Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Іншы падыход быў характэрны для паслядоўнікаў традыцыі "захавання вонкавасці" ў матэматычнай астраноміі. Яны адхілялі патрабаванне Арыстоцеля. Для “захавання вонкавасці" дастаткова ўзгодненасці паміж дэдукцыйнымі высновамі аксіём і назіраннямі. Непраўдападобнасць ці нават памылковасць саміх аксіём ірэлевантныя.
Трэці аспект ідэалу дэдукцыйнай сістэматызацыі палягае на адпаведнасці дэдукцыйнай сістэмы рэчаіснасці. Напэўна, Эўклід і Архімед мелі намер даказаць тэарэмы практычнага ўжытку. Сапраўды, Архімед здабыў славу, выкарыстоўваючы закон рычага пры збудаванні катапультаў для вайсковых мэтаў.
Аднак для ўстанаўлення кантакту са сферай вопыту неабходна, каб прынамсі некаторыя тзрміны дэдукцыйнай сістэмы мелі дачыненне да прадметаў і адносін свету. Падаецца, што Эўклід, Архімед і іх непасрэдныя паслядоўнікі проста прынялі да ведама, што такія тэрміны, як “кропка”, “лінія", “вага" і “стрыжань", павінны мець свае эмпірычныя карэляты. Напрыклад, Архімед не згадвае аб праблемах, звязаных з наданнем яго тэарэмам рычага эмпірычнай інтэрпрэтацыі. Ён не спыняўся на абмежаваннях, якія павінны былі быць накладзены на прыроду самога рычага. Тэарэмы, якія ён вывеў, пацвярджаюцца эксперыментальна толькі для стрыжняў, якія не зашмат згінаюцца і маюць раўнамернае размеркаванне вагі. Тэарэмы Архімеда слушныя ў адносінах да “ідзалізаванага рычага”, які ў прынцыпе магчымы на практыцы, а менавіта: бясконца цвёрдага стрыжня, пазбаўленага масы.
Магчыма, што заклапочанасць Архімеда законамі, стасавальнымі да такога “ідэальнага рычага", з’яўляецца адлюстраваннем філасофскай традыцыі, паводле якой робіцца размежаванне паміж хаатычнай складанасцю з’яў і адвечнай чысцінёй фармальных адносін. Гзту традыцыю часта падмацоўвалі анталагічнай заявай аб тым, што царства з’яў, у лепшым выпадку, — гэта ‘імітацыя” ці “адлюстраванне" “рэальнага свету”. Першапачатковае аўтарства за такім пунктам гледжання належыць Платону і яго інтэрпрэтатарам. Гэты дуалізм знайшоў свой значны водгук у ідэях Галілея і Дэкарта.
Заўвагі пад тэкстам
' T.L. Heath (ed.), The Works of Archimedes (New York: Dover Publications, 1912), 189-90.
2 Ibid. 91-3.
АТАМІЗМ I ТЭОРЫЯ ВЫЗНАЧАЛЬНАГА МЕХАНІЗМА
Як было адзначана вышэй, некаторыя паслядоўнікі Платона ўяўлялі свет недасканалым адлюстраваннем глыбейшай рэчаіснасці. Больш радыкальную версію прапанавалі атамісты Дэмакрыт і Леўкіп. У вачах атамістаў адносіны паміж тым, што бачыцца, і рэальнасцю — гэта не адносіны арыгінала і недакладнай копіі. Яны, хутчэй, верылі, што прадметы і адносіны ‘рэальнага свету" адрозніваюцца па сутнасці ад свету, які нам дадзены ў пачуццях.
Паводле атамістаў, рэальнасць — гэта рух атамаў праз пустату. Рухі атамаў ствараюць перцэпцыйнае ўражаннв колераў, лахаў і смакаў. Калі б такіх рухаў не было, не было б і перцэпцыйнага вопыту. Больш таго, самі атамы маюць толькі ўласцівасці памеру, формы, непранікальнасці і руху, а таксама здольнасць да ўступлення ў разнастайныя камбінацыі і спалучэнні. У адрозненне ад макраскапічных аб'ектаў, у атамы нельга пранікнуць і іх нельга падзяліць.
Атамісты прыпісвалі з'явавыя змены спалучэнню і раз'яднанню атамаў. Напрыклад, салёны смак нвкаторых гатункаў ежы яны прыпісвалі вызваленню вялікіх зазубраных атамаў, а здольнасць агню пранікаць у целы — хуткім рухам маленькіх сферычных атамаў агню/
Шэраг аспектаў праграмы атамістаў адыграў значную ролю ў развіцці пазнейшых поглядаў на метады навукі. Адным з уплывовых аспектаў атамізму з'яўляецца ідэя аб тым, што змены, якія назіраюцца, можна растлумачыць працэсамі, якія адбываюцца на больш элементарным узроўні арганізацыі. Гэту веру ўзялі на ўзбраенне шмат якія натурфілосафы XVII ст. Сярод іншых Гасандзі, Бойль і Ньютан пацвердзілі, што субмакраскапічныя ўзаемадзеянні выклікаюць макраскапічныя змены.
