Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі

Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
джон лоўзі ГІСТАРЫЧНЫЯ ўводзіны ў ФІЛАСОФІЮ
НАВўКІ
Заснавана Беларускім Фондам Сораса ў 1995 г.
JOHN LOSEE
A HISTORICAL INTRODUCTION TO THE PHILOSOPHY OF SCIENSE
Third edition, revised and enlarged
Oxford New York
OXFORD UNIVERSITY PRESS 1993
ДЖОН ЛОЎЗІ
ГІСТАРЫЧНЫЯ ЎВОДЗІНЫ Ў ФІЛАСОФІЮ НАВУКІ
Пераклад з англійскай
Мінск БЕЛАРУСКІ ФОНД СОРАСА 1995
ББК 87.25
Л 81
УДК 167/168 +1(091)
Originally published in English by Oxford University Press under the title A Historical Introduction to the Philosophy of Science. Third Edition © John Losee 1972, 1980, 1993
Арыгінальны варыянт кнігі выдадзены ў серыі “OPUS' выдавецтвам Оксфардскага універсітэта, Велікабрытанія.
Пераклад з англійскай А.КАРЦЕЛЯ
Пераклад зроблены па выданні: Losee, John.
A historical introduction to the philosophy of science. — 3 rd ed., rev. and enlarged. Oxford; New York, 1993.
Навуковая рэдакцыя У.БЯРКОЎ
Літаратурная рэдакцыя Ю.ЗАЛОСКА
ISBN 985-6022-10-Х
©John Losee 1972, 1980, 1993 ©Пераклад, выданне.
Беларускі Фонд Сораса, 1995 ©Макет. Незалежная выдавецкая кампанія “Тэхналогія”, 1995 ©Вокладка.
Ю.Герасіменка-Жызнеўскі, 1995
Прадмова
Гэта кніга ўяўляе сабой гістарычны нарыс развіцця поглядаў на метадалогію навукі. У асноўным разглядаюцца погляды, што сфарміраваліся ў перыяд да 1940 г. He ставілася задачы выкласці ўвесь спектр сучасных падыходаў да філасофіі навукі. Мая мэта — гэта, хутчэй, апісанне, чым крытыка, таму я паспрабаваў устрымацца ад выказвання ўласных меркаванняў адносна дасягненняў вялікіх філосафаў навукі.
Спадзяюся, што гэта кніга будзе ўяўляць цікавасць для ўсіх, хто вывучае філасофію і гісторыю навукі. Калі пасля прачытання гэтай кнігі нехта палічыць за карыснае звярнуцца да некаторых твораў, якія пералічаны ў бібліяграфічнай нататцы ў канцы кнігі, буду лічыць, што мае намаганні не дарэмныя.
Падчас падрыхтоўкі гэтага выдання я атрымаў шмат карысных заўваг ад Герда Бухдаля, Джорджа Кларка і Рома Харэ. Надзвычай удзячны ім як за падтрымку, так і за крытыку. Безумоўна, адказнасць за канчатковы вынік намаганняў ляжыць выключна на мне.
Каледж Лафаета, ліпень 1971
Прадмова да другога выдання
У другім выданні матэрыял, які тычыцца тэорый, што ўзніклі ў перыяд пасля другой сусветнай вайны, перагледжаны і пашыраны. Дададзены новыя раздзелы па лагічным рэканструкцыявізме Карнапа, Гемлеля і Нэйджэла*, крытычнай ацэнцы гэтай арыентацыі, а таксама па альтэрнатыўных падыходах Куна, Лакатуша і Лодана.
Жнівень 1979
'Гэтае проэвішча даволі часта перадаецца ў іншых крыніцах як Нагель. — Заўв. перакл. (Транскрыпцыя ўласных імён і геаграфічных назваў у тэксце кнігі належыць перакладчыку. — Рэд.)
Прадмова да трэцяга выдання
Трэцяе выданне змяшчае новыя матэрыялы па тэорыях росту навуковых ведаў, каўзальнага тлумачэння, тэорыі пацвярджэння Баеса, навуковым рэалізме, атаксама па альтэрнатыўных падыходах да нарматыўнай філасофіі навукі.
