Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Рэаліст лічыць, што існуюць сутнасці, звязаныя паміж сабой так, што ў выніку паўстае структура, у значнай ступені незалежная ад назірання. Мэта навукі заключаецца ў стварэнні тэорый, якія гэтую структуру прадстаўляюць. Тыя тэорыі, якія адпавядаюць структуры свету, — ісцінныя; і глабальны рэаліст схільны меркаваць, што
* Хэкінг адзначыў, што іэамарфізм уласцівы цэламу шэрагу працэсаў вытворчасці сетак і цэламу шэрагу тыпаў аптычных мікраскопаў.
некаторыя тэорыі на самай справе дасягаюць патрэбнай адпаведнасці (прынамсі, прыблізна).*
3 другога боку, глабальны антырэаліст адмаўляе за навуковымі тэорыямі магчымасць адлюстроўваць структуру свету. Ён прытрымліваецца думкі, што значэнне мае толькі прадказальная эфектыўнасць і што паспяховасць у прадказаннях не дае падстаў для сцвярджэнняў наконт ісціны альбо існавання.
Файн акрэсліў свой падыход як “натуральнае анталагічнае стаўленне".16 Натуральнае анталагічнае стаўленне мае ўспрымаць навуку такой, якой яна ёсць. Гэта ўключае ў сябе абавязак прымаць “правераныя навуковыя дадзеныя” як пазнавальныя сцвярджэнні нароўні з адкрыццём здаровага сэнсу.,7Такі абавязак можна браць на сябе, не думаючы, што нейкія канкрэтныя дасягненні навукі не падлягаюць сумненню альбо што паспяховыя навуковыя інтэрпрэтацыі нязменна маюць прагрэсіўны харахтар.
3 натуральна-анталагічнага пункту погляду сцвярджэнні аб “мэце навукі” нагадваюць сцвярджэнні аб “сэнсе жыцця”. У кожным выпадку адпаведная отратэгія заключаецца ў высвятленні таго, чаму асоба пачувае сябе абавязанай рабіць глабальныя заявы, а пасля ў прапанове найлепшага спосабу лячэння хваробы.18 Файн пісаў: “Найбольшай перавагай НАС з’яўляецца прыцягненне ўвагі да таго, наколькі мізэрнымі сродкамі можа абысціся някепская філасофія навукі... Напрыклад, НАС дапамагае нам убачыць, што рэалізм адрозніваецца ад шматлікіх антырэалізмаў у наступным плане: рэалізм прыдае НАС знешні накірунак, гэта значыць, знешні свет і адносіны адпаведнасці прыблізнай ісціне; антырэалізм звычайна прыдае ўнутраны накірунак, гэта значыць, антрапацэнтрычную рэдукцыю ісціны, альбо паняццяў, альбо тлумачэнняў".'9
Файн настойліва сцвярджаў, што натуральнае анталагічнае стаўленне пакідае адкрытымі пытанні аб прыродзе ісціны. На любы гістарычны момант у наяўнасці маюцца агульнапрынятыя нормы для ацэнкі сцвярджэнняў аб ісціннасці ў галіне навукі, і пазіцыя НАС заключаецца ў тым, каб пытанні аб ісціне разглядаліся са спасылкай на гэтыя нормы. Безумоўна, стандарты ацэнкі ісціннасці самі падлягаюць зменам па меры развіцця навукі. Прыняць натуральнае анталагічнае стаўленне — азначае прыняць гэты аспект навукі таксама.
* Канвергентны рэаліэм з'яўляецца варыянтам гэтага светапогляду. Канвергентны рэаліэм зыходзіцьз паэіцый, што можна прадэманстраваць усё большае набліжэнне пасляховых тэорый да Ісціны.
Заўвагі пад тэкстам
’ Hilary Putnam, 'What is Realism?', in Jarrett Leplin (ed.), Scientific Realism (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1984), 140-1.
2 Richard Boyd, ‘The Current Status of Scientific Realism1, in Leplin (ed.) Scientific Realism, 58-60; ‘Scientific Realism and Naturalistic Epistemology1, In PSA 1980, ii, ed. P. D. Asquith and R. N. Giere (East Lansing, Mich.: Philosophy of Science Association, 1981), 613-39.
2 Boyd, 'Scientific Realism and Naturalistic Epistemology*, 618.
4 Larry Laudan, Progress and Its Problems (Berkeley, Calif.: University of California Press, 1977), 24, 46.
5 Laudan, "A Confutation of Convergent Realism" Phil. Sci. 48 (1981), 33, reprinted in Leplin (ed.), Scientific Realism, 231.
