Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі
Джон Лоўзі
Выдавец: Беларускі Фонд Сораса
Памер: 328с.
Мінск 1995
Эмпірычныя патрабаванні да навуковага тлумачэння
Арыстоцель прызнаваў, што сцвярджэнне, у якім гаворыцца аб прыналежнасці ўласцівасці да элемента пэўнага класа, заўсёды можна дэдукаваць з болей чым аднаго набору пасылак. Розніца разважанняў вынікае з рознага падбору сярэдніх членаў, а некаторыя разважанні з'яўляюцца больш здавальняючымі, чым іншыя. Напрыклад, вышэйпазначаны сілагізм больш задавальняе, чым наступны:
Усе зоркі — гэта целы, якія аднолькава свецяцца.
Усе планеты — зоркі.
Усе планеты — гэта целы, якія аднолькава свецяцца.
Абодва сілагізмы маюць адну выснову і адну лагічную форму, але апошні сілагізм характарызуецца памылковасцю пасылак. Арыстоцель лічыў, што пасылкі здавальняючага тлумачэння павінны быць слушнымі. Тым самым ён выключыў з шэрагу здавальняючых тлумачэнняў тыя дзейсныя сілагізмы, якія маюць слушныя высновы, але памылковыя пасылкі.
Слушнасць пасылак — гэта адно з чатырох экстралагічных патрабаванняў, якія Арыстоцель высоўваў у дачыненні да навуковых тлумачэнняў. Іншыя тры патрабаванні — гэта прыманне пасылак без доказаў, г. зн. індэманстрабельнасці, пасылкі павінны быць больш вядомымі, чым выснова, і каб падставы атрыбуцыі змяшчаліся ў выснове.3
Хоць Арыстоцель і сапраўды сцвярджаў, што пасылкі кожнага адэкватнага навуковага тлумачэння павінны быць індэманстрабельнымі, з кантэксту паўстае пэўна: ён настойваў на думцы аб тым, што кожная навука павінна мець прынцыпы, якія нельга дэдукаваць з больш фунда-
ментальных прынцыпаў. Існаванне пэўных індэманстрабельных прынцыпаў у навуцы неабходна для таго, каб пазбегнуць бясконцага экспланацыйнага, альбо тлумачальнага, рэгрэсу. У адпаведнасці з гэтым не ўсе навуковыя веды даказальныя. Арыстоцель лічыў, што большасць агульных законаў навукі, а таксама дэфініцый, якія вызначаюць сэнс атрыбутаў, уласцівых дадзенай навуцы, немагчыма прадэманстраваць.
Патрабаванне таго, каб пасылкі былі “больш вядомымі", чым выснова, адлюстроўвае наступнае перакананне Арыстоцеля: агульныя законы навукі павінны быць відавочнымі. Арыстоцель ведаў, што дэдукцыйны вывад не можа несці інфармацыі болей, чым змешчана ў яго пасылках, і настойваў на тым, каб першыя прынцыпы доказу былі, прынамсі, гэтак жа відочнымі, як і зробленыя на іх падставе высновы.
Найважнейшае між чатырох патрабаванняў — гэта каўзальная ўзаемасувязь. Уяўляецца магчымай пабудова дзейсных сілагізмаў са слушнымі пасылкамі такім чынам, што пасылкі не канстатуюць прычыны атрыбуцыі, зробленай у выснове. Павучальна параўнаць наступныя два сілагізмы аб жвачных жывёлах:
Сілагізм слушнага факта
Усе жвачныя з чатырохкамернымі страўнікамі — гэта жывёлы, у якіх адсутнічаюць верхнія разцы. Усе быкі — гэта жвачныя з чатырохкамернымі страўнікамі.
Усе быкі — гэта жывёлы, у якіх адсутнічаюць верхнія разцы.
Сілагізм факта
Усе парнакапытныя — гэта жывёлы, у якіх адсутнічаюць верхнія разцы.
Усе быкі — гэта парнакапытныя.
Усе быкі — гэта жывёлы, у якіх адсутнічаюць верхнія разцы.
Арыстоцель сказаўбы, што пасылкі вышэйпазначанага сілагізма слушнага факта канстатуюць прычыну таго, што быкам не стае разцоў у верхняй сківіцы. Здольнасць жвачных назапашваць часткова перажаваную ежу ў адной камеры страўніка і вяртаць яе ў рот для далейшага перажоўвання тлумачыць, чаму ім не трэба і чаму яны не маюць разцоў у верхняй сківіцы. Наадварот, пасылкі
сілагізма факта не канстатуюць прычыны адсутнасці верхніх разцоў. Арыстоцель сказаў бы, што суадносіны паміж структурай капыта і структурай сківіцы з'яўляюцца выпадковымі.
