Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Прызнанне факта слабай акрэсленасці мяжы паміж навукай і філасофіяй навукі адлюстроўваецца таксама ў выбары прадмета гэтага гістарычнага агляду. Галоўная крыніца — гэта выказванні вучоных і філосафаў аб навуковым метадзе. У некаторых выпадках гэтага дастаткова. Напрыклад, можна абмяркоўваць канцэпцыі філасо-
фіі навукі Уэвэла і Міля, зыходзячы выключна з напісанага імі па пытаннях навуковай метадалогіі. Аднак у іншых выпадках гэтага недастаткова. Для таго каб выкласці філасофію навукі Галілея і Ньютана, неабходна знайсці баланс паміж тым, што яны пісалі пра навуковыя метады, і іх фактычнай навуковай практыкай.
Больш таго, падзеі ў самой навуцы, асабліва ўвядзенне новых тыпаў інтэрпрэтацыі, могуць у канчатковым выніку даць козыры ў рукі філосафаў навукі. Менавіта таму ў кнізе, апроч іншага, даецца кароткі агляд прац Эўкліда, Архімеда і антычных атамістаў.
Заўвагі пад тэкстам
’ Stephen Toulmin, Sc/. Am. 214, no. 2 (Feb. 1966), 129-33; 214, no. 4 (Apr. 1966), 9-11;
Ernest Nagel, Sc/. Am. 214, no. 4 (Apr. 1966), 8-9.
2 Сам Уайтхэд не ўжываў тэрміна "ўздзеянне". Аб яго стаўленні да суадносін навукі I філасофіі глядзі, напрыклад, Modes of Thought (Cambridge: Cambridge University Press, 1938), 173-232.
3 Gilbert Ryle, 'Systematically Misleading Expressions', in A. Flew, ed., Essays on Logic and Language — First Series (Oxford: Blackwell, 1951), 11-13.
1
ФІЛАСОФІЯ НАВУКІ АРЫСТОЦЕЛЯ
ІНДУКЦЫЙНА-ДЭДУКЦЫЙНЫ
МЕТАД АРЫСТОЦЕЛЯ
14
Стадыя індукцыі
15
Стадыя дэдукцыі
16
ЭМПІРЫЧНЫЯ ПАТРАБАВАННІ
ДА НАВУКОВАГА ТЛУМАЧЭННЯ
18
Структура навукі
20
Чатыры прычыны
21
ДЭМАРКАЦЫЯ ЭМПІРЫЧНАЙ НАВУКІ
23
НЕАБХОДНЫ СТАТУС
ПЕРШЫХ ПРЫНЦЫПАЎ
23
АРЫСТОЦЕЛЬ (384—322 гг. да н. э.) нарадзіўся ў горадзе Стагіра на поўначы Грэцыі. Яго бацька быў лекарам пры македонскім двары. Ва ўзросце 17 гадоў Арыстоцвля паслалі ў Афіны вучыцца ў акадэмію Платона. На працягу дваццаці гадоў быў звязаны з гэтай акадэміяй. Пасля смерці Платона ў 347 г. да н.э. I выбараў матэматычна зарыентаванага Спеўкіпа на пасаду кіраўніка акадэміі Арыстоцель палічыў за лепшае прадоўжыць біялагічныя і філасофскія даследаванні ў Малой Аэіі. У 342 г. да н.э. ён вярнуўся ў Македонію ў якасці настаўніка Аляксандра Вялікага, адносіны з якім працягваліся два-тры гады.
К 335 г. да н.э. Арыстоцвль вярнуўся ў Афіны I заснаваў пры ліцэі школу пврыпатэтыкаў. Падчас выкладання ў ліцэі займаўся логікай, эпістэмалогіяй, фізікай, біялогіяй, этыкай, паліталогіяй, эстэтыкай. Працы гэтага перыяду, якія дайшлі да нас, выглядаюць, хутчэй, кампіляцыяй лекцыйных канспектаў, чым закончанымі артыкуламі, прызначанымі для публікацыі. Іх дыяпазон вагаецца ад роэдумаў пра атрыбуты таго, што можна вызначыць як "быццё як такое", да энцыклапедычнага прадстаўлвння дадзеных па прыродазнаўству і канстытуцыях грэчаскіх гарадоў-дзяржаў. “Ана-
лігыка 2-ая" з'яўлявцца галоўнай працай Арыстоцеля па філасофІІ навукі. Апрача таго, ‘Фізіка’ і ‘Метафізіка' змяшчаюць аналіз пэўных аспектаў метадалогіі навукі.
