Геалогія і карысныя выкапні Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 183с.
Мінск 1983
РОСЛАУСКАЕ МІЖЛВДАВІКОЎЕ, глядзі 1Ш<ло£ркае,м1жледя.вjко^е.
РЫФЕЙ, рыфейская група. рыфейскі комплекс /ад лац. Riphaei mantes Рыфейскія
воры, старажытная назва Урала/, вялікая група старажытных неметамарфізаваных або слаба метамарфізаваных асадкавых і вулканагенна-асадкавых тоушчау ^акеуб^ыю f адпаведны ім інтэрвал геалагічнага часу ад 1650 + 50 да 680 ± 20 млн. гадоу/. Складае ніжнюю, найбольш старажытную частку асадкавага чахла дарыфейскіх платформ, а таксама зоны так званай байкальскай складкавасці У геасінклінальных абласцях. Вылучаны М.С.Шацкім у 1945 г. Адпавядае большай ніжняй частцы верхняга пратэразою, а паводле іншых вучоных, якія уключаюць у рыфей і вен^ск£ комплекс, усяму верхняму пратэразою. Адклады рыфею, пашыраныя на большай частцы Беларусі, складзены пераважна з чырванаколерных кварцавых, палеваптатава-кварцавых, зрэдку аркозавых пясчанікау, глініста-алеурытавых, тэрыгенна--даламітавых парод і даламітау. Агульная магутнасць адкладау рыфею 1200—1400 м. Падзяляюцца на 3 комплексы: ніжнерыфейскі /шавовіцкая серыя/, сярэднерыфейскі /белапуская серыя/ і верхнерыфейскі /лапіцкая світа/. У адкладах вялікія запасы прэсных і мінеральных водау. У Прыпяцкім прагіне янч перспектыуныя на нафту.
РЭКУЛЫЫВАЦЫЯ ЛАНДШАФТАЎ, рэкультывацыя з я м е л ь /ад лац. ге прыстаука, якая абазначае пауторнасць, узнауленне + позналац. cultivo апрацоуваю/, узнауленне прадукцыйнасці зямель, парушаных у выніку распрацоукі карысных выкапняу, будаунічых, геолагаразвецачных і іншых работ. Абавязковае мерапрыемства для усіх гаспадарчых устаноу, якія выконваюць работы, звязаныя з парушэннем глебавага покрыва. Адрозніваюць 2 этапн рэкультывацыі ландшафтау: горнатэхнічны, які уключае комплекс работ па фарміраванню рэчьефу, стварэнню на парушаных участках аптымальных умоу для наступнага асваення, і біялагічны, які прадугледжвае мерапрыемствы па аднаулення урадлівасці і біялагічнай прадукцыйнасці зямель, стварэнню сельскагаспадарчых і лясных угоддзяУ, фарміраванню ланцшафтау, спрыяльных для жыцця і дзейнаеці чалавека. На Беларусі найбольшыя тэрыторыі паругааных зямель звязанн з торфараспрацоукамі, здабычай цагельнай сыравіны, пяскоу, жвіру, мелу, даламітау, калійных conefl, будауніцтвам дарог, газаправодау і нафтаправодау. У
выніку рэкультывацыі дасягаацца стварэнне ворных зямель, сенажацей і пашау, праводзяцца лесапасадкі эксплуатацыйнага, глебаахоунага, водаахмўнага і санітарна-гігіенічнага прызначэння ; будауніцтва вадасховішчау, сажалак для развядзення рыбы і дзічыны, воднатранспартных збудаванняУ ; скарыстанне тэрыторый пад рэкрэацыйныя аб"екты, пляцоўкі для жыллёвага і прамысловага будаўніцтва. На канец 1932 г. рэкультывавана 105,6 тыс. га. торфараспрацовак і 6,5 тыс. га кар"ерау нерудных карысных выкапняў.
РЭЛЬЕФ /франц. relief ад лац. relevo узнімаю/, су~ купцасць няроўнасцей павархні, разнастайных па абрысах, памерах, паходжанні, узросту і гісторыі развіцця. Рэльеф тэрыторыі Беларусі, якая раэмешчана на захадзе УсходнеЕурапейскай рауніны, пераважна хваліоты або плоскахвалісты з абсалютнымі вышынямі П0—180 м над уэроўнем мора. Мясцінамі падымаюцца Узгорыстыя марэнныя уэвышшы, падзеленыя ніэінамі і рачнымі далінамі. Сярэдняя вышыня паверхні Беларусі 160 м над узроунем мора. Большасць уэвышшаУ, на якія прыпадае 1/3 тэрыторыі, размешчана у пауночна-заходняй частцы рэспублік! і мае абсалютную вышыню 200—300 м. Цэнтральная і пауднёва-усходняя часткі Беларусі болып нізкія /180— 110 м/ 1 роуныя.
