту. Паводле хімічнага саставу вада салёная, сульфатна-хларыдная, натрыевая, мае да I мг/л ёду і Да 18,6 мг/л брому. Мінерал1зацыя вады ад 6,2 г/л на глыбіні 340 м да 12—16,6 г/л на глыбіні 420 м, тэмпература пры выліванні 11—11,5 °C. Дэбіт свідравін пры апрабаванні ад 21,6 да 63,4 м3/гадз. П"еэаметрычны /напорны/ узровень на глыбіні 1,3—4 м ад зямной паверхні, Часам бывае самавыліванне вады.
    НАФТА /грэч. naphtha ад персідскага — нефт/, гаручы карысны выкапень, прыродная сумесь вуглевадародау метанавага, нафтэнавага 1 араматычнага радоу са злучэннямі, у якіх ёсць кісларод, сера і азот. Mae вялікае эканамічнае значэнне, асноуная крыніца вадкага паліва, змазачных маслау і іншых нафтапрадуктау, сыравіна для хімічнай 1 нафтахімічнай прамысловасці. На Беларусі радовішчы нафты, а таксама паклады і нафтаносныя плошчы, дзе нафта атрымана з паасобных свідравін, прымеркаваны да пауночнай часткі Прыпяцкага прагіну /пераважна Рэчыцкі і Светлагорскі р-ны Гомельскай вобл./. У 1953 г. на Ельскай структуры атрыманы першы на Беларусі фантанны прыток нафты, а у 1964 г. адкрыта першае /Рэчццкае/ прамысловае радовішча. Разведаны радовішчы нафты: Азямлінскае, Асташкавіцйае, Аэершчынскае, Барсукоускае, Бярэзінскае, Вішанскае, Давыдаускае, Залатухінскае, Заходне-Цішкаускае, Краснасельскае, Мармавіцкае, Надзвінскае, Пауднёва-Асташкавіцкае, Паўднёва-СасноУскае, Рэчыцкае, Сасноускае, Усходне-Першамайска^, Цішкаускае і інш. Нафта залягае у паДсалявых /сямілуцкі I варонежскі гарызонты/, міжсалявых /задонска-ялецкі Гарызонт/, верхнесалявых /ялецка-лебядзянскі гарызонт/ адкладах верхняга дэвону, а таксама у падсалявой тэрыгеннай тоушчы. Паклады нафты шматплас*авйя /падсалявыя адклады/ 1 масіуныя /міжсалявыя/, скляпеністыя, тзктанічна экранаваныя. Глыбіня залягання ад 1945 м /Бярэзінскае радовІШча/ да 4350 м /УсходнеІІершамайскае радовішча/. Плошчы нафтаносных адкладаУ аД 5 км^ /Краснасбльскае радовішча/ да 40 км^ /ВІшанскае радовішча/. Калвктары асноуных нафтаносных гарызонтаў —Порава-каверноэна-трэшчынаватыя пароды, у тэрыгеннай падсаЛявой тоушчы — порыстыя пясчана-алеурьттавыя. Магутнасць прадукцыйных гарызонтау зменьваеода ад некалькіх метрау да 100 м /Асташкавіцкае радовішча/. ПавоДЛе вуглевадароднага і структурна-групавога саставу нафта метанава-нафтэнавага тыпу са шчыльнасцю ад 715 кг/м3 /Краснасельскае радовішча/ да 932 кг/м3 /ВІшанскае радовішча/, Выхад светлых фракцый . да 300 °C ад 21,6 % /Заходне-Цішкаускае радовішча/ да 88,5 % /Краснасельскае радовішча/. Колькасць парафіну ад 0,42 % /Краснасельскае радовішча/ да 18,86 % /БарсукоУ-
    скае радовішча/, смол ад 0,1—0,14 /Краснасельскае, Азершчынскае, Усходнв-Першамайскае радовішчы/ да 42 % /Асташкавіцкае/, свры ад 0,01 /Краснасельскае, Усходне-Першамайскае радовішчы/ да 6,35 /Пауднёва-Сасноускае/. Колер нафты ад светла-зялёнага да цёмна-бурага, амаль чорнага. У пластавых умовах мае раствораны спадарожны газ. Якасць нафты заканамерна мяняецца па плошчы Прыпяцкага прагіну, на поўначы пераважаюць парафінавыя, смалістыя, маласярністыя, на поу.дні -высокасмалістыя, высокасярністыя, малапарафінавыя нафты,