На гэтым этапе паўстае неабходнасць у крытэрыі адрознення каўзальных карэляцый ад выпадковых. Арыстоцель прызнаваў гэту неабходнасць. ён выказаў думку, што ў каўзальных адносінах атрыбут: (1) правільны для любога прадстаўніка суб'екта, (2) правільны для канкрзтнага суб'екта, а не да суб’екта, як часткі большага цэлага, (3) “істотны” для гэтага суб’екта.
Арыстоцелевы крытэрыі каўзальнай залежнасці пакідаюць жадаць лепшага. Першы крытэрый можа быць выкарыстаны для выключэння з класа каўзальных любых адносін, з якіх магчымыя выключэнні. Аднак можна ўстанавіць каўзальныя адносіны, ужываючы гэты крытэрый толькі ў тых выпадках, калі клас суб'екта можна поўнасцю пералічыць. Тым не менш, пераважная большасць каўзальных адносін, якія ўяўляюць сабой цікавасць для вучоных, мае адкрыты дыяпазон прэдыкацыі. Напрыклад, тое, што прадметы, шчыльнейшыя за ваду, тонуць у вадзе, з’яўляецца заканамернасцю, якая мяркуецца слушнай для ўсіх прадметаў у мінулым, сучаснасці і ў будучыні, а не толькі для тых нешматлікіх прадметаў, якія рэальна пагружаны ў ваду. Немагчыма паказаць, што кожны прадстаўнік класа суб’екта надзелены гэткай уласцівасцю.
Трэці крытэрый Арыстоцеля атаясамлівае каўзальныя адносіны з “істотнай” атрыбуцыяй прэдыката да суб'екта. I вось тут узнікае праблема. На жаль, Арыстоцель не сфармуляваў крытэрыю для вызначэння “істотных” атрыбуцый. Для пэўнасці ён выказаў думку, што “жывёла” — гэта істотны прэдыкат чалавека, ’музычны" — не, і што перарэзанае горла жывёліны істотна звязана з яе смерцю, у той час як шпацыр не істотна звязаны з узнікненнем маланкі.4 Аднак адна справа — прывесці прыклады істотнай прэдыкацыі і выпадковай прэдыкацыі, і зусім іншая — выпрацаваць агульны крытэрый адрознення.
Структура навукі
Хоць Арыстоцель і не вызначыў крытэрыю “істотнасці” залічэння прэдыката да класа суб'екта, ён выказаў думку, што кожная канкрэтная навука мае выразны род суб’екта і набор прэдыкатаў. Род суб’екта фізікі, напрыклад, — гзта клас выпадкаў, пры якіх целы змяняюць размяшчэнне ў прасторы. Сярод прэдыкатаў, уласцівых гэтай навуцы, — “становішча", -хуткасць" і “супраціўленне”. Арыстоцель падкрэсліваў, што здавальняючае тлу-
мачэнне з'явы павінна аперыраваць прэдыкатамі той навукі, да якой з'ява належыць. Было б недарэчным тлумачыць, напрыклад, рух снарада пры дапамозе такіх бясспрэчна біялагічных прэдыкатаў, як “рост" ці *развіццё".
Арыстоцель лічыў канкрэтную навуку дэдукцыйна арганізаванай сукупнасцю сцвярджэнняў. На найвышэйшым узроўні абагульнення знаходзяцца прынцыпы любога доказу: прынцыпы тоеснасці, несупярэчнасці і выключэння сярэдзіны. Гэтыя прынцыпы ўжывальныя для ўс/х дэдукцыйных вывадаў. На наступным, менш высокім узроўні абагульнення знаходзяцца першыя прынцыпы і дэфініцыі канкрэтнай навукі. Першыя прынцыпы фізікі, напрыклад, будуць уключаць наступнае:
Любы рух альбо натуральны, альбо гвалтоўны.
Любы натуральны рух — гэта рух у напрамку натуральнага месца.
Прыклад: цяжкія прадметы па прыродзе рухаюцца да цэнтра Зямлі.
Гвалтоўны рух выкліканы працяглым уздзеяннем сілы. (Уздзеянне на адлегласці немагчыма).
Вакуум немагчымы.