Поунач Беларусі /Беларускае Паазер"е/ належыць да Азёрнага краю, які эаймае усю пауночна-заходнюю частку УсходнеЕурапейскай рауніны. Большая частка Беларускага Паазер"я прыпадае на Полацкую нізіну. Амаль з усіх бакоу вакол яе Узгорыстыя грады і узвышшы: на поуначы Латгальскае і Нешчардаускае узвышшы /вышыня да 224 м/, Асвейская града, на усходзе Гарадоцкае узвышша /вышыня да 259 м/, на поУдні Свянцянскія грады /вшчня да 226 м/, на захадзе Браслауская града. 3 паУднёвага Усз{оду да Полацкай нізіны прылягае Чашніцкая рауніна, абмежаваная на захадзе Лукомскім, на поудні Аршанскім узвышшамі /вышыня да 255 м/. Усходняя частка Беларускага Паазер"я занята Суражскай і Лучоскай нізінамі, падзеленымі Віцебскім1 узвышшам /гара Гаршэва, 2^5 м/. На паУднёвым захадзе Беларускага Паазер"я Нарачана-Вілейская нізіна, абмежаваная на пауднёвым захадзе Ашмянскім, на
поудні Мінскім узвышшамі. Да Азёрнага краю можна аднесці Верхнебярэзінскую нізіну і частку Сярэднянёманскай нізіны, цзе у даліне Нёмана каля граніцы з ЛІтвой самы нізкі пункт паверхні Беларусі /80 м над узроунем мора/.
Ад заходняй граніцы БССР /каля Гродна/ на усход за Оршу /паміж Дняпром 1 Зах. Дзвіной/ цягнецца Беларуская града — палоса градава-узгорыстага рэльефу. Пераважаюць вышыні 200—250 м над узроунем мора. Найвышэйшая частка Беларускай грады — Мінскае узвыпіша, на якім вылучаюцца Дзяржынская гара /345 м, найвышэйшы пункт БССР/, горы Лысая /342 м/ ! Маяк /335 м над узроунем мора/. Ад Мінскага Узвышша у напрамку да Вільнюса цягнецца Ашмянскае узвшша /гара Мілідауская, 320 м/. Да ПаУднёва-заходняга адгалінавання Беларускай грады адносяць Гродзенскае /вышыня да 247 м/, Ваукавыскае /выіпыня да 242 м/, Слонімскае /вышыня да 226 м/, Навагрудскае узвышшы /гара Замкавая, 323 м/ і Капыльскую граду /вышыня да 243 м/. На поудэень ад Мінскага узвышша, у вытоках Нёмана, ляжыць Стаубцоуская рауніна. На пеунач ад Пауночна-заходняга адгалінавання Беларускай грады — Верхнянёманская нізіна і Лідская рауніна. На паУднёвы усход ад Беларускай грады, у цзнтральнай частцы Беларусі, у басейне ДруцЬ Бярэзіны і Пцічы размешчана Цэнтральнабярэзінская рауніна, з усходу да яе прымыказ Чачорская і Аршанска-Магілёуская рауніны. На усход ад Аршанска-МагілёУскай рауніны платопадобная Горацка-Мсціслауская рауніна. У верхнім цячэнні Шчары размешчана Баранавіцкая рауніна, у вярхоуях Нарава і Ясельцы — Нарава-Ясельдзінская рауніна з Белавежскай градой на поУдні, а у басейне Лясной -Прыбугская рауніна.
Увесь поУдзень Беларусі займае нізіна Беларускага Палесся. Над плоскай паверхняй узнімаюцца шматлікія старажытныя дзюны /выдмы/, астрауныя марзнныя узвышшы і грады /Мазырская града, якая дасягае вышыні 221 м над узроунем мора, Хойніцка-Брагінскае узвышша, раУніна Загародцзе/. Заходняя частка Беларускага Ііалесся называецца Брэсцкім ГІалессем, цэнтральная — Прыпяцкім Палессем, усходняя — Мазырскім і Гомельскім Палессем. Дпошняе з"яуляецца пауночным заканчэннем Прыдняпроускай нізіны, якая займае болылую частку Левабярэжнай Украіны.
РЭЦКІ ЯГУС, Р э т /ад лац. Raetia, Rhaetia наззе старажытнай вобласці ў Альпах/, верхні ярус верхнЯга аддэела TjwggaBaJt^ , Выяулэны у Прыпяцкім прагіне, Брэсцкг^ упадзіне і на заходнім схіле Беларускай антэклізы. Внлучаны ўмоуна па становішчы ў разрззе, палеанталагічна не абгрунтаваны. Глыбіня залягання 200—300 м, магутнасць ад 5,5 да 85 м. На Беларусі вядомы 2 тыпы разрэзу рэцкага яруса: асад кавая тоўшча пясчана-гліністых каалініэаваных парод, часта з рэшткамі абвугленых раслін э тонкім! праслоямі зугалю — валаўская світа Прыпяцкага прагіну I пясчана-гліністая каалінізаваная тоўшча Брэсцкай упадзіны; кара выватрнвання каалінітавага саставу,якая ўтварылася на асадкавых пародах пераважна ніжнетрыясавага уэросту або на пародах крыштал1чнага фундамвнта. У рэцкім ярусе магчымы адклады баксітаў, вогнетрывалых глін, бурых вугалёў.
