Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі  Джон Лоўзі

Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі

Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
97.65 МБ
\ прамень другаснай
\ вясёлкі
Мадэль дажджынкі Тэадарыка
На жаль, Гросэтэстэ і Бэкан самі даволі часта ігнаравалі ўласныя прапановы. У прыватнасці, Бэкан нярэдка прыбягаў да меркаванняў a priori і апеляваў да моцы аўтарытэту аўтараў-папярэднікаў, а не да дадатковай эксперыментальнай праверкі. Дэклараваўшы, напрыклад, што эксперыментальная навука цудоўна прыстасавана рабіць высновы аб прыродзе вясёлкі, Бэкан пачаў настойваць на тым, што ў вясёлцы павінны быць усяго пяць колераў, бо лік пяць ідэальна служыць для ўтварэння камбінацый якасцей.”
Метад фальсіфікацыі Гросэтэстэ
Гросэтэстэ адзначаў, што калі сцвярджэнне аб эфекце можна дэдукаваць з больш чым аднаго набору пасылак, то найлепшы шлях — выключыць усе тлумачэнні, акрамя аднаго. Ён паказваў, што калі гіпотэза дапускае
пэўныя вынікі і калі можна даказаць няісціннасць гэтых вынікаў, то і сама гіпотэза павінна быць памылковай. Логікі далі назву “modus tollens" дэдукцыйнаму вываду наступнага тыпу:
Калі Н, тады С не С
не Н
Калі дадзена група гіпотэз, кожную з якіх можна выкарыстаць у якасці пасылкі для дэдукцыі пэўнага эфекту, то ўяўляецца магчымым выключэнне ўсіх гіпотэз, акрамя адной, шляхам вывадаў тыпу modes tollens. Каб выканаць гзтую задачу, трэба лрадэманстраваць, што ўсе гіпотэзы, акрамя адной, вядуць да іншых вынікаў, памылковасць якіх вядома.
Гросэтэстэ выкарыстаў метад фальсіфікацыі для праверкі гіпотэзы аб выпрацоўцы сонечнага цяпла. Паводле Гросэтэстэ, ёсць усяго тры шляхі стварыць цяпло: праводнасць ад гарачага цела, ад “руху" і праз канцэнтрацыю прамянёў. Сам ён лічыў, што Сонца прадукуе цяпло шляхам канцэнтрацыі прамянёў, таму пры дапамозе вывадаў modus tollens імкнуўся выключыць дзве іншыя магчымасці. Гіпотэза праводнасці была “сфальсіфікавана" ім шляхам такога разважання:
Калі Сонца стварае цяпло пры дапамозе праводнасці, то навакольная нябесная матэрыя награваецца і змяняе сваю якасць.
Аднак навакольнае нябеснае рэчыва нязменнае ў сваёй якасці.
Таму Сонца не стварае цяпла пры дапамозе праводнасці.13
Гэтае разважанне мае форму modus tollens і таму яно дзейснае, бо калі ісцінныя яго пасылкі, то, адпаведна, ісцінныя таксама высновы. Аднак другая пасылка, якая змяшчае тэзіс аб нязменнасці навакольнага нябеснага рэчыва, памылковая. Разважанне Гросэтэстэ не даказала памылковасці гіпотэзы аб праводнасці. Гэтаксама і яго вывад адносна фальсіфікацыі рухавай гіпотэзы аказаўся няслушным па сходнай прычыне.14
Гросэтэстэ не першы вучоны, які выкарыстоўваў вывады тыпу modus tollens для фальсіфікацыі альтэрнаты-
ўных гіпотэз. Філосафы і матэматыкі карысталіся гэтай тэхнікай з часоў Эўкліда*.
Заслуга Гросэтэстэ палягае на тым, што ён сістэматычна ўжываў гэту тэхніку ў дадатку да Арыстоцелевых працэдур ацэнкі навуковых гіпотэз.