Арыстоцель пакінуў Афіны пасля смерці Аляксандра ў 323 г. да н.э., каб не даць Афінам "двойчы эграшыць супраць філасофіі". У наступным годзв ёнпамёр. Арыстоцель быў першым філосафам навукі. Ён стварыў гэту дысцыпліну, аналізуючы пэўныя праблемы, што паўсталі ў сувязі з навуковым тлумачэннем.
Індукцыйна-дэдукцыйны метад Арыстоцеля
Арыстоцель разглядаў навуковы пошук як пераход, альбо прагрэсію, ад назіранняў да агульных прынцыпаў і як вяртанне да назіранняў. ён сцвярджаў, што вучоны павінен індукаваць тлумачальныя прынцыпы на падставе з’яў, якія належыць растлумачыць, a пасля дэдукаваць высновы пра з'явы з пасылак, якія ўключаюць гэтыя прынцыпы. Індукцыйна-дэдукцыйную працэдуру Арыстоцеля можна ўявіць наступным чынам:
Індукцыя
(1)
назіранні
(3) -
<2) тлумачальныя прынцыпы
дэдукцыя
Арыстоцель быў перакананы, што навуковы пошук пачынаецца з ведаў аб тым, што нейкія з'явы маюць месца ці нейкія ўласцівасці суіснуюць. Навуковае тлумачэнне дасягаецца толькі тады, калі сцвярджэнні пра гэтыя з'явы ці ўласцівасці дэдукуюцца з тлумачальных прынцыпаў. Такім чынам, навуковае тлумачэнне — гэта пераход ад ведання факта (пункт( 1) на вышэйпазначанай схеме) да ведання прычын гэтага факта (пункт(З)).
Напрыклад, вучоны можа выкарыстаць індукцыйнадэдукцыйную працэдуру пры вывучэнні зацьменняў Месяца наступным чынам. ён пачынае з назірання пастуловага пацямнення паверхні Месяца. Пасля ён робіць з гэтага назірання, а таксама з іншых назіранняў, выснову аб некалькіх агульных прынцыпах: што святло распаўсюджваецца па прамой лініі, што непразрыстыя целы адкідваюць цені, і што пэўная канфігурацыя двух непраз-
рыстых целаў каля вылучальніка святла змяшчае адно непразрыстае цела ў цень другога.
3 гэтых агульных прынцыпаў і ўмоў, што Зямля і Месяц непразрыстыя і ў дадзеным выпадку знаходзяцца ў патрэбных геаметрычных адносінах да Сонца — вылучальніка святла, ён дэдукуе сцвярджэнне аб зацьменні Месяца. Такім чынам, пройдзены шлях ад фактычных ведаў пра пацямненне паверхні Месяца да зразумення прычын гэтай з’явы.
Стадыя індукцыі
Паводле Арыстоцеля, кожная канкрэтная рэч — гэта сувязь матэрыі і формы. Матэрыя прыдае канкрэтыцы унікальную індывідуальнасць, а форма з’яўляецца падставай залічэння канкрэтнай рэчы да разраду падобных да яе рэчаў.
Для таго, каб вызначыць форму канкрэтнай рэчы, трэба высветліць яе ўласцівасці, што супадаюць з уласцівасцямі іншых канкрэтных рэчаў. Напрыклад, форма канкрэтнай жырафы ўключае ў сябе надзеленасць чатырохкамерным страўнікам.
Арыстоцель прытрымліваўся думкі, што абагульняючыя высновы аб формах робяцца шляхам індукцыі на падставе пачуццёвага вопыту. Ён вылучаў два тыпы індукцыі. Абодвум тыпам уласцівы пераход ад канкрэтных да агульных сцвярджэнняў.
Першы тып індукцыі звязаны з простым пералікам, ці энумерацыяй. Пры ім сцвярджэнні аб паасобных прадметах ці з'явах бяруцца за падставу абагульнення пра від, да якога яны належаць. Альбо, на больш высокім узроўні, сцвярджэнні аб паасобных відах бяруцца за падставу генералізацыі на ўвесь род.
ГІершы тып індукцыі Арыстоцеля: энумерацыя
Пасылкі Выснова
Тое, што назіраецца, распаўсюджваецца генералізацыя на шэраг індывідаў
Тое, што назіраецца, распаўсЮДЖваеЦЦа генералізацыя
на шэраг відаў
Тое, што мяркуецца пра від, да якога належаць індывіды
Тое, што мяркуецца пра род, да якога належаць віды
Пры індукцыйным вывадзе шляхам простага пераліку пасылкі і высновы змяшчаюць аднолькавыя апісальныя ўмовы. Тыповы вывад шляхам простага пераліку мае форму:
а, мае ўласцівасць Р
Усе а маюць уласцівасць Р. *
Другі тып індукцыі — гэта непасрэднае інтуітыўнае спасціжэнне тых агульных прынцыпаў, прыкладам якіх з’яўляюцца з'явы. Інтуітыўная індукцыя з'яўляецца справай праніклівасці. Гэта здольнасць убачыць “істотнае" ў дадзеных пачуццёвага вопыту. Арыстоцель прывёў прыклад вучонага, які неаднаразова заўважаў, што Месяц павернуты ясным бокам да Сонца, і зрабіў выснову: Месяц свеціць адлюстраваным сонечным святлом.’