РЭЧЫІІКАЕ РАДОВІШЧА НАФТЫ. за 10 км на паўднёвы захад ад г. Рэчыца Гомельскай вобл. Першае нафтавае радовішча на Бвларусі. Быяўлена ў 1964 г. іілошча 38 км . Прамысловая здабыча пачалася ў 1965 г. Размешчана на поуначы Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны паднявдяў, побач з Асташкавіцкім, ВІшанскім, ДаВвдаускІм I Цішкаускім радовішчамі нафты. Выяулена 6 нафтаносных пластоу магутнарцю ад 10 да 25 м. Паклады нафты на глыбіні 2000—3200 м, звазаны з адкладамі дэвонскага Узросту. Над ніжнім /падсалявым/ паверхам нафтаноснасці эалягае магутная /да 4Ь0 м/ еаляносная тоушча /ніжняя соль/, на верхнім /міжсалявым/ — верхняя соль, перакрыта адкладамі больш маладога уэросту. Нафта У порыстых і трэшчынаватых вапняках, даламітах f пясчаніках. Высакаякасная, адносіцца да тыпу парафінавых /парафіну 0— II %/, высокасмалістых /смол 20—30 %/, маласярністых /серы 0,2—0,4 #/. Шчыльнасць 640—860 кг/мэ, Тэмпература застывання 8—15 °C, выхад светлых фракцый да 300 °C 34—44 Спадарожныя нафтавыя газы выкарыстоуваюцца прамысловымі прадпрыемствамі Рэчыцы і Светлагорска. Нафта паступае ; нафтаправод "Дружба".
с
CAKMAFCKI ЯРУС, сакмар/ад наэвы р. Сакмара на
Урале/, 2-і энізу ярус ніжняга а.дцэела .
Ніжняя частка сакмарскага яруса вылучана у самастойны асельскі ярус. На Беларусі адклады сакмарскага яруса выяўлены у Прыпяцкім прагіне, дзе залягаюць на глыбіні 147— 1158 м з перарывам на пародах карбону, дэвону, радэей крышталічнага фундамента. У іх складзе вылучаны прудкоуская і дудзіцкая світы. Прудкаўская світа магутнасцю 14—30 м, Macaw да 70 м складзена з чырвона-бурых глін э праслоямі пясчанікаў, даламітау, вапнякоу, ангідрытаў і гіпсаў;у вапняКах і даламітах фауна фарамініфер асельскага яруса. Дудзіцкая світа магутнасцю да 167 м складззна пераважна з чырвонабурых каманепадобных глін з праслоямі пясчанікаў, алеуралітаў, пяскоў, радзей пясчанікаў ; у пародах трапляюцца паасобныя астракоды, харавыя водарасці, ходы чарвей-ілаедау, пе~ раадкладзеныя абломкі брахіяпод; да сакмарскага яруса аднесе на ўмоўна. Некаторыя гволагі адносяЦь прудкоўскую і дудзіцкую світы да верхняга аддзела пермскай сістэмы.
САЛЯНАЯ ТЭКТОНІКА. саляны тэктагенез, д ы я п I р ы з м, структуры і працэсы, звязаныя з перамяшчэннем саляных мас у зямной кары, ва ўмовах тэктанічнай актаўнасці. Ад нераўнамернага ціску парод і з прычыны сваёй пластычнасці соль перамяшчаецца на ўчасткі з меншым ціскам, утвараючы РатаўШЦвнні саляных пластоў. Ад ператоку солі утвараюцца саляныя Масівы. Яны ўзнімаюць, выгінаюць пласты 1 утвараіоць саляныя купалы. Над участкамі, дзе адЦякае соль, надсалявыя пласты прагінаюода і утвараюЦь кампенсацыйныя упадзІнЫі якій звычайна чаргуюцца з салянымі купалатлі. У првнікальных пародах, з якіх складзены схілы кўпалоу, часта трапляоцца паклады нафты. Унутры саляной тоўшчы ад цячэння солі. Утвараюцца складкі, разрывы, дэфармуецца структура і текстура napofls У Прыпяцкім прагіне ў адкладах верхняга дэвону залягаюць 2 саляносныя тоушчы на глыбіні больш за 450 м Саляная тэктоніка выразна выявілася пераважна ў верхняй тоўшчы, радэей У ніжняй. Саляныя оФруктуры /купалы/, згрупаваныя у лінейна выцягнутыя валы /Рэчыцка-Вішанскі, Ельскі і інш./, прымеркаваны да рэгіянальных тэктанічных паі^шэнняУ у падсалявых адкладах. У саляных купалах значныя эапасы чыс-