Атамізм / тэорыя вызначальнага механізма 37
Больш таго, старажытныя атамісты ўсведамлялі, прынамсі, у агульных рысах, што нельга даць адэкватнае тлумачэнне якасцям і працэсам аднаго ўзроўню пры дапамозе пастулата, што тыя самыя якасці і працэсы прысутнічаюць і на глыбейшым узроўні. Напрыклад, нельга даць здавальняючае тлумачэнне колерам прадметаў, зводзячы колернасць да наяўнасці атамаў-колераносьбітаў.
Наотупны значны аспект праграмы атамістаў — гэта звядзенне якасных змен на макраскапічным узроўні да колькасных змен на атамным узроўні. Атамісты падзялялі думку піфагарэйцаў аб тым, што навуковае тлумачэнне павінна быць дадзена ў выглядзе геаметрычных і лічбавых адносін.
Два фактары перашкодзілі колькі-небудзь шырокаму распаўсюджанню класічнага варыянта атамізму. Першы фактар — гэта бескампрамісны матэрыялізм такой філасофіі. Тлумачачы пачуцці і нават думкі праз рух атамаў, атамісты кідалі выклік чалавечаму самапазнанню. Атамізм не пакідае месца духоўным каштоўнасцям. Безумоўна, такія якасці, як сяброўства, адвага і пашана, нельга звесці да збору атамаў. Больш таго, атамісты ў навуцы не пакінулі месца для абмеркавання мэты, ці то прыроднай, ці то Боскай.
Другі фактар — гэта характар ad hoc атамістычных тлумачэнняў. Атамісты прапанавалі вобраз-перавагу, спосаб погляду на з’явы, але праверка дакладнасці вобраза не ўяўляецца магчымай. Возьмем растварэнне солі ў вадзе. Наймацнейшы аргумент, прапанаваны класічнымі атамістамі, — гэта тое, што падобны эфект можа быць дасягнуты шляхам дысперсіі атамаў солі ў вадкасці. Аднак класічныя атамісты не здолелі растлумачыць, чаму соль раствараецца ў вадзе, а пясок — не. Напэўна, яны маглі сказаць, што атамы солі патрапляюць у прамежкі паміж атамамі вады, а атамы пяску — не. Але ж крытыкі атамізму лёгка адверглі б такое "тлумачэнне” як яшчэ адно паўтарзнне думкі аб тым, што соль раствараецца ў вадзе, тады як пясок не раствараецца.
Заўвагі пад тэкстам
1 G.S. Kirk and J.E. Raven, The Presocratic Philosophers (Cambridge: Cambridge University Press, 1962), 420-3.
ЗАМАЦАВАННЕ I РАЗВІЦЦЁ МЕТАДУ АРЫСТОЦЕЛЯ Ў СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ
ІНДУКЦЫЙНА-ДЭДУКЦЫЙНАЯ МАДЭЛЬ НАВУКОВАГА ПОШУКУ 40
“Другая прэрагатыва" Роджэра Бэкана ў эксперыментальнай навуцы 41
Індукцыйныя метады падабенства / адрознення 42
Метад адпаведнасці Данса Скотуса* 42
Метад адрознення Уільяма Окхама** 43
АЦЭНКА КАНКУРЭНЦЫІ ЭКСПЛАНАЦЫЙ 44
“Першая прэрагатыва" Роджэра Бэкана ў эксперыментальнай навуцы 44
Метад фальсіфікацыі Гросэтэстэ*** 45
“Брытва” Окхама 47
СПРЭЧКІ ВАКОЛ СТАТУСА НЕАБХОДНАЙ ІСЦІНЫ 48
Данс Скотус аб “прадвызначанай спалучальнасці" з'яў 49
Мікалай Атрэкур пра неабходную ісціну як адпаведную прынцыпу несупярэчлівасці 50
РОБЕРТ ГРОСЭТЭСТЭ (каля 1168—1253 гг.) быў студэнтам і выкладчыкам у Оксфардзе, пазней стаў дзеячам царквы. З’яўляўся канцлерам Оксфардскага універсітэта (1215— 1221 гг.), а з 1224 года служыў выкладчыкам філасофіі пры
• Сустракавцца таксама транслітэрацыя Дунс Скот. — Заўв. перакл.