Вывад шляхам інтуітыўнай індукцыі аналагічны “бачанню" таксанаміста. Таксанаміст — гэта вучоны, які здольны “ўбачыць” родавыя атрыбуты і своеасаблівасціўзору. Тое, што таксанаміст бачыць “больш’ у тым самым узоры, чым недасведчаны назіральнік, не пазбаўлена сэнсу. Таксанаміст ведае, чаго ён шукае. Такой здольнасці дасягаюць выключна дзякуючы багатаму дасведчанню, і то даецца яна не ўсім. Цалкам магчыма, што калі Арыстоцель пісаў аб інтуітыўнай індукцыі, менавіта такі род “бачання" ён і меў на ўвазе. Сам Арыстоцель быў надзвычай плённым таксанамістам, які класіфікаваў каля 540 біялагічных відаў.
Стадыя дэдукцыі
На другой стадыі навуковага пошуку абагульненні; здабытыя шляхам індукцыі, ужываюцца ў якасці пасылак для вывядзення сцвярджэнняў аб першапачатковых назіраннях. Арыстоцель увёў істотнае абмежаванне на тыпы сцвярджэнняў, якія выступаюць у навуцы як пасылкі і высновы дэдукцыйных вывадаў. Ен дапускаў толькі тыя сцвярджэнні, якія ўключаюць адзін клас у другі ці выключаюць адзін клас з другога. Калі прымем, што “S” і "Р" азначаюць гэтыя два класы, то дазволеныя Арыстоцелем сцвярджэнні такія:
* Падвойная лінія паміж пасылкамі і высновай указвае на індукцыйны характар вываду.
Тып
Сцвярджэнне
Адносіны
A
Усе S ёсць Р
S цалкам уключана ў Р
Е
Ніводнае S не ёсць Р
S цалкам выключана з Р
/
Некаторыя S ёсць Р
S часткова ўключана ў Р
0
Некаторыя S не ёсць Р
S часткова выключана з Р
Арыстоцель прытрымліваўся думкі, што тып A — найважнейшы сярод гэтых чатырох тыпаў. Ён лічыў, што пэўныя ўласцівасці істоты належаць індывідам пэўных класаў і што сцвярджэнні формы “Усе S ёсць Р" перадаюць структуру такіх адносін. Відаць, менавіта таму Арыстоцель быў перакананы, што правільнае навуковае тлумачэнне можа быць дадзена пры даламбзе сцвярджэнняў такога тыпу. А канкрэтней, ён прыводзіў сілагізм Barbara як парадыгму навуковага доказу. Гэты сілагізм палягае на наступнай арганізацыі сцвярджэнняў тыпу А:
Усе М ёсць Р.
Усе S ёсць М.
л Усе S ёсць Р.,
дзе Р, S і М — большы, меншы і сярэдні члены сілагізма.
Арыстоцель прадэманстраваў дзейснасць гэтагатыпу сілагізма. Калі праўда, што кожнае S уключана ў М, a кожнае М — у Р, то павінна быць праўдай і тое, што кожнае S уключана ў Р. Слушнасць захоўваецца незалежна ад таго, якія класы азначаны як “S", ‘Р’ і “М”. Адно з найвялікшых дасягненняў Арыстоцеля заключаецца ў тым, што ён быў упэўнены: дзейснасць аргументацыі вызначаецца выключна адносінамі паміж пасылкамі і высновай.
Арыстоцель трактаваў дэдукцыйную стадыю навуковага пошуку як змяшчэнне сярэдніх членаў паміж членамі-суб’ектамі і членамі-прэдыкатамі сцвярджэння, якое павінна быць вытлумачана. Напрыклад, сцвярджэнне “ўсе планеты — гэта целы, якія аднолькава свецяцца" можна атрымаць шляхам дэдукцыі, выбраўшы ў якасці сярэдняга члена выраз “целы каля Зямлі". У лагістычным выглядзе доказ такі:
Усе целы каля Зямлі — гэта целы, якія аднолькава свецяцца.
Усе планеты — гэта целы каля Зямлі.
л Усе планеты — гэта целы, якія аднолькава свецяцца.
Выкарыстоўваючы дэдукцыйную тэорыю навукова-даследчай працэдуры, вучоны рухаецца ад ведання факта аб планетах да разумення прычын таго, чаму гэты факт такі, а не які-небудзь іншы.2