    НЕАГЕНАВАЯ СІСТЭМА /ПЕРЫЯД/. н е а г е н /грэч. пеов новы, малады + genos нарацркэнне, уэрост/, 2-я знізу сістэма кайназойскай групы, якая адпавядае другому перыяду кайнаэойскай эры ў геалагічнай гісторыі Зямлі. Пачауся неагенавы перыдд 25 млн. гадоу назад, цягнууся 24,3 млн. гадоу /паводле іншых меркаванняу адпаведна 37 і 35 млн. гадоу ; гляцэі Геала.гj чнае летазлIчэнре/. Рашэннем Міжведамаснага стратыграфічнага камітэта вылучаны у самастойную сістэму У I960 г. Падзяляецца на міяцэнавы аддзел/эпоху/ 1 пліядэнав.ы аддэбл /эпоху/. Пасля таго, як у канцы палеагену мора адступіла з тэрыторыі Беларусі, тут усталяваліся кантынентальныя Умовы. На працягу неагену у далінах палеарэк, у прэснаводных азёрных вадаёмах і нізінных балотах намнажаліся пясчана-гліністыя, часам вуглістыя ацклады /цяпер яны пашыраны на поУдн! рэспублікі, магутнасць 15—35, максімальная да 60 м/. Цеплалпбныя расліны паступова зменьваліся менш цеплалюбнымі. У раннім міяцэне панавалі хвойна-шыракалістыя лясы, у сярэднім — мяшаныя лясы умеранага Фыпу са значнам дамешкам цеплалюбных лістапацных парод. У познаміяцэнавых мяшаных лясах умеранага тыпу дамешак цеплалюбных лістападных шыракалістых парод і некаторых хвойных быу зусім нязначны. У пліяцэне павялічылася роля наземных травяністых раслін. У канцы пліяцзну расліннасць была ужо падобная да сучаснай. Жывёльнаму свету у неаРене характэрна далейшае развіццё млекакормячых, паявіліся прадстаунікі сучасных сямействау і родау: драпежнікі, капытныя, хобатныя насякомаедныя
    і чалавекападобныя малпы. У неагене клімат паступова халаднеу, станавіуся больш сухі і у канцы позняга пліяцэну быу падобны да сучаснага. 3 адкладамі неагецу на Беларусі звязаны бурыя вугалі, тугаплаукія і вогнетрывалыя гліны, шкЛовыя пяскі.
    ОЗЫ /швед. адз. лік. as літар. хрыбет, града/, адносна вузкія валападобныя слабазвілістыя грады або ланцугі узгоркау I валоу водна-ледавіковага паходаання. Амаль усе тыповыя озы у межах Беларускага Паазер"я, трапляюода на Беларускай градэе. Утварыліся ад намнажэння абломкавага матэрыялу У рэчьпіічах і дэльтах водных патокау, што цяклі па паверхні, у шчылінах ледавіка і пад ім. Паходжанне асобных озау, складзеных пераважна з гліністых парод, звязана з выцісканнем парод знізу у ледавіковыя шчыліны. ДаУжыня озау ад дзесяткау метрау да некалькіх кіламетрау, шырыня каля падэшвы дзесяткі метрау, найчасцей 40—80 м, рэдка да 200 м і больш. Адносныя вышыні 5—10 м, часам да 20—25 м. Грабяні пераважна вузкія, часта з няроунай паверхняй. Большасць озау выцягнуты на поУдэень, паУднёвы усход або паУднёвы захад, некаторыя арыентаваны з захаду на усход. Складзены озы найчасцей з пясчана-жвірова-галечных матэрыялаў, алеўрытавых глін і валуноу. У іх пераважае гарызантальная слаістасць, трапляюцца лінзападобныя пачкі разнароднага матэрыялу, нярэдкія скіды і прасадкfслаістых серый, абумоуленыя цяжарам самога асадку і нераунамерным раставаннем пахаванага лёду. Адзначаны пераходы оэау у камавыя масівы /глядзі мы/. 3 озамі звязаны радовішчы будаунічых пяскоу, жвіру. Звычайна выкарыстоуваюода пад пашу, некаторыя параслі лесам.