Першыя прынцыпы навукі не падлягаюць дэдукаванню з больш фундаментальных прынцыпаў. Гэта найбольш абагульненыя слушныя сцвярджэнні, якія можна зрабіць адносна прэдыкатаў, уласцівых дадзенай навуцы. Як такія, першыя прынцыпы з’яўляюцца адліковым пунктам любога доказу ў навуцы. Яны функцыянуюць як пасылкі для дэдукцыі тых карэляцый, якія займаюць ніжэйшыя ўзроўні абагульнення.
Чатыры прычыны
Арыстоцель абумовіў навуковыя тлумачэнні, ці інтэрпрэтацыі, яшчэ адным дадатковым патрабаваннем. ён дамагаўся, каб слушнае тлумачэнне карэляцыі альбо працэсу ўказвала на ўсе чатыры аспекты каўзацыі. Чатырма аспектамі з'яўляюцца фармальная прычына, матэрыяльная прычына, дзейсная прычына і канчатковая прычына.
Працэсам, які можа служыць прыкладам такога роду аналізу, з'яўляецца змена колеру скуры хамелеона пры руху з светла-зялёнага ліста на цёмна-шэрую галіну. Фармальная прычына — гэта мадэль працэсу. Апісаць фармальную прычыну азначае прывесці абагульняючае сцвярджэнне аб умовах, пры якіх мае месца падобная змена колеру. Матэрыяльная прычына — гэта рэчыва ў
скуры, з якім адбываецца змена колеру. Дзейсная прычына — гэта пераход з ліста на галіну, якому спадарожнічае змена адлюстраванага святла і адпаведная хімічная рэакцыя ў скуры хамелеона. Канчатковая прычыма працэсу — патрэба хамелеона пазбегнуць выяўлення драпежнікамі.
Арыстоцель лічыў, што кожнае навуковае тлумачэнне карэляцыі ці працэсу павінна ўключаць у сябе ўказанне на канчатковую прычыну, ці telos. Тэлеалагічнымі тлумачэннямі з’яўляюцца такія тлумачэнні, якія ўжываюць выраз 'дзеля таго, каб" альбо яго эквіваленты. Арыстоцель настойваў на неабходнасці тэлеалагічных тлумачэнняў не толькі ў адносінах да росту і развіцця жывых арганізмаў, але і да руху неадушаўлёных прадметаў. Напрыклад, ён сцвярджаў, што агонь уздымаецца ўгару, каб дасягнуць свайго “натуральнага месца" (сферычнай прасторы дакладна ўнутры арбіты Месяца).
Тэлеалагічныя тлумачэнні неабавязкова павінны прадугледжваць свядомыя наўмыснасць і выбар. Сказаць, напрыклад, "хамелеоны змяняюць колер, каб пазбегнуць выяўлення”, — не азначае прэтэндаваць на ўсвядомленую дзейнасць з боку хамелеона. He азначае гэта таксама прэтэнзіі на тое, што паводзіны хамелеона рэалізуюць нейкую “касмічную мэту".
Тым не менш, тэлеалагічныя тлумачэнні сапраўды ўлічваюць тое, што будучы стан рэчаў вызначае стан рэчаўу сучаснасці. Жолуд развіваецца такім чынам, каб ажыццявіць сваю натуральную мэту і стаць дубам; камень падае такім чынам, каб дасягнуць сваёй натуральнай мэты — стану спакою як мага бліжэй да цэнтра Зямлі, і г. д. У кожным выпадку будучы стан пры пераменв станаў, якія да яго вядуць, “застаецца" нязменным. Арыстоцель крытыкаваў філосафаў, якія імкнуцца растлумачыць змену выключна праз матэрыяльныя і дзейсныя прычыны. У яго было асабліва крытычнае стаўленне да атамізму Дэмакрыта і Леўкіпа, у якім натуральныя працэсы “тлумачацца" збіраннем і рассейваннем нябачных атамаў. У значнай ступені крытыка Арыстоцеля была выклікана пагардай атамістаў да канчатковых прычын.
Арыстоцель таксама крытыкаваў тых натурфілосафаўпіфагарэйцаў, у якіх было перакананне, быццам дастаткова знайсці матэматычныя адносіны, заключаныя ў працэсе, каб растлумачыць яго. Паводле Арыстоцеля, піфагарэйскае стаўленне пакутуе на празмерную заклапочанасць фармальнымі прычынамі.
Аднак неабходна дадаць, што Арыстоцель прызнаваў вялікае значэнне лічбавых і геаметрычных адносін у фізіцы. Ён нават вылучыў групу “складаных" навук —