" Прозвішча перадаецца ў шматлікіх крыніцах I як Окам. — Заўв. перакл.
Іншыя традыцыйныя варыянты перадачы прозвішча — Гротэт, Гросэтэт, Гросэтэст. — Заўв. перакл.
Францішканскім ордэне. Гросэтэстэ быў пвршым сярэднявечным вучоным, які займаўся аналізам праблем Індукцыі і верыфікацыі. Напісаў каментарыі да “Аналітыкі 2-ой" і ‘ФізікГ Арыстоцеля, падрыхтаваў пераклады “De Саеіо" і 'Нікамахавай этыкі', а таксама склаў трактаты па каляндарнай рэформе, оптыцы, цяпле I гуху. Распрацаваў неаплатаністычную “метафізіку святла", у якой каўзальным уздзеяннем надзяляюцца раздрабленне і накіраваная вонкі дыфузія "пароды", па аналогіі з распаўсюджваннем святла ад крыніцы. Гросэтэстэ стаў біскупам Лінкольнскім у 1235 годзе, пасля чаго перанакіраваў сваю неардынарную энергію на справы царкоўнай адміністрацыі.
РОДЖЭР БЭКАН (каля 1214—1292 гг.) вучыўся ў Оксфардзе, а затым у Парыжы, дзе заняўся выкладчыцкай дзейнасцю і напісаннем аналізу розных твораў Арыстоцеля. У 1247 годзв вярнуўся ў Оксфард, дэе вывучаў мовы і навукі, асаблівую ўвагу ўдзяляючы оптыцы. Папа Клемент IV, пачуўшы аб намеры Бэкана аб'яднаць навукі да паслуг тэалогіі, запрасіў копіі прац Бэкана. Бэкан яшчэ не выклаў свае погляды на паперы, але хутка напісаў I выслаў папе “Opus Maius’ і дзве дадатковыя працы (1268 г.). На жаль, папа памёр, не паспеўшы ацаніць твораў Бэкана.
Выглядае на тое, што Бэкан прыйшоўся недаспадобы кіраўніцтву Францішканскага ордэна за рэзкую крытыку ў адрас Інтэлектуальных здольнасцей сваіх калег. Акрамя таго, зацікаўленасць алхіміяй, астралогіяй і апакаліпсісам Яўхіма Фларынскага выклікалі да яго падазрэнне. Праўдападобна, хоць гэта і можна ставіць пад сумненне, што некалькі гадоў пры канцы жыцця ён правёў у зняволенні.
ДЖОН ДАНС СКОТУС (каля 1265—1308 гг.) уступіў у Францішканскі ордэн у 1280 г., а ў 1291 г. быў высвечаны на святара. Вучыўся ў Оксфардзе і ў Парыжы, дзе атрымаў дактарат па тэалогіі ў 1305 г., няглвдзячы на тое, што на пэўны час быў высланы з Парыжа, бо не падтрымаў караля ў яго спрэчцы з папам па пытанні падаткаабкладання царкоўных земляў. Разам са шмат якімі іншымі сярэднявечнымі аўтарамі Данс Скотус Імкнуўся дапасаваць філасофію Арыстоцвля да хрысціянскай дактрыны.
УІЛЬЯМ ОКХАМ (каля 1280—1349 гг.) вучыўся і выкладаў у Оксфардзе. У хуткім часе стаўся вінаваўцам раэыходжанняў ва ўлонні царквы. Аспрэчваў папскія прэтэнзіі на часовае верхавенства, настойваючы на ўсталяванай Богам незалежнасці свецкай улады. Спасылаўся на аўтарытэт папы Мікалая III, цытуючы яго выказванні аб апостальскай беднасці, якія былі ўжыты ў палеміцы э папам Янам XII. Бараніў таксама наміналістычнае палажэнне аб тым, што універсаліі маюць анталагічнае значэнне толькі пры ўмове сваёй прысутнасці ў свядомасці. На час разгляду сваіх твораў у Авіньёне збег у Баварыю. Аднак фармальнае асуджэнне вынесена не было.
МІКАЛАЙ АТРЭКУР (каля 1300—пасля 1350 гг.) вучыўся і выкладаў у Парыжскім універсітэце, дзе прасякнуўся крытычным стаўленнем да пануючых дактрын аб субстанцыі
каўзальнасці. У 1346 г. авіньёнская курыя асудзіла Атрэкура да спалення твораў і публічнага адрачэння ад некаторыхдактрын, падпалых пад асуджэнне, перад факультэтам Парыжскага універсітэта. Мікалай падпарадкаваўся I, якні дзіўна, быў прызначаны дыяканам катэдральнага сабора ў горадза Мвц у 1350 годзе.