Верасень 1992
ЗМЕСТ
Уводзіны	9
1.	Філасофія навукі Арыстоцеля	13
2.	Піфагарэйская арыентацыя	25
3.	Ідэал дэдукцыйнай сістэматызацыі	32
4.	Атамізм і тэорыя вызначальнага механізма	36
5.	Замацаванне і развіццё
метаду Арыстоцеля ў Сярэднявеччы	38
6.	Спрэчкі вакол "захавання вонкавасці"	54
7.	Крытыка філасофіі Арыстоцеля
ў XVII ст.	62
I.	Галілей	62
II.	Фрэнсіс Бэкан	71
III.	Дэкарт	81
8.	Аксіяматычны метад Ньютана	91
9.	Аналіз уплыву “новай навукі”
на метадалогію навукі	107
I.	Кагнітыўны статус законаў	навукі	107
II.	Тэорыі навукова-даследчай	працэдуры 127
III.	Структура навуковых тэорый	144
10.	Індуктывізм супраць
гіпатэтычна-дэдукцыйнага
погляду на навуку	160
11.	Матэматычны пазітывізм
і канвенцыяналізм	172
12.	Логіка-рэканструкцыянісцкая філасофія навукі	188
13.	Наступ на артадоксію	208
14.	Тэорыі навуковага прагрэсу	228
15.	Тлумачэнне, каўзацыя і уніфікацыя	243
16.	Пацвярджэнне і доказавая падтрымка	250
17.	Пацвярджэнне ацэначных норм	260
18.	Спрэчкі вакол навуковага рэалізму	273
19.	Апісальная філасофія навукі	283
Выбраная бібліяграфія	292
Указальнік уласных імён	317
Прадметны ўказальнік	321
УВОДЗІНЫ
Рашэнне пытання аб межах філасофіі навукі з’яўляецца перадумовай напісання яе гісторыі. На жаль, паміж філосафамі і вучонымі няма згоды адносна прыроды філасофіі навукі. Нават прафесійныя філосафы навукі часта разыходзяцца ў поглядах на прадмет сваёй дысцыпліны. Прыкладам такой нязгоды можа служыць дыскусія паміж Стывенам Тулмінам і Эрнэстам Нэйджэлам аб тым, ці павінна быць філасофія навукі даследаваннем навуковых дасягненняў "in vivo", ці — вывучэннем праблем тлумачэння і пацвярджэння з пазіцый дэдукцыйнай логікі.’ Каб закласці падмурак пад гістарычны агляд, нялішнім будзе акрэсліць чатыры пункты погляду на філасофію навукі.
Адзін з поглядаў заключаецца ў тым, што філасофія навукі — гэта фармуляванне светапоглядаў, якія адпавядаюць і, у пэўным сэнсе, грунтуюцца на важных навуковых тэорыях. Згодна з гэтым поглядам, задачай філосафа навукі з’яўляецца распрацоўка пытання аб тым, што ёсць навука ў шырокім сэнсе слова. Гэта задача можа быць рэалізавана ў форме разважанняў над анталагічнымі катэгорыямі, якія неабходна ўжываць, калі гаворка ідзе аб “быцці як такім’. Так, Альфрэд Норд Уайтхэд настойвае на тым, што апошнія дасягненні фізікі патрабуюць замены катэгорый “матэрыя" і “атрыбут" на катэгорыі “працэс' і “ўздзеянне".’ Альбо гэта задача можа быць рэалізавана ў форме меркаванняў аб ролі навуковых тэорый у эвалюцыі паводзін чалавека, як гэта мае месца ў сацыяльным дарвінізме ці ў тэорыі этычнага рэлятывізму. У дадзеным даследаванні я не прытрымліваюся такой трактоўкі філасофіі навукі.
Другі погляд заключаецца ў тым, што філасофія навукі з’яўляецца выяўленнем меркаванняў і схільнасцей вучоных. Філосаф навукі можа паказаць, што, на думку вучоных, прырода — не капрызная істота, і штр ў ёй існуюць заканамернасці, якія з прычыны іх адноснай прастаты з’яўляюцца спасцігальнымі для даследчыка. Акрамя таго, філосаф навукі можа прадэманстраваць схільнасць вучоных да дэтэрміністычных, а не статычных законаў,
альбо да механістычных, а не тэлеалагічных тлумачэнняў. Пры такім падыходзе існуе небяспека растварыць філасофію навукі ў сацыялогіі.
Трэці погляд трактуе філасофію навукі як дысцыпліну, якая аналізуе і праясняе навуковыя паняцці і тэорыі, пры гэтым гаворка ідзе не пра тое, каб у напалову папулярнай форме выкласці найноўшыя тэорыі, а пра тое, каб высветліць значэнні такіх навуковых тэрмінаў, як “часціна”, “хваля", “патэнцыяльны”, “комплексны".