6 Laudan, Progress and Its Problems, 125-6.
7 Rom Harre, Varieties of Realism (Oxford: Blackwell, 1986), 70-2. a Ibid. 73.
9 Глядзі Dudley Shapere, ‘The Character of Scientific Change’, in T. Nickles (ed.), Scientific Discovery, Logic and Rationality (Dordrecht: Reidel, 1980), 72-3.
'° Ian Hacking, ‘Experimentation and Scientific Realism’, in Leplin (ed.), Scientific Realism, 154.
" Ibid. 161.
12 Bas van Fraassen, The Scientific Image (Oxford: Clarendon Press, 1980), 11-19.
” Elliott Sober, ‘Constructive Empiricism and the Problem of Aboutness’, Brit. J. Phil. Sci. 36 (1985), 16.
Hacking, 'Do We See Through a Microscope?', Pacific Phil. Quart. 62 (1981), 305-22.
,s Arthur Fine, ‘The Natural Ontological Attitude', In Leplin (ed.), Scientific Realism, 83-107; 'And Not Anti-Realism, Either', Nous, 18 (1984), 51-65, repr. in J. Kourany (ed.), Scientific Knowledge (Belmont, Calif.: Wadsworth, 1987), 359-68.
16 Fine, 'The Natural Ontological Attitude', 97-102; 'And Not AntiRealism, Either', in Kourany (ed.), Scientific Knowledge, 365-8.
17 Fine, 'The Natural Ontological Attitude', 96.
19 Fine, 'And Not Anti-Realism, Either’, In Kourany (ed.), Scientific Knowledge, 366.
” Fine, ‘The Natural Ontological Attitude', 101.
19
АПІСАЛЬНАЯ ФІЛАСОФІЯ НАВУКІ
ХОЛТАН АБ ТЭМАТЫЧНЫХ ПРЫНЦЫПАХ
284
ТУЛМІН АБ КАНЦЭПТУАЛЬНАЙ ЭВАЛЮЦЫІ
286
ХАЛ АБ ПРАЦЭСАХ АДБОРУ
288
АПІСАЛЬНАЯ ФІЛАСОФІЯ НАВУКІ I ГІСТОРЫЯ НАВУКІ
290
ДЖЭРАЛЬД ХОЛТАН (1922 г. — ) — малінкротаўскі прафесар фізікі і прафесар гісторыі навукі ў Гарвардзе. Шмат увагі прысвяціў апісанню прац Каплера, Бора I Эйнштэйна. У сваіх творах па гісторыі навукі Холтан падкрэсліваў ролю тэматычных прынцыпаў пры прыняцці навукоўцамі мвтадалагічных I ацэначных рашэнняў.
ДЭВІД ХАЛ (1935 г. — ) з'яўляецца прафесарам Паўночнаэаходняга універсітэта I экс-прээідэнтам Асацыяцыі філасофіі навукі. Хал даследаваў групы навукоўцаў за працай. У прыватнасці, ён прасачыў дасягненні і няўдачы “лікавых таксанамістаў" I “апранальнікаў". На больш агульным узроўні Хал распрацаваў тэорыю навукі, эаснаваную на вытлумачальных катэгорыях тэорыі арганічнай рэвалюцыі.
Філосафы навукі ад Арыстоцеля да Куна спрабавалі стварыць ацэначныя нормы, прыдатныя для лрактычнай навукі. Гэтыя спробы характарызуюцца прадпісальнымі намерамі.* Філосафы навукі прадпісальнага накірунку прапануюць нормы, пры дапамозе якіх трэба ацэньваць навуковыя тэорыі.
Некаторыя назіральнікі лічаць пражэкты прадпісальнікаў крыху занадта саманадзейнымі. Філосаф навукі ставіць сябе ў становішча настаўніка, які хоча навучыць
* "Натуральнае анталагічнае стаўленне’ Файна э’яўляецца выключэннем.
284 Апісальная філасофія навукі навукоўцаў правільным спосабам ацэнкі. Безумоўна, філосаф можа спаслацца на “лепшыя прыклады" рэальнай навукі як крыніцу альбо апраўданне рэкамендаваных норм. Тым не менш, нічога незаконнага ў занятках прадпісальнай філасофіяй навукі няма. А выкарыстанне прадпісаных ацэначных норм, як лічыцца, дапамагае стварзнню ‘добрай навукі”.