Нягледзячы на тое, што шматлікія выкарыстанні Гросэтэстэ разважанняў modus tollens непераканаўчыя ў двятле сучасных навуковых ведаў, сам метад фальсіфікацыі быў надзвычай уплывовым. Напрыклад, вучоны XIV ст. Ян Бурыдан ужыў вывад modus tollens для фальсіфікацыі гіпотэзы аб руху снарада, якую згадваў, але не абараніў Арыстоцель. У адлаведнасці з гэтай гіпотэзай, паветра наперадзе снарада імкліва накіроўваецца назад, каб пазбегнуць узнікнення вакууму, тым самым штурхаючы снарад наперад. Бурыдан сцвердзіў, што калі б гэта гіпотэза была праўдзівай, снарад з тупым заднім канцом рухаўся б хутчэй, чым снарад з абодвума вострымі канцамі. Ён падкрэсліў, што снарад з тупым заднім канцом не ляціць хутчзй, хоць і не прэтэндаваў на правядзенне эксперыменту з двума тыпамі снарадаў.16
„Брытва" Окхама
Шмат якія сярэднявечныя аўтары прытрымліваліся прынцыпу, што прырода заўсёды выбірае найпрасцейшы шлях. Гросэтэстэ, напрыклад, сцвярджаў, што вугал праламлення пры пераходзе прамяня святла ў больш шчыльнае асяроддзе павінен складаць палову вугла падзення. ён быў перакананы, што прапорцыя 1:2 правамерная, таму што прырода ідзе найпрасцейшым шляхам і таму што прапорцыя 1:1 не павінна прымацца ў разлік, бо яна кіруе адлюстраваннем.17
Уільям Окхам выказваўся супраць спроб пераносу на прыроду чалавечых уяўленняў аб прастаце. Ён адчуваў,
* Прыкладам можа служыць доказ Эўкліда, што няма найвялікшага простага ліку. Эўклід пачаў з дапушчэння адваротнага: скажам, сапраўды існуе найвялікшы просты лік, аэначаны як N. Пасля гэтага ён стварыў лік:
N'= (2 х 3 х 5 х 7 х 11 х	N) + 1,
дзе эдабытак у дужках уключаеўсе простыя лікі да Муключна. Услед за гэтым ён сфармуляваў наступны вывад modus tollens:
Калі N — найвялікшы просты лік, to N" (якое большае за N) не просты лік.
Аднак N' — гэта просты лік (дэяленне N' на любы просты лік дае астатак 1).
Таму N — не найвялікшы просты лік.”
што сцвярджэнні наконт пошукаў прыродаю найпрасцейшага шляху абмяжоўваюць Боскую ўсемагутнасць. Бог можа абраць дзеля дасягнення пажаданых Яму эфектаў і найскладанейшы з усіх магчымых шляхоў.
У сувязі з гэтым Окхам перанёс націск з прастаты шляхоў прыроды на прастату тэорый, якія прапануюцца дзеля вытлумачэння прыроды. Окхам выкарыстаў прастату ў якасці крытэрыю фармулёўкі канцэпцый і пабудовы тэарэм. Ён прытрымліваўся думкі аб тым, што лішнія тэорыі трэба ліквідаваць, і прапанаваўаддаваць перавагу прасцейшай сярод дзвюх тэорый, якія тлумачаць адзін тып з’яў. Пазнейшыя аўтары называлі гэты метадалагічны прынцып "брытвай Окхама*.
Окхам скарыстаў сваю брытву пры сярэднявечных дыскусіях аб прыродзе руху снарада. Адзін з поглядаў трактаваў рух снарада як вынік "набытага імпэту", які нейкім чынам захоўваецца ў снарадзе ўвесь час руху. Паводле Окхама, сцвярджэнне аб “руху цвла" з’яўляецца скарочаным варыянтам цэлага шэрагу сцвярджэнняў, якія адносяцца да розных становішчаў цела ў розны час. I рух — гэта не ўласцівасць цела, а яго адносіны ў дачыненні да іншых целаў і да часу. У сувязі з тым, што змена становішча не з'яўляецца ўласцівасцю цела, няма неабходнасці прыпісваць сапраўдную прычыну такому адноснаму перамяшчэнню. Окхам падкрэсліваў, што сказаць “цела рухаецца ад набытага імпэту’, азначае сказаць не больш, чым “цела рухаецца", і прапаноўваў выключыць з фізікі канцзпцыю імпэту.18
Спрэчкі вакол статуса неабходнай ісціны
Арыстоцель лічыў: у сувязі з тым, што “натуральная неабходнасць* абумоўлівае адносіны паміж відамі і родамі прадметаў і падзей, адпаведны вербальны выраз гэтых адносінаў павінен мець статус неабходнай ісціны. Паводле Арыстоцеля, першыя прынцыпы навук ісцінныя не толькі ўмоўна. Яны не могуць быць ламылковымі, бо адлюстроўваюць такія адносіны ў прыродзе, якія ёсць, і толькі такія.