Аднак, як зазначыў Гільберт Райл, у такім поглядзе на філасофію навукі ёсць нешта прэтэнцыёзнае — нібыта філосаф навукі патрэбны вучонаму, каб вытлумачыць яму значэнні навуковых паняццяў.3 Уяўляецца, што могуць існаваць дзве магчымасці: альбо вучоны разумее нейкае паняцце, якім ён карыстаецца, прычым у такім выпадку няма патрэбы ў вытлумачэннях, альбо не разумее, і тады ён павінен заглыбіцца ў высвятленне адносін, што існуюць паміж гэтым і іншымі паняццямі, a таксама аперацыямі вымярэння. Такое даследаванне з'яўляецца тыпова навуковым відам дзейнасці. Ніхто не стаў бы сцвярджаць, што кожны раз, калі вучоны вядзе гэтак даследаванне, ён займаецца філасофіяй навукі. Неабходна, прынамсі, зрабіць выснову, што не кожны аналіз навуковых паняццяў можна кваліфікаваць як філасофію навукі. I ўсё ж магчыма кваліфікаваць пэўныя тыпы канцэптуальнага аналізу як частку філасофіі навукі. Гэтае пытанне мы пакідаем адкрытым для разгляду чацвёртага падыходу да філасофіі навукі.
Чацвёрты погляд, які з'яўляецца поглядам, прынятым у дадзенай працы, заснаваны на тым, што філасофія навукі — гэта крытэрыялогія другого парадку. Філосаф навукі шукае адказаў на наступныя пытанні:
1.	Якія характарыстыкі адрозніваюць навуковы пошук ад іншых тыпаў даследавання?
2.	Якія працэдуры належыць выконваць вучоным пры даследаванні прыроды?
3.	Якія ўмовы павінны быць задаволены, каб навуковае тлумачэнне было правільным?
4.	Які кагнітыўны статус навуковых законаў і прынцыпаў?
Задаць гэтыя пытанні — значыць, заняць пазіцыю назірання, аддаленую на адзін крок ад самой навуковай практыкі. Неабходна адрозніваць навуковую практыку як такую ад рэфлексавання над тым, як павінна развівацца навука. Метадалогія — гэта навуковая дысцыпліна другога парадку, прадметам якой з'яўляюцца працэдуры і структуры розных навук, а менавіта:
УЗРОВЕНЬ
ДЫСЦЫПЛІНА
ПРАДМЕТ
2
Філасофія навукі
Аналіз працэдур логікі навуковага


тлумачэння
1
Навука
Тлумачэнне фактаў
0

Факты
Чацвёрты погляд на філасофію навукі ўключае ў сябе некаторыя аспекты другога і трэцяга поглядаў. Напрыклад, даследаванне меркаванняў вучоных можа мець значэнне для праблемы ацэнкі навуковых тэорый. Гэта асабліва істотна пры вырашэнні пытання аб паўнаце тлумачэнняў. Эйнштэйн, напрыклад, сцвярджаў, што статыстычнага ўліку радыеактыўнага распаду недастаткова. ён прытрымліваўся думкі, што паўната інтэрпрэтацыі дасць магчымасць прадказаць паводзіны паасобных атамаў.
Акрамя таго, аналіз значэння паняцця можа іграць сваю ролю пры адмежаванні навуковага пошуку ад іншых тыпаў даследавання. Напрыклад, калі можна паказаць, што тэрмін ужыты такім чынам, што нельга адрозніць яго правільнае выкарыстанне ад няправільнага, то інтэрпрэтацыі, якія спадарожнічаюць адпаведнаму тэрміну, можна выключыць з навуковай сферы. Нешта падобнае мела месца ў дачыненні да паняцця "абсалютная сінхроннасць".
Адзначанае адрозненне паміж навукай і філасофіяй навукі не з'яўляецца рэзка акрэсленым. Яно грунтуецца не на розніцы прадмета, а на розніцы намераў. Разгледзім тэорыю адноснай ісціннасці хвалевай тэорыі святла Янга і электрамагнітнай тэорыі Максвэла. Менавіта вучоны як вучоны аддасць пальму першынства тэорыі Максвэла, а філосаф навукі (ці вучоны як філосаф навукі) даследуе агульныя крытэрыі прымальнасці, якія крыюцца за меркаваннямі такога тыпу. Ясна, што адзін і другі від дзейнасці ўзаемапранікаюць. Вучоны, які не ведае прэцэдэнтаў ацэнкі тэорый, хутчэй за ўсё будзе не ў стане адэкватна ацаніць самога сябе. У той час як філосаф навукі, не знаёмы з навуковай практыкай, хутчэй за ўсё будзе няздольны выказацца на тэму навуковай метадалогіі і не будзе ўспрыняты.