Холтан аб тэматычных прынцыпах
У 1984 годзе Джэральд Холтан паведаміў, што сучасныя фізікі-тэарэтыкі мала цікавяцца рэкамендацыямі філосафаў навукі. ён заявіў: “На думку пераважнай большасці навукоўцаў, маюць рацыю яны ці не, парады філосафаў нашага часу, якія самі не займаліся навукай, па сутнасці, бескарысныя, і таму на іх можна смела не звяртаць увагі’.1
Холтан проціпаставіў такую відавочную абыякавасць вялікаму зацікаўленню філасофскімі праблемамі, якія закраналі такія даўнейшыя навукоўцы, як Бор, Эйнштэйн, Брыджман.
У адказ на заўважную розніцу падыходаў Холтан стварыў чыста апісальную філасофію навукі. Апісальнік не дае рэкамендацый наконт “адпаведнасці" спосабаў ацзнкі. Замест гэтага ён імкнецца раскрыць метадалагічныя нормы і працэдуры, фактычна ўласцівыя практычнай навуцы. Такія нормы і працэдуры могуць пасаваць ці не да нормаў і працэдур, якія экспліцытна дэкларуюцца дадзенымі навукоўцамі. У выпадку Ньютана і Дарвіна, напрыклад, апісальніку трэба адрозніваць іх практычную метадалогію ад заяў аб ёй.
Філосаф навукі — апісальнік усур'ёз прымае перасцярогу Файерабенда: “вярнуцца да вытокаў". Холтан, між іншым, вывучаў дзейнасць Эйнштэйна, Мілікана, Бора, Кеплера, Маха, Стывена Вайнберга.2 На падставе сваіх даследаванняў ён зрабіў выснову, што пэўныя тэматычныя прынцыпы мелі вялікае значэнне ў гістарычным развіцці навукі. Гэтыя прынцыпы выяўляюць галоўныя схільнасці і перавагі навукоўцаў адносна кантэксту адкрыцця і кантэксту пацвярджэння. У склад тэматычных прынцыпаў уваходзяць:
1. Тлумачальныя прынцыпы (напрыклад, “іанічнае зачараванне', ідэал адзінай тэорыі ўсіх з'яў; прынцып дапаўняльнасці Бора).
2. Дырэктыўныя прынцыпы (напрыклад, пошук якасцей у з’явах прыроды, якія закансерваваны, зведзены да
мінімуму ці максімуму; імкнуцца да вытлумачэння макраскапічных з'яў шляхам спасылкі на тэорыі мікраструктуры).
3. Ацэначныя нормы (напрыклад, ашчаднасць, прастата, інкарпарацыя).
4. Анталагічныя меркаванні (напрыклад, атамізм, пленізм).
5. Субстанцыйныя гіпотэзы высокага ўзроўню (напрыклад, квантызацыя энергіі, дыскрэтнасць электрычнага зарада, канстантнасць хуткасці святла).3
Тэматычныя прынцыпы не выбіты на камені. Яны падлягаюць зменам (захаванне масы) альбо нават адмаўленню (захаванне парытэту). Тым не менш, іх уплыў наскрозь прасякае гісторыю навукі. Сапраўды, захаванне навукай сваёй адметнасці праз стагоддзі Холтан прыпісваў агульнай для навукоўцаў адданасці тэматычным прынцылам. Навука існуе як шырокае супольніцтва з пераемнасцю ведаў, дзякуючы агульнай згодзе адносна тэорый, якія трэба ствараць, і адносна тыпаў тлумачэнняў, якія трэба шукаць.
Гэта не азначае, што любая спасылка на тэматычныя прынцыпы прыносіць лоспех. Былі выпадкі, калі адданасць тэматычным прынцыпам прыводзіла да ігнаравання навукоўцамі меркаванняў, якія, з рэтраспектыўнага пункту гледжання, проста немагчыа было не браць пад увагу. Тым не менш, каментарый другога парадку на тэму навуковай ацэначнай практыкі быў бы няпоўным без аналізу татальнага ўплыву гэтых прынцылаў.
Для вытлумачэння навукі неабходна ўзяць на ўзбраенне пэўныя вытлумачальныя катэгорыі. Гэта падкрэсліваў Уільям Уэвэл, сцвярджаючы, што навуковае тэарэтызаванне ўключае ў сябе адносіны паміж фактамі і ідэямі і што ёсць асобныя галіны навукі, надзеленыя сваім уласным наборам фундаментальных ідэй і лершых прынцыпаў.*
Падобным спосабам Холтан прапанаваў вытлумачальныя рамкі для апісальнай філасофіі навукі: дзейнасць навукоўцаў трэба змяшчаць у трохмерную сістзму каардынат, восі якой прадстаўляюць эмпірычны змест, аналітычны змест і змест тэматычны.