Значным прагрэсам у філасофіі навукі ў XIV ст. сталася пераацэнка кагнітыўнага, альбо пазнавальнага, статусу навуковых інтэрпрэтацый. Джон Данс Скотус, Уільям Окхам і Мікалай Атрэкур ды іншыя імкнуліся вызначыць, якога роду сцвярджэнні з'яўляюцца неабходнымі
ісцінамі і ці існуюць яны ўвогуле. Зыходным пунктам для іх паслужыла думка Арыстоцеля аб тым, што першыя прынцыпы навук — гэта відавочныя, неабходныя ўяўленні аб фактычным парадку рэчаў.
Данс Скотус
аб „прадвызначанай спалучальнасці“ з'яў
Данс Скотус абараняў тэзіс аб адрозненні паміж паходжаннем першых прынцыпаў і правамоцнасцю іх статусу як неабходнай ісціны. ён быў згодны з Арыстоцелем адносна ўзнікнення ведаў аб першых прынцыпах з глыбінь пачуццёвага вопыту, але дадаваў, што статус неабходнасці, які нададзены гэтым прынцыпам, не залежыць ад ісціннасці звестак пачуццёвага вопыту. На думку Данса Скотуса, пачуццёвы вопыт дае шанц для прызнання ісціннасці за першым прынцыпам, аднак пачуццёвы вопыт не з'яўляецца доказам яго ісціннасці. Хутчэй, першы прынцып ісцінны дзякуючы значэнню членаў, з якіх ён складаецца. Гэта сапраўды так, нягледзячы на тое, што значэнне гэтых тэрмінаў мы пазнаем на вопыце.1’ Напрыклад, выраз “непразрыстыя целы адкідваюць цені” відавочны для кожнага, хто разумее значэнне словаў “нелразрысты”, “адкідваць" і "цвнь’. Больш таго, гэты прынцып — неабходная ісціна. Адмаўляць гэта — значыць, выказваць супярэчлівасць. Данс Скотус сцвярджаў, што нават сам Бог не ў стане стварыць у свеце рэч ці з’яву, якая сама сабе супярэчыць.
Данс Скотус лічыў, што неабходнымі ісцінамі з’яўляюцца два тыпы навуковых абагульненняў: першыя прынцыпы I іх дэдукцыйная выснова, а таксама сцвярджэнні аб “прадвызначанай спалучальнасці’ з’яў. I наадварот, эмпірычныя абагульненні ён лічыў умоўнымі ісцінамі. Напрыклад, неабходная ісціна— гэта тое, што ўсе крумкачы могуць быць чорнымі, аднак тое, што ўсе даследаваныя крумкачы на самай справе чорныя, — гэта рэч умоўная.
Налэўна, вучоны не можа задаволіцца веданнем прадвызначанай спалучальнасці з'яў. Сказаць, што крумкачы могуць быць чорныя ці што Месяц можа мвць зацьменні, — азначае сказаць не так і шмат пра крумкачоў і пра Месяц. Данс Скотус гэта ўсведамляў. ён прапанаваў дэдукаваць агульныя лалажэнні, дзе гэта магчыма, з першых прынцыпаў. У гэтым плане ламіж двума прыкладамі ёсць розніца. Факт частых зацьменняў Месяца можна дэдукаваць на падставе такіх першых прынцыпаў: (1) непразрыстыя целы адкідваюць цені, (2) Зямля з'яўляецца непразрыстым целам, якое часта
размяшчаецца паміж святловыпраменьваючым Сонцам і Месяцам. Падобныя дэрывацыі адсутнічаюць у выпадку з чорнымі крумкачамі.
Мікалай Атрэкур пра неабходную ісціну як адпаведную прынцыпу несупярэчнасці
Мікалай Атрэкур абмежаваў рамкі пэўных ведаў больш жорстка, чым Данс Скотус. Аналіз Мікалая быў кульмінацыяй таго крызісу даверу, які неабходная ісціна зазнала ў XIV ст.
Мікалай вырашыў прымаць за неабходныя ісціны толькі тыя меркаванні, якія задавальняюць прынцыпу несупярэчнасці. Услед за Арыстоцелем ён абвясціў, што першасны прынцып доказу палягае на немагчымасці слушнасці абодвух палажэнняў, якія адно другому супярэчаць.
Аднак, хоць Арыстоцель і сцвярджаў, што прынцып несупярэчлівасці з'яўляецца найвышэйшым прынцыпам доказу, ён таксама сцвярджаў, што з аднаго гэтага прынцыпу нельга дэдукаваць высноў аб фізічных ці біялагічных з’явах. У сувязі з гэтым Арыстоцель уключыў у першыя прынцыпы доказу як агульныя лагічныя прынцыпы — законы тоеснасці, несупярэчнасці і выключэння сярэдзіны, — гэтак і першыя прынцыпы, характэрныя для адпаведных навук.